PDA

Просмотр полной версии : Стихи и песни на белорусском языке!!!


Страницы : [1] 2

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:02
Я. Купала &39;
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына,
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
* Аб ёй мне баюць казкi-сны,
Вясеннiя праталiны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.
* Аб ёй мне будзiць успамiн
На лiпе бусел клёкатам.
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
* I тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад
На могiлкавым кладзьбiшчы.
* I ў белы дзень, i ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзены,
Цi гэты скарб не збрыў дзе проч,
Цi трутнем ён не з'едзены.
* Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры i глушы
Мне свецiць мiж вандоламi.
* Жыве з iм дум маiх сям'я
I снiць з iм сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Усяго Старонкай Роднаю.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:02
Я. Купала &39;
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына,
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
* Аб ёй мне баюць казкi-сны,
Вясеннiя праталiны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.
* Аб ёй мне будзiць успамiн
На лiпе бусел клёкатам.
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
* I тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад
На могiлкавым кладзьбiшчы.
* I ў белы дзень, i ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзены,
Цi гэты скарб не збрыў дзе проч,
Цi трутнем ён не з'едзены.
* Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры i глушы
Мне свецiць мiж вандоламi.
* Жыве з iм дум маiх сям'я
I снiць з iм сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Усяго Старонкай Роднаю.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:05
Байка К. Крапiвы 'Асёл Iсуса Хрыста'
Калi ўязджаў Iсус Хрыстос
*У Iерусалiм
*Асёл яго на спiне вёз,
*Натоўп iшоў за iм.
*Крычаў 'асанна' у хвалу
*Збавiцелю свайму,
*I ў галаву прыйшло Аслу,
*Што гэта ўсё—яму.
*'I шлях, усыпаны лiсцём,--
*Ён думаў,-- гэта мне',
*Ступаў, здаволены жыццём,
*Па мяккiм дыване.
*Пакуль на iм Iсус Хрыстос
*Па свеце вандраваў,
*Заўсёды быў Аслу авёс
*I свежая трава.
*Калi ж айцец сваё дзiця
*Ўзяў 'на небеса',
*Не стала больш Аслу жыцця—
*Нi славы, нi аўса.
*Ў пашане быў i на вiду,
*А вось вам эпiлог :
*Асёл вазiў цяпер ваду,
*Жаваў чартапалох.
*I сумна ён махаў хвастом,
*I думаў сумна ў такт :
*'Калi я працаваў з Хрыстом,
*Усё было не так.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:07
П. Броўка 'Пахне чабор'
Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор, пахне чабор…
* Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнымi зор.
Пахне чабор, пахне чабор…
* Выйсцi б насустрач, стаць i прызнацца.
Вось яно – блiзкае, яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася – голас замёр.
Пахне чабор, пахне чабор…
* Год адзiнаццаць, а можы дванаццаць
Сэрцабалiць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор, пахне чабор…
* Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай – яна преда мною…
Выйду. Гукаю. Маўклiвы прастор.
Пахне чабор, пахне чабор…

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:08
Я. Янiшчыц, Ты паклiч мяне. Пазавi.
Ты паклiч мяне. Пазавi.
Там заблудзiмся ў хмельных травах
Пачынаецца ўсё з любвi
Нават самая простая ява
*I тады душой не крывi
На дарозе жыцця шырокай
Пачынаецца ўсё з любвi—
Першы поспех i першыя крокi
*Прыручаюцца салаўi
Там дзе выбеглi ўдаль канавы
Пачынаецца ўсё з любвi—
Адчужэнне i боль i нянавiсць
*Ты паклiч мяне. Пазавi
Сто дарог за маiмi плячыма
Пачынаецца ўсё з любвi
А iнакш i жыць немагчыма

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:09
Я. Колас 'Сымон-музыка'
О край родны край прыгожы!
Мiлы кут маiх дзядоў!
Што мiлей у свеце божым,
Гэтых светлых берагоў
*Дзе бруяцца срэбрам рэчкi
Дзе браты-лясы гудуць
Нiвы гутаркi вядуць
Гэтых гмахаў безгранiчных
*Балатоў тваiх азёр
Дзе пад гоман хваль крынiчных
Думкi думае прастор
*Дзе увосень плачуць лозы
Дзе вясной лугi цвiтуць
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:10
Пейзажная лiрыка - Юрка Голуб
Нас возера прысніла.
Нас возера вязло.
І літасці прасіла
Кляновае вясло.
*Спакойная вада.
На беразе вуголле.
А нехта спіць, відаць,
У вопратцы на голлі.
*Такі спакойны міг.
Зялёны вецер лета.
Сягоння верым мы
Яшчэ мацней, чым летась.
*Які трывожны міг!
І войны...
І радзіны...
І як блізняты - мы
Пад сэрцам у Радзімы.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:13
Меў зелянюсенькiя шаты
Лазы чаромхi цi крушыны
Алешын лiпкiх верабiны
Глядзiшбывала i здаецца
Што скрозь сцяну галiн жывую
Скрозь гэту тканку маладую
Нi мыш нi пташка праб'ецца
Цякла тут з лесу невялiчка
Травой заросшая крынiчка
Абодва бероагi каторай
Лазняк ракiтнiк абступалi
Бруiлiся ў цяньку iх хвалi
I ў луг чуць значнаю разорай
Iшлi спакойна мiж чаротаў
Рабiлi многа заваротаў
Аж покi ў Нёман не ўпадалi.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:13
Я. Купала (ур.'Новая зямля')
Каля пасады леснiковай
Цягнуўся гожаю падковай
Стары высокi лес цянiсты.
Тут верх асiы круглалiсты
Сплятаўся з хвоямi з дубамi
А елкi хмурымi крыжамi
Высока ў небе выдзялялiсь
Таемна з хвоямi шапталiсь.
Заўсёды смутныя бы ўдовы
Яны найбольш адны стаялi
I так маркотна пазiралi
I задуменныя галовы!
Лес наступаў i расступаўся
Лужком зялёным разрываўся;
А дзе прыгожыя загiбы
Так мiла шлi каля сядзiбы
Што проста iмi б любаваўся.
А знiзу гэты лес кашлаты

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:14
М. Багдановiч (пейзаж. лiр)
Па-над белым пухам вiшняў
Быццам сiнi аганёк
Б'ецца ўецца шпаркi лёгкi
*Навакол ўсё паветра
Ў струнах сонца залатых—
Ён дрыжачымi крыламi
Звонiць ледзьве чутна iх
*I лiецца хваляй песня—
Цiхi, ясны гiмн вясне.
Цi не сэрца напявае
Навявае яго мне?
Цi не вецер гэта звонкi
Ў тонкiх зёлках шапацiць?
Або мо сухi, высокi
Ля ракi чарот шумiць?
*Не паняць таго нiколi
Не разведаць не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкi
Што ляцяць дрыжаць звiняць.
*Песня рвецца i лiецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа толькi см паэт.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:14
Я. Янiшчыц, Ты паклiч мяне. Пазавi.
Ты паклiч мяне. Пазавi.
Там заблудзiмся ў хмельных травах
Пачынаецца ўсё з любвi
Нават самая простая ява
*I тады душой не крывi
На дарозе жыцця шырокай
Пачынаецца ўсё з любвi—
Першы поспех i першыя крокi
*Прыручаюцца салаўi
Там дзе выбеглi ўдаль канавы
Пачынаецца ўсё з любвi—
Адчужэнне i боль i нянавiсць
*Ты паклiч мяне. Пазавi
Сто дарог за маiмi плячыма
Пачынаецца ўсё з любвi
А iнакш i жыць немагчыма

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:31
Краю и людям:Ўздымам сэрц нашых шуміць Белавежа
Як дні нашых сёлаў, так Нёман плыве,
Уроду палеткаў тнуць поясам межы,
Адвечныя сосны гудуць ў бараве.
Там нашыя песьні, там наша багацце,
Там жытняе мора, магілы дзядоў,
І родныя хаты, і людзі як брацці,
І казкі, і слава мінулых гадоў.
Крывіч там стагоддзі загон свой сторожа.
А звычаі, мова, жывуць з году ў год,
Там край, быццам казка старая, прыгожы,
Удалы і верны Краіне народ.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:37
Алеся

МузыкаЛученок И. СловаКулешов А.
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая,
Чаму так горка? Не магу я зразумець...
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.

Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог.
Каб я хвілінаю нанесеныя раны
Гадами ў сэрцы заглушыць сваім ня мог.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:41
Александрына
МузыкаМулявин В. СловаБровка П.
Мне не забыцца песні той даўняе вясны:
*"На мурамскай дарожцы стаялі тры сасны".
*Цяпер магу прызнацца - тады пачаў кахаць,
*Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.
*Александрына, цяпер прыйшла зіма. *
*Александрына, шукаю я - няма...
*Александрына, і з песьняй ты цьвіла.
*Александрына, якою ты была?
*Сказаць, што васілёчак, - дык фарба ў ім адна, *
*Сказаць, што ты лілея, - сьцюдзёная ж яна.
*Сказаць, што ты званочак, - ды ўсіх жа мала іх,
*Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.
*Александрына, цяпер прыйшла зіма. *
*Александрына, шукаю я - няма...
*Александрына, і з песьняй ты цьвіла.
*Александрына, якою ты была?

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:45
А в поле верба
Музыка- Слова - народная
А ў полі вярба нахілёная.
А ў полі вярба нахілёная,
Маладая дзяўчыначка заручоная.
Маладая дзяўчыначка заручоная,

Заручоная і запітая,
Заручоная і запітая.
Тады яе запівалі, як сад зацьвітаў.
Тады яе запівалі, як сад зацьвітаў.

Як сад зацьвітаў, як зара ўзыйшла.
Як сад зацьвітаў, як зара ўзыйшла,
Маладая дзяўчыначка па ваду ішла.
Маладая дзяўчыначка па ваду ішла.

Кася ад вады, Яся да вады.
Кася ад вады, Яся да вады.
- Пастой-пастой, мая Кася, дай каню вады.
- Пастой-пастой, мая Кася, дай каню вады.

- Як буду твая, напаю каня,
- Як буду твая, напаю каня,
З зімненькае крынічанькі, з поўнага вядра.
З зімненькае крынічанькі, з поўнага вядра.

А ў полі вярба нахілёная.
А ў полі вярба нахілёная,
Маладая дзяўчыначка заручоная.
Маладая дзяўчыначка заручоная.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:47
А дзе была вуціца?
Музыка-Слова - народная
А дзе была вуцiца?
*А дзе быу селязень?
*А цяпер жа яны на
*на адным возеры.
*Ды з аднаго возерка, *
*ды вадзiцу п'юць,
*ды з аднаго кусцiка
*ды калiнку клююць.
*А дзе была Манечка? *
*а дзе была?
*А дзе быу Ванечка?
*А цяпер яны за столiкам,
*за адным цiсовенькiм.
*Ды з адной чарачкi *
*Ды гарэлiцу п'юць.
*Ды з адной талеркi
*Ды закуску бяруць.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 03:50
А дзе тая пара?



Музыка Аверин О. Слова народные
Куплет 1: * *
*Гора таму жыці,
*Хто пары не мая.
*Хто пары не мае,
*Бо не там шукае.
*Да яшчэ найгорша,
*Хто двух-трох кахае.
*Хто двух-трох кахае,
*Адзін спаць лягае.
*Прапеў:
*А дзе тая пара?
*А дзе яна ходзіць?
*Малада, ці стара,
*Мяне не знаходзіць.
*А дзе тая пара?
*А дзе яна ходзіць?
*Малада, ці стара,
*Мяне не знаходзіць.
*Мяне не знаходзіць.
*Куплет 2:
*Адзін спаць лягаю
*Да сцяны вачыма.
*Да сцяны вачыма,
*На хату плячыма.
*Да сцяны гавору,
*А сцяна не чуе.
*Хто ж мяне раздзене,
*Хто ж мяне разуе?
*Прапеў:
*Куплет 3:
*Хто ж мяне раздзене,
*Хто ж мяне разуе?
*У румяны губкі
*Сто раз пацалуе.
*Прапеў.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 04:17
Касіў Ясь канюшыну
Музыка - Слова - народные
Касiў Ясь канюшiну, (3 р.)
*Паглядаў на дзяўчыну.
*А дзяўчына жыта жала,
*Ды на Яся паглядала: -
*Цi ты Ясь, цi ты не, (3 р.)
*Спадабаўся ты мне...
*Кiнуў Яська касиць, (3 р.)
*Пачаў мамку прасiць: -
*Люба мамка мая, Ажанi ж ты мяне! -
*Дык бяры ж Станiславу, (3 р.)
*Ка сядзела на ўсю лаву. -
*Станiславу не хачу, (3 р.)
*Бо на лаву не ўсажу! -
*Дык бяры ж ты Янину, (3 р.)
*Працявiтую дзяўчыну.
*Касiў Ясь канюшiну, (3 р.)
*Паглядаў на дзяўчыну.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 04:25
Добры вечар, дзяўчыначка
Музыка Лученок И. Слова народные

- Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш?
Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?
- Я жыву ля рэчанькі, ля вады,
Збудаваўшы хатачку зь лебяды.

Я пастаўлю коніка ля варот,
А сам да дзяўчыначкі на парог.
- Адчыні, дзяўчыначка, адчыні,
Сама сабе крыўдачкі не чыні.

- Я ж цябе ня буду дзьверы адчыняць,
Бо ты будзеш целу ночку начаваць.
- Ой ня буду, дзеванька, ня буду,
Як узыйдзе месячык - паеду.

Як узышаў месячык і зара:
- Бывай-бывай, дзеванька здарава.
Я пастаўлю коніка на таку:
-Чакай-чакай, дзеванька да року (?).

- Хіба ж у мяне розуму замала
Каб я цябе да року чакала?
- Добры вечар, дзяўчыначка, куды ідзеш?
Скажаш ты мне праўдачку, дзе жывеш?

Виктор Трэвис
11.01.2010, 04:29
Купалінка

Музыка и Слова народные
- Купалiнка-купалiнка,
*Цёмная ночка...
*Цёмная ночка, дзе ж твая дочка?
*- Мая дочка у садочку
*Ружу, ружу полiць,
*Ружу, ружу полiць,
*Белы ручкi колiць.
*Кветачкi рвець, кветачкi рвець,
*Вяночкi звiвае,
*Вяночкi звiвае,
*Слёзкi пралiвае.
*- Купалiнка-купалiнка,
*Цёмная ночка...
*Цёмная ночка, дзе ж твая дочка?

Виктор Трэвис
11.01.2010, 04:32
Лявонiха

Музыка Мулявин В. Слова Богданович М.
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!
Спамяну цябе ласкавым словам я, -
Чорны пух тваіх загнутых брывянят,
Вочы яркія, вясёлы іх пагляд;
Спамяну тваю рухавую пастаць,
Спамяну, як ты умела цалаваць.

Ой, Лявоніха, Лявоніхамая!
Ты пяяла галасней ад салаўя,
Ты была заўсёды першай у танку -
І ў "Мяцеліцы", і ў "Юрцы", і ў "Бычку";
А калі ты жаці станеш свой загон,
Аж дзівуецца нядбайліца Лявон.

Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!
У цябе палова вёскі - кумаўя.
Знала ты, як запрасіць, пачаставаць,
І дарэчы слова добрае сказаць,
І разважыць, і у смутку звесяліць,
А часамі - і да сэрца прытуліць.

Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!
Дай жа бог табе даўжэйшага жыцця,
Дай на свеце сумным радасна пражыць,
Усіх вакол, як весяліла, весяліць.
Хай ніколі не забуду цябе я.
Ой, Лявоніха, Лявоніха мая!

Виктор Трэвис
11.01.2010, 04:39
Мой родны кут
(Мой край родной)

Музыка Лученок И. Слова Колас Я.
Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю,
І там душою спачываю (2 р.).
Вось, як цяпер, перада мною
Стае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькае ложа
І елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання
У апошні вечар раставання.
Люблю цябе, мой бераг родны,
Дзе льецца Нёман срэбраводны,
Дубы дзе дружнай чарадою
Стаяць, як вежы, над вадою.
Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы (2 р.)!
а-а-а-а-а-а-а-а
Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы (2 р.)!

Александр Дагин
11.01.2010, 17:48
Большое спасибо Виктору Гринкевичу за эту тему,

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:05
Ночка цёмная

Музыка Аверин О.
Слова Вавилов А.
Год первого исполнения 1993
Первый солист Аверин (Козлович) О.
*
А ў небе месяц болей не свеціць,
Ой, за туманам сцежка знікае
Як вольным полем ды навакольлем
Добры малойца сум разганяе.
Ночка цёмная прыйшла -
Разбалелася душа.
А на сэрцы горыч, соль -
Толькі смутак, толькі боль.
Не захапіла, не запаліла
Сэрца каханнем юнай красуні.
Ой, не прыйшліся ёй даспадобы
Ружы, каралі ды падарункі.
Ночка цёмная прыйшла -
Разбалелася душа.
А на сэрцы горыч, соль -
Толькі смутак, толькі боль.
А ў небе месяц болей не свеціць,
Ой, за туманам сцежка знікае
Як вольным полем ды навакольлем
Добры малойца сум разганяе.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:19
Ой, рана на Івана
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1970
*
Ой рана на Йвана, Ой рана на Йвана,
Проць Івана(?) ночка мала. Ой рана на Йвана.
Ой рана на Йвана, Ой рана на Йвана,
Дзе Купала начавала? Ой рана на Йвана.
Ой рана на Йвана, Ой рана на Йвана,
Начавала ў чыстым полі. Ой рана на Йвана.
Ой рана на Йвана, Ой рана на Йвана,
Чым Купала вячэрала? Ой рана на Йвана.
Ой рана на Йвана, Ой рана на Йвана,
Вячэрала белым сырам. Ой рана на Йвана.
Ой рана на Йвана, Ой рана на Йвана,
Чым Купала запівала? Ой рана на Йвана.
Ой рана на Йвана, Ой рана на Йвана,
Запівала варэніцай. Ой рана на Йвана.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:20
Рэчанька
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1970
*
Ой, рэчанька-рэчанька,
Чаму ж ты ня поўная?
люлі-люлі-люлі,
Чаму ж ты ня поўная?
Чаму ж ты ня поўная,
З беражкоў не роўная?
люлі-люлі-люлі,
З беражкоў не роўная?
А як жа мне поўнай быць,
З беражкамі роўнай быць?
люлі-люлі-люлі,
З беражкамі роўнай быць?
Янка коніка паіў,
Лена воду чэрпала.
люлі-люлі-люлі,
Лена воду чэрпала.
люлі-люлі-люлі.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:22
Рушнiкi

Музыка Петренко Н.
Слова Вярба В.
Год первого исполнения 1970

У суботу Янка ехаў ля ракі.
Пад вярбой Алёна мыла ручнікі.
-Пакажы Алёна броду земляку,
Дзе тут пераехаць на кані раку?
-Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды,
Не муці мне толькі чыстае вады.
У маркоце Янка галавой панік,
Упусціла дзеўка беленькі ручнік.
-Янка, мой саколік, памажы хутчэй,
Ой, плыве-знікае ручнічок з вачэй!
-Любая Алёна, я ж вады баюсь,
Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.
Супыніўся гнеды пад вярбой густой,
Цалавала Янку Лена над ракой.
Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі...
Па рацэ далёка ручнікі плылі.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:24
Стаіць вярба
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1972
*
Стаіць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе а тры кветачкі.
Стаіць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе а тры кветачкі.
Пад вярбою а тры дзевачкі,
Тры дзевачкі, тры малойчыкі.
Пад вярбою а тры дзевачкі,
Тры дзевачкі, тры малойчыкі.
Адзін кажа: - Я Алесю люблю.
Я з Алесяй па піва пайду. Я з Алесяй па піва пайду.
Другі кажа: - Я Арыну люблю.
А я з ёй ды на сена пайду, А я з ёй сто капіц нараблю.
Трэці кажа: - Я Аксіньню люблю,
Я з Аксіньняю жаці пайду.
Стаіць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе а тры кветачкі.
Стаіць вярба ў канцы сяла,
На той вярбе а тры кветачкі.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:25
Ты мне вясною прыснілася
Музыка Семеняко Ю.
Слова Шушкевич М.
Аранжировка *
Год первого исполнения 1968
Первый солист Мулявин В.
Летняя ночка купальная
Яснай растаяла знічкаю.
Падаюць зоры світальныя
Ў чыстыя воды крынічныя.
Ой ты, дзяўчыначка мілая,
Як жа ты свет упрыгожыла!
Ластаўка ты шызакрылая,-
Легкі мой сон растрывожыла.
Ты мне вясною прыснілася
Неразгаданымі чарамі,
Сэрца парыўна забілася
Лёгкімі крыламі-марами.
Пэўна цябе, ненаглядная,
Стрэў я часінай удалаю.
Ты ж мая доля спагадная,
І не шкадую німала я.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:31
Ты ж мяне падманула
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Молчан О.
Год первого исполнения 1994

Ты казала ў панядзелак
Пойдзем разам з пасядзелак.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула-падвяла.
Ты казала у аўторак
Пацалуеш разоў сорак.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула-падвяла
Прыпеў:
Ты ж мяне падманула,
Ты ж мяне падвяла,
Ты ж мяне мала-маладога
З ума-розуму звяла.
Ты казала, што ў сярэду
Пойдзем разам на бяседу.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула-падвяла
А казала, што ў чацвер
Пойдзем разам на вячэру.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула-падвяла
Прыпеў.
Ты казала, што ў пятніцу
Пойдзем разам у святліцу.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула-падвяла
Прыпеў.
Ты казала, што ў суботу
Пойдзем разам на работу.
Я прыйшоў – цябе няма:
Падманула-падвяла
Ты казала, што памру.
Я зрабіў табе труну.
Я прыйшоў, а ты жыва:
Падманула-падвяла
Прыпеў.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:36
Хлопец пашаньку пахае
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1974
Хлопец пашаньку пахае, ой-ёй-ёй,
Яго сошанька крывая, ой божа ж мой!
Прыйшла к яму чарнявая, ой-ёй-ёй,
Вазьмі мяне, хлопец, замуж, ой божа ж мой!
Дзеўка замуж захацела, ледзь уся не абамлела.
Дзеўка замуж захацела, ледзь уся не абамлела.
Ой божа ж мой!
Хлопец здуру ажаніўся, ой-ёй-ёй,
На век жонкай падавіўся, ой божа ж мой!
Ані лыжкі, ані міскі, ой-ёй-ёй,
Павесілі тры калыскі, ой божа ж мой!
Ля калыскі трэба нянька, а ля печы - кашаварка.
Ля калыскі трэба нянька, а ля печы - кашаварка.
Ой божа ж мой!
Даў ёй хлопец тры капеёкі, ой-ёй-ёй,
Пайдзі, купі хлеба-солі, ой божа ж мой!
Хлеба-солі не купіла, ой-ёй-ёй,
На базары заблудзіла, ой божа ж мой!
Хлопец пашаньку пахае, яго сошанька крывая.
Хлопец пашаньку пахае, яго сошанька крывая.
Ой божа ж мой!

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:38
Цераз рэчаньку
Музыка Катиков А.
Слова народные *
Год первого исполнения 1996
Первый солист Катиков А.
*
Цераз рэчаньку, цераз балота,
Падай мне ручаньку, маё золатка.
Ручкі не падам, бо душу згублю,
Не скажу праўды, каго я люблю.
Цераз рэчаньку, цераз быструю,
Падай мне ручаньку, падай другую.
Ой, знаю, знаю, каго я кахаю,
Толькі не знаю, з кім жыці маю.
Прыпеў:
Ой, там, ў саду-садочку,
Растуць розны цвяточкі.
У сад мы будзем хадзіці,
Шчыра друг дружку любіці.
Ой, ты, дзяўчына-чараўнічынка,
Ачаравала ты маё лічанька,
Ачаравала ты цела і душу,
Цяпер я да цябе хадзіці мушу.
Каб так дайшоў ты сянней дахаты,
Колькі я знаю, як чараваці.
А мае чары напагатове:
Белае лічанька, чорныя бровы.
Прыпеў.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:40
Чаму ж мне ня пець
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1969
*
Чаму ж мне не пець?
Чаму ж не гудзець,
Калі ў маёй хатачцы
Парадак ідзець?
Чаму ж мне не пець?
Чаму ж не гудзець?
Мушка на ваконцы
У цымбалкі б’ець.
Чаму ж мне не пець?
Чаму ж не гудзець?
Павучок на сценцы
Кросенцы снуець.
Чаму ж мне не пець?
Чаму ж не гудзець?
Парсючок пад лаўкай
Бульбачку грызець.
Чаму ж мне не пець?
Чаму ж не гудзець?
Сучачка на лычку
Хатку сцеражэць.
Чаму ж мне не пець?
Чаму ж не гудзець,
Калі ў маёй хатачцы
Парадак ідзець?

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:41
Ой, бярозы да сосны
Музыка Оловников В.
Слова Русак А.
Аранжировка *
Год первого исполнения 1970
Ой, бярозы да сосны, партызанскія сёстры,
Ой, шумлівы ты лес малады.
Толькі сэрцам пачую тваю песню лясную,
І успомню былыя гады.
Ды успомню пажары, ды варожыя твары,
І завеі халодных вятроў,
І слату, і нягоды, і начныя паходы,
І агні партызанскіх кастроў.
Край любімы мой, родны, ты навекі свабодны,
За цябе я на бітву хадзіў,
Каб ніколі-ніколі ты не быў у няволі,
Каб заўсёды у шчасці ты жыў.
Адышлі тыя годы, адгрымелі паходы,
Толькі пушча за полем шуміць.
Ой, бярозы да сосны, партызанскія сёстры,
Вас ніколі ў жыцці не забыць.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:43
Як я ехаў да яе
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1969
Первый солист Мулявин В.
Як я ехаў да яе -
Брычка на рэйсорах.
А прыехаў ад яе,хе-хе,
Хата на падпорах.
Як я ехаў да яе,
Тысячамі лічыў.
А прыехаў ад яе,хе-хе,
Тры грашы пазычыў.
Як я ехаў да яе,
У ботах падкаваных.
А прыехаў ад яе,хе-хе-хе,
У шапцы палатанай.
Як я ехаў да яе,
Брычка на рэйсорах,
А прыехаў ад яе,хе-хе,
Хата на падпорах.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:44
Явар і каліна
Музыка Семеняко Ю.
Слова Купала Я.
Год первого исполнения 1978
Первый солист Борткевич Л.
Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю,
У сумнай даліне над ярам. (2 р.)
Лісцікі зеленяй хваляцца
Небу панятлівай мовай:
Росамі мыюцца раніцай
Песцяцца сонцам паўднёвым. (2 р.)
Чуецца музыка дзіўная,
У ------ сонных імшарах
Цешацца явар з калінаю,
Скінуўшы зімнія чары. (2 р.)
Песняй вясны лебядзінаю,
Скінуўшы зімнія чары,
Шэпчуцца явар з калінаю,
У сумнай даліне над ярам. (2 р.)
Лісцікі зеленяй хваляцца
Небу панятлівай мовай:
Росамі мыюцца раніцай
Песцяцца сонцам паўднёвым. (2 р.)
Чуецца музыка дзіўная,
У ------ сонных імшарах
Цешацца явар з калінаю,
Скінуўшы зімнія чары. (2 р.)

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:46
Белявая, чернявая...
Музыка Аверин О.
Слова народные
Год первого исполнения 1999
А у полi тры крынiчанькi,
А у хлопца тры дзявiчанькi -
Бялявая, чарнявая,
А трэцця рыжа, кучаравая.
Ён з бялявай абдымауся,
А з чарнявай павянчауся,
А з рыжаю, кучараваю,
У чыстым полi цалавауся...
Хлопец, хлопец, не журыся,
Каго любiш? Разбярыся...
Хлопец, хлопец, не журыся,
Калi любiш, ажанiся!
Там у полi, дзе крынiчанькi,
Пасварылiсь тры дзявiчанькi-
Бялявая, чарнявая,
А трэцця рыжа, кучаравая.
Хлопец, хлопец, не журыся,
Каго любiш? Разбярыся...
Хлопец, хлопец, не журыся,
Калi любiш, ажанiся!
А у полi тры крынiчанькi,
А у хлопца тры дзявiчанькi -
Бялявая, чарнявая,
А трэцця рыжа, кучаравая...

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:48
Чырвоная ружа
Музыка Мулявин В.
Слова народные
Аранжировка Молчан О.
Год первого исполнения 1994
Первый солист Мулявин В.

Чырвоная Ружа, не стой на дорозе!
Не стой на широкой, хто йде, - той ломае.
Не стой на дорозе, Чырвоная Ружа,
Хто йде, - той ломае, хто йде, - той сшибае.
За што, за што ядкое диво? За тое, за тое, як ты красива! (2 раза)
Жанатый ломае - детям на забаву,
Халастый ломае - девкам на сподману.
Чырвоная Ружа - детям на забаву,
Чырвоная Ружа - девкам на сподману.
За што, за што ядкое диво? За тое, за тое, як ты красива! (2 раза)
Зманил хлопец девку ружовым квяточком,
Ружовым хусточком, ляновым платочком.
В чернявых чулочках маленькой дочкой,
Ой, беленьким сыном, маленьким сыном.
За што, за што ядкое диво? За тое, за тое, як ты красива! (4 раза)
Чырвоная ружа (6 раз)

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:49
Белая Русь ты мая
Музыка Мулявин В.
Слова Скоринкин В.
Год первого исполнения 1971
Первый солист Мулявин В.
Белая Русь ты мая, Белая Русь ты мая.
Белыя гоні бульбы, белыя косы дзяўчат,
Воблакаў белых над лугам вечны парад.
Белых белых грыбоў кашолкі, белыя белыя плечы бяроз,
Белыя белыя россыпы-золкі чыстых сьвітаньняў, рос.
Белая Русь ты мая, Белая Русь ты мая.
Чыстая ты мая, родная ты мая, Белая Русь ты мая.
Белых туманаў плыні, белыя вершы (?) буслоў,
Ціхая завадзь бялыныч, рык белавежскіх зуброў.
Белыя вейкі рамонкаў белых, белыя-белыя грывы завей.
Чыстыя-чыстыя душы сьмелых, простых тваіх людзей.
Белая Русь ты мая, Белая Русь ты мая.
Чыстая ты мая, родная ты мая, Белая Русь ты мая.
Белая Русь ты мая, Белая Русь ты мая.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:50
Ідзём-пайдзём вдоль вуліцы
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1971
*
Iдзём-пайдзём вдоль вулiцы,
Вдоль вулiцы ў дзяўчынскi двор,
У дзяўчынскi двор на сем вакон.
- Добрый вечар, дзяўчыначка!
Цi спiш, ляжыш, спачываеш?
Спявай, спявай!
Калi ты спiш ўстань з ложку.
Спявай, спявай!
Ўстань з ложку, абуй ножку.
Спявай, спявай!
Прычашыся гладзюсенька.
Сядзь пад вакно на ўсход сонца.
Спявайце, братцы, спявайце!
Процi вакна зялёны сад
Спявайце, братцы, спявайце!
А ў тым садзе вiнаградзе,
Спявайце, братцы, спявайце!
Кветкi цвятуць-разцвятаюць
Спявайце, братцы, спявайце!
Птушкi пяюць-разпяваюць.
Iдзём-пайдзём вдоль вулiцы,
Спявайце, братцы, спявайце!

