![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
КАХАННЕ I ВЯСНА
Вясна. Каханне. Птушак пералiвы. Душы вясною хочацца спяваць, Бо вабны час цудоўны ды iмклiвы Даруецца, каб песцiць i кахаць. Як абмiнула палкае каханне, Хаця вясна, ў душы вясны няма, Вакол iдзе ў прыродзе мiлаванне, Цвiце вясна, а на душы зiма. Вясна iдзе, а на душы маркотна, Яе гнятуць бясконца халады, Кахаць вясною хораша i модна, Бо ў сэрцы не павiнна быць бяды. Вясну паслухай, голас яе дзiўны! Натхненне дорыць шчодрая вясна, Цвiценне i спеў птушак пералiўны, Душу красой хвалюе навiна. Калi прыйшло жаданае каханне, Цудоўнае яно ў любы сезон, Вясновае прыемней адчуванне, Яму не пагражае хуткi скон. Вясна. Каханне. Радасць i натхненне. Душа вясною голасна пяе, Вясна даруе палкае iмкненне I здатнасць пакахаць душы дае. |