PDA

Просмотр полной версии : Прывітанне ўсім! Тэма для тых, хто шануе родную, матчыну мову! (Разважанні,


ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
16.03.2010, 22:49
Прывітанне ўсім! Тэма для тых, хто шануе родную, матчыну мову! (Разважанні, вершы, віншаванні, пажаданні і г.д)

Калі ласка , ўсе сюды!!!

Любовь Суда
18.03.2010, 21:48
Дзякуй,Валерый! Вы малайчына! Я ужо была страцiла надзею, што такая тэма можа з'явiцца на гэтым форуме. Адзiн раз прапанавала адкрыць, але здаецца мяне няправiльна зразумелi...

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
19.03.2010, 11:05
Люба, прывітанне! Здаецца мне, што аматараў роднай мовы не так шмат, як мне здавалася! :-( Але спадзяюся, што гэта не так!

Любовь Суда
19.03.2010, 11:09
Да,ёсць такое...Будзем спадзявацца разам! :-D

Любовь Суда
19.03.2010, 11:11
Прывітанне!

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
19.03.2010, 21:49
Пакуль!

ELLA Kolo
20.03.2010, 05:52
Жаль, писать не могу, только читать и то без смачного акцента... зато у вас очень красиво получается!!!

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
20.03.2010, 21:41
Эллачка, я так разумею, Вам падабаецца беларуская мова?

Любовь Суда
20.03.2010, 21:56
Заходзьце часцей!
Тутёсць беларуска-рускii руско-беларускi слоўнік онлайн
http://translate.eu/others/translators/Arabic-Russian

Тамара Миха
21.03.2010, 21:13
Паразмаўляць бы не пашкодзіла, але ў апошні час усе размовы пераўтварыліся ў банальныя гульні.

Ирина Кимш
21.03.2010, 21:26
ЗАТОЕ ЁСЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ АДПАЧЫЦЬ. МНЕ ЗДАЕЦЦА, ШТО ГУЛЯЦЬ, ГЭТА НЕ ВЕЛЬМІ КЕПСКІ ЗАНЯТАК.

Валентина Сим
21.03.2010, 21:33
Я згодна з Iрынай. Гульнi - зусiм не кепскi адпачынак...
Што тычыцца размовы на беларускай мове, то можна i паразмауляць, але нам патрабуецца нейкая тэма для размовы. Аб чым размауляць будзем, паважанае спадарства? Аб тым, цi патрэбны гульнi? Але мне здаецца, что гэта усiм ужо аскомiну набiла(H) Колькi можна?
Валерый, можа Вы як аутар прапануеце нейкую тэму, а?

Тамара Миха
21.03.2010, 21:38
А вось апошняя прапанова дарэчы. Добра б было канкрэтызаваць напрамак нашай размовы.

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
21.03.2010, 21:42
Я рабіў гэту тэму не дзеля таго, каб гуляць у гульні тыпа"А ці ведаеце вы сваю мову" НЕ! Мэта гэтай тэмы з'яўляецца тое, што нам не хапае - размаўляць по-беларуску! Гэта не вялікія словы. Давайце размаўляць аб усім!

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
21.03.2010, 22:00
А мне сёння хораша! Сёння вельмі цёпла было!

Тамара Миха
21.03.2010, 22:08
Аб усім адразу - гэта не аб чым увогуле. Гэта якраз будзе ізноў напамінаць гульню: пішу, што хачу, абы па-беларуску.

Вячеслав Дыс
21.03.2010, 22:21
:-O

Вячеслав Дыс
21.03.2010, 22:23
Я не вельми добра ведаю беларускую мову, але трохi разумею.(v)

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
21.03.2010, 22:33
Слава, Вы робіце добрыя поспехі!!!

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
21.03.2010, 22:34
Давайце паразмаўляем пра надыходзячы конкурс "Еўрабачанне". Новую псню ад Беларусі слухалі? Ну і як вам???

Вячеслав Дыс
21.03.2010, 22:52
Не не слухау(nt)

Любовь Суда
21.03.2010, 23:31
Нядрэнна. Новы варыянт лепш папярэдняга.У іх ёсць усе шанцы заняць добрае месца на Еўрабачанні 2010. Галоўнае не расслабляцца, а працаваць над выкананнем песні далей.

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
21.03.2010, 23:45
Але на Еўрабачанні трэба яшчэ, каб і нумар быў цікавым. Мне здаецца, што яны і ўвогуле ніякага шоў рыхтаваць не будуць. Так сказаў Макс Фадзееў.

Смерека
22.03.2010, 13:03
Дзякую .што адкрылi такую тэму,але я буду толькi чытаць.Трохi падзабыла беларускую мову. Стыдна!.

