Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР.

Политический форум о политических событиях в России, Украине, странах бывшего СССР. (http://politikforum.ru/index.php)
-   Белоруссия (http://politikforum.ru/forumdisplay.php?f=11)
-   -   Стихи и песни на белорусском языке!!! (http://politikforum.ru/showthread.php?t=16430)

Геннадий Гкинк 27.02.2011 05:19

Мой родны кут
(Мой край родной)
Музыка Лученок И. Слова Колас Я.
Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю,
І там душою спачываю (2 р.).
Вось, як цяпер, перада мною
Стае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькае ложа
І елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання
У апошні вечар раставання.
Люблю цябе, мой бераг родны,
Дзе льецца Нёман срэбраводны,
Дубы дзе дружнай чарадою
Стаяць, як вежы, над вадою.
Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы (2 р.)!
а-а-а-а-а-а-а-а
Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы (2 р.)!

Вячасла К кшан 27.02.2011 14:07

Вельмi хацелася б пабачыць у гэтай цеме верш У.Караткевiча "Дзе мой край"

Виктор Трэвис 27.02.2011 15:48

Дзе мой край?
Уладзімір Караткевіч
Дзе мой край?
Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш
Там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзьвіною, нібы карабель...
Там, дзе сэрца маё зь першым крокам, як молат, заб'ецца,
Калі б нават сьляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Што сьляпым?
Нават мёртвым успомню высокія зоры,
Над ракою чырвонай і цьмянай палёт кажаноў,
Белы ветразь на сініх, на гордых, як мора, азёрах,
І бары-акіяны, і неба - разьлівы ільноў.
Дзе мой край?
Там, дзе людзі ніколі ня будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, - ударыш, і зломіцца меч.
Дзе мой край?
Там, дзе мудрыя продкі ў хвоях паснулі,
Дзе жанчыны, як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты, як дождж залаты. А сівыя матулі,
Як жніўё з павуціньнем і добрае сонца ўгары.
Там зьвіняць
Неўміручыя песьні на поўныя грудзі,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клінок.
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калі сонца зь зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Ты - наш край.
Ты - чырвоная груша над дзедаўскім домам,
Лістападаўскіх зьнічак густых фасфарычная раць,
Ты - наш сьцяг, што нікому, нікому на сьвеце, нікому
Не дамо абсьмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
Мы клянёмся табе
Баразной сваёй першай на полі
І апошняй ральлёй, на якую ўпадзём у журбе.
Мы клянёмся табе, што ніколі,
Ніколі,
Ніколі,
Так,
Ніколі ня кінем,
Ня кінем,
Ня кінем цябе.

Гаврилюк 27.02.2011 22:50

Я з таго пакалення…
Мілагучнасць маўлення ўспрымаць не “пантова”,
Я з таго пакалення, што цуралася мовы.
Я з таго пакалення, што крычала: “Дзяроўня!”,
Не дай бог, загаворыць па-вясковаму роўня!
На палях угнаенняў брыдкі пах, а не водар,
Я з таго пакалення, дзе сялянства – не гонар.
Корміць пашу насеннем хлебаробская сіла…
Я ж з таго пакалення, што Краіна ўскарміла!
Дзяўчынё гарадское, украінка – ды й годзе! –
Як я смачна чытала пра “людзей на балоце”!
Суткі седзячы колам, не выходзячы з хаты,
Як рыдала я ўголас ад “Альпійскай балады”!
Апякала навала, гора ціснула скроні,
Быццам СЭРЦА трымала я НА ўласнай ДАЛОНІ…
Час кідаці каменне, час збіраці каменне…
Так балюча-балюча за маё пакаленне…
Мне за боль несуцешны, Бог, памылкі закрэслі!
За любоў, і за вершы, і за светлыя *песні.
Што каштоўнага маю, *я з адказнасцю сталай,
Як гусляр, *праспяваю ля *“Кургана” Купалы.

Виктор Трэвис 10.03.2011 17:49

ПРАШУ ВЯСНУ

Гляджу на каляндар: вясна павiнна быць,
А холад ўсё нiяк не адпускае,
Даўно пара прыйшла, каб гнёзды птушкам вiць,
Вясна умоў прыдатных не стварае.

I на душы пакуль незразумелы сум,
Не ведаю, яго як пазбаўляцца,
Хачу, ад холаду хутчэй мiнуў каб глум,
Цяпло сагрэе, можна закахацца.

Вясна, але зiмовы холад у душы,
I сонейка не хоча паказацца,
Даўно стаю каля жаданай ўжо мяжы,
Пара вясне цудоўнай пачынацца.

Працяглы час надвор'я добрага няма,
Ад холаду душа мая сумуе,
Хутчэй здае сваю уладу хай зiма,
Кахання радасць сэрца хай пачуе.

Душа хай вельмi не сумуе i не спiць,
Каханне прыйдзе, i яна прачнецца,
Вясна заўсёды здатна вабны цуд стварыць,
Душа на поклiч iншай адгукнецца.

Вясна, хутчэй прыходзь ў маю душу!
Наяве каб ажыццявiлiсь мары,
Кахаць жадаю i вясну маю прашу,
Далей не засталася каб без пары.

Виктор Трэвис 10.03.2011 17:51

КАХАННЕ I ВЯСНА

Вясна. Каханне. Птушак пералiвы.
Душы вясною хочацца спяваць,
Бо вабны час цудоўны ды iмклiвы
Даруецца, каб песцiць i кахаць.

Як абмiнула палкае каханне,
Хаця вясна, ў душы вясны няма,
Вакол iдзе ў прыродзе мiлаванне,
Цвiце вясна, а на душы зiма.

