Я ўжо пісала, што, паводле перапісу насельніцтва (1999), у нашай краіне 81,2% з'яўляюцца беларусамі і 85,6% з іх лічаць родной мовай мову сваёй нацыянальнасці.
Так чаму ў нашай краіне справаводства павінна весціся менавіта на рускай мове? Сапраўды, руская мова з'яўляецца дзяржаўнай. Але такой жа дзяржаўнай з'яўляецца і беларуская мова. Чаму большасць насельніцтва павінна выпрабоўваць моўныя нязручнасці ў сваім жыцці? Справядлівым будзе, калі гэтыя нязручнасці будзе трываць меншая частка грамадства (30 %).
І не трэба выдумляць, што моўная сітуацыя зусім не такая, як вывеў перапіс. Людзі самі выяўлялі сваё адносіны да мовы, без ніякага ціску. І тое, што вы назіраеце ў Мінску не паказчык, Мінск гэта далёка не ўся краіна.
__________________
Счастье - это не жизнь без забот и печалей, счастье - это состояние души.
|