Показать сообщение отдельно
  #50  
Старый 22.11.2011, 19:28
Вячеславич
Guest
 
Сообщений: n/a
По умолчанию

Але гэта так — развагі на палях. Хто яго ведае, якія сапраўды былі адносіны паміж сябрамі Канавалавым і Кавалёвым, якія зараз адзін з адным не размаўляюць і нават у клетцы сядзяць разгароджаныя...
У дзень выбуху Кавалёў і Канавалаў сустрэліся на з’ёмнай кватэры. Пілі гарэлку. Бліжэй да вечара Канавалаў некуды з’ехаў... Сам Уладзіслаў застаўся дома. Вярнуўся Канавалаў праз некаторы час і пайшоў спаць. Пра выбух Кавалёў даведаўся праз тэлерэпартажы, але будзіць сябра не стаў. На судзе Уладзіслаў Кавалёў заявіў, што “не верыць у тое, што гэта мог зрабіць Канавалаў”.
Бок дзяржабвінавачання адразу ж звярнуў увагу суда на супярэчнасці паміж паказаннямі, якія даў Кавалёў у судзе, і тымі, што былі падчас папярэдняга следства. Бо з паказанняў падчас следства, наадварот, вынікае, што ўсё ведаў, пра ўсё знаў.
Учора ў зале суда дэманстравалі відэазапіс першага допыту Уладзіслава Кавалёва. З яго вынікае наступная карціна. Пра тое, што ў сталічнай падземцы адбудзецца выбух, Кавалёў даведаўся ад Канавалава 10 красавіка на чыгуначным вакзале сталіцы, дзе і сустрэліся сябры. Больш за тое, Кавалёў на допыце сцвярджаў, што зазірнуў у сумку Канавалава і ўбачыў там дзве шклянкі, напоўненыя нейкім рэчывам. Адказваючы на пытанне следчага аб матыве, які рухаў Канавалавым, хлопец гаворыць: “Напэўна, яму хацелася вострых адчуванняў...” Пры гэтым ён адмовіў, што выбухі мелі рэлігійную ці палітычную падставу. Па словах Уладзіслава Кавалёва, Дзмітрый Канавалаў ні рэлігіяй, ні палітыкай не захапляўся.
Больш за тое, на следстве (і гэта засведчыў відэазапіс) Уладзіслаў Кавалёў паведаміў, што пасля здзяйснення выбуху ў метро Дзмітрый Канавалаў збіраўся звесці рахункі з жыццём. Быццам бы Канавалаў нават паказваў яму нейкія капсулы, якімі збіраўся атруціцца. Матывам для самагубства Канавалаў нібыта назваў тое, што 9 красавіка, знаходзячыся ў Віцебску, ён здаў адбіткі пальцаў і ведаў, што яго затрымаюць, бо на *выбуховым прыстасаванні, якое не спрацавала на Дзень Незалежнасці ў Мінску, “пальчыкі” засталіся...
З відэазапісу вынікае, што калі Кавалёў супаставіў факты, то “сумненняў у тым, што выбух у метро зрабіў Канавалаў, не было...” На пытанне следчага, чаму Кавалёў не паведаміў аб плануемым злачынстве, ён адказаў, “што не прыняў намеры Канавалава ўсур’ёз...”
Якія паказанні ўсур’ёз успрыме суд — тыя, што былі на следстве, ці тыя, што агучаны ў судзе, — невядома. Але ад гэтага можа залежыць лёс абодвух хлопцаў. Бо два злачынцы — гэта ўжо група, гэта і дамоўленасць, і намер. І тэрміны зняволення для групы значна большыя, чым для адзіночкі.
Судовыя слуханні працягваюцца. Чакаецца, што на адным з бліжэйшых судовых пасяджэнняў распачнецца допыт галоўнага абвінавачанага — Дзмітрыя Канавалава.
Ответить с цитированием