Показать сообщение отдельно
  #4  
Старый 16.03.2012, 13:14
Аватар для gainst
gainst gainst вне форума
Senior Member
 
Регистрация: 25.04.2008
Сообщений: 388
gainst is infamous around these parts
По умолчанию

ЛеўСапега -палітычны,грамадскі і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, дыпламат,мысліцель. Паходзіў са старажытнага роду аршанскіхбаяр. Нарадзіўся у радавым маёнтку Астроўна (цяпер Бешанковіцкі раён Віцебскайвобл. ).
Зімем Сапегі звязана падрыхтоўка і выданне 3-га Статута ВКЛ (1588) і стварэнне у1581 Трыбунала ВКЛ - найвышэйшай судова-апеляцыйнай інстанцыі дзяржавы.Філасофска-прававыя погляды Сапегі значна паўплывалі на змест гэтага Статута.
СтатутВялiкага Княства Лiтоўскага - гэты звод законаў айчыны нашых продкаў,падрыхтаваны найлепшымi правазнаўцамi Вялiкага Княства на чале з канцлерамАстафеем Валовiчам i падканцлерам Львом Сапегам i зацверджаны ў студзенi 1588года вялiкiм князем Жыгiмонтам III, справядлiва быў прызнаны самым перадавым натой час кодэксам у Еўропе.
"Вольностисвоее во всем постерегаем, бо не только сосед а спольный наш обыватель вотчизне, але и сам господар пан наш жаднае звирхности над нами заживати неможет, одно толко колко ему право допущаеть", -- пiсаў Леў Сапега ўзмешчаным на пачатку Статута прысвячэннi кiраўнiку дзяржавы i ўсiм яе станам.Iначай кажучы, кодэкс законаў Княства абвяшчаў iдэю праўнай дзяржавы -- такогапарадку, калi ўсе органы i службовыя асобы павiнны кiравацца выключна правам.
Уадрозненне ад краiнаў Заходняй Еўропы, дзе законы друкавалiся на незразумелайпростаму люду лацiне, Статут быў створаны i выдадзены на тагачаснай беларускаймове, а значыць -- яго раздзелы i артыкулы добра разумела пераважная большасцьжыхароў нашай дзяржавы. Пра гэта з гонарам абвяшчалася ў прадмове: "Необчим яким языком, але своим власным права списаные маем и каждого часу чогонам потреба ку отпору всякое крывды ведати можем".
Зводзаконаў Вялiкага Княства Лiтоўскага замацоўваў ягоны суверэнiтэт, дзяржаўны iграмадскi лад, правы i абавязкi жыхароў. Сцвярджаючы iдэю рэлiгiйнайталерантнасцi, Статут забяспечваў правы людзей незалежна ад iх веравызнання.Iншаземцам забаранялася набываць у нашай краiне зямлю, займаць дзяржаўныяпасады i атрымлiваць ганаровыя званнi. З увагi на Люблiнскую унiю гэтыязабароны датычылi найперш палякаў.
Грунтоўнабылi распрацаваныя ў Статуце 1588 года прынцыпы дзейнасцi судоў, грамадзянскаеi крымiнальнае права. Кодэкс законаў нашай дзяржавы ўводзiў прэзумпцыю невiнаватасцi,у адпаведнасцi з якой чалавек не можа лiчыцца злачынцам, пакуль ягоную вiну недавядзе суд.
Законусталёўваў адказнасць шляхцiча за забойства простага чалавека, вызваляў адсмяротнай кары цяжарных кабет i прадугледжваў больш суровае пакаранне зазлачынствы супраць жанчын. Смерць чакала гвалтаўнiкоў. Той, хто напалохаўцяжарную, мусiў тры месяцы прабавiць у турме i, апрача таго, прынесцi каляцаркоўных дзвярэй публiчнае пакаянне.
Статут1588 года i надалей замацоўваў нашую мову ў якасцi дзяржаўнай. На ёй працавалаканцылярыя вялiкага князя, на ёй манарх i ўсе галоўныя асобы Княства звярталiся-- пiсьмова цi вусна -- да насельнiцтва краiны.
__________________
Положительные эмоции появляютса только тогда , когда на всё положить .
Ответить с цитированием