![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
КРЫЎДНЫЯ СЛОВЫ
Ты не кажы мне крыўдных слоў, Мiж намi хай пануе згода, Бо нават кепская любоў Лепш вельмi добрага развода. Якой у нас любоў была! Ды нешта з ёй цяпер здарылась, Чамусьцi трэшчыну дала, Хачу, любоў каб аднавiлась. Патрэбна шчыра дараваць I вельмi чулым быць старацца, Няпроста доўгi час кахаць, Заўжды цяжэй, чым закахацца. Каханне будзе – нiбы цуд, Дасць радасць, шчасце i натхненне, Як выкiнуць з яго ўвесь бруд, Як мець пакорнасць i цярпенне. Рабiць не трэба спрэчак зноў, Бо ў спрэчках спее развiтанне, Ты не кажы мне крыўдных слоў, Квiтнне пышна хай каханне. |