![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
АГУЛЬНАЯ МОВА
Сам кожны выбiрае стыль ў жыццi, Бо розныя складаюцца умовы, Таму агульны погляд не знайсцi, Сэнс розны, хоць аднолькавыя словы. Падобны адкрываецца прасцяг, Мы розныя – наяўная рэальнасць, Iначай кожны быў бы, як прасцяк, Але адметнасць – iндывiдуальнасць. Бясконца разнастайны белы свет, Нiколi сталай тоеснасць не будзе, Свой непаўторнасць пакiдае след, Шмат характэрных рыс прыдбалi людзi. Агульнай мовы i далей няма, Наадварот, мацней неразуменне, Ды на нязгодных крыўдзiцца дарма, Бо рэзкая нязгода – не здарэнне. Чым болей разумее чалавек, Тым ў зносiнах складаней перашкоды, Трывае дыспрапорцыя павек, Бо iнтэлект – выток вялiкай шкоды. Анатолій Балуценка 18.08.1995 ГIСТОРЫЯ НАРОДАЎ Свет жорсткi, i няма куды падзецца, Бо альтруiзм – як казка для людзей, Калi да справы пiльна прыглядзецца, Жыццё – ланцуг жахлiвейшых падзей. Ў жывёльным свеце кожная жывёла Для iншай – толькi смачная яда. Якая аб гармонii тут мова: Адным харч добры, а другiм – бяда. I чалавек без жалю душы губiць, Жывым без ежы немагчыма жыць, Хоць кажа: братоў меншых палка любiць I кожным надта моцна даражыць. Рыбалка да спадобы, паляванне, Без жорскасцi на свеце не пражыць, Ды знойдзецца забойцам апраўданне, Мы створаны бязлiтаснасць тварыць. У кожным сэрцы жорсткасць ёсць заўсёды, Пад прыкрыццём жаданняў ды iдэй Вайну вялi бясконца ўсе народы, Гiсторыя – ланцуг благiх падзей. Анатолій Балуценка 24.09.1995 |