Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР.

Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР. (http://politikforum.ru/index.php)
-   Белоруссия (http://politikforum.ru/forumdisplay.php?f=11)
-   -   Прывітанне ўсім! Тэма для тых, хто шануе родную, матчыну мову! (Разважанні, (http://politikforum.ru/showthread.php?t=4259)

Тамара Миха 04.04.2010 23:12

Дазволю сабе не згадзіцца з Вамі. На тым самым рэферэндуме працуючая моладзь якраз галасавала і ў значнай большасці галасавала за двухмоўе, праз тыя перагібы, што адбываліся на месцах з-за нашай ужо прывычнай звычкі (а мо і знарок?) любы загад зверху выконваць з павышанай стараннасцю, якая суседнічае з непамерным глупствам. Я не за мяжой была ў гэты час і добра ведаю, аб чым разважала тады моладзь і ў горадзе і ў вёсцы.

Тамара Миха 04.04.2010 23:41

Валерыю:
Так, не чытае і не паважае сваёй роднай мовы больш, чым у крытыкуемыя савецкія часы, калі руская мова лічылася маці славянскіх моў і "вялікага рускага брата". Наша пакаленне ведае мову якраз дзякуючы літаратуры, бо, згадзіцеся не вельмі часта мы карысталіся, ці карыстаемся ёю ў звычайным жыцці.
Прымушаю чытаць сына,які да 10 год чытаў усё ўзахлёб, як кажуць, на абедзвюх мовах, а зараз акрамя праграмнага нічога не хоча браць у рукі. Самой сябе становіцца жахліва, бо разумею: не тое раблю. З замілаваннем чытаю яму Коласа,а сын глядзіць на мяне, як на дзівачку. Хто тут вінаваты? Лукашэнка, Шушкевіч, савецкія часы, бацькі,час, грамадства, альбо ўсё разам і кожны па-асобку? Зараз заахвочваю яго жаданне зразумець сёе-тое з украінска-моўных каналаў. Прыводжу беларускія адпаведнікі. Можа хоць праз які час зробіць належныя высновы. А можа і не,хто ведае. Навязваць свой погляд нават падлетку-няўдзячная і шкодная справа.
Са святам усіх суайчыннікаў! Цярпення і паразумення!

Любовь Суда 10.04.2010 08:23

Вось знайшла заметку: Толькi 5-я частка школьникау вучыцца па-беларуску.
http://news.open.by/country/8904

Тамара Миха 10.04.2010 11:40

Думаю, што рэальная колькасць значна меньшая.

Вероника Кач 17.04.2010 12:58

Песня Марыны
Не магу я знайсці тое слова,
Каб красу расказала тваю.
Не магу я знайсці тое слова,
Каб любоў расказала маю.
Не магу параўнаць цябе з зоркай,
Бо не свеціць зара над зямлёй.
Не магу параўнаць цябе з кветкай -
Не цвіце ў садзе кветка зімой.
Не магу параўнаць я і з сонцам
Тваіх ясных агністых вачэй,
Бо не свеціць і сонца з нябёсаў
Яркім светам у цемры начэй.
Толькі з песняй цябе параўнаю,
Што у сэрцы сваім берагу.
Тую песню я вечна спяваю,
Без той песні я жыць не магу.
Музыка Исаака Любана, слова Адама Русака, исполняет Ирина Сапунова.

Тамара Миха 24.04.2010 19:21

Я шчыра люблю неспакойных і смелых,
І тых, хто сабе не даруе віну,
Люблю маладых і люблю пасівелых.
Я многіх люблю, а кахаю-адну...
Каханне ніколі не ведае меры,
Каханне прыносіь з сабой навіну.
І пэўна ніколі ніхто не згадае,
За што ён кахае на свеце адну...

Любовь Суда 13.08.2010 08:34

Прывiтанне ўсiм! *Якi настрой?

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК 13.08.2010 12:45

Сёння ў нашай хаце свята!

Любовь Суда 20.08.2010 21:18

Якое свята? (dt)


Текущее время: 23:47. Часовой пояс GMT.

Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2026, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot