Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР.

Вернуться   Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР. > Страны бывшего СССР > Белоруссия

Ответ
 
Опции темы Опции просмотра
  #101  
Старый 21.03.2011, 04:07
Марина Гкишкэ
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

СПАТКАННЕ З РАДЗIМАЙ

Калi далёка ад Радзiмы,
Прыемна ўспомнiць край любiмы,
I дапаможа перш-наперш
Хутчэй ўсяго прыгожы верш.

Як ў сэрцы смутак неадольны,
I час ад спраў знайшоўся вольны,
Прыйшла каб радасць ў сэрца зноў,
След прачытаць хоць колькi слоў

На беларускай роднай мове,
I знойдзецца натхненне ў слове,
Мiне туга ад вабных слоў,
I радасць запануе зноў.

Як здзейснiцца удала мэта,
След шчыра дзякаваць паэта,
Што здатны зноў магчымасць даць
У роднай хаце пабываць.

Не трэба на цягнiк бiлеты,
Бо здольны цуд зрабiць паэты:
Ў душы пачуццi аднаўляць,
Каб Бацькаўшчыну адчуваць.

Тугу з душы верш хутка здыме,
Нiбы ў гасцях быў на Радзiме,
След ўсiм паэзiю любiць,
Часцей каб на Радзiме быць!

5.09.1993
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
добавьте этот форум в социальные закладки!
  #102  
Старый 21.03.2011, 04:10
Марина Гкишк
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

БУДУ ВЯРТАЦЦА

Краса роднай зямлi палка вабiць мяне,
Бо чароўны яе краявiды,
I любоў да Радзiмы павек не мiне,
Таму сэрцам мой край не забыты.

Не жыву трэць стагоддзя на роднай зямлi,
Часам ў госцi я к ёй наязджаю,
Бо далёка шляхi мяне ўбок завялi,
Ды Радзiму пяшчотна кахаю.

Дзе б нi быў у жыццi i на што б не глядзеў,
Вынiк з роднай зямлёй параўнаю,
Ды нiдзе больш натхнення нiколi не меў,
Як на роднай зямлi адчуваю.

У дзяцiнстве прайшлi мае ногi зямлю:
I лясы, i лугi, i балоты.
Любы Сож мой, цябе я бязмежна люблю!
Ты багата мне даў асалоды.

Ад Радзiмы жыву я далёка цяпер,
Ды заўжды яе ў думках трымаю.
Я вярнусь да цябе, дарагая, павер!
Ды магчымасцi зараз не маю.

Зямля родная клiча даўно да сябе,
Хопiць блуднаму сыну бадзяцца,
Iрвусь сэрцам, каб зноў прытулiцца к табе!
Хутка буду, нарэшце, вяртацца.
Ответить с цитированием
  #103  
Старый 21.03.2011, 04:14
Марина Гкишкэ
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЛЮБIЦЬ МОВУ

Свая, ды забытая мова,
Хоць вершы на ёй я пiшу,
Не кожнае ведаю слова
I ў слоўнiкi часам гляджу.

Iснуе двухмоўя спакуса,
Каб родную мову забыць,
Карэнне свае беларуса
Паволi бясследна згубiць.

Ды мову выдатную шкода,
Не горай яна iншых моў,
Патрэбна, каб ў сэрцы народа
Зноў к ёй запалала любоў.

Любоў да сваёй, беларускай,
Пяшчотнай i шчырай такой!
Пакуль мову лiчым нагрузкай,
Ды з ёю набудзем спакой.

Каб зноў падабалася мова,
Умовы патрэбна ствараць:
Красу беларускага слова
Паэтам ў радках паказаць.

Каб шчасце прыйшло да народа,
Хто родную любiць зямлю,
Каму сэрца песцiць свабода,
Той вывучыць мову сваю!

29.08.1993
Ответить с цитированием
  #104  
Старый 21.03.2011, 04:17
Марина Гкишк
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

РОДНАЯ МОВА

Мова мая, мова,
Да цябе благаю!
Родная, ды словы
Ўсе твае не знаю.

