![]() |
|
|
#161
|
|||
|
|||
|
ГРАМАДСКАЯ СВЯДОМАСЦЬ
Заўсёды мы жывем у грамадзе, I ад яе законаў не схавацца, Спакою не знайсцi сабе нiдзе, Бясконца трэба толькi хвалявацца. Хаця асоба добрай здатна быць, У грамады няма душы i цела, Ёй дабрынi нiколi не здбыць, Яна ў сваiх учынках ашалела. Не зразумела iснасць грамады, Пазнаць яе закон – цяжар бязмерны, Натоўп бяздушны, жорсткi, як заўжды, Хаця асобна кожны мiласэрны. Спакой каб вабны стала захаваць, Не нарабiць сабе бязмернай шкоды, Не трэба словам грамаду чапаць, Бо подласцю адклiкнецца заўсёды. Грамадская свядомасць – феномен, Ў якой належыць добра разабрацца, Каб нарабiць рэвалюцыйных змен, Палiтыкi маглi ёй карыстацца. 31.01.1996 Анатолiй Iванавiч Балуценка |
|
#162
|
|||
|
|||
|
БЕЛАЯ ВАРОНА
Пiшу аб лiшнiх людзях я не першы, Ад розуму бяда. Цi ёсць паэт, Што не складаў на гэту тэму вершы? Яна старая вельмi, нiбы свет. Здаецца: розум – жыла залатая, Ды попыту на золата няма, Ён iншых толькi моцна раздражняе, Ружовую надзею мець дарма. Як розум ёсць, бясконца клiча неба, А ўсiх цiкавiць тленная зямля, Грамадству розум быў заўжды не трэба, Як белая варона, з iм i я. Жыццё маё амаль ужо на схiле, З маленства цяжка мне было заўжды, Спакой, напэўна, знойдзецца ў магiле, Ў жыццi прыносiў розум шмат бяды. Цярпець хто схоча белую варону, Цi ў неба проста так ўзляцець дадуць? Таму ад нараджэння i да скону Яе вароны чорныя дзяўбуць. 27.02.1996 Анатолiй Iванавiч Балуценка |
|
#163
|
|||
|
|||
|
ЗНОЎ У КАМЕРЫ
Калi наяве любая свабода, I можна шлях жаданы выбiраць, Калi вакол цудоўная прырода, Не трэба сваё месца пакiдаць. Калi пасадзяць ў залатую клетку, Ў сапраўднасцi ствараецца турма, I нават, як здарыцца справа ўлетку, Здавацца будзе, што вакол зiма. Калi абмежаваны вельмi клеткi, То камеры турэмныя яны, Не ззяе сонца, не квiтнеюць кветкi, А бадзякi вакол растуць адны. Раней жылi мы у турме народаў, Хаця «добраахвотным» быў саюз, Зазналi ў турме жорсткi боль i шкоду, Сукамернiкаў ладны быў хаўрус. Пачалi жвава бiтву за свабоду I сталi сiлай сцены прабiваць, Не упусцiлi мы сваю нагоду. Ды што прыйшлося ў вынiку чакаць? Хаця сцяну мы сiлаю прабiлi, Лiчылi: новы час ў жыццi прыйшоў, Ды камеры ў турме ўсе поруч былi, I трапiлi ў такую ж клетку зноў. Анатолiй Iванавiч Балуценка |
|
#164
|
|||
|
|||
|
МIЛЫЯ МЕСЦЫ
Вялiкая Зямля i немажлiва Хоць раз пабыць ва ўсiх яе кутках, Але для сэрца радасна i мiла, Калi ў знаёмы край прыводзiць шлях. З дзяцiнства сцежка кожная вядома, Бяжыць яна да рэчкi або ў лес, I з цела, i з душы спадае стома, А радасць запаўняе грудзi спрэс. Вiтаюць шчыра сосны залатыя I срэбная, як дзiва, плынь вады, Мясцiны дарагiя i святыя Напомнiлi юнацкiя гады. Адведаць месцы мiлыя цудоўна, Бо шмат гадоў пяшчоту чэрпаў з iх, I сэрца б'ецца гулка i няроўна, Натхняе прыгажосць мясцiн сваiх. У сэрцы месцы мiлыя заўсёды, Любоў да iх палае без мяжы, Мясцiн цудоўных многа у прыроды, Але свае заўжды жывуць ў душы. Жыццё бяжыць бязлiтасна iмклiва, Усюды немагчыма пабываць, Вялiкая Зямля, але мажлiва Ад мiлых месц натхненне атрымаць. |
|
#165
|
|||
|
|||
|
НЯЎЖО?