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:52
Скрыпяць мае лапці
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1970
Первый солист Мулявин В.
Скрыпяць мае лапці, як іду да цебе.
А я каля цебе думаю што ў небе.
-Скажы, Ганулька, а ты праўду мне-
А ці любіш мяне, а ці не?
Скажы, Ганулька, а ты праўду мне-
А ці любіш мяне, а ці не?
Паслухай, Ганулька, а што людзі кажуць:
Нашага каханьня нічым не разьвяжуць.
Ніколі нас не змогуць сілаю,
Бо мы будзем жыці зь мілаю.
Ніколі нас не змогуць сілаю,
Бо мы будзем жыці зь мілаю.
Паслухай, Ганулька, што сава спявае.
Пэўна яна наша ўсё гора знае.
Скажы, Ганулька, а ты праўду мне-
А ці любіш мяне, а ці не?
Скажы, Ганулька, а ты праўду мне-
А ці любіш мяне, а ці не?

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:55
Ой, ляцелі гусі з броду
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1977
Ой, ляцелі гусі з броду,
Скалацілі ў рэчцы воду.
(2 р.)
Пакуль вада чыста стала,
Я з Раманам пастаяла.
(2 р.)
Як стаў Раман жартаваці,
Ваду з вёдзер выліваці.
(2 р.)
Раман, Раман, Рамніку,
Пусці мяне да доміку.
(2 р.)
Я не родну маму маю,
Будзе біці - добра знаю.
(2 р.)
Не так біці, як караці
Ды шэльмаю называці.
(2 р.)
- Дзе ты, шэльма, валачылась,
Што вячора ўжо зварылась?
(2 р.)
- Цяпер, мама, прызнаюся,
Што з Раманам кахаюся.
(2 р.)
на-на-на-на-на
Ой, ляцелі гусі з броду,
Скалацілі ў рэчцы воду.
(2 р.)

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:56
Каліна
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1977
Первый солист Борткевич Л.
Ажаніла маці маладога сына,
Маладой нявесткі неўзлюбіла. (2 р.)
Выправіла сына ў вяліку дарогу,
Маладу нявестку ў поле лён палоці (2 р.)
Не аполеш лёну - не ідзі дадому,
Пайдзі ў чыста поле, стань калінаю.
Не палола лёну, не пайшла дадому,
Стала ў чыстым полі ды калінаю.
Як прыехаў Ясю з вялікай дорогі,
Расказаў ён маці пра свае навіны. (2 р.)
Матуля-матуля, увесь свет вандраваў я,
А такой калінушкі ў свеце не відаў. (2 р.)
Ад буйнага ветрыку накланілася,
Ад раўнага дожджыку распусцілася.
Ой, бяры ж ты, Ясю, вострую сякеру, Пассячы ты, Ясю, тую каліну!
Секануў ён раз - аказалася,
Секануў другі раз - адазвалася. (2 р.)
Не сячы мяне, Ясю, я ж твая жана!
А нас разлучыла матуля твая... (2 р.)

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:57
Машанька
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1977
Первый солист Дайнеко В.
Ой, хадзіла Машанька, ой па садочку.
О-о-ой, закалола ножаньку на вішнёчку (2 р.).
Баліць-баліць ножанька, ой ды не больна,
О-о-ой, любіў хлопец дзяўчыначку, ды не доўга (2 р.).
Забіраюць парнішачку ў салдаты,
Забылася дзяўчыначка папытаці.
Забылася дзяўчыначка ой папытаці:
Ці мне замуж выхадзіці, ой ці гуляці?
Гуляй, гуляй дзяўчыначка, ой як гуляла,
О-о-ой, тапчы, тапчы чаравічкі, як таптала (2 р.).
Не сцялі ты пасцель белу, як ты слала,
Не кажы ты хлопцам праўду, як казала.
Яны тваю пасцель белу ой параскінуць,
Яны цябе любіць будуць, ой ды пакінуць!
Ой, хадзіла Машанька, ой па садочку.
О-о-ой, закалола ножаньку на вішнёчку (2 р.).

Виктор Трэвис
11.01.2010, 20:59
Завушніцы
(Серёжки)
Музыка Мулявин В.
Слова Танк М.
Год первого исполнения 1973
Первый солист Мулявин В.
О, колькі раз прасіў я
Назначыць мне спатканьне,
О, колькі раз хацеў я
Прызнацца ёй у каханьні.
Ды ўсё перашкаджалі,
Калі дзяўчыне верыць,
То павадак вясновы,
То прымаразак-шэрань.
Але і я ўпарты,
І, каб свайго дабіцца,
Прасіў я шчыра майстра
Зрабіць ёй завушніцы.
На гэтых завушніцах
Я напісаў закляцьце -
Усё што не сказаў ёй,
А ў чым хацеў прызнацца.
Сягодня не ўцячэ ўжо
Ад слоў маіх гарачых,
Ні ў час калі сьмяецца,
Сьпявае, або плача.
Ні ў час, калі прыляжа,
Змарыўшыся ў зьмярканьне.
Зьвіняць ёй завушніцы
Усё пра маё каханьне.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 21:02
Вераніка
Музыка Лученок И.
Слова Богданович М.
Год первого исполнения 1975
Первый солист Борткевич Л.
I зноў пабачыў я сялібы,
Дзе леты першыя прайшлi.
Там сцены мохам параслi,
Вясёлкай адлiвалi шыбы.
Усё ў пылу, i стала мне
Так сумна-сумна ў цішыне...
Я ў сад пайшоў - там глуха, дзiка,
Усё травою парасло...
Прыпеў:
Няма таго, што раньш было...
Няма таго, што раньш было,
I толькi надпiс "Веранiка"...
I толькi надпiс "Веранiка"
На лiпы ўрэзаны ў кары.
Казаў вачам аб тэй пары: -
Расці, ўзмацовывайся дрэва,
Як манумент жывы ўставай
I к небу надпiс падымай,
I к небу надпiс "Веранiка"...
Чым болей сходзiць дзён, начэй,
Тым iмя мiлае вышэй...
--вокаліз--
Чым болей сходзiць дзён, начэй,
Тым iмя мiлае вышэй…
Прыпев.
Чым болей сходзiць дзён, начэй,
Тым iмя мiлае вышэй…
Чым болей сходзiць дзён, начэй,
Тым iмя мiлае вышэй…
Чым болей сходзiць дзён, начэй,
Тым iмя мiлае вышэй…

Виктор Трэвис
11.01.2010, 21:08
Жураўлі на Палессе ляцяць
Музыка Лученок И.
Слова Ставер А.
Аранжировка Ткаченко В.
Год первого исполнения 1981
Первый солист Пеня И.
Каб любіць Беларусь нашу мілую
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць!
Што ім тыя пагоды паўднёвыя,
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
І азёрны рабінавы край.
Сакавітыя пожні мурожныя
Не заменіш нічым і нідзе,
І зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы дом прывядзе.
Каб любіць Беларусь нашу мілую
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць!

Виктор Трэвис
11.01.2010, 21:09
Перапёлачка
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1974
Первый солист Борткевич Л.
А у Перапёлкі ды галоўка баліць,
А у Перапёлкі ды галоўка баліць.
Ты ж мая, ты ж мая Перапёла,
Ты ж мая, ты ж мая невялічка.
А у Перапёлкі ручкі баляць,
А у Перапёлкі ды каленцы баляць.
Ты ж мая, ты ж мая Перапёлачка,
Ты ж мая, ты ж мая невялічка.
А у Перапёлкі грудцы баляць,
А што Перапёлачка рана ўстае.
Ты ж мая, ты ж мая Перапёлачка,
Ты ж мая, ты ж мая невялічка.
А у Перапёлкі ды старэнькій муж,
А у Перапёлкі деткі малыя.
Ты ж мая, ты ж мая Перапёлачка,
Ты ж мая, ты ж мая невялічка.
Ты ж мая, ты ж мая Перапёлачка,
Ты ж мая, ты ж мая невялічка.
Ты ж мая, ты ж мая Перапёлачка,
Ты ж мая, ты ж мая невялічка.
Ты ж мая, ты ж мая Перапёлачка,
Ты ж мая, ты ж мая невялічка.
Детачкі плачуць, естенькі просяць,
А у Перапёлкі хлебця няма.
Ты ж мая, ты ж мая Перапёлачка,
Ты ж мая, ты ж мая невялічка.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 21:10
А ў полі бяроза...
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1975
Первый солист Борткевич Л.
А ў полi бяроза,
А ў полi кудрава,
А на той бярозе
Зязюля кувала.
Ай-то не зязюля,
А то родна маці.
Яна выпраўляла
Ды сына ў салдаты.
Праходзіць гадочак,
І другі,і трэці.
А каб ведала маці,
Ці вернуцца дзеці.
А ў полi бяроза,
А ў полi кудрава,
А на той бярозе
Зязюля кувала.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 21:13
Ажанілі мяне
Музыка Аверин О.
Слова народные
Год первого исполнения 1994
Первый солист Аверин (Козлович) О.
Ажанілі мяне малалетняга,
Малалетняга, малапомнага,
Бо задума бацькоў не мяняецца,
Не пыталіся, хто падабаецца.
Ой, павёз я жану прадаваці
Ды не змог за яе грошай ўзяці.
Пасадзіў ў лодку я маё горачка
Ды пусціў я яе ў сіня морачка.
Прыпеў:
Не ўмела жаці,
Ні жаць, ні праці,
Роднаму мужу
Слова сказаці.
Не ўмела жаці,
Ні жаць, ні праці,
Роднаму мужу
Слова сказаці.
Паглядзеў ёй услед, а душа баліць,
Бо як кветка яна ў лодцы той сядзіць,
Ой, вярніся, жана, ўсё дарую,
Бо цяпер не хачу я другую.
Прыпеў:
Можаш не жаці,
Ні жаць, ні праці,
За свае грошы
І ты хароша.
Можаш не жаці,
Ні жаць, ні праці,
За свае грошы
І ты хароша.
Ажанілі мяне малалетняга,
Малалетняга, малапомнага,
Адляцяць ў забыццёх, не мінуюць,
Ой, вярніся, жана, мая мілая
Прыпеў.
Ажанілі мяне малалетняга,
Малалетняга, малапомнага,
Адляцяць ў забыццёх, не мінуюць,
Ой, вярніся, жана, мая мілая

Виктор Трэвис
11.01.2010, 21:14
Бацькоўскі дом
Музыка Молчан О.
Слова Легчилов А.
Аранжировка Молчан О.
Год первого исполнения 1991
Первый солист Дайнеко В.
Куплет 1:
Там за чорнай мяжой,
Нас чакае святло.
Першы кроч!
Табе шанс выпадае.
А дарогі другой
Тут відаць не было.
Ну смялей,
Час ужо не чакае.
Прыпеў:
Крок, толькі крок!
І адолеешь чорную бездань.
Хай адступіць пужлівая бездань.
Ты павінен зрабіць гэты крок.
Крок, толькі крок!
І адолеешь чорную бездань.
Хай адступіць пужлівая бездань.
Ты павінен зрабіць гэты крок.
Куплет 2:
Бачыш колькі вачэй?
Цяжкі першага лес.
Услед узлез
За табою смялейшы.
Крок ад кроку лягчэй,
Бо надзею прынёс.
То праходзіў,
Над безданью першы.
Прыпеў:
Крок, толькі крок!
І адолеешь чорную бездань.
Хай адступіць пужлівая бездань.
Ты павінен зрабіць гэты крок.
Крок, толькі крок!
І адолеешь чорную бездань.
Хай адступіць пужлівая бездань.
Ты павінен зрабіць гэты крок.
Ты павінен зрабіць гэты крок.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 21:15
Беларусачка
Музыка Семеняко Ю.
Слова Ставер А.
Аранжировка Паливода И.
Год первого исполнения 1977
Первый солист Мулявин В.
Я гляджу на твае косы русыя -
Не магу наглядзецца ніяк,
Беларусачка, беларусачка,
Дарагая сяброўка мая.
У краях незнаёмых, нязьведанных,
Буду ў радасьці я, ці ў журбе,
Беларусачка, беларусачка,
Не забуду ніколі цябе.
Я вярнуся к табе, сінявокая,
Калі ў кветкі адзенецца край,
Беларусачка, беларусачка,
Ты хоць зрэдку мяне ўспаминай.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 21:16
Бывайце здаровы
Музыка Любан И.
Слова Русак А.
Год первого исполнения 1971
Бывайце здаровы, жывіце багата,
А мы ад'язджаем дадому, дахаты.
У зялёнай дубраве мы начаваць будзем,
Эх, вашае ласкі вавек не забудзем.
Яшчэ вам жадаем прыбытку ў хаце-
Ні мала, ні многа - штогод па дзіцяці.
Ня будзе вам крыўды яшчэ і за тое,
Калі пашанцуе - на год і па двое.
Так будзьце здаровы, жывіце багата,
А мы ад'язджаем дадому, дахаты.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 21:19
Жылі-былі
Музыка Ханок Э.
Слова Пляцковский М., пер. И.Сурко
Год первого исполнения 1973
Первый солист Кашепаров А.
Прыпеў:
Жылі-былі, жылі-былі,
Мы жылі былі з табой,
І была у нас, як песня,
На дваіх адна любоў.
Не жыццё было, а казка,
Казка светлая свая,
Пажылі на гэтым свеце
Ў добры час і ты, і я.
Не за сінімі марамі,
Не на дзікім астраўку,
І не і ў горадзе дзівосным,
Не вялічкім гарадку.
Прыпеў.
Я зпісаў вагон паперы,
З думак іскры выкрасаў,
Для цябе адной, павер мне,
Верш прачулы напісаў.
Можа, выйшаў ён не складны,
Дзе ж узяць мне талент, дзе?
Але гэтыя ты словы паўтарала кожны дзень.
прыпеў.
І аднойчы ён з'явіўся.
Я самотны з той пары.
Ён кароль, ці каралевіч,
А, магчыма, нейкі прынц.
Ты пайшла яму насустрач,
Я не змог цябе спыніць...
Толькі цокалі абцасы,
Быццам сэрца ў цішыні.
Прыпеў: І растала раптам казка,
Там, дзе мы жылі з табой,
Дзе была ў нас,як песня,
На дваіх адна любоў.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 21:23
Каханне
Скажи мне, Ганулька

Музыка Лученок И., Мулявин В.
Слова Колас Я.
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1972
Первый солист Мулявин В.
Прыпеў:

- Скажы мне, Ганулька, ці любіш мяне?
- Люблю - ты сказала, аж сэрца мне схне.
Ганулька, Ганулька, павер, зразумей,-
Я ў сьвеце ня бачыў каханьня шчырэй.
Ці помніш ты, Ганна, шчаслівы мамент,
Як граў у нас на дудцы нябожчык Вінцэнт?
А Нёман спакойна, спакойна дрыжаў,
І месячык ясны на нас паглядаў.
Прыпеў.
Драў горла ў лозах за рэчкаю грач,
І грукаў у сьцену рагамі маркач.
На жэрдзі мы селі ў змроку маўчком,
І я прытуліўся к табе плечуком.

Прыпеў.
І лапці з-за сьпіны мае ты зьняла,
Анучы ў Нёман ты мыць панясла.
Язык мне адняўся, я сьліну глытаў,
А потым нясьмела цябе запытаў:
Прыпеў.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 21:29
Гусi
Музыка *Молчан О.
Слова народные
Год первого исполнения 1996
Первый солист Марусич В.
Прыляцелі гусі
З далёкага краю.
Воду замуцілі
Над ціхім Дунаю
Дамоў прыляцелі,
Ды марна прапалі.
Як мы любілі,
Цяпер перасталі.
Прыпеў:
Як мы кахалі.
Як мы кахалі.
Як мы кахалі.
Цяпер перасталі.
Як мы любілі.
Як мы любілі.
Як мы любілі.
Ці не пазабылі.
Як белыя гусі,
Пяшчоту мы неслі.
Але разышліся,
Як сцежкі ў лесе.
Прыляцелі гусі
З далёкага краю.
Я толькі любімай
Ужа не чакаю.
Прыпеў:
Як мы кахалі.
Як мы кахалі.
Як мы кахалі.
Цяпер перасталі.
Як мы любілі.
Як мы любілі.
Як мы любілі.
Ці не пазабылі.

Виктор Трэвис
11.01.2010, 21:30
Дзяўчына-сардэнька
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1977
Первый солист Кашепаров А.
ла-ла-ла-ла
Дзяўчына-сардэнька, выйдзі пад акенка!
Прынясе хлапчына яблынька красненька. (2 р.)
Прынясе адное, прынясе другое,
Ой выйдзі, дзяўчына, ты сардэнька мое! (2 р.)
ла-ла-ла-ла
Не выйду, не выйду, бо людзей баюся (2 р.) -
Будуць гаварыці - з табою люблюся (2 р.).
Няхай пагавораць - мы іх не баімся (2 р.).
Прыйдзе та нядзеля - пачнуць станавіцца (2 р.).
ла-ла-ла-ла
Станем мы да шлюбу абое цесненька,
Няхай пагавораць людзі галасненька (2 р.).
Дзяўчына-сардэнька, выйдзі пад акенка!
Прынясе хлапчына яблынька красненька.
ла-ла-ла-ла

Виктор Трэвис
15.01.2010, 03:56
Людка
Музыка Мулявин В.
Слова Купала Я.
Аранжировка Паливода И.
Год первого исполнения 1982
Первый солист Кашепаров А.

Як Людкі не бачу -
Ня міла мне жыць,
І сохну, і плачу,
І сон не бяжыць.
І хатка ня міла,
Урагамі дружкі,
І сьвет як магіла
І ночкай дзянькі.
Як Людку ўглядзеў-
Забыўся на ўсё,
І плач уцёк недзе,
І раем жыццё!
Забыты ўсе болькі,
Што ходзяць за мной.
Усё хочацца толькі
Быць з Людкай-красой.
К ружовенькім шчочкам
Губамі прыльнуць,
І песьню аб Людцы
На ўвесь сьвет грымнуць!
Як Людку ўглядзеў
-Забыўся на ўсё,
І плач уцёк недзе,
І раем жыццё!

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:00
Малітва
Музыка Молчан О.
Слова Купала Я.
Год первого исполнения 1994
Первый солист Мулявин В.
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.
Малюся я небу, зямлі і прастору.
Магутнаму Богу - Ўсясвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Я буду маліцца да яснага сонейка:
Няшчасных зімой саграваць сірацін.
Прыветна, па збожных гуляючы гонейках
Часьцей заглядаці да цёмных хацін.
Малюся я небу, зямлі і прастору.
Магутнаму Богу ўсясвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.
Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Расьпятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ня вылі над роднай зямлёй, над табой.
Малюся я небу, зямлі і прастору.
Магутнаму Богу ўся сьвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:03
Мінская зорка
Музыка Аверин О.
Слова Аверин О.
Белая Русь, маці-родная,
Белая Русь, непаўторная,
Пушчы, сады салаўіныя,
Песні гучаць пераліўныя.
Прыпеў (2 разы):
А ты, мінская зорка,
Ў небе будзеш адзінаю,
Зоркаю чароўнаю
Над каханай Радзімаю.
Край залацістымі зорамі,
Роднымі сэрцу прасторамі...
А над зямлёю празрыстае
Неба блакітнае, чыстае.
Прыпеў (2 разы):
А ты, мінская зорка,
Ў небе будзеш адзінаю,
Зоркаю чароўнаю
Над каханай Радзімаю.

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:06
На чужыне

Музыка Мулявин В.
Слова Богданович М.
Год первого исполнения 1991
Первый солист Пеня И.
Вакол мяне кветкі прыгожа красуюць.
Маркотна між іх я хаджу адзінок,
Аж бачу - мне сіняй галоўкай ківае
Наш родны, забыты ў цяні васілёк.
Прыпеў:
«Здароў будзь, зямляча!» Чуць бачны ў даліне,
Панура, нявесела шэпча ён мне:
«Ўспамянем, мой дружа, ў багатай чужыне
Аб беднай, далёкай сваёй старане».
Баларуская краіна браначка
Устань свабодны шлях сабе шукай,
Ты не згасьнеш,ясная зараначка,
Ты яшчэ асвеціш родны край.
Прыпеў.

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:08
Над калыскай
А зязюлька кукавала...
Музыка Мулявин В.
Слова Купала Я.
Год первого исполнения 1983
Первый солист Мулявин В.
Як на свет радзіўся Янка,
Як заплакаў многа-мала, -
Пела маці над калыскай,
А зязюлька кукавала:
Як падрос, падняўся Янка,
Як ганяць стаў ў поле стада, -
На жалейцы граў дзень цэлы,
А зязюлька кукавала:
Прыпеў:
Ку-ку, ку-ку, кінь дакуку!
Пасі статак! Ку-ку, ку-ку!(2 разы)
Як вялікім вырас Янка,
Як стаў сеяць шчыра, дбала, -
За сяўбою пеў аб долі,
А зязюлька кукавала.
Як ні сеяў пільна Янка, -
Ўсё чагосьці не ставала:
Янка сеяў – людзі жалі,
А зязюлька кукавала:
Прыпеў.
Як старым-старым стаў Янка,
Як пазбавіўся сілы ўдалай, -
Баіў байкі-казкі ўнукам,
А зязюлька кукавала.
Як хавалі людзі Янку, -
Галасілі многа-мала:
-А на што ж памёр ты, сейбіт!..
А зязюлька кукавала:
Прыпеў 2 разы.

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:09
Наша хата багата
Год первого исполнения 1974
Первый солист Кашепаров А.
Проша свата ў хату,
Наша хата багата.
Наша хата багата,
Гонтамі накрывана.
Бо даміна укрывана.
Вех даміны утыкана.
А наўкол газеллейка,
А ў сярэдзіне вяселейка.
Наша хата багата,
Гонтамі накрывана.
Бо даміна укрывана.
Вех даміны утыкана.
Бо даміна укрывана.
Гонтамі накрыва

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:11
Нашто бабе агарод

Музыка Туренков А..
Слова Купала Я.
Аранжировка Мулявин В.
Год первого исполнения 1972
Нашто бабе агарод, калі баба стара?
Калі бабе за 100 год -- кіпне, пэўне, зара.
Лепш аддаць бы той садок дзяўчынцы прыгожай...
Хай гусьценькі вішнячок у садку размножа.
Будзе ладна ў цяньку летам паляжаці,
З пекным хлопцам пад руку двойчы пагуляці.
Будзе вішанкі зрываць дзяўчына пасьпелы (я)
І дружочка частаваць, і туліць нясьмела.

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:14
Не гляди на меня
Не гляди на меня, не гляди.
Не чаруй меня так - наяву и во сне.
Насмехаешься ты - так уйди, не гляди.
Ты замучишь меня, станешь гибелью мне.
Взгляд лучистых очей мою душу обжёг,
Я хожу сам не свой и тоскую, любя.
То стремлюсь я к тебе, то стою, одинок,
То любимой зову, то кляну горько я.
Ты не любишь меня, тебе надо других,
Кто дукатом манит, не считает рублей.
Что же я тебе дам? - Горечь думок моих
И бедность свою - ту, что нет тяжелей.
И бедность свою - ту, что нет тяжелей.
Чем я, жалкий бедняк, за тебя заплачу?
Знаю, мало души тебе будет одной.
Ты за деньги продашься, пойдёшь к богачу
И любовницей станешь его иль женой.
Будешь весело жить, сладко есть, долго спать,
Будут шапки снимать пред тобой за версту.
Я же - буду терпеть и судьбу проклинать.
И тебя, и твою красоту
Как боюсь я тебя, не гляди на меня.
Ты теперь не моя и не будешь моей.
Не уйдёшь, так погубишь себя и меня
А обида в груди закипает сильней.

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:19
Не кляніце мяне

Музыка Явтухович Д.
Слова Купала Я.
Год первого исполнения 1987
Первый солист Мулявин В.
Не кляніце мяне,
Што так смутна пяю,
Бо і так там на дне
Душу змучыў сваю.
Цяжкіх дум, горкіх дум
Зваяваць не магу,
Людскі плач, скаргаў шум
Ловіць мысль на бягу.
Не магу маску ўздзець,
Крывіць роднай душой,
Песні весела пець,
Калі смуцен брат мой.
Калі столькі бяды,
Столькі гора і слёз
Бачу ўкруг заўсягды,
Столькі сам перанёс?
Дый не смейся ж з мяне,
Што так смутна пяю,
Бо і так там на дне
Душу змучыў сваю.
Не магу маску ўздзець,
Крывіць роднай душой,
Песні весела пець,
Калі смуцен брат мой.

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:25
Ой, дожджык ідзе
Музыка Мулявин В.
Слова народные
Год первого исполнения 1978
Ой,дожджык ідзе,раса нападзе
па зялёнай брэзіне.
Распусціў Яся сваё золата
Па маладой дзяўчыне.
Ой не жаль жа мне таго золата,
што яго я распусціў.
Дык жаль мне яе,тае дзяўчыны,
што я за людзі пусціў.
прыпеў:
Ой,няхай кажуць,няхай гавораць,
хоць па ўсенькаму свету,
я цябе любіў - любіці буду,
мой ружовенькі цвету!
Як добра было,млода дзяўчына,
мёд-гарэлачку піці.
А цяпер не хоч,маладзенькая,
са мною гаварыці.
Як добра было,млода дзяўчына,
падарункі браці.
А цяпер не хоч,маладзенькая,
са мною размаўляці.
прыпеў...

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:27
Ой, дубе мой, дубе
Музыка народная
Слова народные
Аранжировка Дайнеко В.
Год первого исполнения 1984
Ой, дубе мой,дубе,
кучаравы дубе,
ой, на табе, дубе,
два галубы гудзе.
Ой, трэця галубка,
па саду жаркоча,
любіў хлопец дзяўчыну,
а цяпер не хоча.
Сарву з таго дуба
зялёны лісточак,
накрыю лісточкам
мілага слядочак.
Каб раса не ўпала,
птушкі не брадзілі,
каб майго мілога
іншы не любілі.

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:29
Ой, ляцелі гусі з броду
Музыка народная
Слова народные
Ой, ляцелі гусі з броду,
Скалацілі ў рэчцы воду.
(2 р.)
Пакуль вада чыста стала,
Я з Раманам пастаяла.
(2 р.)
Як стаў Раман жартаваці,
Ваду з вёдзер выліваці.
(2 р.)
Раман, Раман, Рамніку,
Пусці мяне да доміку.
(2 р.)
Я не родну маму маю,
Будзе біці - добра знаю.
(2 р.)
Не так біці, як караці
Ды шэльмаю называці.
(2 р.)
- Дзе ты, шэльма, валачылась,
Што вячора ўжо зварылась?
(2 р.)
- Цяпер, мама, прызнаюся,
Што з Раманам кахаюся.
(2 р.)
на-на-на-на-на
Ой, ляцелі гусі з броду,
Скалацілі ў рэчцы воду.
(2 р.)

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:31
Ой, п&39;яны
Музыка Елисеенков О.
Слова народные
Год первого исполнения 1991
Ой, п&39;яны,
Гарэлкі напіўся
Ды сівому коніку
на грыўку зваліўся,
Ды сівому коніку
на грыўку зваліўся.
Ой, коню мой, коню,
Коню мой сівенькі,
Парай мяне коню,
Бо я маладзенькі,
Парай мяне коню,
Бо я маладзенькі.
Што ж я буду раіць?
Ты сам тое знаеш:
Не люб чужых жонак,
Бо ты сваю маеш,
Не люб чужых жонак,
Бо ты сваю маеш.

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:35
Ой, сівы конь бяжыць
Музыка народная
Слова народные
Год первого исполнения 1996
Первый солист Катиков А.

Ой сівы конь бяжыць
У яго бела грыва
Ой спанаравілась
Ой спанаравілась
Мне тая дзяўчына
Ня так та дзяўчына
Як яе лічанька
Ой падай дзяўчына
Ой падай дзяўчына
Мне белу ручаньку
Ручаньку падала
Тры словы сказала
Няхай бы я жыла
Няхай бы я жыла
Кахання не знала
Бо тое каханне
З вечара да рання
Як сонейка ўзыйдзе
Як сонейка ўзыйдзе
Каханне разыйдзе
Ой сівы конь бяжыць
У яго бела грыва
Ой спанаравілась
Ой спанаравілась
Мне тая дзяўчына

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:37
Па воду ішла
Музыка народная
Слова народные
Год первого исполнения 1978
Первый солист Дайнеко В.
Па воду ішла
Як пчолка гула
З вадою ішла - наплакалася
З вадою ішла - наплакалася.
Не плач, мілая,
Не плач, не тужы,
Каня напасу, вады прынясу
Каня напасу, вады прынясу
Пi маці ваду, з поунага вядра
Нявестку любі , бо у цябе одна.
Другая будзе така ж самая,
А трэцяя будзе яшчэгоршая.
По воду ішла,
Як пчолка гула,
З водою ішла - наплакалася,
З водою ішла - наплакалася.