Так ў жыццi бывае,
Што ў натоўпе мацi
Незнарок спаткае
Сталае дзiцяцi.

З роднай – надта цупка,
Для чужой – удача,
Ды свая галубка
Толькi горка плача.

Да чужой даволi
Ўзнёслай ласкi маем,
Ды сваю нiколi
Песцiць не жадаем.

Страцiлi мы сорам:
Сваю мову-мацi,
З яе цяжкiм горам,
Мець не хочам ў хаце.

Стаiць на парозе,
Бачны яе мукi.
Хто яшчэ у змозе,
Працягнiце рукi!

13.07.1993

Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #105  
Старый 21.03.2011, 14:23
V D
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

зацалованы маім каханнем,
спадканнем у сіняе ночы,
хочаш,каб побач з табою,
сваёю я рыфмай лунала...
чакала,што скажаш мне словы,
не новы сюжэт,але шчыры,
і раны ад слязамі заллюца,
зрастуцца ад словаў пясшчоты...
самоты маёй не заўважыў,
развашыў,што, лепш адзінота,
чым ўзлёты маіх зімніх мараў..
цяжарыў дзень ноччу сузорнай,
няроўны быў подых язміну...
задзьвіну я куфар з каханнем-
світання яму не ўбачыць.
Ответить с цитированием
  #106  
Старый 21.03.2011, 18:40
Геннадий Гкинкэ
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

IМКНУЦЦА ДА ЗОРАК

Да зорак немажлiва даляцець,
Мо i не трэба нават намагацца?
Калi занадта многага хацець,
То без нiчога прыйдзецца застацца.

Але упарта клiча вышыня,
I недасяжнасць, як каханне, вабiць,
Да зорак дацягнуцца – не гульня,
Бязглуздасцю хаця здаецца, мабыць.

Цiкава непазнанае пазнаць,
Адчуць, чаго яшчэ не адчувалi,
Каб новаму дарогу пракладаць,
На ростанях каб людзi не стаялi.

Давалi мары добрыя плады,
У космас летуценнiкi прарвалiсь,
Да зорак не iмкнулiсь каб заўжды,
У першабытным ладзе заставалiсь.

У кожнага свая ёсць вышыня,
О, як нялёка на яе ўзбiрацца!
Няма спакою ад яе штодня,
Але цудоўна ў зоркi закахацца!

Прыемна, як парыў ў душы не згас
Да зорак вабных угару цягнуцца,
Не кожнага чакае зорны час,
Але да зорак радасна iмкнуцца.

9.07.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #107  
Старый 21.03.2011, 18:41
Геннадий Гкинк
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

УДЗЯЧНАСЦЬ

Адкахаю цябе, калi прыйдзе вясна,
I каханне спадзе белым цветам,
Зварушыла душу ты да самага дна,
I я вельмi удзячны за гэта.

I цябе нават я нi аб чым не прашу,
Без адказу аддана кахаю,
Ды кахання святло струменiцца ў душу,
Цеплыню ад яго адчуваю.

Мне прыемна глядзець на красу доўгi час,
Стала ты для мяне iдэалам,
Нечакана каханне спаткалася ўраз,
Падарыла мне шчасця нямала.

Ад агню маладосцi сагрэюсь цяпер,
Хай нястала, няхай толькi трохi,
Ты каханню майму хочаш вер цi не вер,
Развядуць нас па свету дарогi.

Ты спаткалася мне на жыццёвым шляху,
Хоць сустрэча кароткая будзе,
Ды пяшчоту у сэрцы адчуць зноў магу,
I душа ўдосталь шчасця набудзе.

Развiтаюсь з каханнем, як пройдзе вясна,
Бо яно – як альпiйскае лета,
Людзям радасць кахання для шчасця дана,
I табе вельмi ўдзячны за гэта.
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #108  
Старый 21.03.2011, 18:42
Геннадий Гкин
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЧЫСТАЯ МОВА

Сваю мы мову доўгi час губiлi,
Цяпер аб здрадзе цяжка ўспамiнаць,
Яе амаль нiколi не вучылi,
Не намагалiсь нават размаўляць.

