![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
Твой змагар...
Плыву скрозь сумрак нерухомы, Цярзае думка розум мой: Знайсці свой свет, дагэтуль невядомы? Ці захаваць душы маёй пакой? Быць лепей, або жыць лепей? Адказ адзін, і ён прасты! Кідаешся ў вір свой глыбей, Ці да зор будуеш у вышыню масты! Зіхаціш як першы промень, Свет людзям дорыш, як у начы ліхтар. Ляціш як пякучы дым праз комін, Даказваючы хто ў свеце гаспадар. П’еш паветра перапоўніўшае грудзі, Гатовы душу на кавалкі разарваць. Нягледзячы на то, што кажуць людзі, Ні мусіш ты нікому свабоду аддаваць! Бо гэта першае, чаму вучыла маці: “Ты вольны, сын, – казала мне яна. Калі ў сэрдцы здоляеш свабоду захаваці, Не пражывеш жыццё сваё дарма! Любі радзіму як мяне, сыночак,” Я памятаю матчыны слава. Бо кожны адняць у цябе яе ахвочы, Вось азірнуўся, а яе ўжо няма. Радзіма як свабода, братка, - Тлумачыу нехта мне з маіх сяброў. Тады я зразумеў, што мала на ўвазе матка, І цяпер да кропелькі крыві Радзіму бараніць гатоў! Зазірнуўшы ў вочы небасхілу, Абняушы ўсе твае лясы, Я пракрычу, што мне ўсё пасілах, І прыпаду я тварам да расы. Расплюшчу вочы, ўстану я з кален, І побач браты стануць! Мы разам пабудуем свой эдэм, Аб якім усе давно ужо мараць. І нават калі я загіну, Узняўшы горда свой твар. Апошнюю надпіс пакіну: Што ЖЫЎ!, а не БЫЎ!…твой змагар. Раман Жэдзік 2011 Жыццё Яшчэ не ацэнена Помні: жыццё адно у цябе толькі А колькі ты паспеў зрабіць, колькі? Што акрамя канапы бачыў? Фота у Сеціве адзначыў? З работы ідзеш дадому Скідваеш усё на стому А паспрабуй вырвацца Паспрабуй нешта змяніць Адчуй дух рыцарства Пачні чалавекам быць Засцялі канапу і прэч З дому, да волі імкніся Захапі толькі адну рэч: Свабоднае сэрца, і біся Біся з руцінай, з прадкам Удыхні паветра свежае Зрабі душы падзарадку Зайдзі за гэтыя межы Хопіць быці гароднінай Мы людзі на большае годныя! Максім Вандроўнік 2011 |