Ікар
* * * *
* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *1.Насустрач сонцу імклівы Ікар
Ляцеў па белым свеце.
Яго так вабіў празрысты блакіт
І спакушала святло.
Яго не страшыў маланак пажар
І не палохаў вецер.
А толькі мноства надзей трапяткіх
У юным сэрцы жыло.
Прыпеў:
Быццам бы Ікары
У сучасным жыцці
Са сваёю марай,
Мы да сонца ляцім.
Часам паўтараем
Той антычны сюжэт,
Бо не ўсіх чакае хэпі-энд.
1. * * Спаліла сонца няшчадным святлом
Крылатыя памкненні.
Не стала зоркі на небе адной,
Юначы позірк патух.
А сёння з пер’ем, што марай было,
Гуляе вецер летні,
Калі да нашых далоняў з табой
Ляціць таполевы пух.
Прыпеў.
__________________
Ура! Радио Столица "пробила, выбила" 105.1 фм... Еще больше людей смогут услышать хорошую музыку. И мою тоже...
|