Атруці мяне вясновым хмелем,
Апляці мяне *рукамі цёплымі.
На дваіх з табою мы падзелім
Ноч, што льецца залатымі кроплямі.
Ап'яні мяне дыханнем чыстым, * * * * *
Ахіні мяне прызнаннем ціхім.
Мы ў далоні з неба зор маністы
Ссыплем рук суладным ускалыхам.
Прытулі мацней, мая абранніца.
Наталі мае сухія вусны...
О, як хутка прыплывае раніца —
Сну і явы сонечнае вусце!..
__________________
Оцифрована, околдована, с интернетом навеки повенчана, я сижу к монитору прикована), а ведь вроде бы взрослая женщина...)) То весёлая, то печальная, в сеть с четвёртого раза зашедшая, я не то, чтоб совсем ненормальная, но немного уже… сумасшедшая…
|