![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
Далі бог, каб нарадзілася мужчынай,
Не стамілася б ніколі паўтараць, Як цудоўны беларускія жанчыны І як трэба іх любіць і шанаваць. Каб сутычкі не разгортваліся ў сваркі І каб шлюб не ўспрымаўся, бы турма. А ці ж мы, жанчыны, радасці не варты? Ці ж сапраўдных мужыкоў ужо няма? Нараджаем, ды сціраем і гатуем, Ды й вутюжым, пыласосім, пылатром. Мы дзяцей расцім, і вучым, і ратуем. Але прыйдзе муж – і ў морду кулаком. Усё часцей ужо пайшла такая мода: Цыгарэтка, скавародка, бутылёк... А дзе ж наша, дзе жаночая свабода? А ці ж ты мяне не любішь, мужанёк? Паглядзіце ў нашы вочы, ў нашы душы. Не шкадуйце нам каханне паказаць! Гэтак лёгка ўсё святое ўраз парушыць. А ці здольны будзем зноў пабудаваць? Зазірніце ў нашы сэрцы, ў нашы твары. Як жа шмат ў Беларусі прыгажунь! У тэатры, ў магазіне, на базары… Нават вочы разбягуцца ад красунь! Хто б калі не вандраваў па белым свеце, Дзе прымаюць нас і дзе нас пазнаюць, Паміж многіх, беларусачке-кабеце Перавагу іншаземцы аддаюць. Калі нават апранецца і няброска, Не знайсці яе прывабней і мілей! З тонкім станам – быццам юная бярозка. Усміхнецца – сэрцу стане весялей. Што ж яе не паважаюць на радзіме? Выйдзе замуж – і бы конь які, пашы. А супруг, бывае, што і не абдыме. А, бывае, і нагадзіць на душы. Мужыкі! Найдаражэйшыя супругі! А мо хопіць дурака ўжо валяць?! Ці не час жыццё мужчынам узяць у рукі І жанчыну, нібы кветку, пеставаць? Ці ж яна ў вас што лішняе канюча? Каб за мужам жыць і радасці не мець? Мы чакаем… Спадзяемся… Ды балюча, Што ў вочы ўжо няма каму глядзець… |