![]() |
|
|
#11
|
|||
|
|||
|
Ты ж мяне падманула
Музыка народная Слова народные Аранжировка Молчан О. Год первого исполнения 1994 Ты казала ў панядзелак Пойдзем разам з пасядзелак. Я прыйшоў – цябе няма: Падманула-падвяла. Ты казала у аўторак Пацалуеш разоў сорак. Я прыйшоў – цябе няма: Падманула-падвяла Прыпеў: Ты ж мяне падманула, Ты ж мяне падвяла, Ты ж мяне мала-маладога З ума-розуму звяла. Ты казала, што ў сярэду Пойдзем разам на бяседу. Я прыйшоў – цябе няма: Падманула-падвяла А казала, што ў чацвер Пойдзем разам на вячэру. Я прыйшоў – цябе няма: Падманула-падвяла Прыпеў. Ты казала, што ў пятніцу Пойдзем разам у святліцу. Я прыйшоў – цябе няма: Падманула-падвяла Прыпеў. Ты казала, што ў суботу Пойдзем разам на работу. Я прыйшоў – цябе няма: Падманула-падвяла Ты казала, што памру. Я зрабіў табе труну. Я прыйшоў, а ты жыва: Падманула-падвяла Прыпеў. |