Показать сообщение отдельно
  #20  
Старый 22.11.2011, 18:42
Вячеславич
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Чаму я не веру ў афіцыйную версію падзей 11 красавіка
Дзяржаўныя і набліжаныя да ўладаў СМІ робяць усё магчымае, каб гэтае нявер’е толькі ўмацоўвалася.
Сямён Печанко | 07:42, 22 верасня 2011
Навешванне ярлыкоў, недагаворкі, маніпуляцыя фактамі, а то і непрыхаваная хлусня — афіцыйная прэса, набліжаныя да ўладаў інфармагенцтвы і штатныя прапагандысты робяць усё магчымае, каб пасеяць недавер да афіцыйнай жа версіі прычын трагедыі ў мінскім метро. Прыкладаў шмат, таму спынюся на самых свежых.
«Мы жылі ў мірнай, спакойнай, радаснай краіне»
На пяты дзень суда па справе тэрактаў дзяржаўнае агенцтва БелТА змясціла каментар пад загалоўкам «Яны ўзарвалі наша быццё». Артыкул вельмі характэрны, бо тут ёсць усё з вышэйпералічанага — ад маніпуляцый да ярлыкоў. Аўтар Максім Гілевіч пачынае з таго, што наўпрост называе абвінавачаных Кавалёва і Канавалава тэрарыстамі. Хоць права такое мае толькі суд. І не дай бог "Нашай Ніве" такое напісаць -- нас бы зараз жа чакала папярэджанне і штраф.
«Мы жылі ў мірнай, спакойнай, радаснай краіне. Выбух у Віцебску здаваўся нам дзіцячым свавольствам. Выбух у Мінску на Дзень незалежнасці — хуліганствам, хай і занадта жорсткім. Выбух у метро паставіў кропку», — працягвае аўтар. Спецыфічнае, прызнаюся, ўяўленне ў спадара Гілевіча пра спакой і радасць, калі паўсотні параненых у Віцебску і гэтулькі ж ў Мінску падаюцца яму ўсяго толькі свавольствам і хуліганствам. Што тут казаць пра такую «дробязь», як арышт сотняў дэманстрантаў і пасадка ў турму кандыдатаў у прэзідэнты ў дзень выбараў. Хіба што гэта ўжо стала нормай для «спакойнай і радаснай краіны».
Дробяззю для аўтара аказалася і злёгку зманіць пра ўвядзенне надзвычайных мераў бяспекі на масавых мерапрыемстваў. Ён сцвярджае, што «краіна стала другой, падазронай» пасля 11 красавіка. Нагадаем жа яму, што турнікеты і металашукальнікі з’явіліся ў 2008 годзе, пасля «хуліганства» каля стэлы на праспекце Пераможцаў.
Ответить с цитированием