Показать сообщение отдельно
  #297  
Старый 12.03.2012, 06:14
Аватар для Василенко
Василенко Василенко вне форума
Junior Member
 
Регистрация: 12.03.2012
Сообщений: 4
Василенко is infamous around these parts
По умолчанию

Беларусь

Паміж Гродна і Гомелем шыр задуменная.
За акном, як туман над ільном, спіцьяна...
Як жалеза, кавалі яе на каменні,
душылі, вешалі, звязвалі, прыніжалі здаўна.

ІІа калені стаўлялі. Паілі яо гарэлкай,
пад мокры бізун да пацехі клікалі злой.
Пагарджалі ёю, даніну грэблі
мёдам, воскам, драўнінай, смалой.

Са стогнам яна ўставала. I ўсё мацнела.
Перавязвала раны адбеленым палатном,
піла бярозавік у гаях сваіх белых,
як жывую ваду, каб свет убачыць вясной.

Яе акупіравалі. Ахрысцілі па-свойму
і рашылі пякельным агнём датла
ад Гродна да Гомеля знішчыць усё жывое,
да Оршы, Віцебска — зара крывава плыла.

Яна ўставала. Так устаюць з магілы.
Так падымаецца каліва стаптанай травы.
Так на яблыні абгарэлай, пахілай
між руін зелянее лісток жывы.

Начны цягнік ад Гродна да Гомеля.
За акном краіна прасторная — гэта яна.
О Беларусь! Бачу квецень саду рухомую,
бачу сілу, муку, цярпенне. Табе — вясна

за тваю мужнасць, за дом шчаслівы,
за сэрца пявучае і ў неадольнай жальбе.
За душу тваю простую і тужлівую
падымаецца гэты дзень за акном для цябе.
__________________
Оцифрована, околдована, с интернетом навеки повенчана, я сижу к монитору прикована), а ведь вроде бы взрослая женщина...)) То весёлая, то печальная, в сеть с четвёртого раза зашедшая, я не то, чтоб совсем ненормальная, но немного уже… сумасшедшая…
Ответить с цитированием