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:38
Па над белым пухам вiшняў
Музыка Мулявин В.
Слова Богданович М.
Год первого исполнения 1991
Первый солист Мулявин В.
Па-над белым пухам вішняў,
Быццам сіні аганёк,
Б'ецца,ўецца шпаркі,лёгкі
Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра
Ў струнах сонца залатых,-
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ледзьве чутна ў іх.
І ліецца хваляй песня,-
Ціхі,ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае,
Навявае яго мне?
Ці не вецер гэта звонкі
Ў тонкіх елках шапаціць?
Або мо сухі, высокі
Ля ракі чарот шуміць?
Не паняць таго ніколі,
Не разведаць,не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі,
Што ляцяць,дрыжаць,звіняць.
Песня рвецца і ліецца
На раздольны,вольны свет.
Але хто яго пачуе?
Можа,толькі сам паэт.

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:43
Падаюць сняжынкі
Музыка Лученок И.
Слова Трус П.
Аранжировка Явтухович Д.
Год первого исполнения 1987
Первый солист Пеня И.
Падаюць сняжынкi дыяменты-росы,
Падаюць бялюткi за маiм акном...
Расчасалi вiшнi шоукавыя косы
I уранiлi долу снегавы вянок.
Дзесьцi у прасторы празвiнелi бомы,
Дацвiлi пялёсткi нечае тугi...
I здаецца зноуку еду я дадому
Пераведаць родных,блiзкiх,дарагiх.
Прыпеу:
Хочацца навеяць казкi-таямнiцы
Гукамi мелодый,радасцю без слоу.
I застылi сценi у маёй святлiцы,
Засынаю...снiцца роднае сяло.
Адхiнае вечар тонкiя мярэжы,
На акне альвасы дагарэлi у сне.
А у душы квяцiстасць i такая свежасць,
I з вачэй усмешкi сыплюцца на снег.
Прыпеу...
А сняжынкi сеюць кволую iмглiстасць,
Падаюць бялюткi за маiм акном,
I цвiце на вiшнях снежная урачыстасць,
Сцелецца на скронях перад раннiм сном.
Зноу зiма паслала снежныя кiлiмы,
зажурыла беллю паплавы,лугi,
I прыходзiць радасць у красе мауклiвай,
Адплываюць хвiлi смутку i тугi.
Прыпеу...

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:46
Пацалунак
Музыка Лученок И.
Слова Каризно В.
Год первого исполнения 1978
Первый солист Кашепаров А.
Ні ў цёмным садзе і ні ў чарніцах
Да вуснаў мілай не даступіцца.
То іх затуліць яна рукою,
То штосці шэпча табе такое. (2 р.)
І не пасмееш пацалавацца,
А яна будзе з цябе смяяцца.
Ну што ж, калі ўжо няма ў ная згоды,
Дык можа пойдзеш адведаць мёду?
на-на-на-на-на-на-на-на-на :)
У любай вусны пасаладзелі,
Мунутай пчолы паналяцелі.
- Ля самых вуснаў яны лятаюць!
Цалуй, міленькі, бо закусаюць!
Ля самых вуснаў яны лятаюць!
- Не бойся, міла, не закусаюць!

Виктор Трэвис
15.01.2010, 04:54
Беларускія песні і вершы якія ўжо ёсць а гэтай тэме... па парадку з пачатку...
Алеся
Александрына
А в поле верба
А дзе была вуціца?
А дзе тая пара?
Касіў Ясь канюшыну
Добры вечар, дзяўчыначка
Купалінка
Лявонiха
Мой родны кут
Ночка цёмная
Ой, рана на Івана
Рэчанька
Рушнiкi
Стаіць вярба
Ты мне вясною прыснілася
Ты ж мяне падманула
Хлопец пашаньку пахае
Цераз рэчаньку
Чаму ж мне ня пець
Ой, бярозы да сосны
Як я ехаў да яе
Явар і каліна

Виктор Трэвис
15.01.2010, 19:10
Белявая, чернявая...
Чырвоная ружа
Белая Русь ты мая
Ідзём-пайдзём вдоль вуліцы
Скрыпяць мае лапці
Ой, ляцелі гусі з броду
Каліна
Машанька
Завушніцы
Вераніка
Жураўлі на Палессе ляцяць
Перапёлачка
А ў полі бяроза...
Ажанілі мяне
Бацькоўскі дом
Беларусачка
Бывайце здаровы
Жылі-былі
Каханне Скажи мне, Ганулька
Гусi
Дзяўчына-сардэнька
Людка
Малітва
Мінская зорка
На чужыне
Над калыскай А зязюлька кукавала...
Наша хата багата
Нашто бабе агарод
Не гляди на меня
Не кляніце мяне
Ой, дожджык ідзе
Ой, дубе мой, дубе
Ой, ляцелі гусі з броду
Ой, п&39;яны
Ой, сівы конь бяжыць
Па воду ішла
Па над белым пухам вiшняў
Падаюць сняжынкі
Пацалунак

Сегодня 05:55

Жанна Матусэв
13.03.2010, 23:06
Вялікі дзякуй за гэтую тэму. Здароўя вам і ўсяго найлепшага. Пакуль што часу няма далучыцца і надрукаваць любімыя вершы: шмат пошукавай работы і цікавых адкрыццяў. Запрашаю на экскурсію ў Дараганаўскі краязнаўчы музей.

Геннадий Гкин
27.02.2011, 05:12
Александрына
Музыка Мулявин В. Слова Бровка П.
Мне не забыцца песні той даўняе вясны:
*"На мурамскай дарожцы стаялі тры сасны".
*Цяпер магу прызнацца - тады пачаў кахаць,
*Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.
*Александрына, цяпер прыйшла зіма. *
*Александрына, шукаю я - няма...
*Александрына, і з песьняй ты цьвіла.
*Александрына, якою ты была?
*Сказаць, што васілёчак, - дык фарба ў ім адна, *
*Сказаць, што ты лілея, - сьцюдзёная ж яна.
*Сказаць, што ты званочак, - ды ўсіх жа мала іх,
*Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.
*Александрына, цяпер прыйшла зіма. *
*Александрына, шукаю я - няма...
*Александрына, і з песьняй ты цьвіла.
*Александрына, якою ты была?

Геннадий Гкинк
27.02.2011, 05:15
Я. Колас 'Сымон-музыка'

О край родны край прыгожы!
Мiлы кут маiх дзядоў!
Што мiлей у свеце божым,
Гэтых светлых берагоў
*Дзе бруяцца срэбрам рэчкi
Дзе браты-лясы гудуць
Нiвы гутаркi вядуць
Гэтых гмахаў безгранiчных
*Балатоў тваiх азёр
Дзе пад гоман хваль крынiчных
Думкi думае прастор
*Дзе увосень плачуць лозы
Дзе вясной лугi цвiтуць
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?

Геннадий Гкинк
27.02.2011, 05:19
Мой родны кут
(Мой край родной)
Музыка Лученок И. Слова Колас Я.
Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю,
І там душою спачываю (2 р.).
Вось, як цяпер, перада мною
Стае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькае ложа
І елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання
У апошні вечар раставання.
Люблю цябе, мой бераг родны,
Дзе льецца Нёман срэбраводны,
Дубы дзе дружнай чарадою
Стаяць, як вежы, над вадою.
Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы (2 р.)!
а-а-а-а-а-а-а-а
Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы (2 р.)!

Вячасла К кшан
27.02.2011, 14:07
Вельмi хацелася б пабачыць у гэтай цеме верш У.Караткевiча "Дзе мой край"

Виктор Трэвис
27.02.2011, 15:48
Дзе мой край?
Уладзімір Караткевіч
Дзе мой край?
Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш
Там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё зь першым крокам, як молат, заб'ецца,
Калі б нават сьляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Што сьляпым?
Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба - разьлівы ільноў.
Дзе мой край?
Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.
Дзе мой край?
Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціньнем і добрае сонца ўгары.
Там зьвіняць
Неўміручыя песьні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Ты - наш край.
Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,
Ты - наш сьцяг, што нікому, нікому на сьвеце, нікому
Не дамо абсьмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
Мы клянёмся табе
Баразной сваёй першай на полі
І апошняй ральлёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі ня кінем,
Ня кінем,
Ня кінем цябе.

Гаврилюк
27.02.2011, 22:50
Я з таго пакалення…
Мілагучнасць маўлення ўспрымаць не “пантова”,
Я з таго пакалення, што цуралася мовы.
Я з таго пакалення, што крычала: “Дзяроўня!”,
Не дай бог, загаворыць па-вясковаму роўня!
На палях угнаенняў брыдкі пах, а не водар,
Я з таго пакалення, дзе сялянства – не гонар.
Корміць пашу насеннем хлебаробская сіла…
Я ж з таго пакалення, што Краіна ўскарміла!
Дзяўчынё гарадское, украінка – ды й годзе! –
Як я смачна чытала пра “людзей на балоце”!
Суткі седзячы колам, не выходзячы з хаты,
Як рыдала я ўголас ад “Альпійскай балады”!
Апякала навала, гора ціснула скроні,
Быццам СЭРЦА трымала я НА ўласнай ДАЛОНІ…
Час кідаці каменне, час збіраці каменне…
Так балюча-балюча за маё пакаленне…
Мне за боль несуцешны, Бог, памылкі закрэслі!
За любоў, і за вершы, і за светлыя *песні.
Што каштоўнага маю, *я з адказнасцю сталай,
Як гусляр, *праспяваю ля *“Кургана” Купалы.

Виктор Трэвис
10.03.2011, 17:49
ПРАШУ ВЯСНУ

Гляджу на каляндар: вясна павiнна быць,
А холад ўсё нiяк не адпускае,
Даўно пара прыйшла, каб гнёзды птушкам вiць,
Вясна умоў прыдатных не стварае.

I на душы пакуль незразумелы сум,
Не ведаю, яго як пазбаўляцца,
Хачу, ад холаду хутчэй мiнуў каб глум,
Цяпло сагрэе, можна закахацца.

Вясна, але зiмовы холад у душы,
I сонейка не хоча паказацца,
Даўно стаю каля жаданай ўжо мяжы,
Пара вясне цудоўнай пачынацца.

Працяглы час надвор'я добрага няма,
Ад холаду душа мая сумуе,
Хутчэй здае сваю уладу хай зiма,
Кахання радасць сэрца хай пачуе.

Душа хай вельмi не сумуе i не спiць,
Каханне прыйдзе, i яна прачнецца,
Вясна заўсёды здатна вабны цуд стварыць,
Душа на поклiч iншай адгукнецца.

Вясна, хутчэй прыходзь ў маю душу!
Наяве каб ажыццявiлiсь мары,
Кахаць жадаю i вясну маю прашу,
Далей не засталася каб без пары.

Виктор Трэвис
10.03.2011, 17:51
КАХАННЕ I ВЯСНА

Вясна. Каханне. Птушак пералiвы.
Душы вясною хочацца спяваць,
Бо вабны час цудоўны ды iмклiвы
Даруецца, каб песцiць i кахаць.

Як абмiнула палкае каханне,
Хаця вясна, ў душы вясны няма,
Вакол iдзе ў прыродзе мiлаванне,
Цвiце вясна, а на душы зiма.

Вясна iдзе, а на душы маркотна,
Яе гнятуць бясконца халады,
Кахаць вясною хораша i модна,
Бо ў сэрцы не павiнна быць бяды.

Вясну паслухай, голас яе дзiўны!
Натхненне дорыць шчодрая вясна,
Цвiценне i спеў птушак пералiўны,
Душу красой хвалюе навiна.

Калi прыйшло жаданае каханне,
Цудоўнае яно ў любы сезон,
Вясновае прыемней адчуванне,
Яму не пагражае хуткi скон.

Вясна. Каханне. Радасць i натхненне.
Душа вясною голасна пяе,
Вясна даруе палкае iмкненне
I здатнасць пакахаць душы дае.

Виктор Трэвис
10.03.2011, 17:55
ВЯСЕННЯЯ РАДАСЦЬ

Высока сонца, хутка снег сыходзiць,
I птушкi зноў вяртаюцца дамоў,
Цудоўная пара жыцця прыходзiць,
Падараваць каб шчодра радасць зноў.

Вясна! Што для душы быць можа лепей!
Пачуццi апiсаць не хопiць слоў,
Такi прастор вясной ў блакiтным небе,
А на душы пяшчотнасць i любоў!

Прыемна сэрцу ад вясны заўсёды,
Ў праменнi сонца ззяе ўсё наўкол,
Няма чароўней цудаў у прыроды,
Дзiвосны вабны час ужо прыйшоў.

Час закаханых, час вялiкай згоды,
Заўсёды вельмi радасна кахаць!
Ды нельга вабнай упускаць нагоды,
Вясною каб каханне адчуваць.

Вясна душу красою расхвалюе,
Натхнення мора шчодра надае,
Вясна узнёслы стан душы даруе,
Уплыў магутны надта у яе.

Вясна – прыроды дзiўнай каралева,
Даць здатна шчасце сэрцу i душы,
Калi прыйшла вясна, магчыма смела
Кахаць, каб радасць зведаць без мяжы.

Виктор Трэвис
10.03.2011, 18:03
НЕПАЎТОРНАЯ ВЯСНА

Прыгожая чароўная прырода,
Ды болей вабiць дзiўная вясна,
Цудоўная пара любая года,
Але мне падабаецца адна.

Вакол дзяўчат было прыгожых многа,
Ды я сп'янеў, як быццам ад вiна,
I потым ўжо не заўважаў нiкога,
Мне стала падабалася адна.

Чаруе восень i зiма, i лета,
Але вясною толькi не да сну,
I не зусiм паганая прыкмета,
Калi жадаеш любую адну.

Узнёсла я сваю вясну кахаю,
Кахання цуд п'ю доўгi час да дна,
К вясне пяшчоту толькi адчуваю,
Яна мне падабаецца адна.

Вясна мяне цяплом ураз сагрэе,
Ёй не ўласцiвы здрада i мана,
Заўжды вясной ў душы каханне спее,
Таму мне падабаецца вясна.

Хачу я мець вясну ў душы заўсёды,
З гадамi больш чароўная яна.
Так добра, што iснуе у прыроды
Такая непаўторная вясна!

Виктор Трэвис
10.03.2011, 18:05
ТАК ХОРАША!

Так хораша! Каханне надышло,
Яно з вясной на крылах шыбавала,
Ў душы пяшчотай дзiўнай расцвiло
I адчуванне шчасця даравала.

Вакол ўсё, нiбы снегам, замяло:
Пялёсткi вiшня белыя скiдае,
Кахання шчасце мне вясной прыйшло,
Вясна – пара кахання залатая.

Чамусьцi зацягнулася вясна,
Зiма яе ў сваiх руках трымала,
Была зiмою доўгаю адна,
Вясна прыйшла, пяшчотна пакахала.

Цудоўна, што не будзе халадоў,
Што болей не гнятуць душу марозы,
Цяпер ў маёй душы цвiце любоў,
Ад адзiноты больш няма пагрозы.

Хачу, працяглай каб была вясна!
Няхай маё каханне не мiнае,
Я хмельная цяпер, як ад вiна,
Каханне, як на крылах, узнiмае!

Так хораша! Душа мая пяе!
Ад ўзнёслых нот знiкае перапона,
Няма прыемней твора для яе,
Чым гук вясельны марша Мендэльсона.

Виктор Трэвис
10.03.2011, 18:06
РАЛЛЯ КАХАННЯ

Затрымалась вясна на палетках,
Я даўно зачакалась вясну,
Бо прыемна, калi сады ў кветках
I прачнецца прырода ад сну.

Бо вясной ўсё навокал прыгожа,
Крочыць новае кола ў жыццi.
Мне душу хто сагрэць дапаможа,
Каб прачнулiсь мае пачуццi?

Нешта доўга ў душы затрымалась
I мая з лютай сцюжай зiма,
Бо хачу, каб хутчэй закахалась,
Ды цяпла ў душы кроплi няма.

Хачу, каб мацней сонейка грэла,
Кiну зерне кахання ў раллю,
Каб каханне зрастала i спела,
Хай душу супакоiць маю.

Бо стамiлась прыдатная глеба,
Колькi часу яшчэ ёй чакаць?
Я кахання хачу, нiбы хлеба,
Хай вясна дасць мне шанц пакахаць.

Завiтае вясна на палеткi,
Без аратага ў стоме зямля,
Хай расквецiць вясна ў душы кветкi,
Каб радзiла кахання ралля.

Виктор Трэвис
10.03.2011, 18:15
ДЗЯВОЧАЕ КАХАННЕ

Зразумець не магу, што здарылась са мной,
Адчуваю, што стала другою,
Я нiколi раней не бывала такой,
Ды змянiлась з сустрэчы з табою.

Стала радасным светлым чароўным жыццё,
Першы раз прыйшло ў сэрца каханне,
Быццам крылы дало мне цяпер пачуццё,
Я чакаю з надзеяй прызнання.

Ззяе сонца цудоўна ў душы цэлы час,
Я жадаю, каб ты закахаўся,
I каханне ўзаемнае зблiзiла нас,
Каб кахання майго не цураўся.

I пачуццi цяпер б'юць ў душы цераз край,
Бо пяшчотнай яна надта стала,
Каб мне шчасце спаткаць, ты мяне пакахай,
Бо адной пакахаць – вельмi мала.

Першы раз цуд адчуць i пяшчотна кахаць!
Стрымаць буру ў грудзях няма сiлы,
Ў думках страсна жадаю цябе абдымаць,
Губы шэпчуць бясконца: «Мой мiлы!»

Пакахала, вакол свет змянiўся ураз,
Як жыла я раней без кахання!
Ды набыла душа адну з лепшых украс,
I чакаю цяпер мiлавання.

Виктор Трэвис
10.03.2011, 18:19
ЮНАЦКАЕ КАХАННЕ

Як выйсцi на спатканне адвячоркам,
Агонь кахання полымем гарыць,
Прыемна паглядзець у вочы зоркам
I аб каханнi з любай гаварыць.

Цудоўна прадугледзела прырода,
Што сэрца здатна палка пакахаць,
Каханню не замiнка перашкода,
Бо радасна каханых сустракаць.

Што ў свеце лепш юнацкага кахання?
Яно вядзе на незвычайны шлях,
Бо радасна ад першага прызнання,
I сэрца б'ецца, аж гудзе ў вушах.

Цудоўна за руку каханай ўзяцца,
Праз рукi пабяжыць кахання ток,
I хочацца бясконца цалавацца,
Ды не ўдаецца хоць адзiн разок.

З каханай быць жадаю болей разам,
А зоркi ў ясным небе зiхацяць,
Шчаслiвы не глядзiць зусiм за часам,
Каханую нялёгка адпускаць.

Прайшло юнацтва, толькi успамiны
Адведваюць у сталыя гады,
Юнацкаму каханню мы павiнны
За цуд дзiвосны дзякаваць заўжды!

Виктор Трэвис
10.03.2011, 18:26
ЛУЖЫ

Ў цеплыню i нават ў сцюжу
Мне прыемна стаць у лужу,
На мяне сварыцца мама,
Крочу я па лужах прама.

Як па вулiцы iду
Лужу кожную знайду,
Не магу я супынiцца,
Бо i ў сне мне лужа снiцца.

Не магу зрабiць нiчога,
Я адзiн, луж вельмi многа.
Як мне не сысцi з дарогi,
Самi ў лужу нясуць ногi?

Калi ногi прамачу,
Сварыць мама, ды маўчу,
Трэба ў лужыны ўступаць,
Сам хачу жыццё пазнаць.

Я не буду ў лужы мокры,
Бо абутак маю добры.
Прабягу, вярнусь назад,
Кожнай лужы вельмi рад!

Падабаецца мне дужа
На маёй дарозе лужа,
Няхай мама зноў сварыцца,
Буду ў лужы станавiцца!

Виктор Трэвис
10.03.2011, 18:30
ДАЛЁКАЯ РАДЗIМА

Калi далёка ад Радзiмы,
Ў душы ад успамiнаў боль,
Зямля, цябе што нарадзiла,
Ва ўяўленнi заўжды з табой.

Радзiма даць у змозе сiлы,
Ў душы пяшчота ад яе,
Ды разлучыў нас лёс нямiлы,
Туга спакою не дае.

Радзiма побач – ёсць нягоды
Ад халадоў або завей,
Ды на адлегласцi заўсёды
Любоў к ёй значна гарачэй.

Хоць я далёка ад Радзiмы,
Ды адчуваю ясна зноў:
Не ахалодзяць сэрца зiмы,
Бо ёсць адвечная любоў.

Яна, як зорка, залацiцца,
Ды не магу яе дастаць,
Ва ўяве бачу, часта снiцца,
Радзiму лепей не кiдаць.

Але яшчэ надзею маю,
Дай Бог, мне да таго дажыць,
Каб пра адданасць свайму краю
Мог асабiста гаварыць.

Виктор Трэвис
10.03.2011, 18:33
МАЎЧАННЕ – ЗОЛАТА

Хоць праўда, ды прычына болю,
Калi яе казаць штодня,
Каб субяседнiк меў патолю,
Яму мiлей заўжды хлусня.

Каб добрым быць, хлусiць больш трэба
I камплiменты гаварыць,
Пашану ўзносiць ўсiм да неба
I славу ўяўную дарыць.

Бо падабаецца лiслiвасць,
А словы праўды – як нажы,
Ды людзям лепш няпраўды мiласць,
Спакой i радасць для душы.

I нездарма ў народзе слова
Пачалi срэбрам велiчаць,
Як срэба, любая размова,
Ды золата – заўжды маўчаць.

Маўчанне не прыносiць стому,
Пакут i здзекаў ад абраз,
Лепш праўды не казаць нiкому,
Не стаў каб кепскiм настрой ўраз.

Маўчаць заўсёды i бясконца,
Дзе мог сказаць, лепш прамаўчаць,
Жыццё каб грэла, нiбы сонца,
Каб радасць ў сэрцы адчуваць.

Виктор Трэвис
10.03.2011, 18:36
СIЛА Ў СЛАБАСЦI

Няпроста нарадзiцца не мужчынай,
Ды, калi лёс такi, патрэбна жыць,
Заўсёды трэба быць пластычнай глiнай,
Чакаць, каго з цябе пачнуць ляпiць.

Ды значна горай, калi так здарыцца,
Што глiна непатрэбнаю ляжыць,
Бо з часам камень можа утварыцца,
Каб ўраз душу дзявоцкую ссушыць.

Калi ўласцiва годнасць чалавеку,
I назалежнасць хочацца любiць,
Здараецца, што прыйдзецца давеку
У адзiноце жаласнай пражыць.

Ды не заўжды няшчасныя жанчыны,
Пакласцi можам моцны пол ля ног,
Напэўна, самi у бядзе павiнны,
Хто з нас мужчыну утрымаць не змог.

Даўно вядома: слабасць – наша сiла,
Заўсёды памяркоўнай лепей быць,
Каб доля толькi горача любiла,
Быць трэба глiнай, дазваляць ляпiць.

Бо розум i краса не вызначаюць,
Няшчаснай цi шчаслiвай быць ў жыццi,
Пяшчота з ласкай толькi сiлу маюць,
Каб разам з любым па жыццю iсцi.

Виктор Трэвис
11.03.2011, 00:42
СЛУХАЦЬ РОЗУМ

Так верыць я каханаму хацела!
Здавлась, што i ён мяне кахаў,
З надзеяй ў вочы сiнiя глядзела,
I ён мяне пяшчотна цалаваў.

Ад пацалункаў хутка затрымцела,
Мяне, мо, пацалункi падвялi?
Зусiм бязвольным станавiлась цела,
Салодкую з iм ночку правялi.

А зараз я сыночка калыхаю,
Такiм не быў, як бацька, я малю,
Ў душы кахання больш не адчуваю,
Цяпер сыночка любага люблю.

Каханне дзiўны цуд ў жыццi стварае,
Кахання кветка вырасцiць плады,
Пылок як без кахання прападае,
Для кветкi шмат напередзе бяды.

Ў жыццi каб шчасце адчувалi дзеткi,
Была да iх бацькўская любоў,
Зарана апыляць не трэба кветкi,
Каб пацалунак не нашкодзiў зноў.

Хоць розуму не хоча слухаць цела,
Ды, каб былi жаданымi плады,
Пазбегнуць каб бяду ў жыццi умела,
Лепш скарыстацца розумам заўжды.

Виктор Трэвис
13.03.2011, 02:31
ХАЛАСЦЯК

Я халасцяк, адвечны халасцяк!
Каханне сэрца мне не зачапiла,
Ды зараз закахаўся, як прасцяк,
Сапраўднае сустрэў, нарэшце, дзiва.

Ласкава ў сiнь яе вачэй гляджу
I ад красы не ў змозе адарвацца,
Адразу ёй адкрыў сваю душу,
Прыйшла пара пяшчотна закахацца.

Багата ведаў розных я дзяўчат,
Але яна маю душу кранула,
Цяпер наяве вабны рэзультат:
Мая душа ў каханнi патанула.

I зараз па цячэнню я плыву,
Няма жадання нават супынiцца,
Каханне закруцiла галаву,
I што здарыцца, хай хутчэй здарыцца.

Ад радасцi танцуй хоць i спявай,
Душа няспынна хоча весялiцца,
Напоўнiлася шчасцем цераз край,
Кахання б'е магутная крынiца.

Быў халасцяк, адвечны халасцяк,
Але цяпер жадаю ажанiцца!
Чаму прыйшло каханне позна так?
Каханнем палкiм буду ганарыцца!

Анатолiй Iванавiч Балуценка

Марат Мипст
18.03.2011, 20:28
"Родная мова" М. Танк

З лягендау i казак былых пакаленняу,
З калосся цяжкога жытоу и пшанiц,
З сузор’яу i сонечных цеплых праменняу,
З грымучага ззяня бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, что лягло назауседы у аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, -
Ты выткана, дзiуная родная мова.
Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетрау, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Маня на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываулены вораг з пятлей
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыней I над песняй маей, -
Над тым, што было i век будзе вольным.
Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру I горы змаганняу суровых
Калi ж ападзе I развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, -
I зноу прашумiш ты вясновым дажджом
I зноу зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цыбмалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

Ларочка
20.03.2011, 12:31
У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: "Калi ласка!.."
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною.
Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:
– Калi ласка, калi ласка, ў хату!
Не паспелi сесцi пры сустрэчы,
Як патэльня засквiрчэла ў печы,
Ды i чарка блiснула дарэчы.
Бульба, смажанiна i каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калi ласка!
Хлопец кажа дарагой дзячыне:
– Калi ласка! Будзеш гаспадыняй!..
Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,
Ўсе з табой нягоды пераможам.
Гром грымiць. З нябёсамi размова:
– Калi ласка, цёплы дождж вясновы!
I не вельмi буйны i не рэдкi –
На сады, на пушчы, на палеткi,
На грыбы, на ягады, на кветкi...
– Калi ласка! – наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранiшняму сонцу:
– Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!
– Калi ласка!.. – нашай роднай мовы
Шчырыя i ветлiвыя словы.
*
Пятрусь Броўка

Марина Гкишкэ
21.03.2011, 04:07
СПАТКАННЕ З РАДЗIМАЙ

Калi далёка ад Радзiмы,
Прыемна ўспомнiць край любiмы,
I дапаможа перш-наперш
Хутчэй ўсяго прыгожы верш.

Як ў сэрцы смутак неадольны,
I час ад спраў знайшоўся вольны,
Прыйшла каб радасць ў сэрца зноў,
След прачытаць хоць колькi слоў

На беларускай роднай мове,
I знойдзецца натхненне ў слове,
Мiне туга ад вабных слоў,
I радасць запануе зноў.

Як здзейснiцца удала мэта,
След шчыра дзякаваць паэта,
Што здатны зноў магчымасць даць
У роднай хаце пабываць.

Не трэба на цягнiк бiлеты,
Бо здольны цуд зрабiць паэты:
Ў душы пачуццi аднаўляць,
Каб Бацькаўшчыну адчуваць.

Тугу з душы верш хутка здыме,
Нiбы ў гасцях быў на Радзiме,
След ўсiм паэзiю любiць,
Часцей каб на Радзiме быць!

5.09.1993
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Марина Гкишк
21.03.2011, 04:10
БУДУ ВЯРТАЦЦА

Краса роднай зямлi палка вабiць мяне,
Бо чароўны яе краявiды,
I любоў да Радзiмы павек не мiне,
Таму сэрцам мой край не забыты.

Не жыву трэць стагоддзя на роднай зямлi,
Часам ў госцi я к ёй наязджаю,
Бо далёка шляхi мяне ўбок завялi,
Ды Радзiму пяшчотна кахаю.

Дзе б нi быў у жыццi i на што б не глядзеў,
Вынiк з роднай зямлёй параўнаю,
Ды нiдзе больш натхнення нiколi не меў,
Як на роднай зямлi адчуваю.

У дзяцiнстве прайшлi мае ногi зямлю:
I лясы, i лугi, i балоты.
Любы Сож мой, цябе я бязмежна люблю!
Ты багата мне даў асалоды.

Ад Радзiмы жыву я далёка цяпер,
Ды заўжды яе ў думках трымаю.
Я вярнусь да цябе, дарагая, павер!
Ды магчымасцi зараз не маю.

Зямля родная клiча даўно да сябе,
Хопiць блуднаму сыну бадзяцца,
Iрвусь сэрцам, каб зноў прытулiцца к табе!
Хутка буду, нарэшце, вяртацца.

Марина Гкишкэ
21.03.2011, 04:14
ЛЮБIЦЬ МОВУ

Свая, ды забытая мова,
Хоць вершы на ёй я пiшу,
Не кожнае ведаю слова
I ў слоўнiкi часам гляджу.

Iснуе двухмоўя спакуса,
Каб родную мову забыць,
Карэнне свае беларуса
Паволi бясследна згубiць.

Ды мову выдатную шкода,
Не горай яна iншых моў,
Патрэбна, каб ў сэрцы народа
Зноў к ёй запалала любоў.

Любоў да сваёй, беларускай,
Пяшчотнай i шчырай такой!
Пакуль мову лiчым нагрузкай,
Ды з ёю набудзем спакой.

Каб зноў падабалася мова,
Умовы патрэбна ствараць:
Красу беларускага слова
Паэтам ў радках паказаць.

Каб шчасце прыйшло да народа,
Хто родную любiць зямлю,
Каму сэрца песцiць свабода,
Той вывучыць мову сваю!

29.08.1993

Марина Гкишк
21.03.2011, 04:17
РОДНАЯ МОВА

Мова мая, мова,
Да цябе благаю!
Родная, ды словы
Ўсе твае не знаю.