Калi нам трохi мову дазвалялi,
Iначай словы пачалi гучаць,
Бо рускiмi амаль цяпер ўжо сталi,
Iнакш пачалi словы называць.

Пабедай стала звацца перамога,
Супынку астаноўкай сталi зваць,
Каб роднага не ведалi нiчога
I мову перасталi паважаць.

Перахрысцiлi краму магазiнам,
Саветам сталi раду называць,
Не гума цяпер стала, а рызiна –
Упарта мову пачалi знiшчаць.

Спрадвеку мовы цуд – душа народа,
Якая мова, i такi народ,
Забрудзiлi мы мову, вельмi шкода,
Таму i шмат здараецца нягод.

Хачу, хутчэй каб мова стала чыстай!
А з ёю будзе чыстая душа,
I, як вясёлка, каб была iскрыстай,
Гучала ўзнёсла, быццам у вершах.
Ответить с цитированием
  #109  
Старый 25.03.2011, 03:21
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

СВАБОДА I МОВА

Мова для народа –
Дзiва залатое,
Страцiць яе шкода,
Мова – нiбы зброя.

Кажа роднай мовай,
Быццам бы смяецца,
Голас крышталёвы
I звiнiць, i льецца.

Як народ без мовы,
То няма народу,
Марнымi ўсе словы
Будуць пра свабоду.

Нас баронiць мова
Лепей моцнай зброi:
Першая умова,
Каб не стаць iзгоем.

Каб нашчадкi з часам
Нас не зневажалi,
Трэба, каб ўсе разам
Мову паважалi.

Каб абаранялi
Годнасць беларуса,
I прайшла, як хвалi,
Здрадзiць ёй спакуса.

13.07.1993
Ответить с цитированием
  #110  
Старый 25.03.2011, 03:25
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

СТАЦЬ БЕЛАРУСАМI

Што натхненне дае, спадзяванне?
Добра ўсё зразумела без слоў:
Да жаданай жанчыны каханне
I да роднай зямелькi любоў.

Калi сэрца яшчэ не астыла,
I жанчыну ёсць здольнасць кахаць,
Гэта вельмi вялiкае дзiва,
Трэба пiльна яго зберагаць.

Ды ўсялякае можа здарыцца,
I каханне растане, як снег,
Ў другi раз шанцы ёсць ажанiцца,
Так здараецца, гэта не грэх.

Але iншая справа – Радзiма,
Як яе перастанеш любiць,
Уявiць такi грэх немагчыма,
Ў такiм выпадку лепей не жыць.

Бо зямелька цябе гадавала,
Калыхала, як мацi, цябе,
З ёй шляхетна паводзiцца мала,
Ўсё, што вiнен, аддай для яе.

Трэба помнiць, што мы беларусы,
Што Рдзiма у нас – Беларусь,
I не трэба нам кепскай спакусы
На суседку вялiкую – Русь.

Бо вялiкаю Русь таму стала,
I дзяржаву змагла збудаваць,
Што ганебна i жорстка пачала
Ўсе народы сабе пакараць.

Слава Богу, набылi мы волю,
Гаспадарыць каб самi маглi,
Сваю долю, няшчасную долю
Ў свае рукi, нарэшце, ўзялi.

Каб яе утрымаць, трэба, мабыць,
Назаўжды пра Расiю забыць.
Беларускасць чаму нас не вабiць?
Нам патрэбна яе аднавiць.

Каранi ўсе каб нашы не ссохлi,
Трэба мовай сваёй размаўляць,
I знявечанай годнасцi кроплi
У струмень паступова збiраць,

Каб збiралась стременьчыкаў многа,
I ракой паўнаводнай цяклi.
Да свабоды адна ёсць дарога:
Трэба, годнасць каб мы набылi,

Палка каб палюбiлi Айчыну,
Не давалi сябе абражаць,
Каб сусед нас зусiм не паглынуў,
Трэба нам беларусамi стаць.

