МОВА МАЯ, МОВА!
Мова мая, мова!
Цэлы час ў няволi,
Чую твае словы
Толькi ў лесе, ў полi.
Што цяпер з табою?
Што з цябе зрабiлi?
Мачахаю злою
Мы з табою былi.
Нежаданай стала,
Нiшчылi паволi,
Каб хутчэй сканала,
Не жыла нiколi.
Дзе душа людская?
Як мы дапусцiлi:
Родная такая,
Ды ўсё ж не любiлi.
Гналi цябе з хаты,
Каб не галасiла,
Каб схаваць за краты,
Дзе была б магiла.
Прызнаваць не хочам,
Зразумеем з часам:
Калектыўны злочын
Мы чынiлi разам.
Кузменка Змітрок
|