Любовь Суда
23.03.2010, 20:47
Не трэба саромецца! Калі ласка, запрашаем усіх жадаючых пагаварыць, або выказаць свае пачуцці на роднай мове. І галоўнае не бойцеся пісаць з памылкамі.

Вероника Кач
27.03.2010, 16:23
Ага, типа на руссоком не понимаем- это ведь так сложно...;-)Выделывается кто как может...

Степанович
27.03.2010, 18:48
На руссоком не понимаю. А вось беларуская мова -мая родная!!!

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
27.03.2010, 18:59
Ага, типа на руссоком не понимаем- это ведь так сложно...Выделывается кто как может...
Вераніка, ніхто не выробліваецца, як Вы кажыце. Тут размова ідзе аб тым, каб разважаць менавіта ў гэтай тэме па-беларуску. Калі Вы не разумецце беларускую мову, тады вам тут няма чаго рабіць. Пакуль! ;-) (v)

Вероника Кач
27.03.2010, 19:01
Правда, ой как интересно? А где же это вы родились и выросли? Неужели в БЕЛАРУСИ? Так в Беларуси два государственных языка- вам незнакомый русский и .....не знаю какой лично для вас -белорусский!
А я вот знаю еще и польский и литовский-т.к. в Белару си живут люди и этой национальности! Хотя все общаются между собой на РУССКОМ ЯЗЫКЕ!

Вероника Кач
27.03.2010, 19:10
Прабачце калі ласка, разважайце на беларускай мове,я падумала, штотут людзі разумеюць і русскі язык.Мне тут сапрауды нама чаго рабіць.
Я не шавініст!!!!;-)

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
27.03.2010, 19:20
Нам будзе Вас не хапаць!;-) (v)

Вероника Кач
27.03.2010, 19:35
Прауда, не...я вам пярэчыць не буду! Мне хватая праблем з літоускім, а тут яшчэ з беларусамі спорыць?
Бывайце здаровы...

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
27.03.2010, 19:47
Калі што, заходзьце да нас, будзем рады з Вамі пагутарыць пра літоўскія і беларускія праблемы...:-D

Вероника Кач
27.03.2010, 19:48
;-)

Вероника Кач
27.03.2010, 19:58
Дзве мовы ў мяне.
Абедзве – чараўніцы.
Как в двух родных сестер,
В обеих я влюблен
Дзве мовы ў мяне –
Как два крыла у птицы,
Дзве мовы ў мяне –
Как свет из двух окон
Дзве мовы ў мяне –
Дзве родныя дубровы,
Источники мои:
Крыніца і родник
Родная речь звучит
Як рэха роднай мовы,
І рэхам мовы роднай
Звучит родной язык
Дзве мовы ў мяне,
І ў час вайны суровы
Они служили мне
Как два стальных штыка
Разил врага родов
Магутнай роднай мовы
И гневная строка
Родного языка
Дзве мовы ў мяне –
Дзве родныя дубровы,
Источники мои:
Крыніца і родник
Родная речь звучит
Як рэха роднай мовы,
І рэхам мовы роднай
Звучит родной язык
Дзве мовы ў мяне –
Жыцця майго асновы,
Мне іх не раз’яднаць
Як рэчыва крыві
Они свились во мне
В поток адзінай мовы,
Адзінай мовы
Братства и любви.
В. Тарас.

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
27.03.2010, 21:32
СУПЕР!

Любовь Суда
28.03.2010, 13:32
Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, усясьвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.


Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Расьпятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі зь мяцеліцаў шумамі
Ня вылі над роднай зямлёй, над табой.


Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, уся сьвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.

Любовь Суда
28.03.2010, 13:33
Малiтва
Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Расьпятаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі зь мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.



Малюся я небу, зямлі, прастору.
Магутнаму Богу, усясьвету малюсь.
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны народ Беларусі.



Я буду маліцца да яснага сонейка:
Няшчасных, зімовых саграваць сірацін.
Прыветна, паўз гуляючы гонейках
Часьцей заглядаці да цёмных хацін.

Тамара Миха
28.03.2010, 17:48
Мы здалёку ўбачылі свабоду
І яшчэ не вырваліся з пут.
Божа,
не дабаў майму народу
Пошасці,
Няпраўды
І пакут.
Смутная парою нелюдзімай,
калі ўсё вакол ідзе на злом,
Божа,
Ахіні маю Радзіму
Мужнасцю,
Спакоем
І святлом.
(урывак з верша Г.Бураўкіна)

Валентина Сим
28.03.2010, 18:49
Менавiта мне здаецца, што "Закон аб мовах" - гэта ганьба! Я правiльна зауважыла Веранiка, усе размауляюць па-руску. Аб якой краiне i незалежнасцi можа iсцi гутарка, калi народ сваей мовы не мае?! Калi прымалi гэты закон было зразумела, чем усе скончыцца... Хто будзе вывучаць родную мову, хто будзе размауляць на ей, калi у гэтым няма патрэбнасцi?
Калi у 90 годы прынялi пастанову, што толькi беларуская мова з'яуляецца дзяржаунай, i школы пачалiся адчыняцца беларускамоуныя, i у ВАУ лекцыi па-беларуску чыталi... У нас, напрыклад, было "крымiнальнае права"...
А гэты Закон аб мовах дазволiу i дзяржауным установам iгнараваць мову, i нават дзяржауным дзеячам размауляць адначасова на двух мовах - слова па-руску, слова па-беларуску - Закон аб мовах у дзеяннi... Ганьба адным словам!

