![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
ЛЕПШЫЯ СЫНЫ
Барацьба! Гучыць, як прыгажосць, Як вясна, каханне цi свабода, Бо служыць не аднаму прыйшлось, А для шчасця цэлага народа. Шчасце – для служэння аддаваць Ўсё, што ёсць, парыў душы i сiлы, Нават i жыцця не шкадаваць, Толькi каб народ мог быць шчаслiвы. Так рабiлi лепшыя сыны, Што не гнулi галаву нiколi, Каб народ, iмкнулiся яны, Хутчэй скiнуў кайданы няволi. I ў наш час знiшчалi кайданы, Дысiдэнты волатаў тых звалi, Гэта нашы лепшыя сыны У гулаг свой цяжкi шлях праклалi. Барацьбу за волю выбраў той, У каго агонь ў душы палае, Кожны, хто змагаецца, – герой, Мару продкаў ён ажыццяўляе. Барацьба! Гучыць, як прыгажосць, Бо яна за шчасце i свабоду, Той шчаслiвы, для каго прыйшлось Волю здабываць свайму народу! 12.12.1992 Анатолiй Iванавiч Балуценка |