Сфера ўжытку беларускай мовы, і сапраўды, звужаецца. Але ў мяне жыве надзея, што не ўсё так кепска. Нашу мову ў 1696 г забарнялі палякі, не дазвалялі ёй існаваць і развівацца ў Расійскай імперыі... Але ж яна выжыла...
У гарадах на ёй і сапраўды мала хто карыстаецца. Але ж калі да мяне зварочваюцца на рускай мове - на ёй і адказваю. Дома мы размаўляем на беларускай. Многія мае каллегі - таксама. Увогуле, мне ўжо даволі складана было пісаць на рускай мове - амаль 20 год працую на беларускай. Баялася ў інэце зрабіць мноства памылак граматычных... А зараз комп іх высвечвае - шмат прасцей. А вёска... Хутчэй гэта ўсё ўздеянне цывілізацыі...(тэлебачанне, радыё, недзе і інет). Таксама тое, што моладзь у большасці едзе вучыцца ў горад... Розніца паміж горадам і вёскай нівеліруецца...
|