![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
СВАБОДА
Чужая справа – цёмны лес, Ужо здаўна так кажуць людзi, Як сам ў сваю душу улез, То цемры i ў чужой не будзе. Як чалавек прыходзiць ў свет, Яму рашыць задачу трэба: Хто ён, якi жыцця сакрэт, Ляжыць дзе iснавання глеба? Я сэнс жыцця ў жыццi шукаў, Задачу гэту ўсе рашаюць, Як досыць ёсць у iх падстаў, Як да яе цiкавасць маюць. Але кароткае жыццё, I хутка трэба разбiрацца, Каб не спаткалась небыццё, I без адказу не застацца. Ды кожны сам ў сваiм жыццi Цуд аптымальны выбраць можа, Каб шлях свой з радасцю прайсцi, Лёс iншых справе дапаможа. Каб невядомае пазнаць, Патрэбна вельмi шмат работы, Цудоўна радасць атрымаць, Бо веды – тоеснасць свабоды. 16.11.1992 Анатолiй Iванавiч Балуценка |