Вясна iдзе, а на душы маркотна,
Яе гнятуць бясконца халады,
Кахаць вясною хораша i модна,
Бо ў сэрцы не павiнна быць бяды.

Вясну паслухай, голас яе дзiўны!
Натхненне дорыць шчодрая вясна,
Цвiценне i спеў птушак пералiўны,
Душу красой хвалюе навiна.

Калi прыйшло жаданае каханне,
Цудоўнае яно ў любы сезон,
Вясновае прыемней адчуванне,
Яму не пагражае хуткi скон.

Вясна. Каханне. Радасць i натхненне.
Душа вясною голасна пяе,
Вясна даруе палкае iмкненне
I здатнасць пакахаць душы дае.

Виктор Трэвис 10.03.2011 17:55

ВЯСЕННЯЯ РАДАСЦЬ

Высока сонца, хутка снег сыходзiць,
I птушкi зноў вяртаюцца дамоў,
Цудоўная пара жыцця прыходзiць,
Падараваць каб шчодра радасць зноў.

Вясна! Што для душы быць можа лепей!
Пачуццi апiсаць не хопiць слоў,
Такi прастор вясной ў блакiтным небе,
А на душы пяшчотнасць i любоў!

Прыемна сэрцу ад вясны заўсёды,
Ў праменнi сонца ззяе ўсё наўкол,
Няма чароўней цудаў у прыроды,
Дзiвосны вабны час ужо прыйшоў.

Час закаханых, час вялiкай згоды,
Заўсёды вельмi радасна кахаць!
Ды нельга вабнай упускаць нагоды,
Вясною каб каханне адчуваць.

Вясна душу красою расхвалюе,
Натхнення мора шчодра надае,
Вясна узнёслы стан душы даруе,
Уплыў магутны надта у яе.

Вясна – прыроды дзiўнай каралева,
Даць здатна шчасце сэрцу i душы,
Калi прыйшла вясна, магчыма смела
Кахаць, каб радасць зведаць без мяжы.

Виктор Трэвис 10.03.2011 18:03

НЕПАЎТОРНАЯ ВЯСНА

Прыгожая чароўная прырода,
Ды болей вабiць дзiўная вясна,
Цудоўная пара любая года,
Але мне падабаецца адна.

Вакол дзяўчат было прыгожых многа,
Ды я сп'янеў, як быццам ад вiна,
I потым ўжо не заўважаў нiкога,
Мне стала падабалася адна.

Чаруе восень i зiма, i лета,
Але вясною толькi не да сну,
I не зусiм паганая прыкмета,
Калi жадаеш любую адну.

Узнёсла я сваю вясну кахаю,
Кахання цуд п'ю доўгi час да дна,
К вясне пяшчоту толькi адчуваю,
Яна мне падабаецца адна.

Вясна мяне цяплом ураз сагрэе,
Ёй не ўласцiвы здрада i мана,
Заўжды вясной ў душы каханне спее,
Таму мне падабаецца вясна.

Хачу я мець вясну ў душы заўсёды,
З гадамi больш чароўная яна.
Так добра, што iснуе у прыроды
Такая непаўторная вясна!

Виктор Трэвис 10.03.2011 18:05

ТАК ХОРАША!

Так хораша! Каханне надышло,
Яно з вясной на крылах шыбавала,
Ў душы пяшчотай дзiўнай расцвiло
I адчуванне шчасця даравала.

Вакол ўсё, нiбы снегам, замяло:
Пялёсткi вiшня белыя скiдае,
Кахання шчасце мне вясной прыйшло,
Вясна – пара кахання залатая.

Чамусьцi зацягнулася вясна,
Зiма яе ў сваiх руках трымала,
Была зiмою доўгаю адна,
Вясна прыйшла, пяшчотна пакахала.

Цудоўна, што не будзе халадоў,
Што болей не гнятуць душу марозы,
Цяпер ў маёй душы цвiце любоў,
Ад адзiноты больш няма пагрозы.

Хачу, працяглай каб была вясна!
Няхай маё каханне не мiнае,
Я хмельная цяпер, як ад вiна,
Каханне, як на крылах, узнiмае!

Так хораша! Душа мая пяе!
Ад ўзнёслых нот знiкае перапона,
Няма прыемней твора для яе,
Чым гук вясельны марша Мендэльсона.

Виктор Трэвис 10.03.2011 18:06

РАЛЛЯ КАХАННЯ

Затрымалась вясна на палетках,
Я даўно зачакалась вясну,
Бо прыемна, калi сады ў кветках
I прачнецца прырода ад сну.

Бо вясной ўсё навокал прыгожа,
Крочыць новае кола ў жыццi.
Мне душу хто сагрэць дапаможа,
Каб прачнулiсь мае пачуццi?

Нешта доўга ў душы затрымалась
I мая з лютай сцюжай зiма,
Бо хачу, каб хутчэй закахалась,
Ды цяпла ў душы кроплi няма.

Хачу, каб мацней сонейка грэла,
Кiну зерне кахання ў раллю,
Каб каханне зрастала i спела,
Хай душу супакоiць маю.

Бо стамiлась прыдатная глеба,
Колькi часу яшчэ ёй чакаць?
Я кахання хачу, нiбы хлеба,
Хай вясна дасць мне шанц пакахаць.

Завiтае вясна на палеткi,
Без аратага ў стоме зямля,
Хай расквецiць вясна ў душы кветкi,
Каб радзiла кахання ралля.

Виктор Трэвис 10.03.2011 18:15

ДЗЯВОЧАЕ КАХАННЕ

Зразумець не магу, што здарылась са мной,
Адчуваю, што стала другою,
Я нiколi раней не бывала такой,
Ды змянiлась з сустрэчы з табою.