I вось, нарэшце, прада мной Радзiма, Тут беларускасць знiшчана ушчэнт, Свая, наогул, мова нелюбiма, I грэбуе ёй нават прэзiдэнт. Нiхто па-беларуску не гаворыць, Адкiнулi чырвона-белы сцяг. Няўжо народ гiсторыю паўторыць, Савецкi пойдзе зноў яе працяг? Пагоня за свабодай не ўдалася, Адкiнулi зноў старажытны герб, Не па душы свабода нам прыйшлася, Зноў пажадалi молат мець i серп. Няўжо чакае доля дыназаўраў Адметны беларускi мой народ? Не будзе нi аркестраў, нi лiтаўраў, Без волi нас чакае эшафот. Так нашы продкi дамагалiсь волi! Сваё жыццё паклалi ў барацьбе. Няўжо не будзем вольнымi нiколi? Чаму палон мы выбралi сабе? 1.11.1995 |
|
#166
|
|||
|
|||
|
ЧУЖАЯ МОВА
Нiводнага роднага слова, Ўсе рускiя толькi гучаць, Няма больш народа такога, Каб мову жадаў пазычаць. Ўсе мовай сваёй размаўляюць, Было так ў любыя часы, Ды роднай сваёй пазбягаюць З пагардаю беларусы. I песнi спяваем чужыя, Амаль што не маем сваiх. Чаму мы зрабiлiсь такiя? Чаму гоман родны зацiх? Нас рускiмi стаць прымушалi, Быў царскi суровы загад, Культуру народа тапталi, Упарта цягнулi назад. I вынiк цяпер добра бачны: Не кажам даўно родных слоў, Ды карнiкам нашым удзячны, Да iх адчуваем любоў. 2.11.1995 Анатолiй Iванавiч Балуценка |
|
#167
|
|||
|
|||
|
КАГО ШАНУЕМ?
Яны шануюць Пушкiна – як бога, Вялiкiм i магутным стаў народ, У будучыню – ясная дарога, Амаль няма для рускiх перашкод. Шэўчэнка да спадобы Украiне, У кожнай хаце ёсць партрэт яго, I гонар украiнцаў не пакiне, Яны шануюць генiя свайго. Ад Бога мова ў кожнага народа, Ды колькi трэба абяцаць спакус, Каб роднай мовы нам было не шкода. Так два стагоддзi робiць беларус. Не скончылась да рускай мовы мода, Сваiх паэтаў брыдка нам чытаць, Але не будзе iснаваць народа, Калi няма каго ушанаваць. 14.08.1997 |
|
#168
|
|||
|
|||
|
ПРЫЙДЗЕ ЧАС
Вы паслухайце, мова якая! Нiбы рэчачка, цiха журчыць, Нiбы скрыпка, цудоўна спявае, Трэба толькi на ёй гаварыць. Лёс народу дастаўся суровы, I вiны ў тым няма анi-нi, Што ад роднай адмовiўся мовы, Што забыўся свае каранi. Хоць даўно ссохла моўнае дрэва, А у рэчачкi – руская муць, Мова першаснасць сталую мела, Яе парасткi зараз растуць. Прыгажосць беларускага слова! З чым магчыма яго параўнаць? Прыйдзе час, яшчэ вернецца мова, Будзем толькi на ёй размаўляць. 12.09.1997 Анатолiй Iванавiч Балуценка |
|
#169
|
|||
|
|||
|
DO YOU SPEAK ENGLISH?
