Показать сообщение отдельно
  #7  
Старый 07.09.2009, 03:44
Koteara
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Паводле каталіцкай традыцыі падчас самой святочнай вячэры спажываецца куцця, а таксама вернікі дзеляцца белым хлебам, што сімвалізуе еднасць, сяброўства, узаемную пашану і любоў. Аддаючы кавалачак хлебу, мы аддаем другому чалавеку самае лепшае, што ў сабе маем. Паводле Божай логікі, тое дабро, якое мы аддаем другому, вяртаецца да нас. Гэта вельмі прыгожая сімволіка. Яшчэ ў час Божага нараджэння на стол ставіцца адзін свабодны набор посуду, каб на выпадак якога-небудзь госця, яго можна было б пачаставаць. Гэта падкрэслівае момант праўды і любові ў Божым нараджэнні. Варта было б у час і напярэдадні і пасля свята Божага нараджэння звярнуць увагу на пакінутых - у сям’і ці невядомага чалавека.
Традыцыйна складваецца так, што свята Божага нараджэння - гэта сямейнае свята, але, канешне, на святочную вячэру можна запрашаць і сваіх сяброў, сем’і могуць аб’яднацца. Галоўнае, не быць у гэты дзень аднаму, трэба падзяліцца з кімсьці сваёй прысутнасцю.
24.12.2008 04:31
Ответить с цитированием