Показать сообщение отдельно
  #196  
Старый 09.04.2011, 19:13
ИРИНА
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Мая родная мова * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *



Мая родная мова – калыска,
У якой мяне гушкала маці -
Калыхаючы песеннай нізкай,
Навяваючы сон немаўляці…
Нада мной рассыпаліся гукі,
Вадаспадам мелодый луналі…
А матуліны цёплыя рукі
Нібы спевы, душу абдымалі...
Мая родная мова – акенца,
Праз якое я згледзеў юнацтва
І ў сусвет адчыніў свае сэрца,
Каб жыцця вечным вучнем застацца.
І, каб чэрпаць са скарбніцы ведаў
І празрыстай крыніцы маралі,
Я пявучымі словамі зведваў
Ўсё, што продкі мае назбіралі…
Мая родная мова – куточак,
У якім я, напэўна, не першы
Столькі дзён бедаваў, столькі ночак,
Насычаючы думкамі вершы.
Праліваў, бы віно, адчуванні,
Марнаваў, як карцела, паперу -
Адлюстроўваў у творах каханне
Маляваў свет надзеі ды веры.
Мая родная мова - прасторы
Беларускай зямлі сінявокай,
Дзе нябёсы глядзяцца ў азёры,
Вадасховішчы, рэкі, пратокі.
А вакол - благадаць прыгажосці:
Пералескі, лясы і дубровы...
Не апець Беларусь маю госцю,
Без пявучых эпітатаў мовы!
Мая родная мова – прытулак,
У якім я шчаслівы заўсёды –
Незалежна ад межаў няўтульных,
Ад свавольнага густу і моды.
Я і зараз у ім радасць маю,
І па скону душу супакою…
А пакуль што - жыву і кахаю…
І валодаю мовай сваёю…
* * * * * * * *
* * * * * *Таццяна Дзям'янава
Ответить с цитированием