Як бы гэта ў Англii гучала? Паднялi б i курыцы на смех, А у нас на роднай мове мала Размаўляюць людзi, як на грэх. Хоць дзяржаўнай стала наша мова, Ды ў душы ад пастановы сум, Гаварыць ёй не абавязкова, Ёй далей ганебны чыняць глум. «Можна гаварыць па-беларуску?» – Беларусу кажа беларус, Стала мова родная ў нагрузку, Мову знiшчыў з рускiмi хаўрус. 8.03.2000 |
|
#170
|
|||
|
|||
|
СIНЯВОКIЯ АЗЁРЫ
Як ў люстэрцы, блакiт на вадзе ад нябёс, I, здаецца, глыбока, як ў моры, Назву гэты блакiт зямлi нашай прынёс, Сiнявокiя нашы азёры. Край лясоў i азёр, сiнявокi мой край, Безлiч песень табе ўжо прапета! Колькi песень цудоўных табе не спявай, Ты натхненне даеш для паэта. Заўжды вабiць бясконца твая прыгажосць, I прыемны твае краявiды, Мне у iншых краях пражываць давялось, Але ў сэрцы мой край не забыты. Вельмi хутка к табе я вяртаюся зноў, Каб красою тваёй любавацца, Назаўжды прыязджаю, нарэшце, дамоў, Бо абрыдла па свету бадзяцца. У душы я збярог да Радзiмы любоў, Да народу свайго i да мовы, Слухаць надта прыемна мне музыку слоў, I на мове чароўнай размовы. Я з табой назаўжды, маiх продкаў зямля, Ў шчасцi, радасцi, смутку i горы, Беларусь сiнявокая – радасць мая, Сiнявокiя нашы азёры. 13.08.1995 |
|
#171
|
|||
|
|||
|
ГЛЯДЖУ НАВОКАЛ
Гляджу i наглядзецца не магу, Якая прыгажосць ляжыць навокал! У лузе можна ўтаймаваць тугу, I дорыць радасць сэрцу лес далёкi. Гляджу на рэчак сiнюю ваду, I тут вiруе радасць, не змаўкае, Я заўтра ранкам зноў сюды прыйду, Бо прыгажосць душу маю ўздымае. Непужаныя буслы ходзяць тут, А хутка дваццаць першае стагоддзе, Але збярогся гэты любы кут, Прыходзiлася цяжка хоць прыродзе. Бягуць ў блакiтным небе воблакi, Знiкаюць у далёкiм сiнiм лесе, Цудоўна, што iснуе край такi, Iмя яго прыгожае – Палессе. Прыемна для душы краса Зямлi, Гляджу навокал, шчасце адчуваю, Шляхi жыцця сюды мае прыйшлi, Даўно сустрэчы радаснай чакаю. 23.12.1995 |
|
#172
|
|||
|
|||
|
***
Не, мая Беларусь — не Расея: Тут і сонца па-іншаму грэе, Тут па-іншаму песня пяецца, Тут каханне іначай завецца, Тут інакш гаспадарыць умеюць. Не, мая Беларусь — не Расея: Кожным ранкам, калі развіднее, Паўстаюць тут на варце руіны — Старадаўніх часоў успаміны, Сведкі слаўных і сумных падзеяў. Так, мая Беларусь — не Расея: Хоць і побач нас Творца пасеяў, Мы адрозна мяркуем і судзім, Беларусы — не рускія людзі, Белы сцяг наш крывёй палымнее. Так, мая Беларусь — не Расея. Не жывіце дарэмнай надзеі: Мы — не зломкі або недарэкі, Каб загінуць без нейчай апекі. Супакойцеся, вы, "дабрадзеі", Бо мая Беларусь — не Расея. Кузменка Змітрок |
|
#173
|
|||
|
|||
|
