![]() |
|
|
#9
|
||||
|
||||
|
Сяргей Дубавец, пісьменнік, крытык, выдавец.
Ня быць беларусам – значыць, рабіць выгляд, што цябе няма. Гаворка ідзе пра базавы інстынкт самазахаваньня, які выяўляецца двума спосабамі. Першы – мімікрыя: я схаваўся, зьмяніў афарбоўку, зьліўся з прыродай, з натоўпам, з фонам. Ці – прыкінуўся мёртвым. Мяне няма. Другі спосаб – праз выяўленьне ўласнае самасьці, тоеснасьці, адметнасьці ад іншых. У абодвух выпадках ты маеш шанец выжыць, але ў першым выпадку проста выжываеш, а ў другім выжываеш як ты. Быць беларусам – гэта работа. Работа гаварыць па беларуску і ўдасканальваць свае веды, расшукваць сваіх продкаў і наведваць котлішчы роду, выхоўваць дзяцей у духу пераемнасьці. Як і кожная творчая работа, яна ўзнагароджваецца эўфарыяй здабыткаў і кароткімі імгненьнямі шчасьця. Калі беларус гаворыць па-расейску, ён ня робіць сваю работу быць беларусам, але ён ня робіць і работу быць расейцам, ён толькі спакушаецца плёнам работы расейца і ягонымі кароткімі імгненьнямі шчасьця. Мімікрыя – не работа. Гэта неўсьвядомленае перажываньне, загнанае ў падкорку. Што б табе ні казалі беларусы, якія ня робяць сваёй беларускай работы, але іх нацыянальная здрада сядзіць у іх пад страўнікам. Яны гоняць ад сябе непрыемныя думкі прэч, але тыя ад гэтага толькі глыбей выядаюць нутро і часьцяком прыводзяць да фізычных разладаў і хваробаў.
__________________
Счастье - это не жизнь без забот и печалей, счастье - это состояние души. |
| Опции темы | |
| Опции просмотра | |
|
|
Похожие темы
|
||||
| Тема | Автор | Раздел | Ответов | Последнее сообщение |
| ВОПРОС. Быть Беларусам для меня значит....? | Дмитрий Ками | Белоруссия | 70 | 04.10.2010 13:47 |
| ВОПРОС. Як жывецца беларусам у РФ? | Яло Макаревич | Белоруссия | 53 | 09.05.2010 17:44 |
| БРСМ. Яким павинен быць саюз моладзи? | Политик | Белоруссия | 29 | 11.02.2009 14:58 |