![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
ТРЭБА ПАСТАРАЦЦА
Мне хочацца зрабiць табе дабро, Душа твая каб толькi весялiлась, I кепскае, як дым кастра, прайшло, Нiколi больш бяда не паўтарылась. Прыемна, калi злагада у нас, Лагодна усмiхнуцца ёсць нагода, Жаданы вельмi i шчаслiвы час, Калi кранае ласкай асалода. Як непатрэбных цяжкасцей няма, Цудоўнага спаткаецца нямала, Хачу, каб не прыйшла ў душу зiма, Аб шчасцi каб вясна заўжды спявала. Не трэба штучна цяжкасцi ствараць, Хоць памяркоўнасць – цяжкае заданне, Лепш радасць i пяшчоту дараваць, Чым боль душы, бо цяжкае каханне. Жыцця хвiлiны трэба шкадаваць, Яны бягуць, i больш не паўтарацца, Пяшчотнасць лепей стала вылучаць, Прынамсi, трэба вельмi пастарацца. |