![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
БЕЛАЯ РУСЬ
Белая Русь! Якiя словы! Прыемна слухаць мне iх зноў, Ў iх прыгажосць чароўнай мовы I да зямлi бацькоў любоў. Мы шмат гадоў не мелi волi, Прыхiльнай доля не была, I назву ўзнёслых слоў нiколi Мая Радзiма не брала. Цяпер стварылася краiна, I скажа кожны беларус: О, Беларусь! Мацней няспынна, Тваёй я назвай ганарусь! Русiфiкацыя, вядома, Ў Беларусi нямала год, Нацыянальную свядомасць Амаль ўжо страцiў мой народ. Не разважаў раней свядома, Чужой была свядомасць мне, Ды зараз воля – аксiёма, Бо я жыву ў Галiчыне. Ўсе з беларускага мы роду, Каб беларусамi былi, Культуру, мову i свабоду Патрэбна, каб мы набылi. 22.10.1992 |