Стала радасным светлым чароўным жыццё,
Першы раз прыйшло ў сэрца каханне,
Быццам крылы дало мне цяпер пачуццё,
Я чакаю з надзеяй прызнання.

Ззяе сонца цудоўна ў душы цэлы час,
Я жадаю, каб ты закахаўся,
I каханне ўзаемнае зблiзiла нас,
Каб кахання майго не цураўся.

I пачуццi цяпер б'юць ў душы цераз край,
Бо пяшчотнай яна надта стала,
Каб мне шчасце спаткаць, ты мяне пакахай,
Бо адной пакахаць – вельмi мала.

Першы раз цуд адчуць i пяшчотна кахаць!
Стрымаць буру ў грудзях няма сiлы,
Ў думках страсна жадаю цябе абдымаць,
Губы шэпчуць бясконца: «Мой мiлы!»

Пакахала, вакол свет змянiўся ураз,
Як жыла я раней без кахання!
Ды набыла душа адну з лепшых украс,
I чакаю цяпер мiлавання.

Виктор Трэвис 10.03.2011 18:19

ЮНАЦКАЕ КАХАННЕ

Як выйсцi на спатканне адвячоркам,
Агонь кахання полымем гарыць,
Прыемна паглядзець у вочы зоркам
I аб каханнi з любай гаварыць.

Цудоўна прадугледзела прырода,
Што сэрца здатна палка пакахаць,
Каханню не замiнка перашкода,
Бо радасна каханых сустракаць.

Што ў свеце лепш юнацкага кахання?
Яно вядзе на незвычайны шлях,
Бо радасна ад першага прызнання,
I сэрца б'ецца, аж гудзе ў вушах.

Цудоўна за руку каханай ўзяцца,
Праз рукi пабяжыць кахання ток,
I хочацца бясконца цалавацца,
Ды не ўдаецца хоць адзiн разок.

З каханай быць жадаю болей разам,
А зоркi ў ясным небе зiхацяць,
Шчаслiвы не глядзiць зусiм за часам,
Каханую нялёгка адпускаць.

Прайшло юнацтва, толькi успамiны
Адведваюць у сталыя гады,
Юнацкаму каханню мы павiнны
За цуд дзiвосны дзякаваць заўжды!

Виктор Трэвис 10.03.2011 18:26

ЛУЖЫ

Ў цеплыню i нават ў сцюжу
Мне прыемна стаць у лужу,
На мяне сварыцца мама,
Крочу я па лужах прама.

Як па вулiцы iду
Лужу кожную знайду,
Не магу я супынiцца,
Бо i ў сне мне лужа снiцца.

Не магу зрабiць нiчога,
Я адзiн, луж вельмi многа.
Як мне не сысцi з дарогi,
Самi ў лужу нясуць ногi?

Калi ногi прамачу,
Сварыць мама, ды маўчу,
Трэба ў лужыны ўступаць,
Сам хачу жыццё пазнаць.

Я не буду ў лужы мокры,
Бо абутак маю добры.
Прабягу, вярнусь назад,
Кожнай лужы вельмi рад!

Падабаецца мне дужа
На маёй дарозе лужа,
Няхай мама зноў сварыцца,
Буду ў лужы станавiцца!

Виктор Трэвис 10.03.2011 18:30

ДАЛЁКАЯ РАДЗIМА

Калi далёка ад Радзiмы,
Ў душы ад успамiнаў боль,
Зямля, цябе што нарадзiла,
Ва ўяўленнi заўжды з табой.

Радзiма даць у змозе сiлы,
Ў душы пяшчота ад яе,
Ды разлучыў нас лёс нямiлы,
Туга спакою не дае.

Радзiма побач – ёсць нягоды
Ад халадоў або завей,
Ды на адлегласцi заўсёды
Любоў к ёй значна гарачэй.

Хоць я далёка ад Радзiмы,
Ды адчуваю ясна зноў:
Не ахалодзяць сэрца зiмы,
Бо ёсць адвечная любоў.

Яна, як зорка, залацiцца,
Ды не магу яе дастаць,
Ва ўяве бачу, часта снiцца,
Радзiму лепей не кiдаць.

Але яшчэ надзею маю,
Дай Бог, мне да таго дажыць,
Каб пра адданасць свайму краю
Мог асабiста гаварыць.

Виктор Трэвис 10.03.2011 18:33

МАЎЧАННЕ – ЗОЛАТА

Хоць праўда, ды прычына болю,
Калi яе казаць штодня,
Каб субяседнiк меў патолю,
Яму мiлей заўжды хлусня.

Каб добрым быць, хлусiць больш трэба
I камплiменты гаварыць,
Пашану ўзносiць ўсiм да неба
I славу ўяўную дарыць.

Бо падабаецца лiслiвасць,
А словы праўды – як нажы,
Ды людзям лепш няпраўды мiласць,
Спакой i радасць для душы.

I нездарма ў народзе слова
Пачалi срэбрам велiчаць,
Як срэба, любая размова,
Ды золата – заўжды маўчаць.

Маўчанне не прыносiць стому,
Пакут i здзекаў ад абраз,
Лепш праўды не казаць нiкому,
Не стаў каб кепскiм настрой ўраз.

Маўчаць заўсёды i бясконца,
Дзе мог сказаць, лепш прамаўчаць,
Жыццё каб грэла, нiбы сонца,
Каб радасць ў сэрцы адчуваць.

Виктор Трэвис 10.03.2011 18:36

СIЛА Ў СЛАБАСЦI

Няпроста нарадзiцца не мужчынай,
Ды, калi лёс такi, патрэбна жыць,
Заўсёды трэба быць пластычнай глiнай,
Чакаць, каго з цябе пачнуць ляпiць.

