![]() |
|
|
#29
|
|||
|
|||
|
РОДНЫЯ СТРУНЫ
Сваю спявае вецер песню ў полi, Шумяць iначай ад вятроў лясы, Ў цудоўных гуках ёсць заўжды даволi Адметнасцi чароўнай i красы. Па-iншаму ракочуць ў моры хвалi. I б'е няшчадна ў берагi прыбой, Вятры заўсёды гукi выклiкалi Цi з радасцю жаданай, цi з журбой. Аднолькавы гуляе ўсюды вецер, Ды ў кожнага гучыць свая струна, Бо сумна было б жыць на белым свеце, Каб песня у вятроў была адна. У кожнага народа свая мова, Кiтаец кажа, турак цi француз, Чужое мы даўно галубiм слова, Струн родных не кранае беларус. 17.07.1997 Анатолiй Iванавiч Балуценка |