![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
НЕПАЎТОРНАЯ ВЯСНА
Прыгожая чароўная прырода, Ды болей вабiць дзiўная вясна, Цудоўная пара любая года, Але мне падабаецца адна. Вакол дзяўчат было прыгожых многа, Ды я сп'янеў, як быццам ад вiна, I потым ўжо не заўважаў нiкога, Мне стала падабалася адна. Чаруе восень i зiма, i лета, Але вясною толькi не да сну, I не зусiм паганая прыкмета, Калi жадаеш любую адну. Узнёсла я сваю вясну кахаю, Кахання цуд п'ю доўгi час да дна, К вясне пяшчоту толькi адчуваю, Яна мне падабаецца адна. Вясна мяне цяплом ураз сагрэе, Ёй не ўласцiвы здрада i мана, Заўжды вясной ў душы каханне спее, Таму мне падабаецца вясна. Хачу я мець вясну ў душы заўсёды, З гадамi больш чароўная яна. Так добра, што iснуе у прыроды Такая непаўторная вясна! |