Показать сообщение отдельно
  #64  
Старый 26.09.2008, 13:34
Без Данных
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою?



Жамойць (лацінская форма - Самагіція, польская - Жмудзь) - гэта гістарычная вобласць па ніжнім цячэнні Нёмана і ўзбярэжжы Балтыйскага мора, заселеная плямёнамі балтаў. У 1422 годзе, у часе княжання Вітаўта, яна была канчаткова далучаная да Вялікага Княства Літоўскага і стала яго неадлучнай часткай. З часам нашыя продкі пачалі называць жамойтамі не толькі насельнікаў уласна Жамойці, але і роднасныя ім плямёны.

Умовы для замацавання за Жамойцяй назову «Літва» склаліся ў ХІХ стагоддзі. Дзеячы жамойцкага нацыянальнага адраджэння для забяспечання свайму руху гістарычнай асновы выкарысталі - у якасці этнічнага - найменне старадаўнай беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага, а не свой, спрадвечны, назоў Жамойць (які, дарэчы, шырока ўжываўся і ў ХІХ стагоддзі, але не асацыяваўся з уяўленнямі пра развітую старажытную дзяржаўнасць).
Ответить с цитированием