Показать сообщение отдельно
  #126  
Старый 11.03.2011, 16:46
Виктор Трэвис
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Пройдзе бо калісьці чарговае "насланне" жыць задарма, за нечы рахунак, па прыкладзе чарговага куміра ад палітыкі, скончыцца чарговы няўдалы эксперымент якi даказвае, што непісьменная "кухарка" кіраваць дзяржавай не павінна, тым больш, да гэтага, яна і на сваёй кухні не ахці якой была спрытнай... А галоўнае, не можа па жыцці нешчаслівы чалавек, якi не мае сем'і, тым больш, які робiць няшчаснымі нават сваіх самых блізкіх людзей, як бы ён гэтага не жадаў ці не казаў на словах, кагосьці зрабіць шчаслівымі. Можна панастроваць у кожнай вёсцы "водныя палацы" за чужы рахунак і за кошт і так жабрака насельніцтва, можна 24 гадзіны ў суткі пераконваць, што мы жывём добра і грэчка за 16000руб. гэта добра, можна ашукаць людзей шмат разоў, але не атрымалася яшчэ ні ў каго ў гісторыі чалавецтва падманваць свой народ увесь час... Трэба рыхтаваць будучых палітыкаў і кіраўнікоў пачынальна са школы, выбіраць лепшых, якія даказалi сваім жыццём, вопытам і справамі здольнасць зладзіцца з ускладзенымі народам на іх абавязкамі, а не тых, у каго "рукі чэшуцца", горла мацней і больш, і язык як у цыгана...
Апрычнікі
Пэўна ўжо, такі закон прыроды,
Змацаваны тысячамі ран:
Знойдуцца апрычнікі заўсёды,
Як на троне з'явіцца тыран.
Непрыкметна ціхія дагэтуль,
Невукі, дапяўшы да пасад,
Выканаюць з радасцю за гэта
Нават самы жудасны загад.
Будуць шчыраваць і без загада,
Каб сваю адданасць паказаць.
Выгрызаць прыдуманую здраду,
Іншадумства чыста вымятаць.
Будуць услаўляць тырана гучна,
Называць празрыстай каламуць…
А калі настане момант зручны —
Першымі ж тырана прададуць.
І напішуць успаміны потым,
Як нягоднік, кат і цемрашал
Ледзьве не штодзённа іх, гаротных,
Да нядобрых справаў прымушаў…
Так і дажывуць беспакарана,
Ціха скончаць лік гадам сваім.
Знікнуць. Да наступнага тырана.
Каб ізноў з'явіцца разам з ім.
Кузменка Змітрок
Ответить с цитированием