24.12.1992
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #111  
Старый 25.03.2011, 03:29
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

СВАБОДА

Чужая справа – цёмны лес,
Ужо здаўна так кажуць людзi,
Як сам ў сваю душу улез,
То цемры i ў чужой не будзе.

Як чалавек прыходзiць ў свет,
Яму рашыць задачу трэба:
Хто ён, якi жыцця сакрэт,
Ляжыць дзе iснавання глеба?

Я сэнс жыцця ў жыццi шукаў,
Задачу гэту ўсе рашаюць,
Як досыць ёсць у iх падстаў,
Як да яе цiкавасць маюць.

Але кароткае жыццё,
I хутка трэба разбiрацца,
Каб не спаткалась небыццё,
I без адказу не застацца.

Ды кожны сам ў сваiм жыццi
Цуд аптымальны выбраць можа,
Каб шлях свой з радасцю прайсцi,
Лёс iншых справе дапаможа.

Каб невядомае пазнаць,
Патрэбна вельмi шмат работы,
Цудоўна радасць атрымаць,
Бо веды – тоеснасць свабоды.

16.11.1992
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #112  
Старый 25.03.2011, 03:34
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ IДЭЯ

Зусiм сябе не баранiлi,
Цярпелi здзекi над сабой,
Заўсёды не народам былi,
Слухмянай цiхаю гурбой.

Нацыянальны дух i мроi
Для нас iдэяй не былi,
К нам беларускiя героi
З даўнiн глыбокiх не прыйшлi.

Працягла факт не непакоiў,
Ды час спаткаў мець грошы зноў.
Дзе гiстарычных ўзяць герояў?
Знайшлося месца для звяроў.

З характарам свiм плебейскiм
Даўно прыйшла пара канчаць,
Калi народам еўрапейскiм
Сябе жадаем адчуваць.

Свабоды дух пацiху тлее,
Каб шчасным быць, не знаць бяды,
Нацыянальную iдэю
Народу трэба мець заўжды.

З каго нам прыклад мець харошы
I праз стагоддзi, i цяпер?
Партрэт герояў даць на грошы,
Бо нонсэнс: на валюце – звер.

13.07.1993
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #113  
Старый 25.03.2011, 03:39
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

РАДЗIМА

Беларусь, цябе кахаю
I даўно к табе хачу!
Моцна Львоў мяне трымае,
Кажа: «Не, не адпушчу!»

Клiчуць родныя палеткi,
Рэкi, поплавы, лясы,
Расцвiтаюць ў душы кветкi,
Як вакол беларусы!

Вабiць пошчак салаўiны,
Ў жыце залатым палi,
Ў свеце лепш няма краiны,
Прыгажэй няма зямлi!

Беларусь – мая пяшчота,
Разам быць з табой хачу,
Калi змогу дасць нагода,
Я на крылах прылячу!

Раней жылi мы агульна,
Адчувалась дабрата,
На душы з табой утульна
I на сэрцы любата!

Хутка да цябе вярнуся,
Павек будзем разам зноў,
Я табою ганаруся,
Маё шчасце i любоў!

26.09.1992
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #114  
Старый 25.03.2011, 03:40
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

БЕЛАЯ РУСЬ

Белая Русь! Якiя словы!
Прыемна слухаць мне iх зноў,
Ў iх прыгажосць чароўнай мовы
I да зямлi бацькоў любоў.

Мы шмат гадоў не мелi волi,
Прыхiльнай доля не была,
I назву ўзнёслых слоў нiколi
Мая Радзiма не брала.

Цяпер стварылася краiна,
I скажа кожны беларус:
О, Беларусь! Мацней няспынна,
Тваёй я назвай ганарусь!

