![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
МАЎЧАННЕ – ЗОЛАТА
Хоць праўда, ды прычына болю, Калi яе казаць штодня, Каб субяседнiк меў патолю, Яму мiлей заўжды хлусня. Каб добрым быць, хлусiць больш трэба I камплiменты гаварыць, Пашану ўзносiць ўсiм да неба I славу ўяўную дарыць. Бо падабаецца лiслiвасць, А словы праўды – як нажы, Ды людзям лепш няпраўды мiласць, Спакой i радасць для душы. I нездарма ў народзе слова Пачалi срэбрам велiчаць, Як срэба, любая размова, Ды золата – заўжды маўчаць. Маўчанне не прыносiць стому, Пакут i здзекаў ад абраз, Лепш праўды не казаць нiкому, Не стаў каб кепскiм настрой ўраз. Маўчаць заўсёды i бясконца, Дзе мог сказаць, лепш прамаўчаць, Жыццё каб грэла, нiбы сонца, Каб радасць ў сэрцы адчуваць. |