Так ў жыццi бывае,
Што ў натоўпе мацi
Незнарок спаткае
Сталае дзiцяцi.

З роднай – надта цупка,
Для чужой – удача,
Ды свая галубка
Толькi горка плача.

Да чужой даволi
Ўзнёслай ласкi маем,
Ды сваю нiколi
Песцiць не жадаем.

Страцiлi мы сорам:
Сваю мову-мацi,
З яе цяжкiм горам,
Мець не хочам ў хаце.

Стаiць на парозе,
Бачны яе мукi.
Хто яшчэ у змозе,
Працягнiце рукi!

13.07.1993

Анатолiй Iванавiч Балуценка

V D
21.03.2011, 14:23
зацалованы маім каханнем,
спадканнем у сіняе ночы,
хочаш,каб побач з табою,
сваёю я рыфмай лунала...
чакала,што скажаш мне словы,
не новы сюжэт,але шчыры,
і раны ад слязамі заллюца,
зрастуцца ад словаў пясшчоты...
самоты маёй не заўважыў,
развашыў,што, лепш адзінота,
чым ўзлёты маіх зімніх мараў..
цяжарыў дзень ноччу сузорнай,
няроўны быў подых язміну...
задзьвіну я куфар з каханнем-
світання яму не ўбачыць.

Геннадий Гкинкэ
21.03.2011, 18:40
IМКНУЦЦА ДА ЗОРАК

Да зорак немажлiва даляцець,
Мо i не трэба нават намагацца?
Калi занадта многага хацець,
То без нiчога прыйдзецца застацца.

Але упарта клiча вышыня,
I недасяжнасць, як каханне, вабiць,
Да зорак дацягнуцца – не гульня,
Бязглуздасцю хаця здаецца, мабыць.

Цiкава непазнанае пазнаць,
Адчуць, чаго яшчэ не адчувалi,
Каб новаму дарогу пракладаць,
На ростанях каб людзi не стаялi.

Давалi мары добрыя плады,
У космас летуценнiкi прарвалiсь,
Да зорак не iмкнулiсь каб заўжды,
У першабытным ладзе заставалiсь.

У кожнага свая ёсць вышыня,
О, як нялёка на яе ўзбiрацца!
Няма спакою ад яе штодня,
Але цудоўна ў зоркi закахацца!

Прыемна, як парыў ў душы не згас
Да зорак вабных угару цягнуцца,
Не кожнага чакае зорны час,
Але да зорак радасна iмкнуцца.

9.07.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Геннадий Гкинк
21.03.2011, 18:41
УДЗЯЧНАСЦЬ

Адкахаю цябе, калi прыйдзе вясна,
I каханне спадзе белым цветам,
Зварушыла душу ты да самага дна,
I я вельмi удзячны за гэта.

I цябе нават я нi аб чым не прашу,
Без адказу аддана кахаю,
Ды кахання святло струменiцца ў душу,
Цеплыню ад яго адчуваю.

Мне прыемна глядзець на красу доўгi час,
Стала ты для мяне iдэалам,
Нечакана каханне спаткалася ўраз,
Падарыла мне шчасця нямала.

Ад агню маладосцi сагрэюсь цяпер,
Хай нястала, няхай толькi трохi,
Ты каханню майму хочаш вер цi не вер,
Развядуць нас па свету дарогi.

Ты спаткалася мне на жыццёвым шляху,
Хоць сустрэча кароткая будзе,
Ды пяшчоту у сэрцы адчуць зноў магу,
I душа ўдосталь шчасця набудзе.

Развiтаюсь з каханнем, як пройдзе вясна,
Бо яно – як альпiйскае лета,
Людзям радасць кахання для шчасця дана,
I табе вельмi ўдзячны за гэта.
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Геннадий Гкин
21.03.2011, 18:42
ЧЫСТАЯ МОВА

Сваю мы мову доўгi час губiлi,
Цяпер аб здрадзе цяжка ўспамiнаць,
Яе амаль нiколi не вучылi,
Не намагалiсь нават размаўляць.

Калi нам трохi мову дазвалялi,
Iначай словы пачалi гучаць,
Бо рускiмi амаль цяпер ўжо сталi,
Iнакш пачалi словы называць.

Пабедай стала звацца перамога,
Супынку астаноўкай сталi зваць,
Каб роднага не ведалi нiчога
I мову перасталi паважаць.

Перахрысцiлi краму магазiнам,
Саветам сталi раду называць,
Не гума цяпер стала, а рызiна –
Упарта мову пачалi знiшчаць.

Спрадвеку мовы цуд – душа народа,
Якая мова, i такi народ,
Забрудзiлi мы мову, вельмi шкода,
Таму i шмат здараецца нягод.

Хачу, хутчэй каб мова стала чыстай!
А з ёю будзе чыстая душа,
I, як вясёлка, каб была iскрыстай,
Гучала ўзнёсла, быццам у вершах.

Виктор Трэвис
25.03.2011, 03:21
СВАБОДА I МОВА

Мова для народа –
Дзiва залатое,
Страцiць яе шкода,
Мова – нiбы зброя.

Кажа роднай мовай,
Быццам бы смяецца,
Голас крышталёвы
I звiнiць, i льецца.

Як народ без мовы,
То няма народу,
Марнымi ўсе словы
Будуць пра свабоду.

Нас баронiць мова
Лепей моцнай зброi:
Першая умова,
Каб не стаць iзгоем.

Каб нашчадкi з часам
Нас не зневажалi,
Трэба, каб ўсе разам
Мову паважалi.

Каб абаранялi
Годнасць беларуса,
I прайшла, як хвалi,
Здрадзiць ёй спакуса.

13.07.1993

Виктор Трэвис
25.03.2011, 03:25
СТАЦЬ БЕЛАРУСАМI

Што натхненне дае, спадзяванне?
Добра ўсё зразумела без слоў:
Да жаданай жанчыны каханне
I да роднай зямелькi любоў.

Калi сэрца яшчэ не астыла,
I жанчыну ёсць здольнасць кахаць,
Гэта вельмi вялiкае дзiва,
Трэба пiльна яго зберагаць.

Ды ўсялякае можа здарыцца,
I каханне растане, як снег,
Ў другi раз шанцы ёсць ажанiцца,
Так здараецца, гэта не грэх.

Але iншая справа – Радзiма,
Як яе перастанеш любiць,
Уявiць такi грэх немагчыма,
Ў такiм выпадку лепей не жыць.

Бо зямелька цябе гадавала,
Калыхала, як мацi, цябе,
З ёй шляхетна паводзiцца мала,
Ўсё, што вiнен, аддай для яе.

Трэба помнiць, што мы беларусы,
Што Рдзiма у нас – Беларусь,
I не трэба нам кепскай спакусы
На суседку вялiкую – Русь.

Бо вялiкаю Русь таму стала,
I дзяржаву змагла збудаваць,
Што ганебна i жорстка пачала
Ўсе народы сабе пакараць.

Слава Богу, набылi мы волю,
Гаспадарыць каб самi маглi,
Сваю долю, няшчасную долю
Ў свае рукi, нарэшце, ўзялi.

Каб яе утрымаць, трэба, мабыць,
Назаўжды пра Расiю забыць.
Беларускасць чаму нас не вабiць?
Нам патрэбна яе аднавiць.

Каранi ўсе каб нашы не ссохлi,
Трэба мовай сваёй размаўляць,
I знявечанай годнасцi кроплi
У струмень паступова збiраць,

Каб збiралась стременьчыкаў многа,
I ракой паўнаводнай цяклi.
Да свабоды адна ёсць дарога:
Трэба, годнасць каб мы набылi,

Палка каб палюбiлi Айчыну,
Не давалi сябе абражаць,
Каб сусед нас зусiм не паглынуў,
Трэба нам беларусамi стаць.

24.12.1992
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
25.03.2011, 03:29
СВАБОДА

Чужая справа – цёмны лес,
Ужо здаўна так кажуць людзi,
Як сам ў сваю душу улез,
То цемры i ў чужой не будзе.

Як чалавек прыходзiць ў свет,
Яму рашыць задачу трэба:
Хто ён, якi жыцця сакрэт,
Ляжыць дзе iснавання глеба?

Я сэнс жыцця ў жыццi шукаў,
Задачу гэту ўсе рашаюць,
Як досыць ёсць у iх падстаў,
Як да яе цiкавасць маюць.

Але кароткае жыццё,
I хутка трэба разбiрацца,
Каб не спаткалась небыццё,
I без адказу не застацца.

Ды кожны сам ў сваiм жыццi
Цуд аптымальны выбраць можа,
Каб шлях свой з радасцю прайсцi,
Лёс iншых справе дапаможа.

Каб невядомае пазнаць,
Патрэбна вельмi шмат работы,
Цудоўна радасць атрымаць,
Бо веды – тоеснасць свабоды.

16.11.1992
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
25.03.2011, 03:34
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ IДЭЯ

Зусiм сябе не баранiлi,
Цярпелi здзекi над сабой,
Заўсёды не народам былi,
Слухмянай цiхаю гурбой.

Нацыянальны дух i мроi
Для нас iдэяй не былi,
К нам беларускiя героi
З даўнiн глыбокiх не прыйшлi.

Працягла факт не непакоiў,
Ды час спаткаў мець грошы зноў.
Дзе гiстарычных ўзяць герояў?
Знайшлося месца для звяроў.

З характарам свiм плебейскiм
Даўно прыйшла пара канчаць,
Калi народам еўрапейскiм
Сябе жадаем адчуваць.

Свабоды дух пацiху тлее,
Каб шчасным быць, не знаць бяды,
Нацыянальную iдэю
Народу трэба мець заўжды.

З каго нам прыклад мець харошы
I праз стагоддзi, i цяпер?
Партрэт герояў даць на грошы,
Бо нонсэнс: на валюце – звер.

13.07.1993
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
25.03.2011, 03:39
РАДЗIМА

Беларусь, цябе кахаю
I даўно к табе хачу!
Моцна Львоў мяне трымае,
Кажа: «Не, не адпушчу!»

Клiчуць родныя палеткi,
Рэкi, поплавы, лясы,
Расцвiтаюць ў душы кветкi,
Як вакол беларусы!

Вабiць пошчак салаўiны,
Ў жыце залатым палi,
Ў свеце лепш няма краiны,
Прыгажэй няма зямлi!

Беларусь – мая пяшчота,
Разам быць з табой хачу,
Калi змогу дасць нагода,
Я на крылах прылячу!

Раней жылi мы агульна,
Адчувалась дабрата,
На душы з табой утульна
I на сэрцы любата!

Хутка да цябе вярнуся,
Павек будзем разам зноў,
Я табою ганаруся,
Маё шчасце i любоў!

26.09.1992
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
25.03.2011, 03:40
БЕЛАЯ РУСЬ

Белая Русь! Якiя словы!
Прыемна слухаць мне iх зноў,
Ў iх прыгажосць чароўнай мовы
I да зямлi бацькоў любоў.

Мы шмат гадоў не мелi волi,
Прыхiльнай доля не была,
I назву ўзнёслых слоў нiколi
Мая Радзiма не брала.

Цяпер стварылася краiна,
I скажа кожны беларус:
О, Беларусь! Мацней няспынна,
Тваёй я назвай ганарусь!

Русiфiкацыя, вядома,
Ў Беларусi нямала год,
Нацыянальную свядомасць
Амаль ўжо страцiў мой народ.

Не разважаў раней свядома,
Чужой была свядомасць мне,
Ды зараз воля – аксiёма,
Бо я жыву ў Галiчыне.

Ўсе з беларускага мы роду,
Каб беларусамi былi,
Культуру, мову i свабоду
Патрэбна, каб мы набылi.

22.10.1992

Виктор Трэвис
25.03.2011, 03:41
ЦУД МОВЫ

Прыехаў дамоў з Украiны
Пабачыць, як людзi жывуць,
За волю змагацца павiнны,
Ды нешта яе не бяруць.

Спакойна i цiха заўсёды,
Няма мiтуснi, як заўжды,
Хто дыхаў паветрам свабоды,
Не можа трываць духаты.

Цi, можа, ўсе рускiмi сталi?
Цi болей мы ўжо не народ?
Адметнасць сваю растапталi
Ганебна за семдзесят год.

Прыйшла к нам з усходу навала,
Свайго не жадаем кахаць,
I словы, што мацi спявала,
Саромiмся мы вымаўляць.

Што скажуць калiсьцi нашчадкi,
Цi змогуць яны дараваць,
Ад мовы не будзе як згадкi,
Далей яе станем знiшчаць?

Каб дзецям спяваць ля калысак,
Ёсць родная мова у нас,
Касцёр прагарэў, тлее прысак,
Цуд мовы навечна не згас!

5.11.1992

Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
25.03.2011, 03:42
ПЕРШАЕ КАХАННЕ

Душа не ведала трывогi,
Быў дзiўны i цудоўны час,
Жыцця спакойныя дарогi
Хвалюючымi сталi ўраз.

Вясна прыйшла ў душу адразу,
Мiнула лютая зiма,
Знайшоў майго жыцця украсу,
Цяпер спакою больш няма.

Аб iм чуў шмат бесперастанна,
Але кахання сам не меў,
Яно спаткала нечакана,
Як быццам цяжка захварэў.

I навакольны свет змянiўся,
Душа ад радасцi пяе,
У невядомасць крок адбыўся,
Каханне сiлу надае.

Каханне – радасць i трывога,
Каб адчувалась плынь жыцця,
Няма найлепшага нiчога,
Святло iдзе ад пачуцця.

Яшчэ наперадзе прызнанне,
Шчаслiвы час i час пакут,
Цвiце ў маёй душы каханне,
У неба ўзносiць вабны цуд!

1.10.1993
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
25.03.2011, 03:45
РАДКI ГIСТОРЫI

Адкуль ўзялiся беларусы?
Ляжаць дзе нашы каранi?
Ў адказах досыць ёсць спакусы,
Ды трэба веды ў нашы днi.

Гiсторыю свайго народа
Павiнен добра кожны знаць,
Мы – невукi, i вельмi шкода.
Хто мы? Адкуль? I што чакаць?

Радкi гiсторыi заўсёды
Хавалi поўнасцю ад нас,
Але ёсць памяць у народа,
I не змянiць яе ураз.

Абмежаваць няпроста памяць,
Народа памяць – скарб святы,
Хаця хлуснi пранеслась замець,
Скарб агалiцца залаты.

Хай добрае або благое –
Шляхi гiсторыi сваёй,
Шляхетнае цi надта злое,
Але усё належыць ёй.

Таму павiнны ведаць людзi
Сваёй гiсторыi радкi,
Iнакш яна няздатнай будзе
Сказаць: адкуль ты, хто такi?

31.01.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
25.03.2011, 03:51
ЮНАЦТВА

Юнацтва час прыйшоў, пара кахання!
Яно, як метраном, ў грудзях гучыць,
З дзяцiнствам адбылося развiтанне,
I па дарослых мерках трэба жыць.

Дзяцiнства i юнацтва, сталасць, старасць,
Працяглы час трывае развiццё,
Калi адна пара жыцця сканчалась,
Ў другую пераходзiла жыццё.

Юнацтва! Ў iм знаходзiцца цудоўна!
Бо радасць поўнiць грудзi без мяжы,
Ў юнацтве сэрца стукае няроўна,
Каханне спее ўзнёслае ў душы.

Ў юнацтве ўсё чароўна i прыгожа,
Бо мора шчасця здатна яно даць,
Пачуцце, нiбы компас, дапаможа
На ўсё жыццё каханых выбiраць.

Юнацтва – час адказны i трывожны,
Нялёгка долю вабную знайсцi,
Ды адшукаць яе павiнен кожны,
Ў прыгожай пары разам каб iсцi.

Юнацтва час! Чароўны, нiбы казка,
Ды вельмi шпарка праз жыццё бяжыць,
Яму ўласцiвы дабрыня i ласка,
I ў сталасцi прыемна з iмi жыць.
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
25.03.2011, 03:52
НЕПРЫГОЖАЯ

Цi вiнаватая, што непрыгожая?
Але магу i я прыгожай стаць!
Здарылась дзiва каб, хто дапаможа мне?
Мяне хто можа шчыра пакахаць?

Не выгляд буду хай я непрыгожая,
Ды прыгажосць не будзе доўга грэць!
Затое я душой заўжды харошая,
Прыгожую душу патрэбна мець!

Каханне ўраз прыйшло, i я змянiлася
I не магу цяпер сябе пазнаць!
Бо змена к лепшаму са мной здарылася:
Цудоўна быць каханай i кахаць!

Каханне добрае, заўжды чароўнае,
I здатна дзiўны цуд з людзьмi тварыць,
Каб шчасце мець ў жыццi, яно галоўнае.
З каханнем непрыгожым люба жыць!

Хоць непрыгожая, але шчаслiвая,
За прыгажосць нiхто не дасць граша,
Калi прыгожая, але сварлiвая,
Ў прыгожым целе брыдкая душа.

Ды прыгажосць, як цуд, не ўсiх знаходзiла,
I не наесцiся з яе блiноў,
Непрыгажосць мая зусiм не шкодзiла.
Краса душы – на ўсё жыццё любоў!

Виктор Трэвис
25.03.2011, 03:53
ХАЛОДНАЯ ДУША

Твая душа халодная чаму?
Каханне разагрэць яе не можа,
Не адгукнулась поклiчу майму,
Табе нiчога больш не дапаможа.

Чаму душа твая вясною спiць
I радасцi зямной не адчувае?
Вясна iдзе, каханне каб дарыць,
Увесну сталы лёд ў душы знiкае.

Хто столькi лёду у душу паклаў,
Што i вясною раставаць не хоча?
Таўшчэзны лёд адвечны холад даў,
I доля злосна над табой рагоча.

Вясна iдзе, растаялi снягi,
I лёд вадой празрыстаю збягае,
Калi ў душы ёсць хтосьцi дарагi,
Сваiм цяплом душу адагравае.

Няхай ў тваёй душы растане лёд
I возерам чароўным разальецца,
Ды песнi заспявае ў iм чарот,
Душа майму каханню адгукнецца.

Таму, як вечны холад у душы,
Яе вясна – прыгожае каханне,
Яна цяплом сагрэе без мяжы,
I з холадам надыдзе развiтанне.

Виктор Трэвис
25.03.2011, 03:54
НЕ МАГУ КАХАЦЬ

Не клiч мяне, цяпер не адгукнуся,
Ты боль пякучы ў сэрца мне прынёс,
Здавалась, што прымiрымся, зжывуся,
Але пралiла безлiч горкiх слёз.

Што будзе так, не думала нiколi,
Пяшчотна ты любiць не пажадаў,
Ўсё горшым станавiўся, i паволi
Знаходзiць у гарэлцы ўцеху стаў.

Цяпер ахвяра я няшчаснай долi,
Чаму няўдала склалася яна?
Табе зноў не хапiла сiлы волi,
Адмовiцца не здолеў ад вiна.

I знiкла маладосцi спадзяванне,
Мы шчасце не змаглi пабудаваць,
Было прыгожым ўзнёслае каханне,
Не думала, што буду бедаваць.

Надзея тлела: яшчэ раз праверу
I шанц чарговы ў нагароду дам,
Ты iншым стаў, i больш табе не веру,
Нiяк застацца разам нельга нам.

Ты не прыходзь, я жудасна стамiлась,
I болей не магу цябе кахаць,
Ушчэнт каханне цалкам разбурылась.
Не ведаю, ад лёсу што чакаць?

Татьяна Ткусэви
25.03.2011, 12:23
<p class="notes_note_header_wide" style="border-bottom-style: solid; border-bottom-width: 1px; border-bottom-color: rgb(218, 225, 232); line-height: 20px; padding-top: 9px; padding-right: 5px; padding-bottom: 7px; padding-left: 20px; margin-top: 0px; margin-right: -22px; margin-bottom: 0px; margin-left: -20px; background-color: rgb(247, 247, 247); font-family: tahoma, arial, verdana, sans-serif, 'Lucida Sans'; ">РОДНАЯ МОВА. (М.Танк)
З лягендау i казак былых пакаленняу,
З калосся цяжкога жытоу и пшанiц,
З сузор’яу i сонечных цеплых праменняу,
З грымучага ззяня бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, что лягло назауседы у аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, -
Ты выткана, дзiуная родная мова.
Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетрау, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Маня на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываулены вораг з пятлей
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыней I над песняй маей, -
Над тым, што было i век будзе вольным.
Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру I горы змаганняу суровых
Калi ж ападзе I развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, -
I зноу прашумiш ты вясновым дажджом
I зноу зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цыбмалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

Виктор Трэвис
25.03.2011, 15:06
Ціха крочыць вясна
Міма нашых штодзённых размоваў,
Атрасаючы з нас
Сум і стому сваёй даланёй.
Абмываюць дажджы
Напамінкі аб сцюжах зімовых,
Ды пяшчотнае сонейка
Лашчыць зямлю цеплынёй.
І красуе жыццё,
Так, што часам вачэй не адвесці.
Цэлы свет
Пасля змрочных завейных хаўтур уваскрэс.
І прыбраліся яблыні ў белае,
Быццам нявесты,
І да іх заляцаецца
Хмельна-няўрымслівы бэз.
Падаўжаецца род.
Набіраецца сілы малеча.
Са шпакоўні цікаўна
Высоўвае нос шпачаня.
Можа, толькі зязюля
Ў самоце па волі злой нечай,
Бы няўдаліца-маці,
Гукае сваіх птушанят.
А шпакі завіхаюцца:
Радасна цэлымі днямі
Носяць дзеткам спажыву,
Нястомна вартуюць кубло.
І ўжо блізкі той дзень,
Калі разам з малымі шпачкамі
Пад нябёсамі ўзнімецца
Сэрца маё на крыло.



--

Лейсмеер
26.03.2011, 08:19
этот стишок я учила в первом классе.

Лейсмеер
26.03.2011, 08:20
Распачау Пятро работу,

Лейсмеер
26.03.2011, 08:28
Ажно лоб змакрэу ад поту, *Нiбы вусы каля носа. ляглi чорные палосы Як зiрнуу на сшытку пляма, на падручнiку таксама. Разгубiуся *ен зусiмм. Гэта дрэннае чарнiла вiнаватае ва всiм

Марина Омэщэ
27.03.2011, 00:46
если кто знает песню,где есть слова * трэба у восени личыць кураняты...буду благодарна за весь текст...

Марина Гкиш
28.03.2011, 00:50
.

ЖЕЛАЮ УДАЧИ!!!

ТТЬЯНК -
28.03.2011, 10:09
Мужчына. Жанчына. Чаканне.
Шуканне. Блуканне. Час.
Жанчына. Мужчына. Спатканне.
Вітанне. Пытанне. Адказ.
Мужчына. Жанчына. Дыханне.
Сэрцабіццё. Забыццё.
Жанчына. Мужчына. Каханне.
Мужчына. Жанчына. Жыццё.
Анатоль Вярцiнскi

Виктор Трэвис
29.03.2011, 13:40
Шоўк валасоў тваіх чорны, як смоль.
Вочы - нібыта дзве спелыя вішні.
Зноў я жабрак, ён жа - прынц і кароль.
Зноў ты з ім разам, а я - трэці, лішні.
Лішні, але ад цябе ні на крок
не адыду... Сам сабе ненавісны -
кінуў бы ўсё! Ды глядзяць у мой бок
вочы, нібыта дзве спелыя вішні.
Васіль Гадулька

Виктор Трэвис
29.03.2011, 13:45
ЛЕАНІД ДАЙНЕКА
(1940)
На радзіму прыедзь, дзе лясы не заснулі
І шумяць, і пяюць і вясной, і зімой.
Цябе з цёплай усмешкай сустрэнуць бабулі,
Скажа кожная з іх: - Салавейка ты мой...
Як лясные пажары, ішлі чужаніцы.
Кожны колас у полі абмыўся крывёй,
Ды жыло і ў барах, і ў сцюдзёных крыніцах,
Нібы сонца прамень: - Салавейка ты мой...
Той народ не памрэ, у вяках не растане,
Той народ будзе крочыць хадой маладой,
У каго апроч слоў "барацьба" і "змаганне"
Ёсць такія вось словы: - Салавейка ты мой...

Виктор Трэвис
29.03.2011, 13:48
Да закінутай вёсачкі, Богам забытай,
Дзе дзіцячага смеху ўжо не пачуць,
Дзе няма магазіна, дзе школа забіта,
Я, ў дарозе стаміўшыся, мусіў звярнуць.
Тут калісьці жылі, і даволі багата,
Грамадой працавалі на шчодрай зямлі,
Але, вось – амаль усе закалочаны хаты
І палі пустазеллем ужо зараслі.
Маладыя ў горад даўно паўцікалі
Дыскатэкаў і лёккага хлеба шукаць,
А старых год за годам усіх пахавалі.
І руку ўжо нікому няма тут падаць.
Акрамя трох бабулек ды дзеда старога
Тут ніхто не адчыне скрыпучых дзвярэй…
На ўсю вёску адна засталася карова
І з дзясятак які захудалых курэй.
Іх усіх стяраже небрахлівая шаўка,
Што не кінула вёску і гэтах старых,
Чый сусвет – тэлевізар да мо аўталаўка,
Што калі-некалі прыязджае да іх.
Але, што ім купляць? Толькі хлеба ды солі,
Ды запалак, ды, можа, мяшэчак крупы…
Дзе тых грошаў набраць, каб прыдбаць нешта болей?
Ім ячкі – прысмакі, ды тыя ж супы…
Ім бы сілы знайсці, каб дабрацца да печы
І ў спякоту ў гэткую крыху паспаць.
Ім бы, гэтым старым, ў цянечку прылегчы,
А яны пачалі вось мяне частаваць!
Але ў сэрцы зрабілася горка і смутна…
І заскрыбліся кошкі чамусьці ў душы…
Я папіў малачка, нібы сын які блудны,
І цішком пацягнуўся ізноў да шашы…
Колькі ж гэтакіх вёсачак з картаў сціраюць!
Іх знішчаюць і дзеянні нашы, і час…
Але ж зрэдку снах вёскі зноў ажываюць,
Каб, як родная маці, маліцца за нас...

Виктор Трэвис
29.03.2011, 13:49
ЯЎГУНІЯ ЯНІШЧЫЦ
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.
І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві -
Першы поспех і першыя крокі.
Прыручаюцца салаўі
Там, дзе выбяглі ўдаль дарогі.
Пачынаецца ўсё з любві:
Адчужэнне, і боль, і нянавісць.
Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві.
А інакш і жыць немагчыма...

Виктор Трэвис
29.03.2011, 13:50
Далі бог, каб нарадзілася мужчынай,
Не стамілася б ніколі паўтараць,
Як цудоўны беларускія жанчыны
І як трэба іх любіць і шанаваць.
Каб сутычкі не разгортваліся ў сваркі
І каб шлюб не ўспрымаўся, бы турма.
А ці ж мы, жанчыны, радасці не варты?
Ці ж сапраўдных мужыкоў ужо няма?
Нараджаем, ды сціраем і гатуем,
Ды й вутюжым, пыласосім, пылатром.
Мы дзяцей расцім, і вучым, і ратуем.
Але прыйдзе муж – і ў морду кулаком.
Усё часцей ужо пайшла такая мода:
Цыгарэтка, скавародка, бутылёк...
А дзе ж наша, дзе жаночая свабода?
А ці ж ты мяне не любішь, мужанёк?
Паглядзіце ў нашы вочы, ў нашы душы.
Не шкадуйце нам каханне паказаць!
Гэтак лёгка ўсё святое ўраз парушыць.
А ці здольны будзем зноў пабудаваць?
Зазірніце ў нашы сэрцы, ў нашы твары.
Як жа шмат ў Беларусі прыгажунь!
У тэатры, ў магазіне, на базары…
Нават вочы разбягуцца ад красунь!
Хто б калі не вандраваў па белым свеце,
Дзе прымаюць нас і дзе нас пазнаюць,
Паміж многіх, беларусачке-кабеце
Перавагу іншаземцы аддаюць.
Калі нават апранецца і няброска,
Не знайсці яе прывабней і мілей!
З тонкім станам – быццам юная бярозка.
Усміхнецца – сэрцу стане весялей.
Што ж яе не паважаюць на радзіме?
Выйдзе замуж – і бы конь які, пашы.
А супруг, бывае, што і не абдыме.
А, бывае, і нагадзіць на душы.
Мужыкі! Найдаражэйшыя супругі!
А мо хопіць дурака ўжо валяць?!
Ці не час жыццё мужчынам узяць у рукі
І жанчыну, нібы кветку, пеставаць?
Ці ж яна ў вас што лішняе канюча?
Каб за мужам жыць і радасці не мець?
Мы чакаем… Спадзяемся… Ды балюча,
Што ў вочы ўжо няма каму глядзець…

Виктор Трэвис
29.03.2011, 13:52
Ці вы адчулі пах вясновы?
А ці пазналі родны край?
У сталакцітах крышталёвых –
Зноў сакавіцкі сонцаграй!
Цішком пракраўшыся праз межы
У нашы вёскі, гарады,
Вясна наладжвае капежы,
Дажджом растайвае ільды.
Нырае ў лункі з сантыметрам,
Каб рыбакоў ад іх прагнаць,
Шпурляе ў птушак подых ветру -
“А ну - гняздзечкі будаваць!”
Звініць адталаю вадзіцай…
Цалуе душы цяплынёй…
І промні сонца - нібы спіцы -
Нястомна круціць над зямлёй…
Змятае сон з вачэй заспаных
Ласкавым дотыкам рукі…
І, блаславіўшы закаханых,
Сплятае шчасце ў вянкі…

Виктор Трэвис
29.03.2011, 13:52
Няма спакою ўжо нікому!
У краме, ў транспарце, ў чарзе,
Ў гасцях, на службе, нават дома
Гучыць бясконцае “Ты дзе?”.
“Ты дзе?” - і паўза для адказу…
І глупства нейкага палон…
Але ж, сапраўдная зараза –
Ў руках мабільны тэлефон!
Званок! Ды громка! Ды знянацку!
І трэба нервы ўжо лячыць…
Ці ж мы – закладнікі ў цацкі,
Што ў кішэнях верашчыць?
Бывае, нават і без справы
Тэлефануе родны хтось.
Мо сумна гэтак, мо цікава:
Ці завітае ў хату госць?
Калі ж сяброў-знаёмых мноства
І кожны кіне пару слоў,
Ужо не збегчы ў адзіноцтва,
Каб адпачыць ад тых размоў.
Усе спазналі гэта, хто бы
Да тэлефону ні прыліп!
Усеагульная хвароба
Свет ахапіла, нібы грып.
Тут не памогуць ні мікстура,
Ані прышчэпка ці ўкол.
Калі нястача ў культуры,
Наступствы гэтага – вакол.
Яны ўрываюцца ў душы,
Хавай ты іх, ці не хавай…
Вось і свярбіць, і рэжа вушы:
“Ты дзе?” ,“Чаго?” , “А! Ну, давай!”.