Русiфiкацыя, вядома,
Ў Беларусi нямала год,
Нацыянальную свядомасць
Амаль ўжо страцiў мой народ.

Не разважаў раней свядома,
Чужой была свядомасць мне,
Ды зараз воля – аксiёма,
Бо я жыву ў Галiчыне.

Ўсе з беларускага мы роду,
Каб беларусамi былi,
Культуру, мову i свабоду
Патрэбна, каб мы набылi.

22.10.1992
Ответить с цитированием
  #115  
Старый 25.03.2011, 03:41
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЦУД МОВЫ

Прыехаў дамоў з Украiны
Пабачыць, як людзi жывуць,
За волю змагацца павiнны,
Ды нешта яе не бяруць.

Спакойна i цiха заўсёды,
Няма мiтуснi, як заўжды,
Хто дыхаў паветрам свабоды,
Не можа трываць духаты.

Цi, можа, ўсе рускiмi сталi?
Цi болей мы ўжо не народ?
Адметнасць сваю растапталi
Ганебна за семдзесят год.

Прыйшла к нам з усходу навала,
Свайго не жадаем кахаць,
I словы, што мацi спявала,
Саромiмся мы вымаўляць.

Што скажуць калiсьцi нашчадкi,
Цi змогуць яны дараваць,
Ад мовы не будзе як згадкi,
Далей яе станем знiшчаць?

Каб дзецям спяваць ля калысак,
Ёсць родная мова у нас,
Касцёр прагарэў, тлее прысак,
Цуд мовы навечна не згас!

5.11.1992

Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #116  
Старый 25.03.2011, 03:42
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ПЕРШАЕ КАХАННЕ

Душа не ведала трывогi,
Быў дзiўны i цудоўны час,
Жыцця спакойныя дарогi
Хвалюючымi сталi ўраз.

Вясна прыйшла ў душу адразу,
Мiнула лютая зiма,
Знайшоў майго жыцця украсу,
Цяпер спакою больш няма.

Аб iм чуў шмат бесперастанна,
Але кахання сам не меў,
Яно спаткала нечакана,
Як быццам цяжка захварэў.

I навакольны свет змянiўся,
Душа ад радасцi пяе,
У невядомасць крок адбыўся,
Каханне сiлу надае.

Каханне – радасць i трывога,
Каб адчувалась плынь жыцця,
Няма найлепшага нiчога,
Святло iдзе ад пачуцця.

Яшчэ наперадзе прызнанне,
Шчаслiвы час i час пакут,
Цвiце ў маёй душы каханне,
У неба ўзносiць вабны цуд!

1.10.1993
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #117  
Старый 25.03.2011, 03:45
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

РАДКI ГIСТОРЫI

Адкуль ўзялiся беларусы?
Ляжаць дзе нашы каранi?
Ў адказах досыць ёсць спакусы,
Ды трэба веды ў нашы днi.

Гiсторыю свайго народа
Павiнен добра кожны знаць,
Мы – невукi, i вельмi шкода.
Хто мы? Адкуль? I што чакаць?

Радкi гiсторыi заўсёды
Хавалi поўнасцю ад нас,
Але ёсць памяць у народа,
I не змянiць яе ураз.

Абмежаваць няпроста памяць,
Народа памяць – скарб святы,
Хаця хлуснi пранеслась замець,
Скарб агалiцца залаты.

Хай добрае або благое –
Шляхi гiсторыi сваёй,
Шляхетнае цi надта злое,
Але усё належыць ёй.

Таму павiнны ведаць людзi
Сваёй гiсторыi радкi,
Iнакш яна няздатнай будзе
Сказаць: адкуль ты, хто такi?

31.01.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #118  
Старый 25.03.2011, 03:51
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ЮНАЦТВА

Юнацтва час прыйшоў, пара кахання!
Яно, як метраном, ў грудзях гучыць,
З дзяцiнствам адбылося развiтанне,
I па дарослых мерках трэба жыць.