***
Гавораць часам так, што проста тлумна, I каб жа толькi злыя языкi. Прывыклi людзi нашыя бяздумна Ляпiць на чалавека ярлыкi. Хто б ты нi быў - мужчына цi жанчына, Рабочы, музыкант цi журналiст - Калi ты патрыёт сваёй краiны, Адразу ты i нацыяналiст. Незразумела, дзiка i абсурдна: Як можна толькi атаясамляць Высокае з нiкчэмным i аблудным I на сваю мiнуўшчыну пляваць? Усе народы годна ад калыскi Нясуць свой скарб i ў шчасцi, i ў журбе, Дык што, яны ўсе - нацыяналiсты?!. А наш народ баiцца сам сябе. Кузменка Дзмітрый Мікалаевіч |
|
#174
|
|||
|
|||
|
КАШТОЎНЫ ДАРУНАК
Мой найлепшы каштоўны дарунак – Родны край, ён душы дарагi, Мяне вабiць тут кожны малюнак: Чмель над кветкай, на лузе стагi, Рэчкi плынь, дзiўны лес задуменны, I цудоўны блакiт у нябёс, Я ў адданай любовi нязменны, За дарунак свой дзякую лёс. 9.01.2001 Анатолiй Iванавiч Балуценка |
|
#175
|
|||
|
|||
|
Родная речь звучит
Як рэха роднай мовы, І рэхам мовы роднай Звучит родной язык Дзве мовы ў мяне, І ў час вайны суровы Они служили мне Как два стальных штыка Разил врага родов Магутнай роднай мовы И гневная строка Родного языка Дзве мовы ў мяне – Дзве родныя дубровы, Источники мои: Крыніца і родник Родная речь звучит Як рэха роднай мовы, І рэхам мовы роднай Звучит родной язык Дзве мовы ў мяне – Жыцця майго асновы, Мне іх не раз’яднаць Як рэчыва крыві Они свились во мне В поток адзінай мовы, Адзінай мовы Братства и любви |
|
#176
|
|||
|
|||
|
Да беларусаў-інтэлігентаў.
Да вас, браты-інтэлігенты 3 сваёй гарачаю душой, Са шчырым сэрцам беларуса Да вас звяртаю покліч мой. Да вас, сыны майго народу, Да вас, усіх, выйшаўшых з яго, Да вас, каму чужынцы ўспелі Унесць сорам да свайго ўсяго. Баліць душа за вас, радныя, Ад жалю дух займае ўвесь I сэрца сцісквае ад болю, Як толькі вас успамянеш. Вас ад народу адарвалі, Сказалі вам, што ён брыда, Сваю вам прывілі культуру, Зрабілі ката з вас... Па ўсім, ўсім правілам штукарства Вас абраблялі як маглі, I што ж? Яны свайго дабілісь – Вас ад народа адцяглі. Цяпер яго вам брыдка мова. "Яна мужыцкая, куды, Каб мы, паны, вялі размовы На ёй, не бачылісь брыды". Браткі, і гэта ж тая мова, Што калісь свет давала тым, Якія гнуць цяпер, валтузяць Яе, як могуць толькі чым. Ну вось, вы бачыце, праснуўся Народ і жыцця будаваць Спяшыць і вас да працы просіць Ісці хутчэй ім памагаць. А вам ўсё прыкра, вы чужыя, Ніяк народ вам не паняць Вы ад народа адышліся I далёка змушаны стаяць. Браты, віна не ваша ў гэтым, Вам гэта ў галаву ўтаўклі Чужынцы, тыя што вякамі Вас гнулі, білі і сяклі. Даволі! Кіньце забабоны, Пракляцце здрайцам кіньце ў твар! Пара прышла, высока сонца! Ужо німа на небе хмар. Каго лічылі гноям, смеццем - Ідзеце тым даваць вы свет. Вас праца жджэ, народ вас просіць!- Вы, вы яго надзея, свет. 1917 г. |
|
#177
|
|||
|
|||
|
Ад хаты да хаты.