Ды значна горай, калi так здарыцца,
Што глiна непатрэбнаю ляжыць,
Бо з часам камень можа утварыцца,
Каб ўраз душу дзявоцкую ссушыць.

Калi ўласцiва годнасць чалавеку,
I назалежнасць хочацца любiць,
Здараецца, што прыйдзецца давеку
У адзiноце жаласнай пражыць.

Ды не заўжды няшчасныя жанчыны,
Пакласцi можам моцны пол ля ног,
Напэўна, самi у бядзе павiнны,
Хто з нас мужчыну утрымаць не змог.

Даўно вядома: слабасць – наша сiла,
Заўсёды памяркоўнай лепей быць,
Каб доля толькi горача любiла,
Быць трэба глiнай, дазваляць ляпiць.

Бо розум i краса не вызначаюць,
Няшчаснай цi шчаслiвай быць ў жыццi,
Пяшчота з ласкай толькi сiлу маюць,
Каб разам з любым па жыццю iсцi.

Виктор Трэвис 11.03.2011 00:42

СЛУХАЦЬ РОЗУМ

Так верыць я каханаму хацела!
Здавлась, што i ён мяне кахаў,
З надзеяй ў вочы сiнiя глядзела,
I ён мяне пяшчотна цалаваў.

Ад пацалункаў хутка затрымцела,
Мяне, мо, пацалункi падвялi?
Зусiм бязвольным станавiлась цела,
Салодкую з iм ночку правялi.

А зараз я сыночка калыхаю,
Такiм не быў, як бацька, я малю,
Ў душы кахання больш не адчуваю,
Цяпер сыночка любага люблю.

Каханне дзiўны цуд ў жыццi стварае,
Кахання кветка вырасцiць плады,
Пылок як без кахання прападае,
Для кветкi шмат напередзе бяды.

Ў жыццi каб шчасце адчувалi дзеткi,
Была да iх бацькўская любоў,
Зарана апыляць не трэба кветкi,
Каб пацалунак не нашкодзiў зноў.

Хоць розуму не хоча слухаць цела,
Ды, каб былi жаданымi плады,
Пазбегнуць каб бяду ў жыццi умела,
Лепш скарыстацца розумам заўжды.

Виктор Трэвис 13.03.2011 02:31

ХАЛАСЦЯК

Я халасцяк, адвечны халасцяк!
Каханне сэрца мне не зачапiла,
Ды зараз закахаўся, як прасцяк,
Сапраўднае сустрэў, нарэшце, дзiва.

Ласкава ў сiнь яе вачэй гляджу
I ад красы не ў змозе адарвацца,
Адразу ёй адкрыў сваю душу,
Прыйшла пара пяшчотна закахацца.

Багата ведаў розных я дзяўчат,
Але яна маю душу кранула,
Цяпер наяве вабны рэзультат:
Мая душа ў каханнi патанула.

I зараз па цячэнню я плыву,
Няма жадання нават супынiцца,
Каханне закруцiла галаву,
I што здарыцца, хай хутчэй здарыцца.

Ад радасцi танцуй хоць i спявай,
Душа няспынна хоча весялiцца,
Напоўнiлася шчасцем цераз край,
Кахання б'е магутная крынiца.

Быў халасцяк, адвечны халасцяк,
Але цяпер жадаю ажанiцца!
Чаму прыйшло каханне позна так?
Каханнем палкiм буду ганарыцца!

Анатолiй Iванавiч Балуценка

Марат Мипст 18.03.2011 20:28

"Родная мова" М. Танк

З лягендау i казак былых пакаленняу,
З калосся цяжкога жытоу и пшанiц,
З сузор’яу i сонечных цеплых праменняу,
З грымучага ззяня бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, что лягло назауседы у аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, -
Ты выткана, дзiуная родная мова.
Няма на зямлi таго шчасця i гора,
Якога б ты нам перадаць не магла.
Няма такiх нетрау, глыбокага мора
I гор, праз якiя б ты не правяла
Маня на радзiму, туды, дзе сягоння
Стаiць акрываулены вораг з пятлей
Над спаленай хатай, над родным загонам,
Над будучыней I над песняй маей, -
Над тым, што было i век будзе вольным.
Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваiм
Праз цемру I горы змаганняу суровых
Калi ж ападзе I развеецца дым
I нiвы васкросшыя закаласяцца, -
I зноу прашумiш ты вясновым дажджом
I зноу зазвiнiш ты у кожнай у хаце,
Цыбмалам дасi iх сарэбраны гром
I вусны расквецiш усмешкай дзiцяцi.

Ларочка 20.03.2011 12:31

У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: "Калi ласка!.."
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною.
Трапiць госць у будзень, а цi ў свята:
– Калi ласка, калi ласка, ў хату!
Не паспелi сесцi пры сустрэчы,
Як патэльня засквiрчэла ў печы,
Ды i чарка блiснула дарэчы.
Бульба, смажанiна i каўбаска,
Пакаштуйце, людцы, калi ласка!
Хлопец кажа дарагой дзячыне:
– Калi ласка! Будзеш гаспадыняй!..
Эх, жыццё збудуем мы прыгожа,
Ўсе з табой нягоды пераможам.
Гром грымiць. З нябёсамi размова:
– Калi ласка, цёплы дождж вясновы!
I не вельмi буйны i не рэдкi –
На сады, на пушчы, на палеткi,
На грыбы, на ягады, на кветкi...
– Калi ласка! – наш зварот бясконцы.
Мы гаворым ранiшняму сонцу:
– Калi ласка, сонца, выйдзi з хмары,
Радасцю аблашчы нашы твары,
Ты ўзнiмi з сабою нашы мары!
– Калi ласка!.. – нашай роднай мовы
Шчырыя i ветлiвыя словы.
*
Пятрусь Броўка

Марина Гкишкэ 21.03.2011 04:07

СПАТКАННЕ З РАДЗIМАЙ

Калi далёка ад Радзiмы,
Прыемна ўспомнiць край любiмы,
I дапаможа перш-наперш
Хутчэй ўсяго прыгожы верш.