Виктор Трэвис
29.03.2011, 13:53
Не сумуйце аб тым, што было.
Усёроўна не вернуць нічога.
Усё былое быллём парасло
І туды непраходна дарога.
Не смуткуйце аб сонейке дзён,
У якіх мелі шчасце калісьці.
Непарушны сусветны закон –
Каб не мець у мінуўшчыну выйсця.
Нам не вернуцца ў свята вачэй,
І ўсмешак, і поглядаў ясных,
Не ўбачыць тых зорных начэй
І світанкаў сваіх тагачасных.
Не ўваскрэсіць кахання святло,
Не звярнуць на інакшую долю…
Што за жорсткае слова – “было”!
Ды шчэ горай – “не будзе ніколі”!
Як бы нам ні карцела змяніць
Усё, што дзесьці зрабілі не тое,
Мы не ўладны ў калішнім пажыць
І нанова прайсці пражытое.
А таму – што дарма бедаваць,
Калі шанец згубілі ўчора?
Лепей “заўтра” свае будаваць
І не ведаць інакшага гора… ...

Виктор Трэвис
29.03.2011, 13:54
Няхай няма ў мяне багацця,
Але ж я маю цэльны свет -
Куток камп'ютэрны ў хаце
І цуд-люстэрка - Інтэрнэт.
На блоке кнопку націскаю,
Мадэм уключаю і экран -
І зноў на пажыцях Тут бая
Пасуся, нібыта баран.
Чытаю свежыя навіны,
Праграму тэлеперадач,
Шукаю нешта ў магазінах -
Не пакупнік, дык хоць глядач.
То зазірну наконт работы,
То фотаздымкі пагляджу,
То пасмяюся з анекдотаў
І тым парадую душу.
А то на форумы звалюся -
Літаратура, мода, спорт -
Каб ведаць, чым у Беларусі
Жыве і дыхае народ.
Дай Бог, каб вочы не апухлі,
Калі ў паўночную пару
Гуляю ў Яндэксе і ў Гуглі,
Прымаю пошту на майл.ру.
Такой бяды, што ныюць дзеці,
Што жонцы зноў мяшаю спаць...
Пакуль вандрую ў Інтэрнэце,
Мяне нікому не дастаць.

Виктор Трэвис
29.03.2011, 14:03
Ты, што завешся беларусам...
Ты, што завешся беларусам,
Што любіш шчыра родны край,
Не вешай голаў сваю ў скрусе,
Не падай з гора у адчай.
Вер: прыйдзе час, вясновым ранкам
Засвеціць сонца нам ярчэй,
I між галін бяроз над ганкам
Палье свой пошчак салавей.
I мілы край нязгаснай краскай
Заззяе ў променях вясны,
I мы пад небам з Божай ласкі
Адчуем радасць: "людзі" мы.
А час той сёння недалёка,
Яго нам трэба не чакаць -
Насустрач рушым цвёрдым крокам,
Каб злыдзень часам ненарокам
Яго ад нас не змог забраць.

Виктор Трэвис
29.03.2011, 14:09
Родны кут.
Не першы год жыву ў сталіцы,
Не першы год я гарадскі...
Чаму ж мне часта поле сніцца,
Якім я крочу напрасткі?
Чаму мне сняцца хвалі жыта,
Сінеча лёну за сялом
I летні луг, дзе я нібыта
П'ю са збанка ваду нагбом?
Чаму мне сняцца пералескі,
I хвалі Моўчадзі-ракі,
I задуменныя пралескі,
I неба весняга блакіт?
Люблю цябе, мая сталіца,
Каторы год жыву я тут.
I ўсё ж да скону будзе сніцца
Майго дзяцінства родны кут.

Татьяна Гакна
29.03.2011, 20:45
Усё ў жыцці здаецца проста,
На ўсё вы знойдзеце прычыны.
Як гэта цяжка быць дарослай,
Як гэта цяжка быць жанчынай.
Насустрач плёткам і абразам
Пранесці горда твар прыгожы,
Затое быць з каханым разам,
І ў гэтым толькі шчасце, можа.
А потым старасць, потым восень,
Хаваеш першыя маршчыны.
Хоць уваччу ўсё тая ж просінь,
Ды сэрца ные без прычыны.
Дачка сама адрэжа косы,
І рассказаць ёй немагчыма,
Як будзе цяжка жыць дарослай,
І ў колькі раз цяжэй — жанчынай.
Вера Вярба

Виктор Трэвис
30.03.2011, 04:29
МАЯ РАДЗIМА

На луг пайду – якое разнатраўе!
Нiбы не луг, а з кветак дываны,
Такiх уражань ўжо даўно чакаў я,
Як хлеб надзённы для душы яны.

К сабе гукаюць хараством заўсёды
Адвечныя хваёвыя лясы,
I нават сэрца радуюць балоты.
Палессе – край чароўны, край красы!

А рэчак плынь з празрыстаю вадою!
Нiдзе такiх ўжо зараз не знайсцi,
Калi з красой спаткаешся такою,
То па жыццi прываблiва iсцi.

Духмяны водар п'ю i не нап'юся,
Сустрэчу з лесам ў сэрцы зберагу,
Нарэшце, да Радзiмы дакрануся,
Развею сваю даўнюю тугу.

Прыемна мне i радасна бясконца,
Як пад нагамi родная зямля,
Тут для мяне ласкавей свецiць сонца,
Цудоўней значна пошчак салаўя.

Наўкол патрэбна пiльна азiрнуцца,
Як на Радзiму прыязджаю зноў,
Каб шчасце мець, хачу хутчэй вярнуцца,
Не згасла ў сэрцы да яе любоў.

Пахрицына
31.03.2011, 13:07
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальны палескіх крыніц,
Сінь чабору, і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне.
Калі ж хто загадае: "Не трэба!" —
Адрачэцца ад мовы народ, —
Папрашу я і сонца, і неба:
Мне не трэба ні славы, ні хлеба,
Асудзіце на безліч нягод.
Толькі месяцаў назвы пакіньце,
Назвы родныя роднай зямлі,
Пра якія з маленства ў блакіце
Бор шуміць і пяюць жураўлі:
Студзень — з казкамі снежных аблокаў,
Люты — шчодры на сіні мароз,
Сакавік — з сакатаннем і сокам
Непаўторных вясновых бяроз,
Красавік — час маланак і ліўняў,
Травень — з першым каханнем, сяўбой,
Чэрвень — з ягаднаю зарой,
Ліпень — з мёдам,
З пшаніцаю — жнівень,
Спелы яблычны верасень,
Светлы кастрычнік
У празрыстасці чыстай, крынічнай,
Лістапад — залаты лістапад,
Снежань — першы густы снегапад...
Ці плачу я, ці пяю,
Ці размаўляю з матуляю —
Песню сваю, мову сваю
Я да грудзей прытульваю. (Пімен Панчанка)

Виктор Трэвис
01.04.2011, 02:45
ДАЛЁКАЯ РАДЗIМА

Калi далёка ад Радзiмы,
Ў душы ад успамiнаў боль,
Зямля, цябе што нарадзiла,
Ва ўяўленнi заўжды з табой.

Радзiма даць у змозе сiлы,
Ў душы – пяшчота ад яе,
Ды разлучыў нас лёс нямiлы,
Туга спакою не дае.

Радзiма побач – ёсць нягоды
Ад халадоў або завей,
Ды на адлегласцi заўсёды
Любоў к ёй значна гарачэй.

Хоць я далёка ад Радзiмы,
Ды адчуваю ясна зноў:
Не ахалодзяць сэрца зiмы,
Бо ёсць адвечная любоў.

Яна, як зорка, залацiцца,
Ды не магу яе дастаць,
Ва ўяве бачу, часта снiцца,
Радзiму лепей не кiдаць.

Але яшчэ надзею маю,
Дай Бог, мне да таго дажыць,
Каб пра адданасць свайму краю
Мог асабiста гаварыць.

8.10.1993

Анатолій Балуценка

Виктор Трэвис
01.04.2011, 06:41
ЛЕПШЫЯ СЫНЫ

Барацьба! Гучыць, як прыгажосць,
Як вясна, каханне цi свабода,
Бо служыць не аднаму прыйшлось,
А для шчасця цэлага народа.

Шчасце – для служэння аддаваць
Ўсё, што ёсць, парыў душы i сiлы,
Нават i жыцця не шкадаваць,
Толькi каб народ мог быць шчаслiвы.

Так рабiлi лепшыя сыны,
Што не гнулi галаву нiколi,
Каб народ, iмкнулiся яны,
Хутчэй скiнуў кайданы няволi.

I ў наш час знiшчалi кайданы,
Дысiдэнты волатаў тых звалi,
Гэта нашы лепшыя сыны
У гулаг свой цяжкi шлях праклалi.

Барацьбу за волю выбраў той,
У каго агонь ў душы палае,
Кожны, хто змагаецца, – герой,
Мару продкаў ён ажыццяўляе.

Барацьба! Гучыць, як прыгажосць,
Бо яна за шчасце i свабоду,
Той шчаслiвы, для каго прыйшлось
Волю здабываць свайму народу!

12.12.1992
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Пахрицына
01.04.2011, 09:11
РАДКI ГIСТОРЫI

Адкуль ўзялiся беларусы?
Ляжаць дзе нашы каранi?
Ў адказах досыць ёсць спакусы,
Ды трэба веды ў нашы днi.

Гiсторыю свайго народа
Павiнен добра кожны знаць,
Мы – невукi, i вельмi шкода.
Хто мы? Адкуль? I што чакаць?

Радкi гiсторыi заўсёды
Хавалi поўнасцю ад нас,
Але ёсць памяць у народа,
I не змянiць яе ураз.

Абмежаваць няпроста памяць,
Народа памяць – скарб святы,
Хаця хлуснi пранеслась замець,
Скарб агалiцца залаты.

Хай добрае або благое –
Шляхi гiсторыi сваёй,
Шляхетнае цi надта злое,
Але усё належыць ёй.

Таму павiнны ведаць людзi
Сваёй гiсторыi радкi,
Iнакш яна няздатнай будзе
Сказаць: адкуль ты, хто такi?

31.01.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
01.04.2011, 20:01
ЧАМУ ТАК?

Ў Расii нават не чакалi,
Што пажадаем зноў ярма,
Сваю свабоду не прадалi,
Аддаць жадаем задарма.

Iнакш i не магло адбыцца,
Бо страцiў каранi народ,
Адметнасцю не ганарыцца,
А гнецца нiзка, як чарот.

Па густу рабскiя парадкi,
I нарабiлi шмат бяды.
Ды пацiкавяцца нашчадкi,
Чаму глядзелi не туды?

Навошта нам Расiя трэба?
Няўжо не можам самi жыць?
Мо лёгкага жадаем хлеба?
Хто будзе нам яго дарыць?

Калi сляпы вядзе сляпога,
То цяжкай не мiнуць бяды,
Бо будзе з ямамi дарога,
Упасцi прыйдзецца заўжды.

Свабоднай можа стаць дзяржава,
Не хочам воляй даражыць,
Народу трэба вельмi мала,
Бо халуямi звыклi быць.

7.06.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
01.04.2011, 20:11
Апрычнікі
Пэўна ўжо, такі закон прыроды,
Змацаваны тысячамі ран:
Знойдуцца апрычнікі заўсёды,
Як на троне з'явіцца тыран.
Непрыкметна ціхія дагэтуль,
Невукі, дапяўшы да пасад,
Выканаюць з радасцю за гэта
Нават самы жудасны загад.
Будуць шчыраваць і без загада,
Каб сваю адданасць паказаць.
Выгрызаць прыдуманую здраду,
Іншадумства чыста вымятаць.
Будуць услаўляць тырана гучна,
Называць празрыстай каламуць…
А калі настане момант зручны —
Першымі ж тырана прададуць.
І напішуць успаміны потым,
Як нягоднік, кат і цемрашал
Ледзьве не штодзённа іх, гаротных,
Да нядобрых справаў прымушаў…
Так і дажывуць беспакарана,
Ціха скончаць лік гадам сваім.
Знікнуць. Да наступнага тырана.
Каб ізноў з'явіцца разам з ім.
Кузменка Змітрок

Виктор Трэвис
03.04.2011, 03:44
ТРЭБА ПАСТАРАЦЦА

Мне хочацца зрабiць табе дабро,
Душа твая каб толькi весялiлась,
I кепскае, як дым кастра, прайшло,
Нiколi больш бяда не паўтарылась.

Прыемна, калi злагада у нас,
Лагодна усмiхнуцца ёсць нагода,
Жаданы вельмi i шчаслiвы час,
Калi кранае ласкай асалода.

Як непатрэбных цяжкасцей няма,
Цудоўнага спаткаецца нямала,
Хачу, каб не прыйшла ў душу зiма,
Аб шчасцi каб вясна заўжды спявала.

Не трэба штучна цяжкасцi ствараць,
Хоць памяркоўнасць – цяжкае заданне,
Лепш радасць i пяшчоту дараваць,
Чым боль душы, бо цяжкае каханне.

Жыцця хвiлiны трэба шкадаваць,
Яны бягуць, i больш не паўтарацца,
Пяшчотнасць лепей стала вылучаць,
Прынамсi, трэба вельмi пастарацца.

Виктор Трэвис
03.04.2011, 03:47
МАТЧЫНА ЛЮБОЎ

Дзяцей маленькiх шчодра песцiць мацi,
Не зведалi каб горкую тугу,
Зрабiць утульнасць можна добра ў хаце,
Але з малымi цяжка у шляху.

Вакзал сцюдзёны, i далёка ранак,
Ад холаду амаль не грэе кроў,
Дачушка спiць, не чуўшы калыханак,
Ды грэе яе матчына любоў.

Без роздуму матуля куртку зняла,
Каб ёй дачушку любую накрыць,
Хаця сама ад холаду дрыжала,
Дачцы жадала радасць падарыць.

Гады мiнуць, дачка дарослай стане,
Падымецца, як птушка, на крыло,
Цi з цеплынёй матулi ў вочы гляне,
I цi падорыць ёй ў адказ цяпло?

Пяшчоты патрабуюць свае дзецi,
Ў адносiнах змяняе многа час,
Але важней ўсiх спраў на белым свеце
Без роздуму аддаць цяпло ў адказ.

Виктор Трэвис
03.04.2011, 03:48
КРЫЎДНЫЯ СЛОВЫ

Ты не кажы мне крыўдных слоў,
Мiж намi хай пануе згода,
Бо нават кепская любоў
Лепш вельмi добрага развода.

Якой у нас любоў была!
Ды нешта з ёй цяпер здарылась,
Чамусьцi трэшчыну дала,
Хачу, любоў каб аднавiлась.

Патрэбна шчыра дараваць
I вельмi чулым быць старацца,
Няпроста доўгi час кахаць,
Заўжды цяжэй, чым закахацца.

Каханне будзе – нiбы цуд,
Дасць радасць, шчасце i натхненне,
Як выкiнуць з яго ўвесь бруд,
Як мець пакорнасць i цярпенне.

Рабiць не трэба спрэчак зноў,
Бо ў спрэчках спее развiтанне,
Ты не кажы мне крыўдных слоў,
Квiтнне пышна хай каханне.

Виктор Трэвис
03.04.2011, 03:49
ДЗЯЛIЦЦА РАДАСЦЮ

Чаму як шчасце – толькi для сябе,
Самому мёду хочацца напiцца,
А як няшчасце – могуць даць табе,
Бо з iншым ёсць патрэба падзялiцца.

Аб радасцi не скажа вам нiхто,
Душа яго пяшчотаю сагрэта,
Калi душа сумуе вельмi, то
Iмкнецца iншым расказаць пра гэта.

I сум чужы, i цяжкая журба,
Якую выпадкова слухаць мушу,
Хоць спосабаў дапамагчы няма,
Сцякае колкiм болем ў маю душу.

Свой боль не здатны хто утаймаваць,
Яго другому перадаць гатовы,
Але не часта прыйдзецца чуваць
Ад iншых надта радасныя словы.

Лепш радасцю дзялiцца, не бядой,
У кожнага свая шкрабе за душу,
Бо вельмi некарэктна робiць той,
Чыю бяду дзялiць ў размове мушу.

Виктор Трэвис
03.04.2011, 03:51
ЗАЛАТОЕ ДЗЯЦIНСТВА

Я дзяцiнства пару залатую
Буду помнiць, бо цяжка забыць,
Ў думках бачу яе, гукi чую,
Радасць здатна яна мне дарыць.

Як нiколi, ў дзяцiнстве свабодны,
Красой вабiць наўколiшнi свет,
Кут цяпер ўспамiнаецца родны,
Любых сэрцу багата прыкмет.

Мацi, бацька яшчэ маладыя,
Iдуць думкi ў мiнулае зноў,
Ў гады цяжкiя, надта благiя,
Ды да iх ў маiм сэрцы любоў.

Жылi цяжка i сцiпла заўсёды,
Бо прайшла праз дзяцiнства вайна,
Нарабiла багата ўсiм шкоды,
Не зчарнiла маленства яна.

Ўспамiнаецца тое i сёе,
Але лепшай не ўспомню красы,
Як дзяцiнства маё залатое,
Вельмi любыя сэрцу часы.

Виктор Трэвис
03.04.2011, 03:56
ШЛЯХ РЭАЛЬНАСЦI

Жыццё я без прыкрас стараюсь паказаць,
Бо часта-густа губяць нас прыкрасы,
Як нават камплiмент прыходзiцца сказаць,
То крылы здатны вырасцi адразу.

Здаўна паэзiя прывыкла ўсё хвалiць,
Але рэальнасць даражэй пахвалы,
Лепш толькi праўду ў творах смела гаварыць,
Бо к.к.д. пахвал бясконца малы.

Не вельмi лёгкае рэальнае жыццё,
Пакут багата, месца будзе гору,
Для горкiх тэм ў вершах не трэба забыццё,
Не выключыць з агульнага iх хору.

Чытач ў вершах чытаць павiнен пра сябе,
Але ў жыццi i кепскага нямала,
Дабро i зло iснуюць ў вострай барацьбе,
Чытаць пра радасць толькi не цiкава.

Рэальнасць – крэда для мяне заўжды ў жыццi,
I як бы горка слова не гучала,
У шлях рэальнасцi павiнен я iсцi,
Характары рэальнасць гартавала.

14.08.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Вячасла К кшанк
03.04.2011, 04:01
Вельмi уразiу верш "Апрычнiкi". Дзякуй

Виктор Трэвис
03.04.2011, 17:52
ТОНКАЯ ДУША

Як крыўда расхвалюе цi абраза,
Смуткуе цяжка тонкая душа,
Бо стан яе змяняецца адразу,
Як скончыцца трываласцi мяжа.

Чаму душа чутлiвая такая?
Чаму не дазваляе абражаць?
Але душа быць можа i другая,
Яна сябе дазволiць растаптаць.

Адна душа асобу утварае,
А цела вельмi розным можа быць,
Як тонкая – абраз не дазваляе,
Як грубая – пакорлiва змаўчыць.

Таму на свеце цяжка жыць заўсёды,
Ў каго, як скрыпка, тонкая душа,
Нiякай не даруе яна шкоды,
Хоць шкода не каштуе i граша.

Ўсё кепскае праз час ў жыццi праходзiць,
Сканчаюцца крутыя вiражы,
I тонкая душа спакой знаходзiць,
Свет прыгажэйшы ад такой душы.

6.09.1995

Виктор Трэвис
03.04.2011, 17:54
ЗАЎЖДЫ ЧАЛАВЕК

Мяне красой хвалюе моцна лес,
I жыта рунь, i сонейка ўзыходы,
Не можа быць, што продак з дрэва злез,
Мой продак чалавекам быў заўсёды.

Iснуе ў свеце безлiч ўсiх iстот,
Чаго няма ў скарбонках у прыроды!
Што нашы продкi малпы – анекдот,
Якi прыносiць надта многа шкоды.

У кожнага жывога ёсць душа,
Яна пачуццяў дзiўны свет стварае,
Мiж душамi трывалая мяжа,
Нiхто душы павек не памяняе.

Душа чужая – нiбы цёмны лес,
Але сказаць упэўнена ўсё ж мушу,
Каб чалавек калiсьцi з дрэва злез,
Такую ж, як у малпы, меў бы душу.

А чалавек заўжды быў чалавек,
Таму душою чутка адчуваем,
Пачуццi мелi тонкiя павек,
Таму i ненавiдзiм, i кахаем.

13.09.1995

Виктор Трэвис
03.04.2011, 17:55
СВЕТ ДУШЫ

Ў душы у чалавека цэлы свет,
Душа i утварае чалавека,
Бо без душы няма людскiх прыкмет,
Жыццё ператварыцца ў шэраг здзекаў.

Раслiннае амаль жыццё iдзе,
Хоць выгляд чалавека у iстоты,
Не ведае, чаму i дзе жыве,
Жыць без душы – бясконцыя маркоты.

Душа якая – чалавек такi:
Даць здатна яму крылы для палёту
Або вужом паўзе ва ўсе бакi,
I ад яго чакаць магчыма шкоду.

Таму душу, якую Бог дае,
Рашуча не змяняе выхаванне,
Устойлiвы iмунiтэт яе,
Яго парушыць – толькi спадзяванне.

На выгляд мы аднолькаывя ўсе,
Ды розны свет душы прыдбалi людзi,
Каму дасць Бог душу ва ўсёй красе,
А у каго душа шчарбатай будзе.

13.09.1995

Виктор Трэвис
03.04.2011, 17:58
ЧАМУ?

У кожнага ёсць добрыя намеры,
Як людзi толькi пачынаюць жыць,
У iншых душах чарнаты без меры.
Адкуль жа удаецца зло набыць?

Каб ад жыцця мець толькi асалоду,
Лепш любых палка песцiць i кахаць,
Прыносяць людзi гора, здзекi, шкоду,
Калi бязглузда прагнуць забiваць.

Няма сумлення або ў Бога веры?
Як можна жыць з душой такою злой?
Няпраўду кажуць: «Людзi – нiбы зверы»,
Iх спрэчкi не сканчаюцца вайной.

Незразумела, як паводзяць людзi,
Чаму заўсёды сiла – наш кумiр?
Мо з часам дабрыню душа набудзе,
Каб вабiў толькi моцны сталы мiр?

Чаму заўжды хапаемся за зброю?
Так павялось з далёкай даўнiны.
Чаму не хочам мiру i спакою?
Чаму жадаем гора i вайны?

21.11.1995

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:00
БЕЗДУХОЎНАСЦЬ

Адкуль у душах столькi чарнаты?
I дзе яе набралi толькi людзi?
Як iснаваць з адзнакаю бяды?
Цi чорная душа святло набудзе?

Адкуль у душах пасялiлась зло?
Чаму з'явiлась сёння бездухоўнасць?
Народ што ў стан жахлiвы прывяло?
Дзе знiкла к мiласэрнасцi гатоўнасць?

Лiчылi атрымаць вялiкi толк,
Калi народ савецкi утваралi,
Але адзiн другому – нiбы воўк,
Працяглы час духоўнасць разбуралi.

З народам не лiчылiся заўжды,
Як рысы яму новыя шукалi,
Таму i ў душах столькi чарнаты,
Бо атэiзм бязбожны ўкаранялi.

Жаданую духоўнасць як вярнуць?
Каб кожны мiласэрным мог стаць зноўку,
Ад зносiн радасць вабную адчуць,
I не глядзець на свет падобна воўку.

9.01.1996

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:02
ГРАМАДСКАЯ СВЯДОМАСЦЬ

Заўсёды мы жывем у грамадзе,
I ад яе законаў не схавацца,
Спакою не знайсцi сабе нiдзе,
Бясконца трэба толькi хвалявацца.

Хаця асоба добрай здатна быць,
У грамады няма душы i цела,
Ёй дабрынi нiколi не здбыць,
Яна ў сваiх учынках ашалела.

Не зразумела iснасць грамады,
Пазнаць яе закон – цяжар бязмерны,
Натоўп бяздушны, жорсткi, як заўжды,
Хаця асобна кожны мiласэрны.

Спакой каб вабны стала захаваць,
Не нарабiць сабе бязмернай шкоды,
Не трэба словам грамаду чапаць,
Бо подласцю адклiкнецца заўсёды.

Грамадская свядомасць – феномен,
Ў якой належыць добра разабрацца,
Каб нарабiць рэвалюцыйных змен,
Палiтыкi маглi ёй карыстацца.

31.01.1996
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:04
БЕЛАЯ ВАРОНА

Пiшу аб лiшнiх людзях я не першы,
Ад розуму бяда. Цi ёсць паэт,
Што не складаў на гэту тэму вершы?
Яна старая вельмi, нiбы свет.

Здаецца: розум – жыла залатая,
Ды попыту на золата няма,
Ён iншых толькi моцна раздражняе,
Ружовую надзею мець дарма.

Як розум ёсць, бясконца клiча неба,
А ўсiх цiкавiць тленная зямля,
Грамадству розум быў заўжды не трэба,
Як белая варона, з iм i я.

Жыццё маё амаль ужо на схiле,
З маленства цяжка мне было заўжды,
Спакой, напэўна, знойдзецца ў магiле,
Ў жыццi прыносiў розум шмат бяды.

Цярпець хто схоча белую варону,
Цi ў неба проста так ўзляцець дадуць?
Таму ад нараджэння i да скону
Яе вароны чорныя дзяўбуць.

27.02.1996
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:16
ЗНОЎ У КАМЕРЫ

Калi наяве любая свабода,
I можна шлях жаданы выбiраць,
Калi вакол цудоўная прырода,
Не трэба сваё месца пакiдаць.

Калi пасадзяць ў залатую клетку,
Ў сапраўднасцi ствараецца турма,
I нават, як здарыцца справа ўлетку,
Здавацца будзе, што вакол зiма.

Калi абмежаваны вельмi клеткi,
То камеры турэмныя яны,
Не ззяе сонца, не квiтнеюць кветкi,
А бадзякi вакол растуць адны.

Раней жылi мы у турме народаў,
Хаця «добраахвотным» быў саюз,
Зазналi ў турме жорсткi боль i шкоду,
Сукамернiкаў ладны быў хаўрус.

Пачалi жвава бiтву за свабоду
I сталi сiлай сцены прабiваць,
Не упусцiлi мы сваю нагоду.
Ды што прыйшлося ў вынiку чакаць?

Хаця сцяну мы сiлаю прабiлi,
Лiчылi: новы час ў жыццi прыйшоў,
Ды камеры ў турме ўсе поруч былi,
I трапiлi ў такую ж клетку зноў.
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:19
МIЛЫЯ МЕСЦЫ

Вялiкая Зямля i немажлiва
Хоць раз пабыць ва ўсiх яе кутках,
Але для сэрца радасна i мiла,
Калi ў знаёмы край прыводзiць шлях.

З дзяцiнства сцежка кожная вядома,
Бяжыць яна да рэчкi або ў лес,
I з цела, i з душы спадае стома,
А радасць запаўняе грудзi спрэс.

Вiтаюць шчыра сосны залатыя
I срэбная, як дзiва, плынь вады,
Мясцiны дарагiя i святыя
Напомнiлi юнацкiя гады.

Адведаць месцы мiлыя цудоўна,
Бо шмат гадоў пяшчоту чэрпаў з iх,
I сэрца б'ецца гулка i няроўна,
Натхняе прыгажосць мясцiн сваiх.

У сэрцы месцы мiлыя заўсёды,
Любоў да iх палае без мяжы,
Мясцiн цудоўных многа у прыроды,
Але свае заўжды жывуць ў душы.

Жыццё бяжыць бязлiтасна iмклiва,
Усюды немагчыма пабываць,
Вялiкая Зямля, але мажлiва
Ад мiлых месц натхненне атрымаць.

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:20
НЯЎЖО?

I вось, нарэшце, прада мной Радзiма,
Тут беларускасць знiшчана ушчэнт,
Свая, наогул, мова нелюбiма,
I грэбуе ёй нават прэзiдэнт.

Нiхто па-беларуску не гаворыць,
Адкiнулi чырвона-белы сцяг.
Няўжо народ гiсторыю паўторыць,
Савецкi пойдзе зноў яе працяг?

Пагоня за свабодай не ўдалася,
Адкiнулi зноў старажытны герб,
Не па душы свабода нам прыйшлася,
Зноў пажадалi молат мець i серп.

Няўжо чакае доля дыназаўраў
Адметны беларускi мой народ?
Не будзе нi аркестраў, нi лiтаўраў,
Без волi нас чакае эшафот.

Так нашы продкi дамагалiсь волi!
Сваё жыццё паклалi ў барацьбе.
Няўжо не будзем вольнымi нiколi?
Чаму палон мы выбралi сабе?

1.11.1995

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:23
ЧУЖАЯ МОВА

Нiводнага роднага слова,
Ўсе рускiя толькi гучаць,
Няма больш народа такога,
Каб мову жадаў пазычаць.

Ўсе мовай сваёй размаўляюць,
Было так ў любыя часы,
Ды роднай сваёй пазбягаюць
З пагардаю беларусы.

I песнi спяваем чужыя,
Амаль што не маем сваiх.
Чаму мы зрабiлiсь такiя?
Чаму гоман родны зацiх?

Нас рускiмi стаць прымушалi,
Быў царскi суровы загад,
Культуру народа тапталi,
Упарта цягнулi назад.

I вынiк цяпер добра бачны:
Не кажам даўно родных слоў,
Ды карнiкам нашым удзячны,
Да iх адчуваем любоў.


2.11.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:25
КАГО ШАНУЕМ?

Яны шануюць Пушкiна – як бога,
Вялiкiм i магутным стаў народ,
У будучыню – ясная дарога,
Амаль няма для рускiх перашкод.

