![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
СВАБОДА I МОВА
Мова для народа – Дзiва залатое, Страцiць яе шкода, Мова – нiбы зброя. Кажа роднай мовай, Быццам бы смяецца, Голас крышталёвы I звiнiць, i льецца. Як народ без мовы, То няма народу, Марнымi ўсе словы Будуць пра свабоду. Нас баронiць мова Лепей моцнай зброi: Першая умова, Каб не стаць iзгоем. Каб нашчадкi з часам Нас не зневажалi, Трэба, каб ўсе разам Мову паважалi. Каб абаранялi Годнасць беларуса, I прайшла, як хвалi, Здрадзiць ёй спакуса. 13.07.1993 |