Показать сообщение отдельно
  #150  
Старый 03.04.2011, 03:47
Виктор Ткэв
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

МАТЧЫНА ЛЮБОЎ

Дзяцей маленькiх шчодра песцiць мацi,
Не зведалi каб горкую тугу,
Зрабiць утульнасць можна добра ў хаце,
Але з малымi цяжка у шляху.

Вакзал сцюдзёны, i далёка ранак,
Ад холаду амаль не грэе кроў,
Дачушка спiць, не чуўшы калыханак,
Ды грэе яе матчына любоў.

Без роздуму матуля куртку зняла,
Каб ёй дачушку любую накрыць,
Хаця сама ад холаду дрыжала,
Дачцы жадала радасць падарыць.

Гады мiнуць, дачка дарослай стане,
Падымецца, як птушка, на крыло,
Цi з цеплынёй матулi ў вочы гляне,
I цi падорыць ёй ў адказ цяпло?

Пяшчоты патрабуюць свае дзецi,
Ў адносiнах змяняе многа час,
Але важней ўсiх спраў на белым свеце
Без роздуму аддаць цяпло ў адказ.
Ответить с цитированием