|
|
#1
|
|||
|
|||
Стихи и песни на белорусском языке!!!
Я. Купала &39;
Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына, Памiж сваiх i чужакоў Яна мне ласкай матчынай. * Аб ёй мне баюць казкi-сны, Вясеннiя праталiны, I лесу шэлест верасны, I ў полi дуб апалены. * Аб ёй мне будзiць успамiн На лiпе бусел клёкатам. I той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам; * I тое нуднае ягнят Бляянне-зоў на пасьбiшчы, I крык варонiных грамад На могiлкавым кладзьбiшчы. * I ў белы дзень, i ў чорну ноч Я ўсцяж раблю агледзены, Цi гэты скарб не збрыў дзе проч, Цi трутнем ён не з'едзены. * Нашу яго ў жывой душы, Як вечны светач-полымя, Што сярод цемры i глушы Мне свецiць мiж вандоламi. * Жыве з iм дум маiх сям'я I снiць з iм сны нязводныя… Завецца ж спадчына мая Усяго Старонкай Роднаю. |