Як ў сэрцы смутак неадольны,
I час ад спраў знайшоўся вольны,
Прыйшла каб радасць ў сэрца зноў,
След прачытаць хоць колькi слоў

На беларускай роднай мове,
I знойдзецца натхненне ў слове,
Мiне туга ад вабных слоў,
I радасць запануе зноў.

Як здзейснiцца удала мэта,
След шчыра дзякаваць паэта,
Што здатны зноў магчымасць даць
У роднай хаце пабываць.

Не трэба на цягнiк бiлеты,
Бо здольны цуд зрабiць паэты:
Ў душы пачуццi аднаўляць,
Каб Бацькаўшчыну адчуваць.

Тугу з душы верш хутка здыме,
Нiбы ў гасцях быў на Радзiме,
След ўсiм паэзiю любiць,
Часцей каб на Радзiме быць!

5.09.1993
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Марина Гкишк 21.03.2011 04:10

БУДУ ВЯРТАЦЦА

Краса роднай зямлi палка вабiць мяне,
Бо чароўны яе краявiды,
I любоў да Радзiмы павек не мiне,
Таму сэрцам мой край не забыты.

Не жыву трэць стагоддзя на роднай зямлi,
Часам ў госцi я к ёй наязджаю,
Бо далёка шляхi мяне ўбок завялi,
Ды Радзiму пяшчотна кахаю.

Дзе б нi быў у жыццi i на што б не глядзеў,
Вынiк з роднай зямлёй параўнаю,
Ды нiдзе больш натхнення нiколi не меў,
Як на роднай зямлi адчуваю.

У дзяцiнстве прайшлi мае ногi зямлю:
I лясы, i лугi, i балоты.
Любы Сож мой, цябе я бязмежна люблю!
Ты багата мне даў асалоды.

Ад Радзiмы жыву я далёка цяпер,
Ды заўжды яе ў думках трымаю.
Я вярнусь да цябе, дарагая, павер!
Ды магчымасцi зараз не маю.

Зямля родная клiча даўно да сябе,
Хопiць блуднаму сыну бадзяцца,
Iрвусь сэрцам, каб зноў прытулiцца к табе!
Хутка буду, нарэшце, вяртацца.

Марина Гкишкэ 21.03.2011 04:14

ЛЮБIЦЬ МОВУ

Свая, ды забытая мова,
Хоць вершы на ёй я пiшу,
Не кожнае ведаю слова
I ў слоўнiкi часам гляджу.

Iснуе двухмоўя спакуса,
Каб родную мову забыць,
Карэнне свае беларуса
Паволi бясследна згубiць.

Ды мову выдатную шкода,
Не горай яна iншых моў,
Патрэбна, каб ў сэрцы народа
Зноў к ёй запалала любоў.

Любоў да сваёй, беларускай,
Пяшчотнай i шчырай такой!
Пакуль мову лiчым нагрузкай,
Ды з ёю набудзем спакой.

Каб зноў падабалася мова,
Умовы патрэбна ствараць:
Красу беларускага слова
Паэтам ў радках паказаць.

Каб шчасце прыйшло да народа,
Хто родную любiць зямлю,
Каму сэрца песцiць свабода,
Той вывучыць мову сваю!

29.08.1993

Марина Гкишк 21.03.2011 04:17

РОДНАЯ МОВА

Мова мая, мова,
Да цябе благаю!
Родная, ды словы
Ўсе твае не знаю.

Так ў жыццi бывае,
Што ў натоўпе мацi
Незнарок спаткае
Сталае дзiцяцi.

З роднай – надта цупка,
Для чужой – удача,
Ды свая галубка
Толькi горка плача.

Да чужой даволi
Ўзнёслай ласкi маем,
Ды сваю нiколi
Песцiць не жадаем.

Страцiлi мы сорам:
Сваю мову-мацi,
З яе цяжкiм горам,
Мець не хочам ў хаце.

Стаiць на парозе,
Бачны яе мукi.
Хто яшчэ у змозе,
Працягнiце рукi!

13.07.1993

Анатолiй Iванавiч Балуценка

V D 21.03.2011 14:23

зацалованы маім каханнем,
спадканнем у сіняе ночы,
хочаш,каб побач з табою,
сваёю я рыфмай лунала...
чакала,што скажаш мне словы,
не новы сюжэт,але шчыры,
і раны ад слязамі заллюца,
зрастуцца ад словаў пясшчоты...
самоты маёй не заўважыў,
развашыў,што, лепш адзінота,
чым ўзлёты маіх зімніх мараў..
цяжарыў дзень ноччу сузорнай,
няроўны быў подых язміну...
задзьвіну я куфар з каханнем-
світання яму не ўбачыць.

Геннадий Гкинкэ 21.03.2011 18:40

IМКНУЦЦА ДА ЗОРАК

Да зорак немажлiва даляцець,
Мо i не трэба нават намагацца?
Калi занадта многага хацець,
То без нiчога прыйдзецца застацца.

Але упарта клiча вышыня,
I недасяжнасць, як каханне, вабiць,
Да зорак дацягнуцца – не гульня,
Бязглуздасцю хаця здаецца, мабыць.

Цiкава непазнанае пазнаць,
Адчуць, чаго яшчэ не адчувалi,
Каб новаму дарогу пракладаць,
На ростанях каб людзi не стаялi.

