ХАЛОДНАЯ ДУША
Твая душа халодная чаму?
Каханне разагрэць яе не можа,
Не адгукнулась поклiчу майму,
Табе нiчога больш не дапаможа.
Чаму душа твая вясною спiць
I радасцi зямной не адчувае?
Вясна iдзе, каханне каб дарыць,
Увесну сталы лёд ў душы знiкае.
Хто столькi лёду у душу паклаў,
Што i вясною раставаць не хоча?
Таўшчэзны лёд адвечны холад даў,
I доля злосна над табой рагоча.
Вясна iдзе, растаялi снягi,
I лёд вадой празрыстаю збягае,
Калi ў душы ёсць хтосьцi дарагi,
Сваiм цяплом душу адагравае.
Няхай ў тваёй душы растане лёд
I возерам чароўным разальецца,
Ды песнi заспявае ў iм чарот,
Душа майму каханню адгукнецца.
Таму, як вечны холад у душы,
Яе вясна – прыгожае каханне,
Яна цяплом сагрэе без мяжы,
I з холадам надыдзе развiтанне.
|