Восень
Станислав Тарашкевич
Дождж можа тыднямі ісці
Усюды холад, як не грэйся,
Нідзе ўкрыцця не знайсці
І на цяпло ўжо не надзейся,
* * * * * Схавалі хмары ад нас неба
* * * * * І каб манаткі абсушыць,
* * * * * Ці з'есці з салам лусту хлеба
* * * * * У хату трэба паспяшыць
Стаіць ахоплены пажарам
Наш лес без дыму і агню
Яшчэ яды хапае тварам
Мы зімню бачым бегатню
* * * * * Наскрозь нас вецер прадзімае * * * *
* * * * * Не чуеш костачак сваіх
* * * * * Дух чалавечы замірае -
* * * * * Па пяць хваробаў на дваіх
Мо з месяц усё было іначай:
Яшчэ зялёным быў папас,
Нічога жоўты ліст не значыў,
«Яшчэ Макар цялятак пас»
* * * * * Ну, а цяпер, чакаем снегу
* * * * * І маразца падмаразіць
* * * * * Зімы чакаем, лыжаў, снегу
* * * * * Няхай зіма хутчэй ляціць
|