У Бялградзе 13 сэрбаў асуджаныя за масавае забойства харватаў.
Бялградскі суд асудзіў 13 грамадзян Сэрбіі да розных тэрмінаў турэмнага зьняволеньня за ўдзел у масавым забойстве 200 харватаў у 1991 г.
Палявы камандзір Міралюб Вуявіч і яшчэ шасьцёра падсудных атрымалі па 20 гадоў турмы, астатнія асуджаныя на тэрміны ад 5 да 15 гадоў.
У 1991 г. падчас асады харвацкага гораду Вукавар сэрбы сагналі захопленых у палон харватаў у хлеў, што знаходзіўся непадалёк у вёсцы Оўчар, разьбілі на дробныя групы і расстралялі з кулямёта.
Тым, хто адразу не загінуў, рабілі дадатковы стрэл з пісталета ў галаву.
Гэтая судовая справа разглядалася многімі як праверка гатоўнасьці сэрбскай судовай сыстэмы да пакараньня тых, хто вінаваты ў такіх злачынствах.
__________________
Мужчина должен говорить женщине всего три слова:"люблю", "куплю", "поедем".
|