Зразумела, яны прысвоілі не толькі найменне «Літва», але і заявілі пра свае выключныя правы на гістарычную і культурную спадчыну нашае старадаўнае дзяржавы і, у прыватнасці, на яе сімволіку. А паколькі ў жамойцкай мове не было нават слова для абазначэння галоўнага дзяржаўнага сімвала Вялікага Княства, жамойцкія адраджэнцы прыдумалі яго. Зрабіў гэта ў 1845 годзе гісторык С.Даўкантас, назваўшы нашую «Пагоню» наватворам «Віціс». На свой лад перакручвалі яны і імёны нашых гістарычных дзеячоў: Вітаўт стаў у іх Вітаўтас, Астрожскі - Астрагішкіс, Хадкевіч - Кяткявічус, Радзівіл - Радвіла, Пац - Пацас і г.д.
|