Дзяцiнства i юнацтва, сталасць, старасць,
Працяглы час трывае развiццё,
Калi адна пара жыцця сканчалась,
Ў другую пераходзiла жыццё.

Юнацтва! Ў iм знаходзiцца цудоўна!
Бо радасць поўнiць грудзi без мяжы,
Ў юнацтве сэрца стукае няроўна,
Каханне спее ўзнёслае ў душы.

Ў юнацтве ўсё чароўна i прыгожа,
Бо мора шчасця здатна яно даць,
Пачуцце, нiбы компас, дапаможа
На ўсё жыццё каханых выбiраць.

Юнацтва – час адказны i трывожны,
Нялёгка долю вабную знайсцi,
Ды адшукаць яе павiнен кожны,
Ў прыгожай пары разам каб iсцi.

Юнацтва час! Чароўны, нiбы казка,
Ды вельмi шпарка праз жыццё бяжыць,
Яму ўласцiвы дабрыня i ласка,
I ў сталасцi прыемна з iмi жыць.
Анатолiй Iванавiч Балуценка
Ответить с цитированием
  #119  
Старый 25.03.2011, 03:52
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

НЕПРЫГОЖАЯ

Цi вiнаватая, што непрыгожая?
Але магу i я прыгожай стаць!
Здарылась дзiва каб, хто дапаможа мне?
Мяне хто можа шчыра пакахаць?

Не выгляд буду хай я непрыгожая,
Ды прыгажосць не будзе доўга грэць!
Затое я душой заўжды харошая,
Прыгожую душу патрэбна мець!

Каханне ўраз прыйшло, i я змянiлася
I не магу цяпер сябе пазнаць!
Бо змена к лепшаму са мной здарылася:
Цудоўна быць каханай i кахаць!

Каханне добрае, заўжды чароўнае,
I здатна дзiўны цуд з людзьмi тварыць,
Каб шчасце мець ў жыццi, яно галоўнае.
З каханнем непрыгожым люба жыць!

Хоць непрыгожая, але шчаслiвая,
За прыгажосць нiхто не дасць граша,
Калi прыгожая, але сварлiвая,
Ў прыгожым целе брыдкая душа.

Ды прыгажосць, як цуд, не ўсiх знаходзiла,
I не наесцiся з яе блiноў,
Непрыгажосць мая зусiм не шкодзiла.
Краса душы – на ўсё жыццё любоў!
Ответить с цитированием
  #120  
Старый 25.03.2011, 03:53
Виктор Ткэви
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

ХАЛОДНАЯ ДУША

Твая душа халодная чаму?
Каханне разагрэць яе не можа,
Не адгукнулась поклiчу майму,
Табе нiчога больш не дапаможа.

Чаму душа твая вясною спiць
I радасцi зямной не адчувае?
Вясна iдзе, каханне каб дарыць,
Увесну сталы лёд ў душы знiкае.

Хто столькi лёду у душу паклаў,
Што i вясною раставаць не хоча?
Таўшчэзны лёд адвечны холад даў,
I доля злосна над табой рагоча.

Вясна iдзе, растаялi снягi,
I лёд вадой празрыстаю збягае,
Калi ў душы ёсць хтосьцi дарагi,
Сваiм цяплом душу адагравае.

Няхай ў тваёй душы растане лёд
I возерам чароўным разальецца,
Ды песнi заспявае ў iм чарот,
Душа майму каханню адгукнецца.

Таму, як вечны холад у душы,
Яе вясна – прыгожае каханне,
Яна цяплом сагрэе без мяжы,
I з холадам надыдзе развiтанне.
Ответить с цитированием
Ответ


Ваши права в разделе
Вы не можете создавать новые темы
Вы не можете отвечать в темах
Вы не можете прикреплять вложения
Вы не можете редактировать свои сообщения

BB коды Вкл.
Смайлы Вкл.
[IMG] код Вкл.
HTML код Выкл.

Быстрый переход


Текущее время: 11:43. Часовой пояс GMT.




Мировой политический форум - Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2010, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot