|
|
|
Опции темы | Опции просмотра |
|
#1
|
|||
|
|||
ШКОЛЬНЫ ВАЛЬС
Дзяцiнства i юнацтва тут прайшлi, Чакае нас са школай развiтанне, Шмат ведаў мы i сталасць набылi, Пазналi сваё першае каханне. Усмешак мора радасных вакол! Цяпер адчулi: школу мы любiлi, Жыцця перыяд вабны тут прайшоў, I атэстаты сталасцi ўручылi. Цудоўна ззяе радасць у вачах! А школьны вальс гучыць ў душы бясконца, Жыццё прад намi адкрывае шлях, Ён залацiцца у праменнi сонца. Апошнi школьны развiтальны бал! I пары ў танцы кружацца шчаслiва, Дарослым кожны з нас сягоння стаў, Нам ў невядомасць шлях жыццё адкрыла. Мы дзесяць год са школай пражылi, I не забудзем, што для сэрца мiла, Настаўнiкаў, што к ведам нас вялi, I шчасце, што нам школа падарыла. Вальс школьны ў душах радасна гучыць! Ноч скончылась, i наступае ранне, Шчаслiвымi ўсiм хочацца нам быць, Як ў гэты вечар, вечар развiтання. Анатолiй Iванавiч Балуценка |