![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
ЧАМУ?
У кожнага ёсць добрыя намеры, Як людзi толькi пачынаюць жыць, У iншых душах чарнаты без меры. Адкуль жа удаецца зло набыць? Каб ад жыцця мець толькi асалоду, Лепш любых палка песцiць i кахаць, Прыносяць людзi гора, здзекi, шкоду, Калi бязглузда прагнуць забiваць. Няма сумлення або ў Бога веры? Як можна жыць з душой такою злой? Няпраўду кажуць: «Людзi – нiбы зверы», Iх спрэчкi не сканчаюцца вайной. Незразумела, як паводзяць людзi, Чаму заўсёды сiла – наш кумiр? Мо з часам дабрыню душа набудзе, Каб вабiў толькi моцны сталы мiр? Чаму заўжды хапаемся за зброю? Так павялось з далёкай даўнiны. Чаму не хочам мiру i спакою? Чаму жадаем гора i вайны? 21.11.1995 |