Шэўчэнка да спадобы Украiне,
У кожнай хаце ёсць партрэт яго,
I гонар украiнцаў не пакiне,
Яны шануюць генiя свайго.

Ад Бога мова ў кожнага народа,
Ды колькi трэба абяцаць спакус,
Каб роднай мовы нам было не шкода.
Так два стагоддзi робiць беларус.

Не скончылась да рускай мовы мода,
Сваiх паэтаў брыдка нам чытаць,
Але не будзе iснаваць народа,
Калi няма каго ушанаваць.

14.08.1997

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:28
ПРЫЙДЗЕ ЧАС

Вы паслухайце, мова якая!
Нiбы рэчачка, цiха журчыць,
Нiбы скрыпка, цудоўна спявае,
Трэба толькi на ёй гаварыць.

Лёс народу дастаўся суровы,
I вiны ў тым няма анi-нi,
Што ад роднай адмовiўся мовы,
Што забыўся свае каранi.

Хоць даўно ссохла моўнае дрэва,
А у рэчачкi – руская муць,
Мова першаснасць сталую мела,
Яе парасткi зараз растуць.

Прыгажосць беларускага слова!
З чым магчыма яго параўнаць?
Прыйдзе час, яшчэ вернецца мова,
Будзем толькi на ёй размаўляць.

12.09.1997
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:33
DO YOU SPEAK ENGLISH?

Як бы гэта ў Англii гучала?
Паднялi б i курыцы на смех,
А у нас на роднай мове мала
Размаўляюць людзi, як на грэх.

Хоць дзяржаўнай стала наша мова,
Ды ў душы ад пастановы сум,
Гаварыць ёй не абавязкова,
Ёй далей ганебны чыняць глум.

«Можна гаварыць па-беларуску?» –
Беларусу кажа беларус,
Стала мова родная ў нагрузку,
Мову знiшчыў з рускiмi хаўрус.

8.03.2000

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:35
СIНЯВОКIЯ АЗЁРЫ

Як ў люстэрцы, блакiт на вадзе ад нябёс,
I, здаецца, глыбока, як ў моры,
Назву гэты блакiт зямлi нашай прынёс,
Сiнявокiя нашы азёры.

Край лясоў i азёр, сiнявокi мой край,
Безлiч песень табе ўжо прапета!
Колькi песень цудоўных табе не спявай,
Ты натхненне даеш для паэта.

Заўжды вабiць бясконца твая прыгажосць,
I прыемны твае краявiды,
Мне у iншых краях пражываць давялось,
Але ў сэрцы мой край не забыты.

Вельмi хутка к табе я вяртаюся зноў,
Каб красою тваёй любавацца,
Назаўжды прыязджаю, нарэшце, дамоў,
Бо абрыдла па свету бадзяцца.

У душы я збярог да Радзiмы любоў,
Да народу свайго i да мовы,
Слухаць надта прыемна мне музыку слоў,
I на мове чароўнай размовы.

Я з табой назаўжды, маiх продкаў зямля,
Ў шчасцi, радасцi, смутку i горы,
Беларусь сiнявокая – радасць мая,
Сiнявокiя нашы азёры.

13.08.1995

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:37
ГЛЯДЖУ НАВОКАЛ

Гляджу i наглядзецца не магу,
Якая прыгажосць ляжыць навокал!
У лузе можна ўтаймаваць тугу,
I дорыць радасць сэрцу лес далёкi.

Гляджу на рэчак сiнюю ваду,
I тут вiруе радасць, не змаўкае,
Я заўтра ранкам зноў сюды прыйду,
Бо прыгажосць душу маю ўздымае.

Непужаныя буслы ходзяць тут,
А хутка дваццаць першае стагоддзе,
Але збярогся гэты любы кут,
Прыходзiлася цяжка хоць прыродзе.

Бягуць ў блакiтным небе воблакi,
Знiкаюць у далёкiм сiнiм лесе,
Цудоўна, што iснуе край такi,
Iмя яго прыгожае – Палессе.

Прыемна для душы краса Зямлi,
Гляджу навокал, шчасце адчуваю,
Шляхi жыцця сюды мае прыйшлi,
Даўно сустрэчы радаснай чакаю.

23.12.1995

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:47
***
Не, мая Беларусь — не Расея:
Тут і сонца па-іншаму грэе,
Тут па-іншаму песня пяецца,
Тут каханне іначай завецца,
Тут інакш гаспадарыць умеюць.
Не, мая Беларусь — не Расея:
Кожным ранкам, калі развіднее,
Паўстаюць тут на варце руіны —
Старадаўніх часоў успаміны,
Сведкі слаўных і сумных падзеяў.
Так, мая Беларусь — не Расея:
Хоць і побач нас Творца пасеяў,
Мы адрозна мяркуем і судзім,
Беларусы — не рускія людзі,
Белы сцяг наш крывёй палымнее.
Так, мая Беларусь — не Расея.
Не жывіце дарэмнай надзеі:
Мы — не зломкі або недарэкі,
Каб загінуць без нейчай апекі.
Супакойцеся, вы, "дабрадзеі",
Бо мая Беларусь — не Расея.
Кузменка Змітрок

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:50
***
Гавораць часам так, што проста тлумна,
I каб жа толькi злыя языкi.
Прывыклi людзi нашыя бяздумна
Ляпiць на чалавека ярлыкi.
Хто б ты нi быў - мужчына цi жанчына,
Рабочы, музыкант цi журналiст -
Калi ты патрыёт сваёй краiны,
Адразу ты i нацыяналiст.
Незразумела, дзiка i абсурдна:
Як можна толькi атаясамляць
Высокае з нiкчэмным i аблудным
I на сваю мiнуўшчыну пляваць?
Усе народы годна ад калыскi
Нясуць свой скарб i ў шчасцi, i ў журбе,
Дык што, яны ўсе - нацыяналiсты?!.
А наш народ баiцца сам сябе.
Кузменка Дзмітрый Мікалаевіч

Виктор Трэвис
03.04.2011, 18:53
КАШТОЎНЫ ДАРУНАК

Мой найлепшы каштоўны дарунак –
Родны край, ён душы дарагi,
Мяне вабiць тут кожны малюнак:
Чмель над кветкай, на лузе стагi,

Рэчкi плынь, дзiўны лес задуменны,
I цудоўны блакiт у нябёс,
Я ў адданай любовi нязменны,
За дарунак свой дзякую лёс.

9.01.2001
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Ларочка
03.04.2011, 23:22
Родная речь звучит
Як рэха роднай мовы,
І рэхам мовы роднай
Звучит родной язык
Дзве мовы ў мяне,
І ў час вайны суровы
Они служили мне
Как два стальных штыка
Разил врага родов
Магутнай роднай мовы
И гневная строка
Родного языка
Дзве мовы ў мяне –
Дзве родныя дубровы,
Источники мои:
Крыніца і родник
Родная речь звучит
Як рэха роднай мовы,
І рэхам мовы роднай
Звучит родной язык
Дзве мовы ў мяне –
Жыцця майго асновы,
Мне іх не раз’яднаць
Як рэчыва крыві
Они свились во мне
В поток адзінай мовы,
Адзінай мовы
Братства и любви

Марина Гкишк
05.04.2011, 04:23
Да беларусаў-інтэлігентаў.
Да вас, браты-інтэлігенты
3 сваёй гарачаю душой,
Са шчырым сэрцам беларуса
Да вас звяртаю покліч мой.
Да вас, сыны майго народу,
Да вас, усіх, выйшаўшых з яго,
Да вас, каму чужынцы ўспелі
Унесць сорам да свайго ўсяго.
Баліць душа за вас, радныя,
Ад жалю дух займае ўвесь
I сэрца сцісквае ад болю,
Як толькі вас успамянеш.
Вас ад народу адарвалі,
Сказалі вам, што ён брыда,
Сваю вам прывілі культуру,
Зрабілі ката з вас...
Па ўсім, ўсім правілам штукарства
Вас абраблялі як маглі,
I што ж? Яны свайго дабілісь –
Вас ад народа адцяглі.
Цяпер яго вам брыдка мова.
"Яна мужыцкая, куды,
Каб мы, паны, вялі размовы
На ёй, не бачылісь брыды".
Браткі, і гэта ж тая мова,
Што калісь свет давала тым,
Якія гнуць цяпер, валтузяць
Яе, як могуць толькі чым.
Ну вось, вы бачыце, праснуўся
Народ і жыцця будаваць
Спяшыць і вас да працы просіць
Ісці хутчэй ім памагаць.
А вам ўсё прыкра, вы чужыя,
Ніяк народ вам не паняць
Вы ад народа адышліся
I далёка змушаны стаяць.
Браты, віна не ваша ў гэтым,
Вам гэта ў галаву ўтаўклі
Чужынцы, тыя што вякамі
Вас гнулі, білі і сяклі.
Даволі! Кіньце забабоны,
Пракляцце здрайцам кіньце ў твар!
Пара прышла, высока сонца!
Ужо німа на небе хмар.
Каго лічылі гноям, смеццем -
Ідзеце тым даваць вы свет.
Вас праца жджэ, народ вас просіць!-
Вы, вы яго надзея, свет.
1917 г.

Марина Гкиш
05.04.2011, 04:33
Ад хаты да хаты.
На дасвецці, раным-рана
Сёння ўстала цётка Ганна.
Чым жа ёй, браткі, заняцца?
Не прывыкла Ганна к працы.
Крочыць цётка да Хвядоры
I суседцы так гаворыць:
— Ой, Хвядорачка, Хвядора,
На цябе напала гора.
Маю я такую вестку,
Што змяя твая нявестка.
Каб ты ведала, каб знала,
Што яна мне расказала!..
Яна хоча гэтым летам
Зжыць цябе, сястра, са свету:
Сцеражыся ты, Хвядора,
Прэч гані ліхое гора!
Потым Ганна ўжо ў Марылі:
— Чула, людзі гаварылі,
Што дачка твая да ранку
Прастаяла ўчора з Янкам.
Ой, глядзі, бо з гэткім зяцем
Табе дрэнна будзе ў хаце...
На дасвецці, раным-рана
Сёння ўстала цётка Ганна.
Пабывала ў Міхаліны,
Пабывала ў Акуліны,
Зазірнула да Карусі,
Не мінула цёткі Дусі.
Ўсюды Ганна, як умее,
Менціць языком і меле.
...Як ён толькі не самлее.

Марина Гкишк
05.04.2011, 04:37
Гнала цётка самагон.
А чыя там з краю хата
У Зарэччы, пад гарой?
Цётка там жыве, Агата.
Будзе гутарка аб ёй.
Хто яна — жняя, даярка,
Ці вырошчвае мо лён?
Не. Яна, браткі, шынкарка,
Цісне ў хаце самагон.
Гар жа гэты звычку мае
У другім сяле збываць,
Бо Агата не дурная
У сваёй вёсцы прадаваць.
А ў Агаты ў наваколлі
Сваякоў ледзь не мільён:
У Парэччы, у Заполлі,
У Залессі, ў Сухадоллі
Возьмуць цётчын самагон.
Наліла кабета ў грэлкі
Той сівухі ды ідзе.
Лічыць, колькі за гарэлку
Будзе выручкі за дзень.
Вось і вёска ўжо, Заполле,
Кум Пятрок у вёсцы ёсць.
Бачыць цётка: сцежкай, полем
Ёй насустрач крочыць хтось.
А як спыніць? Ну й прапала...
Ах ты, божачка ты мой...
А тут грэлка — шусь і ўпала —
Не прыкрыеш і нагой.
Пояс, шэльма, развязаўся...
I стаіць яна, як пень.
Чалавек жа параўняўся:
— Так, кабетка, справы дрэнь...
А кабета аж сакоча:
— Гэта ў грэлцы вар, каток!..
Пад грудзямі штосьці смокча,
Дык лячуся я, сынок...
Каб цяплей было, саколік,
Вось я грэлачку з вадой...
А дружыннік: — Кінь, даволі,
Не мянці, ідзі за мной.
Вось адкуль сюды, ў Заполле,
Прыбывае гэта зло.
...I не носіць цётка болей
Самагонкі у сяло.

Марина Гкиш
05.04.2011, 04:41
Зяць і цешча.
Шмат розных дарог
У жыцці, канешне...
Як зяць на парог,
Цешча — за яешню.
Зяць — бутэльку на стол,
А закуску — цешча.
А чаму ж навакол
Языкамі плешчуць,
Што цешча — змяя,
Што не любіць зяця.
А вось цешча мая
Не такая, браце.
— Ну, садзіся, зяцёк,
Родны мой, у покуць.
Вось вяндлінка, мядок,
Усяго ў нас хопіць.
Гавары, як жа там
Маецца дачушка.
I чаму не піша нам
Унучка-весялушка.
Напаўняе мне зноў
Цешча шчыра шклянку.
Размаўляць я гатоў
3 цешчаю да ранку.
Пра жонку сваю,
Пра маю Алёнку.
Я цешчы хвалю,
Зразумела, жонку...
Я цешчу заўжды
Дужа паважаю —
Госцем раз у два гады
У яе бываю.

Марина Гкишк
05.04.2011, 04:46
Край малады.
Міншчына, Міншчына мілая,
Я зачарован табой.
Вербы гамоняць пахілыя
Па-над Бярозай-ракой.
Поўняцца песняй і гоманам
Нівы твае і лясы.
Выйду я ўранні да Нёмана —
Славы тваёй і красы.
А завітаю на Нарач я —
Нарач, як казка, заўжды.
Так і глядзеў бы удалеч я,
Ў сінь яе чыстай вады.
Не налюбуюся вёскамі —
Ўсюды сады і сады...
Край — ад Стаўбцоў да Лагойска,—
Нібы жыццё, малады.
Не налюбуюся пожнямі —
Ўсюды стагі і стагі...
Край — ад Бабра да Валожына —
Родны мне і дарагі.
Міншчына, Міншчына мілая,
Ты ў маім сэрцы навек.
Вербы глядзяцца пахілыя
Ў воды азёраў і рэк...

Марина Гкишкэ
05.04.2011, 04:48
Мінчанка.
Ой, зара-зараначка
Гасне за ракой.
Мілая мінчаначка,
Я навек з табой.
Лісцем запарошаны
Каля рэчкі сквер.
Без цябе, харошая,
Сумна мне, павер.
Ціхая сцяжынка
Удаль мяне вядзе.
Вунь мая дзяўчынка
Да мяне ідзе.
Шчыра усміхаецца
Мне яна здалёк,
Быццам бы вітаецца
3 намі вечарок.
Ой, зара-зараначка
Гасне за ракой.
Мілая мінчаначка,
Я навек з табой.

Марина Гкишкэ
05.04.2011, 04:52
На плошчы Якуба Коласа.
Прыжыліся бярозкі
3 беларускага гаю,
Спадарожніцы вёскі,
Прыгажосць майго краю.
I на плошчы сталічнай,
Ля шумлівых фантанаў,
Дрэўцы шэпчуць прывычна
Ціха песні мінчанам.
I дрыготкі іх голас,
Што крапут пазалотай,
Чуе ўдумлівы Колас
I ў пагоду, і ў слоту.
Падрастайце, бярозкі,
Ўвысь цягніцеся горда,
Спадарожніцы вёскі,
Што аздобілі горад.

Анна Янукав
07.04.2011, 15:57
Iзноў пабачыў я сялібы,
Дзе леты першыя прайшлі:
Там сцены мохам параслі,
Вясёлкай адлівалі шыбы.
Усё ў пылу. I стала мне
Так сумна, сумна ў цішыне.
Я ў сад пайшоў... Усё глуха, дзіка,
Усё травою зарасло.
Няма таго, што раньш было,
I толькі надпіс “Вераніка”,
На ліпе ўрэзаны ў кары,
Казаў вачам аб тэй пары.
Расці, ўзмацовывайся, дрэва,
Як манумент жывы, ўставай
I к небу надпіс падымай.
Хай нерухомы словы спева:
Чым болі сходзіць дзён, начэй,
Тым імя мілае вышэй.

Привалова
07.04.2011, 17:22
Зорка Вянера ўзыйшла над зямлёю,
светлыя згадкі з сабой прынясла...
помніш, калі я спаткаўся з табою,
зорка Вянера ўзыйшла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
у неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханнем к табе разгарацца
з гэтай пары я пачаў.
Але расcтацца нам час наступае;
пэўна, ужо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
ў сэрцы любоў затаіўшы сваю,
кожную ночку на зорку дзівіцца
буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, - у расстанні
там з ёй мы зліем пагляды свае...
каб хоць на міг уваскрэсла каханне,
глянь іHшы раз на яе...
Раманс Максіма Багдановіча

Привалова
07.04.2011, 17:23
"ШЛЯХ ДА БЕЛАРУСI"
За векам век плыве-цячэ,а мы ідзем-ідзем і што-ж?
О, як далека нам яшчэ да Беларусі.
Ужо нясцерп нам крыж пакут і мы крычым-крычым, але
Не дакрычаліся пакуль да Беларусі .
А можа быць яна міраж і усё мы трызнім, бо чаму ж
Не далятае голас наш да Беларусі...
Відаць пракляцця знак ляжыць на нас ад роду і таму,
Так цяжка шлях нам церабіць да Беларусі.
За векам век плыве-цячэ,а мы ідзем-ідзем і што-ж?
О,як далека нам яшчэ да Беларусі.
Равуць вятры, грымяць грамы ,пыл засціць вочы нам і усё ж,
І усё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі .
<SPAN style="FONT-FAMILY: 'Tahoma','sans-serif&505050; FONT-SIZE: 4.5pt; mso-fareast-font-family: 'Times New Roman'; mso-fareast-language: RU">

<SPAN style="FONT-FAMILY: 'Tahoma','sans-serif&505050; FONT-SIZE: 4.5pt; mso-fareast-font-family: 'Times New Roman'; mso-fareast-language: RU">

Привалова
07.04.2011, 17:25
Летняя ночка купальная
Яснай растаяла знічкаю.
Падаюць зоры світальныя
Ў чыстыя воды крынічныя.
Ой ты, дзяўчыначка мілая,
Як жа ты свет упрыгожыла!
Ластаўка ты лёгкакрылая, -
Светлы мой сон растрывожыла.
Ты мне вясною прыснілася
Неразгаданымі чарамі,
Сэрца парыўна забілася
Лёгкімі крыламі-марамі.
Пэўна цябе, ненаглядная,
Стрэў я часінай удалаю.
Ты ж мая доля спагадная,
І не шкадую німала я.
Ой ты, дзяўчыначка мілая,
Як жа ты свет упрыгожыла!
Ластаўка ты лёгкакрылая, -
Светлы мой сон растрывожыла.

Привалова
07.04.2011, 17:26
Жураўлі на Палессе ляцяць
Каб любіць Беларусь нашу мілую
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць!
Што ім тыя пагоды паўднёвыя,
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
І азёрны рабінавы край.
Сакавітыя пожні мурожныя
Не заменіш нічым і нідзе,
І зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы дом прывядзе.
Каб любіць Беларусь нашу мілую
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць!

Привалова
07.04.2011, 18:49
Лісцікі зеленяй хваляццаНебу панятлівай мовай:Росамі мыюцца раніцай,Песцяцца сонцам паўднёвым. Захадам модлы пакорныяЗ маткай-зямлёй адпраўляюць;Тайна у ночаньку чорнуюМесяца, зор выглядаюць. Слухаюць смехаў русалчыных,Лопату крылляў начніцы,Ветру павеваў ап'янчаных,Плюскату шклістай крыніцы. Чуецца музыка дзіўнаяЎ повесцях сонных імшараў...Цешыцца явар з калінаю,Скінуўшы зімнія чары.

Виктор Трэвис
09.04.2011, 17:37
ТАЦЦЯНА ДЗЯМ'ЯНАВА
Раздача бяздомных жывёл.
Вы чулі? Чыталі пра гэта?
А добра бы - хтосьці правёў
Раздачу бяздомных паэтаў...
Мо, нехта мяне бы абраў,
Прывёў бы, шчаслівы, дахаты,
Ў куточку мне коўдру паклаў,
Наліў бы ў кармушку гарбаты.
Я б вершы яму прысвячаў,
Спяваў дыферамбы і песні,
Заўжды ля дзвярэй бы страчаў –
І нам не было б разам цесна…
Але – гэта проста бяда –
Паэтаў ніхто не заводзіць…
Сабаку бяруць , …. ці ката…
Паэты жа…. Дзікія ходзяць…

Виктор Трэвис
09.04.2011, 17:41
МІХАСЬ ЮЖЫК
Сонечны зайчык лёг на падлогу,
лёг сярод крэслаў, зблытаных ног.
Сонечны зайчык прыйшоў на падмогу,
некаму ў нечым ён дапамог.
Стала святлей ад гарэзнага госця,
зоркі аддаленай пасланца,
што ад люстэрка адбіўся ў мілосці,
шлях свой адужаўшы да канца.
Промень, у стылым бязмежжы не бачны,
тут праявіўся ў дрэве і шкле.
Некаму стаўшы фрагментам нязначным,
плямкаю на пакаёвым дне.
А кацянё з ім гуляе сур’ёзна –
лапкай памацае, адбяжыць –
з госцем, што ўскочыў з пустэльні марознай
і на падлозе хітра ляжыць.

Виктор Трэвис
09.04.2011, 17:45
ЛЮБАЯ БЕЛАРУСЬ

Хаця Беларусь i далёка ад мора,
У нас ёсць шмат iншай красы,
Чаруе шырокая вельмi прастора:
Цудоўныя нашы лясы.

Лясы прыгажосцю мне радуюць вока,
Як мора, лясы не адны,
Бо позiрк адзначыў: пралеглi далёка,
Як мора, палi збажыны.

Па iх прабягаюць ад ветрыку хвалi,
Як быццам бягуць над вадой,
На сцеблах калоссе яны разгайдалi,
Спявае яно, як прыбой.

А побач зялёнае мора iскрыцца:
Касцоў зачакалiсь лугi,
Сваiмi марамi мой край ганарыцца,
I край мне не трэба другi.

Хаця Беларусь i далёка ад мора,
У нас ёсць рака не адна,
Таму i не бачым нiякага гора,
Такая нам люба яна.

18.0.71996
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
09.04.2011, 17:48
ЧАМУ?

У кожнага ёсць добрыя намеры,
Як людзi толькi пачынаюць жыць,
У iншых душах чарнаты без меры.
Адкуль жа удаецца зло набыць?

Каб ад жыцця мець толькi асалоду,
Лепш любых палка песцiць i кахаць,
Прыносяць людзi гора, здзекi, шкоду,
Калi бязглузда прагнуць забiваць.

Няма сумлення або ў Бога веры?
Як можна жыць з душой такою злой?
Няпраўду кажуць: «Людзi – нiбы зверы»,
Iх спрэчкi не сканчаюцца вайной.

Незразумела, як паводзяць людзi,
Чаму заўсёды сiла – наш кумiр?
Мо з часам дабрыню душа набудзе,
Каб вабiў толькi моцны сталы мiр?

Чаму заўжды хапаемся за зброю?
Так павялось з далёкай даўнiны.
Чаму не хочам мiру i спакою?
Чаму жадаем гора i вайны?

21.11.1995

Виктор Трэвис
09.04.2011, 17:50
СВАЯ ЗЯМЛЯ

Свая зямля, зямля дзядоў, бацькоў,
Калi на ёй жывеш, не адчуваеш,
Ды ў сэрцы разгараецца любоў,
Айчыну як надоўга пакiдаеш.

На Бацькаўшчыне шмат гадоў не жыў,
Пабачыў iншых месц ў жыццi багата,
Ды родны край мяне прываражыў,
Бацькоўская мне часта снiлась хата.

Блакiтныя ў снах бачыў верасы,
Паляны, ўлетку дзе збiраў сунiцы,
Чароўныя сасновыя лясы,
Празрыстыя сцюдзёныя крынiцы.

Што змалку ўсёй душою палюбiў,
На ўсё жыццё – духоўнае багацце,
Любоў сваю пранёс i не згубiў,
Радзiма сэрцу – як другая мацi.

Прыйшла пара, i я вяртаюсь зноў,
Радзiма, як раней, перада мною,
Хай будзе ў нас ўзаемная любоў,
З сваёй сустрэцца радасна зямлёю.

27.11.1995

ИРИНА
09.04.2011, 18:55
Беларусь, ты не забыта... * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Беларусь, ты не забыта.
У душы, як Божы знак:
Хата… Канюшына… Жыта…
Бульба… Бусел… Шпак…
Мроя… Хлопец закаханы…
Цемра… Шлях дамоў…
Беларусь, ты збудавана
З беларускіх слоў!
* * * *
* * * * * * * * * *Леанід Дайнека

ИРИНА
09.04.2011, 19:04
Як умее кахаць беларуска * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Я пяшчотай цябе атуляю, палю.
Да нябёс уздыму шчасце нашае, любы.
Гэтак сонейка ранкам цалуе зямлю.
Гэтак месяц начны вербалозы галубіць.
Каб ты ведаў заўжды:
Праз слату і гады,
На гасцінцах, шляхах
Ці на сцежачцы вузкай,
Як умее любіць,
Як умее чакаць,
Як умее кахаць
Беларуска.
Твае краскі душы я каханнем крану.
А у скрусе прыйду я табе на падмогу.
Цябе сэрцам сваім ад бяды ахіну.
І малітваю я асвячу нам дарогу.
Каб ты ведаў заўжды:
Праз слату і гады,
На гасцінцах, шляхах
Ці на сцежачцы вузкай,
Як умее любіць,
Як умее чакаць,
Як умее кахаць
Беларуска.
* * * * * * * * * * * * * *Ніна Аксёнчык

ИРИНА
09.04.2011, 19:13
Мая родная мова * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *



Мая родная мова – калыска,
У якой мяне гушкала маці -
Калыхаючы песеннай нізкай,
Навяваючы сон немаўляці…
Нада мной рассыпаліся гукі,
Вадаспадам мелодый луналі…
А матуліны цёплыя рукі
Нібы спевы, душу абдымалі...
Мая родная мова – акенца,
Праз якое я згледзеў юнацтва
І ў сусвет адчыніў свае сэрца,
Каб жыцця вечным вучнем застацца.
І, каб чэрпаць са скарбніцы ведаў
І празрыстай крыніцы маралі,
Я пявучымі словамі зведваў
Ўсё, што продкі мае назбіралі…
Мая родная мова – куточак,
У якім я, напэўна, не першы
Столькі дзён бедаваў, столькі ночак,
Насычаючы думкамі вершы.
Праліваў, бы віно, адчуванні,
Марнаваў, як карцела, паперу -
Адлюстроўваў у творах каханне
Маляваў свет надзеі ды веры.
Мая родная мова - прасторы
Беларускай зямлі сінявокай,
Дзе нябёсы глядзяцца ў азёры,
Вадасховішчы, рэкі, пратокі.
А вакол - благадаць прыгажосці:
Пералескі, лясы і дубровы...
Не апець Беларусь маю госцю,
Без пявучых эпітатаў мовы!
Мая родная мова – прытулак,
У якім я шчаслівы заўсёды –
Незалежна ад межаў няўтульных,
Ад свавольнага густу і моды.
Я і зараз у ім радасць маю,
І па скону душу супакою…
А пакуль што - жыву і кахаю…
І валодаю мовай сваёю…
* * * * * * * *
* * * * * *Таццяна Дзям'янава

ИРИНА
09.04.2011, 19:55
Баіцца быць беларус беларусам... * * * * * * * * * * * * * * * * *
Жыў пад прыгнётам ды пад прымусам,
зваўся літвінам, русінам, русам,
зваўся тутэйшым, мяшканцам, мяшанцам…
He знае, рабіць што з апошнім шанцам,
які ён сёння атрымоўвае,
як быць з сваім імем,
з сваёю моваю,
быць ці не быць беларусам нарэшце...
Пытанне няпростае, канешне.
(Дазволю сабе тут крышку іроніі. Характар наш тут, як на далоні.)
He знае? * * * * *
He хоча? * * * * * * * * * * *
He смее? * * * * * * * * * * * * * * * * *
*Баіцца?
Вялікая гэта таямніца.
Зведаў ён ліха апраметнага.
Ён не баяўся таго і гэтага.
Хапала адвагі, каб з ворагам біцца,
ад голаду-холаду каб бараніцца...
Ды вось быць самім сабою баіцца.
Прайшоў праз Хатынь, * * * * * * * * * * * * * * * * *
*праз Курапаты,
зносіць цярпліва Чарнобыль пракляты,
упарта крыніца яго бруіцца...
Ды быць беларусам ён баіцца.
Вось дык ноумен, вось дык феномен —
гэты ўнук бабін, сын гэты удовін.
Казалі «не будзь! » — * * * * * * * * * * * * * * * * *
ён схіляўся ніцма.
Гавораць «будзь!» — * * * * * * * * * * * * * * * *
усё роўна баіцца.
Вось што робіцца з беларусам.
З сінявокім, з белавусам,
не з недарэкам, не з няўмекам,
з добрым увогуле чалавекам.
Баіцца быць беларус беларусам...
Ці, можа, ужо не баіцца? * * * *
* * * * * * * * * *Анатоль Вярцінскі

ИРИНА
09.04.2011, 19:58
Беларуская гасціннасць * * * * * * * * * * * * * * * * *


Недарэмна вёска наша цэніцца:
Шчырасцю – гасцінны беларус.
На парозе толькі госць павернецца –
Ільняны разгортваем абрус.
Верашчака, смажанкі, бульбянікі…
Пахне полем дзедаўская печ.
Ешце, госці, залатыя дранікі –
Упадзе гадоў дзесятак з плеч.
І плыве гамонка лёгка, шпарка.
Тут у нас заведзена даўно:
Не звядзецца ў нашай хаце скварка,
Разам з ёй і чарка заадно.
Каб не здрадзіць бацькаўскаму следу,
Беларусь у сэрцы берагчы,
Па гасціннасць я у вёску еду –
Хата зоркай свеціць мне ўначы.
* * * * * * * *
* * * * * *Ніна Аксёнчык

ИРИНА
09.04.2011, 20:36
Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы... * * *
Мы больш сваёй ахвярнасцю вядомы,
Мы, беларусы,
Мы — народ такі.
Ахвотна забываем, што мы,
Хто мы.
Згадаюць
Нашай памяці вякі!
Мы сціпласцю сваёй здаўна вядомы,
Саміх сябе хваліць нам не з рукі.
Хай слабакі
Аж падаюць ад стомы,
На плечы ўзяўшы
Пыхі мех цяжкі.
Мы ўсім сваёй гасціннасцю вядомы,
Надзейныя сябры і дружбакі.
I, госць, і падарожны ў нас
Як дома.
А злым і травы колюцца ў бакі.
Гатовы ўсё аддаць —
I тым багаты,
Мы, беларусы,
Мы — народ такі.
Што з краю небяспекі нашы хаты,
Пра гэта
He забудуць чужакі!
* * * * * * * *
* * * * * *Рыгор Барадулін

ИРИНА
09.04.2011, 20:48
Беларусы * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Уладны росчырк царскага пяра —
I стаў народ насельніцтвам правінцый
Без мовы, без культуры. I пара
Яму ў народах іншых растварыцца.
Няхай сячэ дрымучыя лясы,
Палюе звера для паноў вяльможных,
Яго жыццё ля плуга і касы,
Халоп нічога іншага не можа.
Але не зніклі з назвай Беларусь
Па царскаму загаду беларусы,
Што песнямі распальвалі зару
I ткалі мрояў тонкія абрусы,
Што з косамі выходзілі на бой
Супроць няпраўды горкай і нядолі,
За бунт плацілі ўласнаю крывёй,
Каналі і раджаліся на полі.
I пад ярмом жадалі дзень вітаць,
I весялосць узносілі над скрухай.
Прыходзьце нашы казкі пачытаць,
Прыходзьце песні нашыя паслухаць,
Пакуль жывуць бабулькі і дзяды,
Што захавалі гэты скарб вялікі.
А раптам забяруць старых клады,
Чым будзем жыць сярод краін шматлікіх?
* * *
* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

* * * * * *Зінаіда Дудзюк

Виктор Трэвис
09.04.2011, 22:21
Я маўчу...
Я адчайна маўчу,
Сцяўшы зубы падчас ад бяссілля.
Знервавана маўчу,
Хоць тут варта было б галасіць —
Белай птушцы жывой
Падразаюць свабоднае крылле,
Каб з яе, заняволенай,
Чучалам потым зрабіць.
І гучыць увушшу:
"Усё роўна не жыць ёй на свеце,
Падрыхтуйма таму
Дасканалы ў музей экспанат.
Каб пабачыць маглі
Праз стагоддзе дарослыя й дзеці,
Што за птушка спявала
Калісьці пад стрэхамі хат".
І, падрэзаўшы крылы,
Саджаюць у клетку за краты,
Каб, крый Бог, не ўцякла
Нейкім цудам насустрач вятрам.
На абураны люд
Паглядаюць, нібы на вар'ятаў:
"Ім абы пакрычаць.
Белай птушкі шкада дзівакам!
Не ўратуюць яе.
Дый навошта яе выратоўваць —
Птушак шмат у прыродзе:
Ад сокала да салаўя..."
А ў мяне на шматкі
Часам сэрца парвацца гатова:
Тая птушка ў бядзе —
Гэта ж родная мова мая.

