![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
ЯЎГУНІЯ ЯНІШЧЫЦ
Ты пакліч мяне. Пазаві. Там заблудзімся ў хмельных травах. Пачынаецца ўсё з любві, Нават самая простая ява. І тады душой не крыві На дарозе жыцця шырокай. Пачынаецца ўсё з любві - Першы поспех і першыя крокі. Прыручаюцца салаўі Там, дзе выбяглі ўдаль дарогі. Пачынаецца ўсё з любві: Адчужэнне, і боль, і нянавісць. Ты пакліч мяне. Пазаві. Сто дарог за маімі плячыма. Пачынаецца ўсё з любві. А інакш і жыць немагчыма... |