На дасвецці, раным-рана Сёння ўстала цётка Ганна. Чым жа ёй, браткі, заняцца? Не прывыкла Ганна к працы. Крочыць цётка да Хвядоры I суседцы так гаворыць: — Ой, Хвядорачка, Хвядора, На цябе напала гора. Маю я такую вестку, Што змяя твая нявестка. Каб ты ведала, каб знала, Што яна мне расказала!.. Яна хоча гэтым летам Зжыць цябе, сястра, са свету: Сцеражыся ты, Хвядора, Прэч гані ліхое гора! Потым Ганна ўжо ў Марылі: — Чула, людзі гаварылі, Што дачка твая да ранку Прастаяла ўчора з Янкам. Ой, глядзі, бо з гэткім зяцем Табе дрэнна будзе ў хаце... На дасвецці, раным-рана Сёння ўстала цётка Ганна. Пабывала ў Міхаліны, Пабывала ў Акуліны, Зазірнула да Карусі, Не мінула цёткі Дусі. Ўсюды Ганна, як умее, Менціць языком і меле. ...Як ён толькі не самлее. |
|
#178
|
|||
|
|||
|
Гнала цётка самагон.
А чыя там з краю хата У Зарэччы, пад гарой? Цётка там жыве, Агата. Будзе гутарка аб ёй. Хто яна — жняя, даярка, Ці вырошчвае мо лён? Не. Яна, браткі, шынкарка, Цісне ў хаце самагон. Гар жа гэты звычку мае У другім сяле збываць, Бо Агата не дурная У сваёй вёсцы прадаваць. А ў Агаты ў наваколлі Сваякоў ледзь не мільён: У Парэччы, у Заполлі, У Залессі, ў Сухадоллі Возьмуць цётчын самагон. Наліла кабета ў грэлкі Той сівухі ды ідзе. Лічыць, колькі за гарэлку Будзе выручкі за дзень. Вось і вёска ўжо, Заполле, Кум Пятрок у вёсцы ёсць. Бачыць цётка: сцежкай, полем Ёй насустрач крочыць хтось. А як спыніць? Ну й прапала... Ах ты, божачка ты мой... А тут грэлка — шусь і ўпала — Не прыкрыеш і нагой. Пояс, шэльма, развязаўся... I стаіць яна, як пень. Чалавек жа параўняўся: — Так, кабетка, справы дрэнь... А кабета аж сакоча: — Гэта ў грэлцы вар, каток!.. Пад грудзямі штосьці смокча, Дык лячуся я, сынок... Каб цяплей было, саколік, Вось я грэлачку з вадой... А дружыннік: — Кінь, даволі, Не мянці, ідзі за мной. Вось адкуль сюды, ў Заполле, Прыбывае гэта зло. ...I не носіць цётка болей Самагонкі у сяло. |
|
#179
|
|||
|
|||
|
Зяць і цешча.
Шмат розных дарог У жыцці, канешне... Як зяць на парог, Цешча — за яешню. Зяць — бутэльку на стол, А закуску — цешча. А чаму ж навакол Языкамі плешчуць, Што цешча — змяя, Што не любіць зяця. А вось цешча мая Не такая, браце. — Ну, садзіся, зяцёк, Родны мой, у покуць. Вось вяндлінка, мядок, Усяго ў нас хопіць. Гавары, як жа там Маецца дачушка. I чаму не піша нам Унучка-весялушка. Напаўняе мне зноў Цешча шчыра шклянку. Размаўляць я гатоў 3 цешчаю да ранку. Пра жонку сваю, Пра маю Алёнку. Я цешчы хвалю, Зразумела, жонку... Я цешчу заўжды Дужа паважаю — Госцем раз у два гады У яе бываю. |
|
#180
|
|||
|
|||
|
Край малады.
Міншчына, Міншчына мілая, Я зачарован табой. Вербы гамоняць пахілыя Па-над Бярозай-ракой. Поўняцца песняй і гоманам Нівы твае і лясы. Выйду я ўранні да Нёмана — Славы тваёй і красы. А завітаю на Нарач я — Нарач, як казка, заўжды. Так і глядзеў бы удалеч я, Ў сінь яе чыстай вады. Не налюбуюся вёскамі — Ўсюды сады і сады... Край — ад Стаўбцоў да Лагойска,— Нібы жыццё, малады. Не налюбуюся пожнямі — Ўсюды стагі і стагі... Край — ад Бабра да Валожына — Родны мне і дарагі. Міншчына, Міншчына мілая, Ты ў маім сэрцы навек. Вербы глядзяцца пахілыя Ў воды азёраў і рэк... |