Давалi мары добрыя плады,
У космас летуценнiкi прарвалiсь,
Да зорак не iмкнулiсь каб заўжды,
У першабытным ладзе заставалiсь.

У кожнага свая ёсць вышыня,
О, як нялёка на яе ўзбiрацца!
Няма спакою ад яе штодня,
Але цудоўна ў зоркi закахацца!

Прыемна, як парыў ў душы не згас
Да зорак вабных угару цягнуцца,
Не кожнага чакае зорны час,
Але да зорак радасна iмкнуцца.

9.07.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Геннадий Гкинк 21.03.2011 18:41

УДЗЯЧНАСЦЬ

Адкахаю цябе, калi прыйдзе вясна,
I каханне спадзе белым цветам,
Зварушыла душу ты да самага дна,
I я вельмi удзячны за гэта.

I цябе нават я нi аб чым не прашу,
Без адказу аддана кахаю,
Ды кахання святло струменiцца ў душу,
Цеплыню ад яго адчуваю.

Мне прыемна глядзець на красу доўгi час,
Стала ты для мяне iдэалам,
Нечакана каханне спаткалася ўраз,
Падарыла мне шчасця нямала.

Ад агню маладосцi сагрэюсь цяпер,
Хай нястала, няхай толькi трохi,
Ты каханню майму хочаш вер цi не вер,
Развядуць нас па свету дарогi.

Ты спаткалася мне на жыццёвым шляху,
Хоць сустрэча кароткая будзе,
Ды пяшчоту у сэрцы адчуць зноў магу,
I душа ўдосталь шчасця набудзе.

Развiтаюсь з каханнем, як пройдзе вясна,
Бо яно – як альпiйскае лета,
Людзям радасць кахання для шчасця дана,
I табе вельмi ўдзячны за гэта.
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Геннадий Гкин 21.03.2011 18:42

ЧЫСТАЯ МОВА

Сваю мы мову доўгi час губiлi,
Цяпер аб здрадзе цяжка ўспамiнаць,
Яе амаль нiколi не вучылi,
Не намагалiсь нават размаўляць.

Калi нам трохi мову дазвалялi,
Iначай словы пачалi гучаць,
Бо рускiмi амаль цяпер ўжо сталi,
Iнакш пачалi словы называць.

Пабедай стала звацца перамога,
Супынку астаноўкай сталi зваць,
Каб роднага не ведалi нiчога
I мову перасталi паважаць.

Перахрысцiлi краму магазiнам,
Саветам сталi раду называць,
Не гума цяпер стала, а рызiна –
Упарта мову пачалi знiшчаць.

Спрадвеку мовы цуд – душа народа,
Якая мова, i такi народ,
Забрудзiлi мы мову, вельмi шкода,
Таму i шмат здараецца нягод.

Хачу, хутчэй каб мова стала чыстай!
А з ёю будзе чыстая душа,
I, як вясёлка, каб была iскрыстай,
Гучала ўзнёсла, быццам у вершах.

Виктор Трэвис 25.03.2011 03:21

СВАБОДА I МОВА

Мова для народа –
Дзiва залатое,
Страцiць яе шкода,
Мова – нiбы зброя.

Кажа роднай мовай,
Быццам бы смяецца,
Голас крышталёвы
I звiнiць, i льецца.

Як народ без мовы,
То няма народу,
Марнымi ўсе словы
Будуць пра свабоду.

Нас баронiць мова
Лепей моцнай зброi:
Першая умова,
Каб не стаць iзгоем.

Каб нашчадкi з часам
Нас не зневажалi,
Трэба, каб ўсе разам
Мову паважалi.

Каб абаранялi
Годнасць беларуса,
I прайшла, як хвалi,
Здрадзiць ёй спакуса.

13.07.1993

Виктор Трэвис 25.03.2011 03:25

СТАЦЬ БЕЛАРУСАМI

Што натхненне дае, спадзяванне?
Добра ўсё зразумела без слоў:
Да жаданай жанчыны каханне
I да роднай зямелькi любоў.

Калi сэрца яшчэ не астыла,
I жанчыну ёсць здольнасць кахаць,
Гэта вельмi вялiкае дзiва,
Трэба пiльна яго зберагаць.

Ды ўсялякае можа здарыцца,
I каханне растане, як снег,
Ў другi раз шанцы ёсць ажанiцца,
Так здараецца, гэта не грэх.

Але iншая справа – Радзiма,
Як яе перастанеш любiць,
Уявiць такi грэх немагчыма,
Ў такiм выпадку лепей не жыць.

Бо зямелька цябе гадавала,
Калыхала, як мацi, цябе,
З ёй шляхетна паводзiцца мала,
Ўсё, што вiнен, аддай для яе.

Трэба помнiць, што мы беларусы,
Што Рдзiма у нас – Беларусь,
I не трэба нам кепскай спакусы
На суседку вялiкую – Русь.

Бо вялiкаю Русь таму стала,
I дзяржаву змагла збудаваць,
Што ганебна i жорстка пачала
Ўсе народы сабе пакараць.

Слава Богу, набылi мы волю,
Гаспадарыць каб самi маглi,
Сваю долю, няшчасную долю
Ў свае рукi, нарэшце, ўзялi.

Каб яе утрымаць, трэба, мабыць,
Назаўжды пра Расiю забыць.
Беларускасць чаму нас не вабiць?
Нам патрэбна яе аднавiць.