Виктор Трэвис
09.04.2011, 22:23
***
Пойдзем, сядзем на лавачцы той,
На гары пад пахілай бярозай.
Перамовімся ціха з табой
І маўчацьмем, аддаўшыся крозам.
Сёння ноччу аслеплы ліхтар
Не расплюшчыць жаўтлявае вока.
Будуць зоры мігцець паміж хмар,
Клікаць нас за сабою далёка.
Ды не рушым мы за небакрай,
У халодны абшар невядомы.
Можа, там, на нябёсах, і рай,
Толькі стуль не вярнуцца дадому.
Там без крылаў нікуды, а мы —
Не анёлы і нават не птушкі:
Тут, пад дрэвамі, нашы дамы,
Тут, унізе, дарог нашых стужкі.
Мы — зямныя. Няхай уначы
Клічуць зоркі Вялікага Воза...
Пойдзем, сядзем з табой, памаўчым.
Аб жыцці пад пахілай бярозай.

Виктор Трэвис
09.04.2011, 22:31
МАЯ РАДЗIМА

Не хачу адрывацца ад роднай зямлi,
Маё сэрца з ёй моцна зраслося,
Хоць шляхi мяне ўбок ад яе адвялi,
Ды вярнуцца цяпер удалося.

Тут калiсьцi сцяжынкi дзяцiнства прайшлi,
Па каханай тут сэрца балела,
I юнацкiя светлыя мары былi,
Бо ад шчасця душа зiхацела.

Як матуля, патрэбна Айчыны зямля,
Ад яе на душы асалода,
Ды iначай складалася доля мая,
Бо такою ў той час была мода.

Нам радзiмаю быў ўвесь Савецкi Саюз,
Так дарэмна было спадзявацца.
Беларусь – мне Радзiма, а я – беларус,
Як ад роднай зямлi адрывацца?

31.03.1998
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Катерина Мамафэй
15.04.2011, 13:14
Прыемная дробязь.

Святочны дзень. На столсняданак
Шчадроускi жонкападае.
Муж, хоць не пан I непадпанак,
Жанчыну шпiлькай дастае.

Нядрэнна усе. Але у суседкi
У хлебе тмен i супз лапшы…
Яно I дробезь, Богмне сведка,
Ды усе ж прыемна на душы.

Блiны у цябе на смак- нiчога,
Вось толькi хрумстуне стае.
Пякла суседка мне у дарогу,
Аж гнууся нос , як я iх еу.

Канешне дробязь- хрумст блiновы,
А як прыемна мужыку!»-
Скасiу у столь пагляд I бровы,
Пад бараду паклау руку.

Затым крануу бiфштэкс з амлетам,
Суседку хвалячы, бы зяць…
«Здаецца дробязь, ды прыгэтым
Прыемна усе –ткi, што сказаць.»

Жаночы твар успыхнуу ружай,
Маланкi блiснулi у вачах
I разануу язык па мужу,
Што заiкацца той пачау.

«Суседу Бог на дзюймiк нейкi
Мужыцтва большае уручыу.
I дробязь быццам, што капейка,
А як прыемна для жанчын!....

Катерина Мамафэй-
15.04.2011, 14:38
Каза раз глянула у вядро
З кароуiм сырадоем
I цiк у голоу быядром
Ударыу па настрою.

«Няма у яе нi малака,
Нi воуны, нi надою,
А мужа мае- унь Быка!
А жыву удавою

Надой мой большы за яе,
Ад тлустасцi ажззяе,
А бык мяне рагамi б*е
У статак не пускае.

Ды гэта ж прама генацыд,
Апартэiд фярмовы»-
Каза узняла уверх капыт
I падвяла выснову:

«Патрэбен важкi дакумент,
Што я I есцьКарова.
Тады нi Бык, нi прэзiдэнт
Не скажуць мне нi слова.

Загадчык фермы не устаяу
Перад Казiнай бурай.
Ярлык ей выдау I сказау:
-«Каровай будзеш бурай.

Каза у статак да быка
На крыллях прыляцела,
Затанцавала гапака,
Вiльнула тонкiм целам
- Якiя рожкi у мяне,
Бародачка I губы!
Лiзнi мяне ты па спiне
Я уся твая, мой дюбы!

Свой генны код перавяду
На увесь каровiн статак,
Я – патрыетка, прывяду
Удойлiвых цялятак…

Бык гляну коса на медаль-
Блiснула бронза знiчкай,
Сказау сабе:-Вялiкi баль
Яшчэ не есць прывычка
У статку бедзеш ты хадiць,
Раз пашпарт маеш звонкi…
Ды хай хто выдау, той I спiць
З табой, як з роднай жонкай.

А я , прабач, каленi гнуць
Не стану прад табою.
Мне лепш з Каровай незаснуць,
Чым з нейкаю Казою

У гэтай байцы есць мараль:
Не чалавек
той Бык на жаль….

Вершы пiсау Аляксей Кабцюг.

Ольга Дэк
15.04.2011, 22:27
Сёньня ці можа ў які іншы час
споўняцца мары нашыя іншым,
сэрца акрыляць, боль ускалышуць
смагі нястольнай шчасьця жыцьця.
Сёньня ці можа ў які іншы час
неба ўсьміхнецца й нашаю зьнічкай
і ў Неспазнанасьць сьвечкай грамнічнай
мары паклічуць нечыя нас...

Марина Гкиш
16.04.2011, 08:19
ЦI ДАРУЕ?

Няма спакою ў свеце i не будзе,
Дзе мiрная хвiлiна хоць адна?
Паводзяць агрэсiўна надта людзi,
I доўжыцца бясконцая вайна.

Ёсць моцныя падставы для сумнення,
Што самы разумнейшы чалавек:
Чаму свой розум, iнтэлект, уменне
На зброю шчодра марнаваў павек?

Незразумела, як магло адбыцца,
Што нiшчыць чалавека чалавек?
Цячэ людская кроў, нiбы вадзiца,
Багата нацякло крывавых рэк.

Чаму нацыянальная нязгода
Нянавiсцю ў сэрцах людзей гарыць?
Чаму жаданне моцнага народа
Заўсёды слабы цалкам пакарыць?

Iдзе вайна, i пакутуюць людзi,
Ад жорсткасцi магутных слёзы льюць,
Такое ж сэрца б'ецца у iх грудзях,
Жыццё бязглузда людзi аддаюць.

Вайна чамусьцi людзям не абрыдла,
Адны ваююць, iншыя глядзяць.
Паводзяць сябе людзi горш, чым быдла,
Цi зможа Бог грэх цяжкi дараваць?

8.12.1994
ХЛУСНЯ

Каб людзям iлжэсведкамi не быць,
Даў запавет Гасподзь нам на скрыжалi,
Ды людзi ўсё працягваюць грашыць,
Бо не прымаюць дадзенай маралi.

Вакол хлусня, адкрытая мана,
Прыняць сумленнасць не жадаюць людзi.
Няўжо, наш лёс – ўвесь час брахня адна?
Было раней такi, i далей так будзе.

Палiтыкi займаюцца хлуснёй,
I не гарыць агнём пад iмi глеба,
Палiтыка трымаецца на ёй,
Таму яна дзяржаве вельмi трэба.

I нават падабаецца хлусня,
Яна часцей прыемнаю бывае,
Яе выкарыстоўваюць штодня,
А праўда толькi горка абражае.

Калi заўсёды праўду гаварыць,+
Па-iншаму душа не дазваляе,
Здаецца людзям, што пачаў хлусiць,
Сапраўднасцi нiхто не давярае.

Такiмi Бог адвеку нас стварыў:
Iлгаць, манiць, хлусiць не перастанем,
На барацьбу не трэба трацiць сiл,
Бо iншымi нiколi мы не станем.

29.12.1994
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Ларочка
18.04.2011, 23:41
Выбух у мінскім метро-
Як нож пад лапатку дзіцяці.
Як сівер халодных вятроў
На першыя кветкі.
Як удар па цяжарнай маці.
Ударыў не проста трус.
Не проста маральна паўшы.
А вырадак. Нелюдзь.Гнус,
Душу Сатане прадаўшы.
На бязвінных, на простых людзей-
Не на мафію і паразітаў-
Як рука паднялася твая, ліхадзей?!
Толькі немцы палілі так
Нашы вёскі і жыта.
2
У тым дыме метро
На кускі разарваны
Светлыя мары, надзеі, любоў...
Там нашыя сэрцы крываваю ранай
Зліліся ў сэрца адзінае зноў.
Не выплакаць слёз.
Быццам пад камянямі-
Мае родныя дзеці, сёстры, браты...
Малюся за вас я
Усімі вясновымі днямі.
Зорамі ўсімі.
І ззяннем крынічнай вады.
І пракляцце табе!
Твайму босу! І роду!
Вырадак люты.Чорная гліна часоў.
Бо ніколі з душы ўжо не змыць вам, уроды,
Гэту людскую бязвінную кроў.
Хоць наперадзе час-
Яшчэ болей суровы.
Метро указала:
Мы не зброд. А народ!
Бо толькі ў адзінстве, братэрстве, любові
Выжывем мы-
Як выжывалі ўжо тысячы год.

Ларочка
18.04.2011, 23:42
Аўтар Ніна Аксёнчык

вейкнис
25.04.2011, 00:37
Там каля млына,цвила калина
дзеж тая дзяучына,што мяне любила.
Не так любила,як шанавала,купила коника падаравала.
А той каничак,быстрыя ножки,вёз меня да любай зблудзиу з дарожки.
Дзе ж мая милка спатаньки ляжа?
ой ляжа,ляжа..сама с сабою,белыя ручаньки пад галавою.

Надежда Сайцэ
06.05.2011, 02:28
ВЫСОКАЯ МЭТА

Паставiць як не правiльна мэту,
Не дасягнуць яе ў жыццi нiколi,
Наклiкаеш сам на сябе бяду,
Ахвярай станеш па уласнай волi.

Нiколi ў жыццi радасцi няма,
Бо за няўдачай крочыць зноў няўдача,
Ў няпэўным стане цяжка нездарма,
Таму душа бясконца горка плача.

Галоўнае ў жыццi – душэўны стан,
Як добры – i на свеце жыць цудоўна,
Высокая мэта ў жыццi – падман,
Мэту якую дасягаць – ўсё роўна.

Нiколi ўсе не здолець рубяжы,
I зорку не дастаць нiколi з неба,
Цудоўна, калi радасць на душы,
Не гора шмат, а шчасця людзям трэба.

Таму не след сабе шукаць бяды,
Высокая мэта – як ашуканка,
Бо прыйдзе задавольванне тады,
Калi на дасягальным ўзроўнi планка.

Виктор Трэвис
07.05.2011, 19:41
ШУКАЕ ЛЕПШАГА

Як цуд, бясконца вабiць край далёкi,
Здаецца, шмат цiкавых ў iм падзей,
Адкрыецца вакол абсяг шырокi,
Жыццё там – мёд, багата саладзей.

Ў чужых руках бывае болей булка,
Але сваёю трэба даражыць,
За морам i маленькая рачулка
Ракой здаецца, хваля ў ёй бяжыць.

Хоць без агню i не бывае дыму,
Ды аб чужых краях чаго тужыць?
Зрабiць багатай трэба нам Радзiму,
Таксама годна каб маглi мы жыць.

Замежныя даброты вельмi вабяць,
Ды ўсе на iх паехаць не маглi,
Жыццё не хутка будзе лепей, мабыць,
Ды жыць прыемней на сваёй зямлi.

Хоць выйсця пакуль добрага не бачна,
Мо жабракамi будзем мы павек?
Хто едзе, тых карыць не трэба значна,
Бо лепшага шукае чалавек.

Киримиди
08.05.2011, 22:02
Ну сядай, сядай са мной, калi ласка,
Навальнiцы песня старая-старая.
Слухай казку. Апошнюю казку.
Яна на тваiх вачах памiрае.
Ў гэтай казцы ялiны лапы схiлiлi,
Вiзантыйскi захад у алым дыме...
"Зялёная сарока кашку варыла,
Зялёная сарока з дурнымi вачыма..."
У кулiнарную кнiгу глядзела,
Чухала патылiцу драўлянаю лыжкай,
I дзеткi кашку да лыжкi з'елi,
А нам з табой не далi анi крышкi.
*
Ты смяешся? Такога няма на свеце?
Не смейся, любая, свет шырокi.
Мы з табою толькi дурныя дзецi.
Нам добра з гэтай чубатай сарокай.
Сарокi розныя рэчы крадуць,
I, можа, ў гняздзе яе, з золатам поруч,
Ляжыць каханне, святло i радасць,
Што прынесла сарока з-за сiняга мора.
Аддайце, сарока. Няма ўжо сiлы.
Яна ж не кахае мяне, хоць зарэжце.
. . . . . . . . . . . . . . . . .
Дай я цябе пацалую, мiлая.
А каша?
Чорт з гэтай кашай, нарэшце. * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *
Словы Уладзiмiра Караткевiча * * * * * * * * * * * *Музыка Барыса Вайханскага * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *http://www.youtube.com/watch?v=oA-e6gaHXss&feature=related

Оксана Какав
17.06.2011, 09:35
Напишите пожалуйста стихотворение " Жняя" - оно мне очень нравиться, вроде бы написал Янка Купала, начинается со слов " Як сама царыца у залатым вяночку...." Спасибо.

Пахрицына
17.06.2011, 10:10
Рискну поделиться СВОИМ....
Як многа я хачу сказаць аб Беларусi-
Вялiкай,як нябёсы,музычнай нiбы гусли.
Сябе я без яе зусiм не мушу,
Такую,як ў яе,хачу я мець і душу:
* *З размахам крылаў,з россып'ю капелi,
* *I з лепетам дзiцяцi ў калыбелi,
* *З малiнавым заходам на апушцы,
* *З царкоуным крыжам веры на макушцы,
З багаццем слоў,з магутнай сiлай мовы,
З духмяным хлебам,што ўсяму аснова,
I з шырынёй яе радных прастораў,
З пяшчотаю рамашкавых убораў,
* * З цудоунай кветкай,з веткамі ракiты,
* * Са славаю салдат,што не забыты,
* * З вялiкай шчырасц'ю i з моцнаю апорай,
* * З якой жывем мы без нужды и гора,
З вадой крынiцы,што чысцей крыштала,
I з вераю ў сябе,якой у нас не мала!
З такой душой нiхто нас не прымусiць
Нi адступiць,не упасцi i не струciць!
* * *Хай моцны дух i пламянь у сэрцы бьецца
* * *Ў каханне к той зямлi,што Беларусь завецца!
* * * * * * * * * * * * * * * * * * (авторское)

Марина Пэткави
17.06.2011, 20:37
Жняя
Як сама царыца
У залатой кароне,
Йдзе яна ў вяночку
Паміж спелых гоняў.
З каласкоў вяночак –
Моладасці сведка –
На ёй зіхаціцца,
Як у садзе кветка.
На грудзях шчаслівых
Каптанок ружовы,
У руцэ сярпочак
Зублены, сталёвы.
Вецер абнімае
Стан яе дзявочы,
Сонца ёй цалуе
Шыю, твар і вочы.
Каласкі хінуцца
Перад ёй паклонна,
Дзівіцца ігруша
На мяжы зялёнай.
А яна – царыца –
Весела, шчасліва
Карануе песняй
Залатое жніва.
Смела йдзе у сонцы
Ўся сама – як сонца,
Гэта жнейка наша
Ў нашаей старонцы.
Янка Купала 1911

Пахрицына
21.06.2011, 21:45
Янка Купала
* * * * * * * Прывітанне * * * *

Зноў я з вамі, са сваімі, *
* Мілыя сяляне!
Будзем разам спатыкаці * *
*Ночку і світанне.
Станем разам у парадак * *
З плугам на папары
Спольна скібіну варочаць, * *
*Нажываць загары,
Над работай непрыдумнай * *
Вясковай пакоры
Будуць здаля баяць байкі * * *
Хвойкі, ясакоры.
Скіба ў скібу, гоні ў гоні * * *
Высцелем на дзіва;
Ляжа зерне, ўзойдзе колас, — * *
Узрастай шчасліва!
За плугамі за сваімі * * *
На прасторы божым
Чыстым сэрцам, вольнай думкай * *
Песню-казку зложым.
Пойдзе плавам песня-казка * *
*Ў свет аб нашай славе,
Дзіву дасца свет вялікі *
Гэтакай праяве.
Хай свет знае, што патрапе *
* Без чужых прымусаў
Беларуса праца, сіла, *
* *Сэрца беларуса.

Александр Дкасда
04.07.2011, 18:41
пожалуйста, напишите песню, я не помню названия только, но слова там такие: Казка кахання чароуная ты калиласка чакай мяне...

Оксана Штанэнк
14.07.2011, 14:02
Аўтар музыкі -- Васіль Раінчык
Аўтар тэксту -- Уладзімір Някляеў
"Верасы" - Родны мой горад
1-шы куплет:
Песняй журлівай, крылом жураўліным,
Зорак суніцамі
Першым спатканнем і першым расстаннем
Горад мой сніцца мне.
Прыпеў (двойчы):
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.
2-гі куплет:
Пад бліскавічным і сонечным небам
Днём і парой начной,
Светлы і чысты, як ветразь надзеі,
Горад вясны маёй.
Прыпеў (двойчы):
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.
3-ці куплет:
Закалыхалі начныя праспекты
Клёны з таполямі…
Толькі б чакалі у горадзе гэтым,
Толькі б нас помнілі.
Прыпеў (двойчы):
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.

Катерина Мамаф
15.07.2011, 09:36
8 сакавIка.

На восьмы дзень вясны, нахату
Да цешчы у веску рушыу зяць.
Павiншаваць з жаночым святам
I кроунай злагадай узяць.

Ну усе што мог усклау наплечы,
Бы чорт пiхнуу душой дваiць:
I шыу i мыу, палiу у печы,
Казу надумау падаiць.

Накiнуу хустку гаспадынi
Даяр, дый толькi, сведка Бог.
А жэст рукой зрабiу да вымя,-
Каза турхель рагамi убок.

Каб больш не мець пакутбадовых,
Ну хоць i зяць,а усе-ткi госць,
Абвiу бадлiвую шпагатам
Ды зноу за справу ягамосць!

Карову, тую ж дояць збоку
Казе ж глядзець патрэбна ухвост;
Сядзiш, крыху прыжмурыш вока,
I цягнеш вымя навырост.

Ах , гэты хвост бы пэндзальмайстра
Снуе то уверх, то унiз, то у бок.
А малако усе мiма кайстры,
Не на карысць той першы урок…

Хто у гэткай справе не наiуны?
Папругу выцяг са штаноу,
Канец пятлей на хвост накiнуу
Другi на рогi напароу.

Памкнууся зноу за справуузяцца;
Штаны упалi, во агрэх.
Панесла цешчу у хлеу падацца,
Мо на цiкавасць, мо на грэх..!

Кранула дзверы,-- жах карцiна,
Якой няма i упаноу:
Каза у шпагатнай павуцiне
I зяць танцуе без штаноу.

Кальнула госця вострымджалам,
Што той у момант успацеу
« Дачкi маей яму, бач мала,
У турму нягоднiк захацеу!»

А той стаiць савень савою,
Язык у роце колам стау.
« Я хай ты ляснicя з вясною!
Чаго я у госцi завiтау!?»

Катерина Мамаф
15.07.2011, 13:08
А.Кабтюг

Марина Пэткави
18.07.2011, 13:07
МАЛАЯ НАДЗЕЯ

Малая надзея, як цуд, ўсё адно,
Надзея калi не пакiне,
Яна не дае апусцiцца на дно,
Хоць цяжка паплыць супраць плынi.

Бо моцная плынь панясе хутка ўнiз,
Закруцiць магутнай вадою,
Надзея – цудоўны прыемны сюрпрыз,
Дазволiць змагацца з бядою.

Здаецца: трымаешся толькi амаль,
Сканчаюцца кволыя сiлы,
Ды веру надзея дае – нiбы сталь,
Бо вырастуць моцныя крылы.

А крылы у змозе узняць да нябёс,
Душэўная пройдзе завея,
Зноў стане цудоўным паранены лёс:
Яго ўратавала надзея.

Хапаць за саломiнку трэба заўжды,
Калi больш не будзе нiчога,
Малая надзея пазбавiць бяды,
I знiкне былая трывога.

Калi паспытаць лёсам гора дано,
Спаткае палоса благая,
Каб камнем не кануць у вечнасць на дно,
Ўратуе надзея малая.

28.09.1992
Анатолій Балуценка

Марина Пэткави
18.07.2011, 13:10
ЦI ДАРУЕ?

Няма спакою ў свеце i не будзе,
Дзе мiрная хвiлiна хоць адна?
Паводзяць агрэсiўна надта людзi,
I доўжыцца бясконцая вайна.

Ёсць моцныя падставы для сумнення,
Што самы разумнейшы чалавек:
Чаму свой розум, iнтэлект, уменне
На зброю шчодра марнаваў павек?

Незразумела, як магло адбыцца,
Што нiшчыць чалавека чалавек?
Цячэ людская кроў, нiбы вадзiца,
Багата нацякло крывавых рэк.

Чаму нацыянальная нязгода
Нянавiсцю ў сэрцах людзей гарыць?
Чаму жаданне моцнага народа
Заўсёды слабы цалкам пакарыць?

Iдзе вайна, i пакутуюць людзi,
Ад жорсткасцi магутных слёзы льюць,
Такое ж сэрца б'ецца у iх грудзях,
Жыццё бязглузда людзi аддаюць.

Вайна чамусьцi людзям не абрыдла,
Адны ваююць, iншыя глядзяць.
Паводзяць сябе людзi горш, чым быдла,
Цi зможа Бог грэх цяжкi дараваць?

8.12.1994
Анатолій Балуценка

Марина Пэткави
18.07.2011, 13:14
НЕПРЫГОЖАЯ

Цi вiнаватая, што непрыгожая?
Але магу i я прыгожай стаць!
Здарылась дзiва каб, хто дапаможа мне?
Мяне хто можа шчыра пакахаць?

Не выгляд буду хай я непрыгожая,
Ды прыгажосць не будзе доўга грэць!
Затое я душой заўжды харошая,
Прыгожую душу патрэбна мець!

Каханне ўраз прыйшло, i я змянiлася
I не магу цяпер сябе пазнаць!
Бо змена к лепшаму са мной здарылася:
Цудоўна быць каханай i кахаць!

Каханне добрае, заўжды чароўнае,
I здатна дзiўны цуд з людзьмi тварыць,
Каб шчасце мець ў жыццi, яно галоўнае.
З каханнем непрыгожым люба жыць!

Хоць непрыгожая, але шчаслiвая,
За прыгажосць нiхто не дасць граша,
Калi прыгожая, але сварлiвая,
Ў прыгожым целе брыдкая душа.

Ды прыгажосць, як цуд, не ўсiх знаходзiла,
I не наесцiся з яе блiноў,
Непрыгажосць мая зусiм не шкодзiла.
Краса душы – на ўсё жыццё любоў!

20.03.1995
Анатолій Балуценка

Дерко
27.07.2011, 08:39
Дзякуй за такую цудоуную тэму!!!!!!!!! Атрымала вялiкае задавальненне!!!!!!!!!

Виктор Трэвис
28.07.2011, 21:08
ЗНАЙСЦI ВIНАВАТАГА

Падзей i спраў здараецца нямала
Нядобрых i паганых у жыццi,
I хочацца, лягчэй каб трохi стала,
Заўсёды вiнаватага знайсцi.

Сам вiнаваты, ваду проста бачыць,
Але к прызнанню цяжка падысцi,
Ды, калi вынiк трохi перайначыць,
То можна вiнаватага знайсцi.

Хоць самi недарэчнасцi ствараем,
Хоць вiнаваты, як тут не круцi,
Але кагосьцi iншага шукаем,
Прыемней вiнаватага знайсцi.

Чаму няiк не хочацца прызнацца
Ў памылках, што прыйшлося дапусцiць?
А хочацца ў драбнiцах калупацца,
Каб iншых вiнаватымi зрабiць.

Спакой заўсёды запануе ў хатах,
Калi самакрытычней трохi быць,
I не рабiць з бязвiнных вiнаватых,
А за памылкi лепш сябе карыць.
Анатолій Балуценка

Виктор Трэвис
28.07.2011, 21:10
ХЛУСIЦЬ ГIМН

Дзве сотнi год, як засталiсь без волi,
I мову з ёю страцiлi сваю,
Ды хлусiць гiмн, што наш народ нiколi
Не аддаваў захопнiкам зямлю.

Мая зямля, любiмая Айчына!
Чаму табе дастаўся горкi лёс,
Што ворагi гнятуць цябе няспынна,
Крывi сцякала шмат i мора слёз?

Зазiхацела кволая свабода,
Распаўся хутка «вольны» наш саюз,
Але нядобра для майго народа:
Свабоды не жадае беларус.

Узяць свабоду мы не мелi змогi,
Цяпер яна прыйшла да нас сама,
А продкi дамагалiсь перамогi,
Каб вызвалiцца з братняга ярма.

Нам хлусiць гiмн, што мы яшчэ нiколi
Падлеглымi рабамi не былi,
Ды запар дзвесце год не мелi волi
На любай, сэрцу дарХЛУСIЦЬ ГIМН

Дзве сотнi год, як засталiсь без волi,
I мову з ёю страцiлi сваю,
Ды хлусiць гiмн, што наш народ нiколi
Не аддаваў захопнiкам зямлю.

Мая зямля, любiмая Айчына!
Чаму табе дастаўся горкi лёс,
Што ворагi гнятуць цябе няспынна,
Крывi сцякала шмат i мора слёз?

Зазiхацела кволая свабода,
Распаўся хутка «вольны» наш саюз,
Але нядобра для майго народа:
Свабоды не жадае беларус.

Узяць свабоду мы не мелi змогi,
Цяпер яна прыйшла да нас сама,
А продкi дамагалiсь перамогi,
Каб вызвалiцца з братняга ярма.

Нам хлусiць гiмн, што мы яшчэ нiколi
Падлеглымi рабамi не былi,
Ды запар дзвесце год не мелi волi
На любай, сэрцу дарагой зямлi.

Анатолій Балуценка
26.12.1996

Виктор Трэвис
28.07.2011, 21:18
АГУЛЬНАЯ МОВА

Сам кожны выбiрае стыль ў жыццi,
Бо розныя складаюцца умовы,
Таму агульны погляд не знайсцi,
Сэнс розны, хоць аднолькавыя словы.

Падобны адкрываецца прасцяг,
Мы розныя – наяўная рэальнасць,
Iначай кожны быў бы, як прасцяк,
Але адметнасць – iндывiдуальнасць.

Бясконца разнастайны белы свет,
Нiколi сталай тоеснасць не будзе,
Свой непаўторнасць пакiдае след,
Шмат характэрных рыс прыдбалi людзi.

Агульнай мовы i далей няма,
Наадварот, мацней неразуменне,
Ды на нязгодных крыўдзiцца дарма,
Бо рэзкая нязгода – не здарэнне.

Чым болей разумее чалавек,
Тым ў зносiнах складаней перашкоды,
Трывае дыспрапорцыя павек,
Бо iнтэлект – выток вялiкай шкоды.

Анатолій Балуценка
18.08.1995
ГIСТОРЫЯ НАРОДАЎ

Свет жорсткi, i няма куды падзецца,
Бо альтруiзм – як казка для людзей,
Калi да справы пiльна прыглядзецца,
Жыццё – ланцуг жахлiвейшых падзей.

