![]() |
|
|
|
Опции темы | Опции просмотра |
#11
|
|||
|
|||
![]()
АДЗIНЫ ШЛЯХ
Рабы. Заўжды адвечныя рабы, Стаць iншымi не хочам намагацца, На нашых спiнах выраслi гарбы: Прад моцнымi мы звыклi нагiбацца. Чаму зусiм не хочам вольна жыць? Сваёй не трэба нават нам дзяржавы, Не ведаем, што з воляю рабiць, Хоць лiчыцца: народ бясконца правы. Ды змагары заўжды ў народзе ёсць! Для перамогi iх занадта мала, Але, як кажуць, гэта тая косць, Дзе б паступава мяса нарастала. Спакон вякоў не быў народ такi, I змагароў загiнула нямала, Яны – наш скарб бясцэнны дарагi, Сумленне i надзея, наша слава. Але клiч продкаў не пачулi мы, Рабамi зноў жадаем заставацца, Нiяк не хочам пакiдаць турмы, З мiнулым не жадаем развiтацца. Але чаму амаль усе рабы? Такiмi продкi не былi нiколi, Заўжды, каб жылi ў сэрцы без журбы, Ёсць шлях адзiны – любы шлях да волi. Анатолiй Iванавiч Балуценка |