Каранi ўсе каб нашы не ссохлi,
Трэба мовай сваёй размаўляць,
I знявечанай годнасцi кроплi
У струмень паступова збiраць,

Каб збiралась стременьчыкаў многа,
I ракой паўнаводнай цяклi.
Да свабоды адна ёсць дарога:
Трэба, годнасць каб мы набылi,

Палка каб палюбiлi Айчыну,
Не давалi сябе абражаць,
Каб сусед нас зусiм не паглынуў,
Трэба нам беларусамi стаць.

24.12.1992
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис 25.03.2011 03:29

СВАБОДА

Чужая справа – цёмны лес,
Ужо здаўна так кажуць людзi,
Як сам ў сваю душу улез,
То цемры i ў чужой не будзе.

Як чалавек прыходзiць ў свет,
Яму рашыць задачу трэба:
Хто ён, якi жыцця сакрэт,
Ляжыць дзе iснавання глеба?

Я сэнс жыцця ў жыццi шукаў,
Задачу гэту ўсе рашаюць,
Як досыць ёсць у iх падстаў,
Як да яе цiкавасць маюць.

Але кароткае жыццё,
I хутка трэба разбiрацца,
Каб не спаткалась небыццё,
I без адказу не застацца.

Ды кожны сам ў сваiм жыццi
Цуд аптымальны выбраць можа,
Каб шлях свой з радасцю прайсцi,
Лёс iншых справе дапаможа.

Каб невядомае пазнаць,
Патрэбна вельмi шмат работы,
Цудоўна радасць атрымаць,
Бо веды – тоеснасць свабоды.

16.11.1992
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис 25.03.2011 03:34

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ IДЭЯ

Зусiм сябе не баранiлi,
Цярпелi здзекi над сабой,
Заўсёды не народам былi,
Слухмянай цiхаю гурбой.

Нацыянальны дух i мроi
Для нас iдэяй не былi,
К нам беларускiя героi
З даўнiн глыбокiх не прыйшлi.

Працягла факт не непакоiў,
Ды час спаткаў мець грошы зноў.
Дзе гiстарычных ўзяць герояў?
Знайшлося месца для звяроў.

З характарам свiм плебейскiм
Даўно прыйшла пара канчаць,
Калi народам еўрапейскiм
Сябе жадаем адчуваць.

Свабоды дух пацiху тлее,
Каб шчасным быць, не знаць бяды,
Нацыянальную iдэю
Народу трэба мець заўжды.

З каго нам прыклад мець харошы
I праз стагоддзi, i цяпер?
Партрэт герояў даць на грошы,
Бо нонсэнс: на валюце – звер.

13.07.1993
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис 25.03.2011 03:39

РАДЗIМА

Беларусь, цябе кахаю
I даўно к табе хачу!
Моцна Львоў мяне трымае,
Кажа: «Не, не адпушчу!»

Клiчуць родныя палеткi,
Рэкi, поплавы, лясы,
Расцвiтаюць ў душы кветкi,
Як вакол беларусы!

Вабiць пошчак салаўiны,
Ў жыце залатым палi,
Ў свеце лепш няма краiны,
Прыгажэй няма зямлi!

Беларусь – мая пяшчота,
Разам быць з табой хачу,
Калi змогу дасць нагода,
Я на крылах прылячу!

Раней жылi мы агульна,
Адчувалась дабрата,
На душы з табой утульна
I на сэрцы любата!

Хутка да цябе вярнуся,
Павек будзем разам зноў,
Я табою ганаруся,
Маё шчасце i любоў!

26.09.1992
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис 25.03.2011 03:40

БЕЛАЯ РУСЬ

Белая Русь! Якiя словы!
Прыемна слухаць мне iх зноў,
Ў iх прыгажосць чароўнай мовы
I да зямлi бацькоў любоў.

Мы шмат гадоў не мелi волi,
Прыхiльнай доля не была,
I назву ўзнёслых слоў нiколi
Мая Радзiма не брала.

Цяпер стварылася краiна,
I скажа кожны беларус:
О, Беларусь! Мацней няспынна,
Тваёй я назвай ганарусь!

Русiфiкацыя, вядома,
Ў Беларусi нямала год,
Нацыянальную свядомасць
Амаль ўжо страцiў мой народ.

Не разважаў раней свядома,
Чужой была свядомасць мне,
Ды зараз воля – аксiёма,
Бо я жыву ў Галiчыне.

Ўсе з беларускага мы роду,
Каб беларусамi былi,
Культуру, мову i свабоду
Патрэбна, каб мы набылi.

22.10.1992

Виктор Трэвис 25.03.2011 03:41

ЦУД МОВЫ

Прыехаў дамоў з Украiны
Пабачыць, як людзi жывуць,
За волю змагацца павiнны,
Ды нешта яе не бяруць.

Спакойна i цiха заўсёды,
Няма мiтуснi, як заўжды,
Хто дыхаў паветрам свабоды,
Не можа трываць духаты.

Цi, можа, ўсе рускiмi сталi?
Цi болей мы ўжо не народ?
Адметнасць сваю растапталi
Ганебна за семдзесят год.

Прыйшла к нам з усходу навала,
Свайго не жадаем кахаць,
I словы, што мацi спявала,
Саромiмся мы вымаўляць.

Што скажуць калiсьцi нашчадкi,
Цi змогуць яны дараваць,
Ад мовы не будзе як згадкi,
Далей яе станем знiшчаць?

Каб дзецям спяваць ля калысак,
Ёсць родная мова у нас,
Касцёр прагарэў, тлее прысак,
Цуд мовы навечна не згас!

5.11.1992

Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис 25.03.2011 03:42

ПЕРШАЕ КАХАННЕ

Душа не ведала трывогi,
Быў дзiўны i цудоўны час,
Жыцця спакойныя дарогi
Хвалюючымi сталi ўраз.

Вясна прыйшла ў душу адразу,
Мiнула лютая зiма,
Знайшоў майго жыцця украсу,
Цяпер спакою больш няма.

