У мяне ўжо больш дзясятка груп і з рознымі мэтамі... Магчыма, найболей цікавых удзельнікаў я буду запрашаць у групы "па інтарэсах", у якіх ужо тысячы фатаграфіі якія недаступныя ўдзельнікам гэтай групы, магчыма яшчэ штосьці прыдумаю... уключаючы і сустрэчы па інтарэсах на прыродзе пры маім спансаванні... Ёсць групы, дзе ўжо сёння пастоў не менш чым у гэтай групе, але зусім на спецыфічныя тэмы... Але ўжо сапраўды, ведаючы сябе і сваю гіперактыўнасць - кампанія мне ўжо сапраўды не трэба, тым больш, віртуальная, як і колькасць удзельнікаў, якіх я ўвесь час запрашаю ў групу... Я ніколі ні ў каго не прашу дапамогі і ніколі не прасіў - ужо такі я нарадзіўся, і цікавым ні для каго не імкнуся быць... Я раблю што мне цікава і што мяне захапляе. Я кайф лоўлю, калі камусьці на старонку капіюю прыгожы пост з платнымі смайлікамі ці прыгожы, на мой погляд, верш, асабліва, калі на старонке ў чалавека чыста... а раптам ён адзін на святле, нудзіцца і мой пост падтрымае яго...
|