![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
Малітва беларусаў
Мiж мiлiярдамi малiтваў-промняў, Што да Цябе ляцяць з планеты ўсёй, Пачуй малiтву з беларускiх гоняў, Малiтву шчырую людзей зямлi маёй. Пашлi навечна нашаму народу Спакой i мiр, такi доўгачаканы, Дапамажы адолець перашкоды I ўласнае пазбавiцца заганаў. Напышлiвымi не дазволь зрабiцца, Глядзець нам на бяднейшых з вышынi, Нi на хвiлiну не дазволь забыцца, Што самi пагарджанымi былi. Не дай над iншымi нiколi нам улады, Не дай за гэта ваяваць, змагацца – Пакiнь нам мiрныя ў руках прылады, Каб працай здабываць сваё багацце. Зямлi Ўладар i неба непарушны, Магутны Творца лёсаў i падзей, Пачуй, прашу, малiтву беларусаў, Малiтву, поўную даверу i надзей! Кузменка Дзмітрый Мікалаевіч |