|
#31
|
|||
|
|||
БУДУ ВЯРТАЦЦА
Краса роднай зямлi палка вабiць мяне, Бо чароўны яе краявiды, I любоў да Радзiмы павек не мiне, Таму сэрцам мой край не забыты. Не жыву трэць стагоддзя на роднай зямлi, Часам ў госцi я к ёй наязджаю, Бо далёка шляхi мяне ўбок завялi, Ды Радзiму пяшчотна кахаю. Дзе б нi быў у жыццi i на што б не глядзеў, Вынiк з роднай зямлёй параўнаю, Ды нiдзе больш натхнення нiколi не меў, Як на роднай зямлi адчуваю. У дзяцiнстве прайшлi мае ногi зямлю: I лясы, i лугi, i балоты. Любы Сож мой, цябе я бязмежна люблю! Ты багата мне даў асалоды. Ад Радзiмы жыву я далёка цяпер, Ды заўжды яе ў думках трымаю. Я вярнусь да цябе, дарагая, павер! Ды магчымасцi зараз не маю. Зямля родная клiча даўно да сябе, Хопiць блуднаму сыну бадзяцца, Iрвусь сэрцам, каб зноў прытулiцца к табе! Хутка буду, нарэшце, вяртацца. 6.04.1995 Анатолiй Iванавiч Балуценка |