Любовь Суда
29.03.2010, 20:58
Аб якой краiне i незалежнасцi можа iсцi гутарка, калi народ сваей мовы не мае?! Калi прымалi гэты закон было зразумела, чем усе скончыцца... Хто будзе вывучаць родную мову, хто будзе размауляць на ей, калi у гэтым няма патрэбнасцi?

Я згодная з Валянцінай. Мне ад ўспамінаў таго часу становіцца сумна.

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
29.03.2010, 21:42
Я з вамі згодны!!! Першым, хто павінен перайсьці на беларусскую мову-гэта Лукашэнка, чынушы, тэлебачанне. А народ подхопіць!!!

Любовь Суда
30.03.2010, 17:29
Мяне здзіўляе чаму прэзідэнт за 14 гадоў ні разу не звяртаўся да народа на беларускай мове. Або яна яму не родная? (dt) Калі ён не хоча падхопліваюць то іншыя могуць падумаць што гэта не трэба.

Валентина Сим
30.03.2010, 21:57
Люба, аб чым Вы кажаце?! Наш Прэзiдэнт i па-руску не звяртауся! Яго гутарка - гэта адна "трасянка" - слова па-руску, слова па-беларуску! Закан аб двухмоуi у дзеяннi!

Любовь Суда
30.03.2010, 22:25
(fr) Так вось яно што! Гэта ў яго двухмоўе адразу ідзе згодна канстытуцыі!! Да чаго дайшоў прагрэс!

Любовь Суда
30.03.2010, 22:27
Тады зразумела чаму некаторыя думаюць, што беларускі гэта амаль рускi :-D

Валентина Сим
30.03.2010, 22:29
Гэта было б смешна, калi б не было так сумна!

Любовь Суда
30.03.2010, 22:47
Прачытала, што ў Беларусі зачыняюцца беларускiя школы (беларускамоўныя). Вельмі сумна.

Валентина Сим
30.03.2010, 23:03
Люба, а каму яны патрэбные? Здаваць на экзаменах у вышэйшыя адукацыйные установы фiзiку и матэматыку на беларускай мове у той час, калi iх па-беларуску не ведаюць выкладчыкi?!

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
31.03.2010, 00:27
Валюшанька!!! Чаму не ведаюць выкладчыкі беларускай мовы? Яны такі і не кепска размаўляюць па-беларуску. Яны добра валодаюць прафісійная лексікай, напрыклад на гістфаку.

Тамара Миха
31.03.2010, 19:23
Спроба вярнуцца да роднай мовы, спадарства, была прысечана яшчэ ў 90-я гады непрадуманай дзяржаўнай палітыкай у адносінах да яе. Намер быў цудоўны, а вось спосаб зусім савецкі: загадалі-зрабілі і як мага хутчэй адрапартавалі. На жаль далёка не ўсе ў дастатковай ступені адчувалі сябе гатовымі амаль што з наступнага дня загаварыць, пісаць, працаваць, ужываючы родную, нават калі яе і прызнавалі такой, мову. Як казалі продкі, што хутка робіцца, сляпым народзіцца... Ці, як кажуць расіяне, "благими намерениями ..." Кожнаму, хто па-сапраўднаму меў дачыненне да развіцця і распўсюджвання роднай мовы вынік быў зразумелы адразу.

Валентина Сим
31.03.2010, 19:57
Тамара! Не магу не пагадзiцца, што спроба насадзiць беларускую мову не была iдэальнай, а Вы ведаеце iншы спосаб вярнуць людзям паняцце i разуменне роднай мовы? На мой погляд, не магчыма было абысцiся без прымусу. I я упэуненна, што калi б не Лукашэнка з яго прарасейскай палiтыкай, гэты прымус дау бы добры плён! На Украiне таксама усе размаулялi па-руску! I таксама былi незадаволеныя тым, што дзяржаунай мовай з'яуляецца толькi украiнская! А паглядзiце зараз! Усе размауляюць! Усе задаволеныя! Толькi беларусы не ведаюць сваёй мовы! А украiнцы - малайцы! Вось Вам i наглядны прыклад "савецкага спосаба"*-)

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
31.03.2010, 22:02
Я лічу, хто хоча размаўляць па-беларуску, няхай гаворыць. Ім ніхто не забароніць. Я валодаю беларускай мовай, я яе ведаю і я гэтым ганаруся!!!

