РОДНАЯ МОВА
Мова мая, мова,
Да цябе благаю!
Родная, ды словы
Ўсе твае не знаю.
Так ў жыццi бывае,
Што ў натоўпе мацi
Незнарок спаткае
Сталае дзiцяцi.
З роднай – надта цупка,
Для чужой – удача,
Ды свая галубка
Толькi горка плача.
Да чужой даволi
Ўзнёслай ласкi маем,
Ды сваю нiколi
Песцiць не жадаем.
Страцiлi мы сорам:
Сваю мову-мацi,
З яе цяжкiм горам,
Мець не хочам ў хаце.
Стаiць на парозе,
Бачны яе мукi.
Хто яшчэ у змозе,
Працягнiце рукi!
13.07.1993
Анатолiй Iванавiч Балуценка
|