![]() |
|
|
|||||||
|
|
Опции темы | Опции просмотра |
|
#11
|
|||
|
|||
|
Не, мая Беларусь — не Расея:
Тут і сонца па-іншаму грэе, Тут па-іншаму песня пяецца, Тут каханне іначай завецца, Тут інакш гаспадарыць умеюць. Не, мая Беларусь — не Расея: Кожным ранкам, калі развіднее, Паўстаюць тут на варце руіны — Старадаўніх часоў успаміны, Сведкі слаўных і сумных падзеяў. Так, мая Беларусь — не Расея: Хоць і побач нас Творца пасеяў, Мы адрозна мяркуем і судзім, Беларусы — не рускія людзі, Белы сцяг наш крывёй палымнее. Так, мая Беларусь — не Расея. Не жывіце дарэмнай надзеі: Мы — не зломкі або недарэкі, Каб загінуць без нейчай апекі. Супакойцеся, вы, "дабрадзеі", Бо мая Беларусь — не Расея. Кузменка Змітрок |