Ў жывёльным свеце кожная жывёла
Для iншай – толькi смачная яда.
Якая аб гармонii тут мова:
Адным харч добры, а другiм – бяда.

I чалавек без жалю душы губiць,
Жывым без ежы немагчыма жыць,
Хоць кажа: братоў меншых палка любiць
I кожным надта моцна даражыць.

Рыбалка да спадобы, паляванне,
Без жорскасцi на свеце не пражыць,
Ды знойдзецца забойцам апраўданне,
Мы створаны бязлiтаснасць тварыць.

У кожным сэрцы жорсткасць ёсць заўсёды,
Пад прыкрыццём жаданняў ды iдэй
Вайну вялi бясконца ўсе народы,
Гiсторыя – ланцуг благiх падзей.

Анатолій Балуценка
24.09.1995

Виктор Трэвис
28.07.2011, 23:30
Марш мільёнаў
На Марш Мільёнаў – з чыстым сэрцам,
Мы выдзем разам, грамадоў!
Каб адваяваць сваю свабоду,
Каб халуям і здараднікам даць бой…
Народ мой беларускі родны,
Ты вецярпеў у жыцці зашмат…
А зараз трэба вызваляцца!
Ты чуеш стук сярдэц—набат?...
Ніхто не мае права над табой смяяцца,
Падманваць і пляваць табе ў душу.
Чаго ж ты церпіш усіх хто зараз “уверсе”?
Гані падалей гэтага “слугу”!…
Ты можаш гэта здзейсніць – гэта праўда!
Павер і ведай гэта брацця мой.
У страхе жыць – Радзіме здрада,
Душы растоптанай маўклівы вой…
І толькі разам ты адчуеш сілу --
Змагацца за сябе, за выбар свой.
Так выйдзе беларус мой мілы!
Так дай жа гэтым гадам бой!!!

Крывіч Вольны
2011
Iсцiна, адвечная, як свет...
Iсцiна, адвечная, як свет:
Шчасце ходзiць толькi ў пары з горам.
За надзеяй — боль зняверу ўслед.
За пашанай — прынiжэння сорам.
За святлом знаходкi — горыч страты,
За агнём любвi — разлукi снег.
За абдымкамi — падножка здрады...
Iсцiна, адвечная, як свет.
Ніл Гілевіч
1970
Без чаго немагчыма жыццё
Без чаго немагчыма жыццё,
Без здароўя, сяброў
І што ўсё?!
Не.
Без мараў і шчасця,
Несустрэчы з нянасцем.
Без матулі, татулі,
Каб спявалі нам “люлі”.
Без песен і плясак,
Без гумару, казак.
Без гульняў, вяселляў
І дзён нараджэнняў.
Нават без гора,
Але, каб не цэлае мора.
І ўсё гэта тое,
Вельмі нам дарагое
Без чаго немагчыма жыццё.
Вікторыя Кур'ян
2011

Виктор Трэвис
28.07.2011, 23:35
Астрог
Ці плакальшчык я твой,
Ці ты ёсць маё гора;
Сыры,бязлітасны астрог,
Які бытуе зараз у модзе.
Няхай хлусня ў маіх радках,-
А ты нямала пакалечыў;
Згубіў нямала ты жыцця,
Згубіў апошні, той, агеньчык.
Скарблю па тым, хто зараз там,
У гэтай муцы, катлавіне;
Хто коціць слезы па вачам,
Хто без пары памарна гіне.
Дзе быць вытворцам, - ды не там
Няма там зараз нічаго святога,
Чытаю толькі па вачам,
Якія ім угатована дарога.
Віталь Заянчкоўскі
2011
Свабода
Свабода ў тым,
Каб баязьліва не маўчаць,
Калі глуміцца
Над народам ўлада,
Сказаць уголас праўду,
Не ілгаць,
І не баяцца
Ланцугоў ды кратаў.
Сумленным быць
Прад Богам і людзьмі,
Ня гнуцца
Перад хіжай, подлай сілай,
Сабе самому
Потым адказаць:
"Ці ўсё зрабіў ты,
Што было магчыма?.."

Юрась Півуноў
2011
Пачні з сябе самога
Жыві сумленна , браце ,
Не бойся больш нічога .
Свабодным нарадзіла
Цябе матуля-маці ,
Пачні з сябе самога -
Стань вольным назаўжды !
Бягі да гэтай мэты ,
Ўдыхай паветра лёгка ,
Ўдыхай да поўных грудзей !
І прыкладам ты гэтым
Пакажаш іншым людзям
Свабоднае жыццё ...
Кірыл Азімка

Виктор Трэвис
28.07.2011, 23:40
Свабода
Я не Колас, не Купала
Ды свабодаю дышу.
І, такіх, як я, нямала
Успявае пра душу.
Я не вецер, не аблокі,
Толькі вершы із грудзей
Паяўляюцца, як зоркі,
І, заўсёды для людзей.
Я над цемраю, абманам
Свой чыню, людскі прысуд.
І пра цара, і пра пана
Будзе ведаць усякі люд.

Я не зорка, і не хваля,
Толькі вершы для душы.
Я пішу, пра то, што мала
Мы свабодай даражым.
Я паляк, і, той жа рускі,
Я ваш сябар на вяка.
Пью я водку без прыкускі,
Еду ў госці здаляка.
Вершы вы мае ў бяседзе
Распяваеце наўкол.
Толькі ведайце, што едзе,
Ужо свабода ў ваш дом.
Я не Колас, *Купала,
Ды я з прозаю жыву.
Каб зямля мая не пала,
Я свабоду вам нясу.

Віталь Заянчкоўскі
2009

Свабоды дух, ляці на крылах...
Свабоды дух, ляці на крылах,
нібыта птах прыгожы, вольны,
хай грукацяць сабакі з тылу
па-за смуродам навакольным.
Ляці вышэй, каб не кранулі
тваіх адзенняў снежна-белых
шалёныя сляпыя кулі,
бо часам бог ратуе смелых.
Ляці хутчэй, каб кіпцюрамі
цябе не злапіла навала,
ды пільны будзь з валадарамі:
ім усяго спрадвеку мала.
Ляці туды, дзе не хапае
такой, як ты, цудоўнай птушкі,
хай нехта роў табе капае,
як падказалі д’ябла служкі.
Свабоды дух, ляці на крылах!
Ты – сцяг чаканай перамогі.
Для барацьбы надай нам сілы.
І міласэрнасці ад бога…

Павел Надольскі

Виктор Трэвис
28.07.2011, 23:45
Твой змагар...
Плыву скрозь сумрак нерухомы,
Цярзае думка розум мой:
Знайсці свой свет, дагэтуль невядомы?
Ці захаваць душы маёй пакой?
Быць лепей, або жыць лепей?
Адказ адзін, і ён прасты!
Кідаешся ў вір свой глыбей,
Ці да зор будуеш у вышыню масты!
Зіхаціш як першы промень,
Свет людзям дорыш, як у начы ліхтар.
Ляціш як пякучы дым праз комін,
Даказваючы хто ў свеце гаспадар.
П’еш паветра перапоўніўшае грудзі,
Гатовы душу на кавалкі разарваць.
Нягледзячы на то, што кажуць людзі,
Ні мусіш ты нікому свабоду аддаваць!
Бо гэта першае, чаму вучыла маці:
“Ты вольны, сын, – казала мне яна.
Калі ў сэрдцы здоляеш свабоду захаваці,
Не пражывеш жыццё сваё дарма!
Любі радзіму як мяне, сыночак,”
Я памятаю матчыны слава.
Бо кожны адняць у цябе яе ахвочы,
Вось азірнуўся, а яе ўжо няма.
Радзіма як свабода, братка, -
Тлумачыу нехта мне з маіх сяброў.
Тады я зразумеў, што мала на ўвазе матка,
І цяпер да кропелькі крыві Радзіму бараніць гатоў!
Зазірнуўшы ў вочы небасхілу,
Абняушы ўсе твае лясы,
Я пракрычу, што мне ўсё пасілах,
І прыпаду я тварам да расы.
Расплюшчу вочы, ўстану я з кален,
І побач браты стануць!
Мы разам пабудуем свой эдэм,
Аб якім усе давно ужо мараць.
І нават калі я загіну,
Узняўшы горда свой твар.
Апошнюю надпіс пакіну:
Што ЖЫЎ!, а не БЫЎ!…твой змагар.
Раман Жэдзік
2011
Жыццё
Яшчэ не ацэнена
Помні: жыццё адно у цябе толькі
А колькі ты паспеў зрабіць, колькі?
Што акрамя канапы бачыў?
Фота у Сеціве адзначыў?
З работы ідзеш дадому
Скідваеш усё на стому
А паспрабуй вырвацца
Паспрабуй нешта змяніць
Адчуй дух рыцарства
Пачні чалавекам быць
Засцялі канапу і прэч
З дому, да волі імкніся
Захапі толькі адну рэч:
Свабоднае сэрца, і біся
Біся з руцінай, з прадкам
Удыхні паветра свежае
Зрабі душы падзарадку
Зайдзі за гэтыя межы
Хопіць быці гароднінай
Мы людзі на большае годныя!
Максім Вандроўнік
2011

Виктор Трэвис
28.07.2011, 23:55
Свабоды дух, ляці на крылах...
Свабоды дух, ляці на крылах,
нібыта птах прыгожы, вольны,
хай грукацяць сабакі з тылу
па-за смуродам навакольным.
Ляці вышэй, каб не кранулі
тваіх адзенняў снежна-белых
шалёныя сляпыя кулі,
бо часам бог ратуе смелых.
Ляці хутчэй, каб кіпцюрамі
цябе не злапіла навала,
ды пільны будзь з валадарамі:
ім усяго спрадвеку мала.
Ляці туды, дзе не хапае
такой, як ты, цудоўнай птушкі,
хай нехта роў табе капае,
як падказалі д’ябла служкі.
Свабоды дух, ляці на крылах!
Ты – сцяг чаканай перамогі.
Для барацьбы надай нам сілы.
І міласэрнасці ад бога…
Павел Надольскі
Антытэрор
Больш за трох не зьбірацца!
Гэта будзе пікет!
Шмат чаму атрымацца.
Выбуховы пакет.
Калі слухаюць болей -
Кандыдат за краты!
Вось «Народная воля».
Гэтак вырашыў «МЫ».
Ён мне дасць у «Еуропу»,
Калі буду далей.
А змаўчыш, будзе бокам -
Не збярэш і гасцей.
Гэта ж змова – дакладна!
Толькі што закрані...
Дынаміт пад уладу!
Вось яны – карані!
Абсалютна гнілыя
Тыя, хто пад нізом.
Гэны матам вось крые,
А таму – камяком.
Ну нашто сустракацца?
Разважаць, меркаваць,
Нават жонкі кранацца.
Падазрона і спаць.
Там у сне выпадкова,
Нечакана знайдуць
Тыя, хто ў непакоі,
Што невыканан суд.

Франак Нырка
2011
Дзень Волі!
Дзень Волі — Дзень Барацьбы —
За Радзіму, За шчасце, За Долю!
Супраць ворагаў усіх, што за кошт наш жылі,
Што залілі ўсю Плошчу крывёю...
Супраць усіх, хто не верыць у беларускі народ,
Супраць усіх — хто яго прыніжае.
Называючысь сябрам плюе ў душу,
Вякамі нам мову знішчае.
Дзень Волі — гэта памяці Дзень!
Тых, хто рушыў за край свой шляхотны.
Тых, хто страціў жыццё ў змаганні за свет,
Баронячы край боскі-родны!
Дзень Волі — гэта Вясна!
Гэта нашых сардэц Адраджэнне!
Пасля доўгага, доўгага сну,
Мы знішчаем у край свой нявер’е...
Сонца нам свеціць — Мы разам ідзем.
Мы Жывы і рушым мы далей.
Дзень Волі — гэта наш лёс,
Мы яго доўга чакалі...
Нас зноўку пужаюць збіваннем, крывёй,
Нас пужаюць здзекваннем ў кратах...
Праданым ахоўцам, бязбожным суддзёй,
І мёртвым у лесе застацца...
Не спыняць нас ворагі — Не спыняць свае,
Бо верым мы ўсе ў Свабоду.
Дзень Волі — гэта Наш дзень!
Бо Воля — то прага Народу...
Крывіч Вольны
2011

Виктор Трэвис
17.08.2011, 01:54
***
Людзі чыняць дабрыню і здзек;
У грудзях і сэрцы, і каменні.
Так, зусім не кожны чалавек
Варты несці гэтае найменне.
Каб быць годным гэтага імя,
Чалавекам быць, а не лічыцца,
Мала ўзнагароды атрымаць,
І не дастаткова шмат вучыцца.
Мала проста скарыстоўваць мозг,
Розумам здзіўляць, мастацтвам вечным.
Чалавек - не той, хто мае моц,
А каму ўласціва чалавечнасць.

Виктор Трэвис
17.08.2011, 01:56
***
Як нi страшна, а самi забылi,
Адцуралiся роднае мовы,
Хоць суседзi на гэта стварылi
Нам спрыяльныя, зручныя ўмовы.
Адцуралiся за паўстагоддзя.
А дагэтуль вякi забароны
Наша мова жыла у народзе,
Наша слова было нескароным.
Продкi вынеслi Спадчыну Жыццяў
Праз цяснiны гадоў, праз узвышшы,
А нашчадкi закiнулi, быццам
Непатрэбную рэч на гарышча.
Мова ёсць, а не трэба народу.
Нам яе замяняе другая,
Хоць i блiзкая вельмi да роднай,
Але ўсё ж непапраўна чужая.
Людзi, колькi памылак нанова
Паўтараем агулам, гурбою.
Адмаўляючы роднае слова,
Чым мы грэбуем, як нi сабою.
Непатрэбная мова. Як горка
Чуць i бачыць яе скон павольны.
Смерць магчыма спынiць яшчэ. Толькi
Цi на гэтае хопiць нам волi?

Виктор Трэвис
17.08.2011, 01:58
***
Па-рознаму мы шчасце вымяраем,
На гэта мерка ў кожнага свая:
Хто ў колькасцi багаццяў назбiраных,
Хто ў яркасцi пражытага жыцця.
Ахопленыя гонкаю няспыннай
За шчасцем, мы не думаем зусiм,
Што мы яго ў жыццi знайсцi павiнны,
Што дадзена яно амаль што ўсiм.
Падумайце, глядзець якое шчасце
Вачыма ўласнымi на гэты дзiўны свет.
Глядзець i бачыць колераў багацце,
Гармонii яшчэ не сцёрты след.
Шчаслiвы той, хто бачыць чырвань неба
На захадзе вячэрняю парой,
Лiстоту клейкую зялёную на дрэвах,
Уздым жыцця пяшчотнаю вясной.
З`яўляюцца, ляцяць, знiкаюць думы…
Калi ж навучымся, нарэшце, заўважаць
Якое шчасце рухацца i думаць,
Якое шчасце чуць i размаўляць.
Мы гэта як належнае ўспрымаем.
Што - шчасце разумее толькi той,
Хто назаўжды да ложка прыкаваны,
Хто вечнаю ахутаны iмглой.
Не бачым шчасце мы, якое маем,
Так, прагу да яго нялёгка наталiць,
I толькi страта ўспомнiць вымушае,
Якiя мы шчаслiвыя былi.

Виктор Трэвис
17.08.2011, 02:00
За што?!
Зямля мая, за што карае лёс
Цябе iзноў? Няўжо ва ўсiм мiнулым
Нам не хапiла гора, скаргаў, слёз,
Жалобных песень, розумаў знячулых?
Цi мала нам было, калi iшлi
Пад гвалтам твае дзецi на чужыну,
I ад дармовай працы ў селянiна
Сцiралiся з крывёю мазалi?
Калi суседзi ваяўнiчыя з цябе
Плацдарм ваенны шмат разоў стваралi;
Палiлi, рабавалi, забiвалi
З маўклiвага дазволу ад нябёс?
Эксперыменты. Войны. Кроў. Агонь.
Смяротны попел, з чорных хмар упаўшы…
Цi не зашмат на долю аднаго
Народа нешматлiкага няшчасцяў?
Няўжо хлусiлi i падманвалi мы больш,
Няўжо зрабiлi болей мы злачынстваў,
Чым тыя ж людзi у краiнах iншых?
Не! Дык караюць нас за што ж?!
Кузменка Дзмітрый Мікалаевіч

Виктор Трэвис
17.08.2011, 02:52
***
Навошта, чалавек, так многа маеш
Раскошных рэчаў, ежы i адзення
I, як сарока, ўсё ў гняздо цягаеш,
Блiскучага збiраеш накапленне?
Хаця б на момант нейкi адарвiся
Ад клопатаў, штодзённых спраў,
Уважлiва навокал азiрнiся,
Адчуй духмяны водар траў.
Пачуй, нарэшце, ў лiсця шапаценнi,
У цвiрканнi вясёлым вераб'я,
У песнi салаўiнае адценнях,
У звонкiм гомане ляснога ручая,
I ў тым, што ў золаце палёў
Шумiць даўно налiты колас,
I ў жаласлiвым крыку жураўлёў
Цiшэючы прыроды голас.
Яна звяртаецца да кожнага з людзей,
Каб збочылi з дарогi небяспечнай,
Сям'ёй адзiнаю з'ядналiся хутчэй,
З якой мы выйшлi гэтак недарэчна;
Каб сувязь з наваколлем узнавiлi,
Калiсь усталяваную навек…
Але, упэўнены ў сваёй уяўнай сiле,
На гэта не зважае чалавек.

Виктор Трэвис
17.08.2011, 02:56
Беларускай сталіцы.
З туманнай пеляны часоў
Ты паўстаеш. Як сведчаць кнiгi,
Цябе хрысцiла дымам кроў,
Пралiтая на берагах Нямiгi.
I потым шмат яшчэ разоў
Гiсторыi бязлiтаснай карцела:
Цябе занесць пяском гадоў,
Стагоддзяў хвалямi пакрыць яна хацела.
I ўсякi раз ўставаў ты з папялiшча,
З руiнаў вырастаў яшчэ шырэй.
I ворагам на злосць тваё аблiчча
Ўсё велiчней рабiлася, святлей.
Быу Менеск, Менск, а зараз Мiнск.
У заутра ты няяснае, трывожнае глядзiш,
Прыўзняўшы галаву, як быццам горды сфiнкс,
I на каленях нi прад кiм нiколi не стаiш.
Не здолеў вымусiць цябе нiхто скарыцца
Душою. Не схiляйся ж i далей.
Мая ты беларуская сталiца,
Жывi, квiтней i маладзей!

Виктор Трэвис
17.08.2011, 02:58
}НАША ДОЛЯ

Нiчога вечнага няма на белым свеце,
Бо не адвечным Бог сусвету цуд ствараў,
Старэюць людзi, хоць былi калiсьцi дзецi,
Такая доля вабных зорак i дзяржаў.

Хада гiсторыi дакладна паказала:
Дзяржавы моцныя стваралiсь i жылi,
Было iмперый ў свеце створана нямала,
Ды без слядоў ў свой час у Лету паплылi.

Саюз Савецкi ўсiм заўжды здаваўся вечным,
Краiна моцная стаяла, як скала,
Ды ў будучыню шлях быў тупiком канечным,
Краiна рад павольна к смерцi падышла.

Але жывуць, як i раней тут жылi, людзi,
Няма дзяржавы, нiбы нават не было,
Калi дзяржава турбавацца пра iх будзе,
Не зробяць людзi для сваёй дзяржавы зло.

Цяпер стварылiсь незалежныя дзяржавы,
Ды надта кепска ў тых краiнах людзям жыць,
З такой палiтыкай яны не знойдуць славы,
Прыйдзецца долю iм Саюза паўтарыць.

Заўжды дзяржава моцнай каб была i вечнай,
Патрэбна ёй народ любiць i шанаваць,
Быць для людзей прывабнай, добрай i сардэчнай,
Такой дзяржаве у вяках скалой стаяць.

2.01.1995
Анатолій Балуценка

Виктор Трэвис
17.08.2011, 03:00
ЗАЛАТОЕ ПРАВIЛА
Як светстварыўся, з самага пачатку,
З далёкiх, незапамятных часоў,
Заўжды шукалi людзi праўду-матку,
Каб iснаваць ёй, не знайшлось умоў.
Яе заўжды, як папялушку, гналi,
Шмат гора учынялi ёй i зла,
За праўду праўдзе шану не складалi,
Бо крыўда гаспадыняю была.
Гартае хутка час тысячагоддзi,
Ды не змяняе i на кроплю стан,
Бо лiхалеццю не накажаш: «Годзе!»
I за падманам доўжыцца падман.
Ды многiя разбiць жадалi муры,
Рабiлi шмат безвынiковых спроб,
Iмчалiся гiсторыi вiхуры,
I змагары зноў разбiвалi лоб.
Без вады праўда чыстая, як неба,
Але для многiх – страшная ганьба,
Чаго няма, таго шукаць не трэба,
Заўжды пустая з мурам барацьба.
Хто правiла не ведаў залатое,
Шукаў бясконца праўду зноў i зноў,
Чаго няма, шукаць не трэба тое,
Там толькi праўда, дзе ёсць больш правоў.

Виктор Трэвис
17.08.2011, 03:07
ЗАКЛIК

Пачуйце подых роднай мовы!
Прыемна, як ручай, звiнiць,
Ўсе адмысловыя ў ёй словы.
Як нашу мову не любiць!

Натхненне надае размова,
Як быццам песнi салаўя,
Бясцэнна кожнае ў ёй слова,
Бо мова родная, свая!

Хутчэй бярыце кнiгу ў рукi,
I ўраз адчуецца: язык
Свабодна утварае гукi,
Да iншай мовы ён не звык!

I песню родную спявайце,
Каб радаваць душу i слых,
Свайму належнае аддайце!
Пакуль што цяга да чужых.

Любiце, паважайце мову,
Падставы ўсе яна дае,
Сярод славянскiх моў аснову
Складаюць словы ўсе яе!

Ад роднай мовы асалода,
Пара, нарэшце, зразумець:
Вялiкi гонар для народа
I шчасце мову сваю мець!

20.10.1993

Григорий Капинч
26.09.2011, 11:26
Бусел добры, бусел белы —
Сцяг радзімай стараны,
Узляці ты горда, смела,
Крыллем далі расхіні.
Ты пакліч мяне з сабою,
Я без крылаў палячу,
Роднай бацькавай зямлёю
Я надыхацца хачу.
Туманоў хачу напіцца,
Са святых крыніц вады,
Беларусі пакланіцца
Цераз вёрсты і гады.
Пахваліцца роднай мовай,
Што не страціў, што збярог,
Пахваліцца сілай новай
Для тых песень і дарог.
Што вядуць вакол Сусвету
Да зямлі маіх дзядоў...
Колькі, колькі мне да мэты
Шчэ і вёрстаў ў гадоў?

Виктор Трэвис
19.10.2011, 16:06
Малітва беларусаў
Мiж мiлiярдамi малiтваў-промняў,
Што да Цябе ляцяць з планеты ўсёй,
Пачуй малiтву з беларускiх гоняў,
Малiтву шчырую людзей зямлi маёй.
Пашлi навечна нашаму народу
Спакой i мiр, такi доўгачаканы,
Дапамажы адолець перашкоды
I ўласнае пазбавiцца заганаў.
Напышлiвымi не дазволь зрабiцца,
Глядзець нам на бяднейшых з вышынi,
Нi на хвiлiну не дазволь забыцца,
Што самi пагарджанымi былi.
Не дай над iншымi нiколi нам улады,
Не дай за гэта ваяваць, змагацца –
Пакiнь нам мiрныя ў руках прылады,
Каб працай здабываць сваё багацце.
Зямлi Ўладар i неба непарушны,
Магутны Творца лёсаў i падзей,
Пачуй, прашу, малiтву беларусаў,
Малiтву, поўную даверу i надзей!
Кузменка Дзмітрый Мікалаевіч

Виктор Трэвис
19.10.2011, 16:08
Ружовы куст
У садзiку маiм нядаўна
Дзiвосны кусцiк руж буяў,
Паветра чыстае цудоўным
Сваiм ён пахам напаўняў.
Мiж кветак iншых выдзяляўся
Куст гэты тым, што ён адзiн
Раскiнуць над зямлёю паспяшаўся
Шырокi свой пурпурны балдахiн.
Але ужо усход спазняўся,
I ранiцай зямля рабiлася бяла,
I цiхi полаг дрэў паважна агаляўся;
Сюды iшла халодная зiма.
Яна прыйшла. Снягi, завеi
I маразы, блiстаючы iльдом,
Нiбы ў пустынi сухавеi,
Змярцвiлi хутка ўсё кругом…
Цяпер на вулiцы вясна,
Жыццё кiпiць, бурлiць шчаслiва.
Але няма ужо ружовага куста,
Што садзiк мой так аздабляў руплiва.
На месцы тым, дзе рос ён ганарлiва,
Адна галiначка з зямлi тырчыць,
Схiлiўшыся да долу баязлiва,
Ад ветрыка нязначнага трымцiць.
Я веру, пройдзе цяжкая часiнка,
Гады праз два, а можа тры,
I кволая мая галiнка
Жыццё дасць новаму кусту.
О Беларусь мая, пакутнiца стагоддзяў,
Стрывай, прашу цябе, пад цяжарам нягод,
Галiнкай гэтаю мацней ты з кожным годам
I выведзi пад сонца свой народ!
Кузменка Дзмітрый Мікалаевіч

Виктор Трэвис
19.10.2011, 16:21
МОВА ВЕРНЕЦЦА

Лясы свой голас маюць i лугi,
Калi падзьме зефiр цi моцны вецер,
Дуброва любiць спеў зусiм другi,
Бо непаўторны кожны голас ў свеце.

Журчыць ў цiшы прыветлiва ручай,
Ракочуць моцна ў буру рэчкi хвалi,
У галасах цi радасць, цi адчай,
Ды галасы нiколi не змянялi.

Ў чыёйсьцi песнi можа больш красы,
Ды ўзяць яе сабе няма спакусы,
Спяваюць на чужыя галасы
Адзiныя у свеце беларусы.

Як ёсць цяпер, не будзе так заўжды,
Дасць людзям розум Бог абавязкова,
Няхай не зараз, пройдуць хай гады,
Ды вернецца народу продкаў мова.

23.03.1997
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
19.10.2011, 16:24
ШЧАСЛIВЫЯ

Занадта жорсткi навакольны свет,
Ён – як зiма, цi з халадамi восень,
А хочацца цудоўных цёплых лет
Або чароўных, ў белых кветках, вёсен.

Бязмежнае вакол пануе зло,
Душу гнятуць трывогi i напасцi,
Хачу, у ёй каб сонейка ўзышло,
I скончылiсь бясконцыя няшчасцi.

Бо зло i жорсткасць – горшыя з умоў,
Ды, калi ёсць да лепшага iмкненне,
Каб шчасце мець, галоўная з асноў:
Душы патрэбны крылы летуцення.

Шчаслiвыя, як цела на зямлi,
Але душа ляцiць пад аблакамi,
Патрэбна, стан такi каб набылi,
Глядзець на свет ўлюбёнымi вачамi.

27.03.1997
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис
09.11.2011, 20:42
ПАГАРДЖАЕМ *МОВАЙ

Што можа быць чароўней роднай мовы?
Яна цудоўнай музыкай гучыць,
Ды мы забылi з часам продкаў словы,
Ад iх зусiм змаглi нас адвучыць.

Ганьба iнтэлiгенцыi, якая
Пазбавiць мовы хоча свой народ,
Бо лiчыць: мова родная – благая,
I ад яе нам будзе шмат нягод.

Ў часы Купалы гналi нашу мову,
I ён змагаўся з iснасцю такой,
Амаль праз век мы зноў вядзем размову:
Цi жыць, цi памiраць, нарэшце, ёй?

Чаму сваёю пагарджаем мовай?
Як згiне мова, згiне i народ,
I доля будзе горкай i суровай,
Бо знiкне з мовай беларускi род.

Цудоўна так у братняй Украiне
На роднай мове сталi размаўляць!
Таму дзяржава нi за што не згiне,
Бо ўсе пачалi мову шанаваць.

Чаму народ мы свой не зберагаем?
Чаму такiя справы сходзяць з рук?
Чаму сваю мы мову зневажаем,
I нават ў Акадэмii Навук?

16.07.1995
Анатолій Балуценка

Виктор Трэвис
09.11.2011, 20:44
НЯЎЖО?

I вось, нарэшце, прада мной Радзiма,
Тут беларускасць знiшчана ушчэнт,
Свая, наогул, мова нелюбiма,
I грэбуе ёй нават прэзiдэнт.

Нiхто па-беларуску не гаворыць,
Адкiнулi чырвона-белы сцяг.
Няўжо народ гiсторыю паўторыць,
Савецкi пойдзе зноў яе працяг?

Пагоня за свабодай не ўдалася,
Адкiнулi зноў старажытны герб,
Не па душы свабода нам прыйшлася,
Зноў пажадалi молат мець i серп.

Няўжо чакае доля дыназаўраў
Адметны беларускi мой народ?
Не будзе нi аркестраў, нi лiтаўраў,
Без волi нас чакае эшафот.

Так нашы продкi дамагалiсь волi!
Сваё жыццё паклалi ў барацьбе.
Няўжо не будзем вольнымi нiколi?
Чаму палон мы выбралi сабе?

1.11.1995
Анатолій Балуценка

Виктор Трэвис
09.11.2011, 21:06
РАНIШНIЯ ЛУГI

З дыяментаў кiлiм пад нагамi,
Сонца ззяе у кроплях расы,
Ранкам добра прайсцiся лугамi,
Каб пазнаць свет сапраўднай красы.

Вада ў рэчцы – як быццам люстэрка,
Шэпча цiха аб нечым чарот,
Радасць чэрпаеш поўнаю меркай,
На душы асалода, як мёд.

Спеў птушыны лепш музыкi льецца,
Побач бачыць прыемна буслоў,
Ад красы сэрца радасна б'ецца,
Адчуваеш к Радзiме любоў.

Толькi добраму вучыць прырода,
Сэрцу быў каб свой край дарагi,
Калi ёсць хоць якая нагода,
Ранкам трэба пайсцi у лугi.

15.05.1997
Анатолій Балуценка