АДЗIНЫ ШЛЯХ
Рабы. Заўжды адвечныя рабы,
Стаць iншымi не хочам намагацца,
На нашых спiнах выраслi гарбы:
Прад моцнымi мы звыклi нагiбацца.
Чаму зусiм не хочам вольна жыць?
Сваёй не трэба нават нам дзяржавы,
Не ведаем, што з воляю рабiць,
Хоць лiчыцца: народ бясконца правы.
Ды змагары заўжды ў народзе ёсць!
Для перамогi iх занадта мала,
Але, як кажуць, гэта тая косць,
Дзе б паступава мяса нарастала.
Спакон вякоў не быў народ такi,
I змагароў загiнула нямала,
Яны – наш скарб бясцэнны дарагi,
Сумленне i надзея, наша слава.
Але клiч продкаў не пачулi мы,
Рабамi зноў жадаем заставацца,
Нiяк не хочам пакiдаць турмы,
З мiнулым не жадаем развiтацца.
Але чаму амаль усе рабы?
Такiмi продкi не былi нiколi,
Заўжды, каб жылi ў сэрцы без журбы,
Ёсць шлях адзiны – любы шлях да волi.
Анатолiй Iванавiч Балуценка
|