Аб iм чуў шмат бесперастанна,
Але кахання сам не меў,
Яно спаткала нечакана,
Як быццам цяжка захварэў.

I навакольны свет змянiўся,
Душа ад радасцi пяе,
У невядомасць крок адбыўся,
Каханне сiлу надае.

Каханне – радасць i трывога,
Каб адчувалась плынь жыцця,
Няма найлепшага нiчога,
Святло iдзе ад пачуцця.

Яшчэ наперадзе прызнанне,
Шчаслiвы час i час пакут,
Цвiце ў маёй душы каханне,
У неба ўзносiць вабны цуд!

1.10.1993
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис 25.03.2011 03:45

РАДКI ГIСТОРЫI

Адкуль ўзялiся беларусы?
Ляжаць дзе нашы каранi?
Ў адказах досыць ёсць спакусы,
Ды трэба веды ў нашы днi.

Гiсторыю свайго народа
Павiнен добра кожны знаць,
Мы – невукi, i вельмi шкода.
Хто мы? Адкуль? I што чакаць?

Радкi гiсторыi заўсёды
Хавалi поўнасцю ад нас,
Але ёсць памяць у народа,
I не змянiць яе ураз.

Абмежаваць няпроста памяць,
Народа памяць – скарб святы,
Хаця хлуснi пранеслась замець,
Скарб агалiцца залаты.

Хай добрае або благое –
Шляхi гiсторыi сваёй,
Шляхетнае цi надта злое,
Але усё належыць ёй.

Таму павiнны ведаць людзi
Сваёй гiсторыi радкi,
Iнакш яна няздатнай будзе
Сказаць: адкуль ты, хто такi?

31.01.1995
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис 25.03.2011 03:51

ЮНАЦТВА

Юнацтва час прыйшоў, пара кахання!
Яно, як метраном, ў грудзях гучыць,
З дзяцiнствам адбылося развiтанне,
I па дарослых мерках трэба жыць.

Дзяцiнства i юнацтва, сталасць, старасць,
Працяглы час трывае развiццё,
Калi адна пара жыцця сканчалась,
Ў другую пераходзiла жыццё.

Юнацтва! Ў iм знаходзiцца цудоўна!
Бо радасць поўнiць грудзi без мяжы,
Ў юнацтве сэрца стукае няроўна,
Каханне спее ўзнёслае ў душы.

Ў юнацтве ўсё чароўна i прыгожа,
Бо мора шчасця здатна яно даць,
Пачуцце, нiбы компас, дапаможа
На ўсё жыццё каханых выбiраць.

Юнацтва – час адказны i трывожны,
Нялёгка долю вабную знайсцi,
Ды адшукаць яе павiнен кожны,
Ў прыгожай пары разам каб iсцi.

Юнацтва час! Чароўны, нiбы казка,
Ды вельмi шпарка праз жыццё бяжыць,
Яму ўласцiвы дабрыня i ласка,
I ў сталасцi прыемна з iмi жыць.
Анатолiй Iванавiч Балуценка

Виктор Трэвис 25.03.2011 03:52

НЕПРЫГОЖАЯ

Цi вiнаватая, што непрыгожая?
Але магу i я прыгожай стаць!
Здарылась дзiва каб, хто дапаможа мне?
Мяне хто можа шчыра пакахаць?

Не выгляд буду хай я непрыгожая,
Ды прыгажосць не будзе доўга грэць!
Затое я душой заўжды харошая,
Прыгожую душу патрэбна мець!

Каханне ўраз прыйшло, i я змянiлася
I не магу цяпер сябе пазнаць!
Бо змена к лепшаму са мной здарылася:
Цудоўна быць каханай i кахаць!

Каханне добрае, заўжды чароўнае,
I здатна дзiўны цуд з людзьмi тварыць,
Каб шчасце мець ў жыццi, яно галоўнае.
З каханнем непрыгожым люба жыць!

Хоць непрыгожая, але шчаслiвая,
За прыгажосць нiхто не дасць граша,
Калi прыгожая, але сварлiвая,
Ў прыгожым целе брыдкая душа.

Ды прыгажосць, як цуд, не ўсiх знаходзiла,
I не наесцiся з яе блiноў,
Непрыгажосць мая зусiм не шкодзiла.
Краса душы – на ўсё жыццё любоў!

Виктор Трэвис 25.03.2011 03:53

ХАЛОДНАЯ ДУША

Твая душа халодная чаму?
Каханне разагрэць яе не можа,
Не адгукнулась поклiчу майму,
Табе нiчога больш не дапаможа.

Чаму душа твая вясною спiць
I радасцi зямной не адчувае?
Вясна iдзе, каханне каб дарыць,
Увесну сталы лёд ў душы знiкае.

Хто столькi лёду у душу паклаў,
Што i вясною раставаць не хоча?
Таўшчэзны лёд адвечны холад даў,
I доля злосна над табой рагоча.

Вясна iдзе, растаялi снягi,
I лёд вадой празрыстаю збягае,
Калi ў душы ёсць хтосьцi дарагi,
Сваiм цяплом душу адагравае.

Няхай ў тваёй душы растане лёд
I возерам чароўным разальецца,
Ды песнi заспявае ў iм чарот,
Душа майму каханню адгукнецца.

Таму, як вечны холад у душы,
Яе вясна – прыгожае каханне,
Яна цяплом сагрэе без мяжы,
I з холадам надыдзе развiтанне.


Текущее время: 11:54. Часовой пояс GMT.

Powered by vBulletin® Version 3.8.6
Copyright ©2000 - 2026, Jelsoft Enterprises Ltd. Перевод: zCarot