Артюх
01.04.2010, 06:41
Люблю сваю Радзiму, родны Мiнск, нашу беларускую мову.
Ганаруся сваей краiнай!
Усiм жадаю щасця!!!
(F) (F) (F) (nt) (nt)

Любовь Суда
02.04.2010, 11:55
А я ў нядзелю пайду ў царкву на літургію на беларускай мове ў Празе. Вось :-$ Таксама жадаю ўсім шчасця і добрага Вялікадня!

Тамара Миха
04.04.2010, 21:09
Валянціна, у пытанні нацыянальнай мовы нельга параўноўваць Беларусь з Украінай. Там і раней значная частка насельніцтва карысталася роднаю мовай у адрозненні ад беларусаў, дзе беларускамоўныя школы існавалі толькі на вёсцы, а чыталі родную літаратуру адзінкі аматараў. Аднак адносіны да яе былі больш цярпімымі чым у 1990-2000 гады. Што ж да таго, што зараз усе на Украіне задаволены і размаўляюць на украінскай мове, дык гэта зусім не так.
Нацыянальнае пытанне не павінна быць разменнай манетай у палітычных гульнях любой краіны. Павінна быць прадуманая праца ў напрамку адраджэння роднай мовы поруч з трывалым разуменнем народа, што веданне большай колькасці славянскіх моў толькі ўзбагачае нас. Адукаваны чалавек заўсёды перайдзе на мову субяседніка, толькі для гэтага патрэбна тую мову ведаць...
Есць і яшчэ адна прычына, пра якую амаль не ўзгадваюць, але яе нельга не ўлічваць. Не чытае моладзь ні па-расейску, ні па-беларуску. Дзе ж ужо тут размаўляць!!!

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
04.04.2010, 21:16
Тамара (цезка маёй матулі), я з вамі згодны на ўсе 100%. Сапраўды, наша моладзь зусім не чытае мастацкую літаратуру, ні якую. У іх на гэты конт зусім другія інтарэсы, ці цікавасці (як правільна?).

Валентина Сим
04.04.2010, 21:21
Тамара, вынiк Вашага паста - гэта вынiк аб тым, што моладзь не ведае роднай мовы i гэта асноуная прычына для таго, каб руская мова была дзяржаунай? Я правiльна Вас зразумела?

Тамара Миха
04.04.2010, 21:43
Не, гэта вынік шматгадовай непрадуманай палітыкі ў адносінах да мовы.

Валентина Сим
04.04.2010, 21:51
Тамара, у Беларусi значная частка насельнiцтва - пенсiянеры, яны ж i адзiн з самых актыуных слаеу, на выбарах значная месца займаюць менавiта яны. Пры чым тут моладзь? Моладзь часцей за усе увогулле не цiкавiцца палiтыкай? Гэта усе да рэферэндума, на якiм i было вырашанна пытанне пра двухмоуе.
А што тычыцца таго, что моладзь не ведае мовы, то нiжэй я ужо казала пра гэта... Дзе iм ведаць мову, калi беларускамоуных школ няма, у ВАУ не выкладаюць па-беларуску, у дзяржауных установах размауляюць i пiшуь толькi па-руску?

Тамара Миха
04.04.2010, 23:12
Дазволю сабе не згадзіцца з Вамі. На тым самым рэферэндуме працуючая моладзь якраз галасавала і ў значнай большасці галасавала за двухмоўе, праз тыя перагібы, што адбываліся на месцах з-за нашай ужо прывычнай звычкі (а мо і знарок?) любы загад зверху выконваць з павышанай стараннасцю, якая суседнічае з непамерным глупствам. Я не за мяжой была ў гэты час і добра ведаю, аб чым разважала тады моладзь і ў горадзе і ў вёсцы.

Тамара Миха
04.04.2010, 23:41
Валерыю:
Так, не чытае і не паважае сваёй роднай мовы больш, чым у крытыкуемыя савецкія часы, калі руская мова лічылася маці славянскіх моў і "вялікага рускага брата". Наша пакаленне ведае мову якраз дзякуючы літаратуры, бо, згадзіцеся не вельмі часта мы карысталіся, ці карыстаемся ёю ў звычайным жыцці.
Прымушаю чытаць сына,які да 10 год чытаў усё ўзахлёб, як кажуць, на абедзвюх мовах, а зараз акрамя праграмнага нічога не хоча браць у рукі. Самой сябе становіцца жахліва, бо разумею: не тое раблю. З замілаваннем чытаю яму Коласа,а сын глядзіць на мяне, як на дзівачку. Хто тут вінаваты? Лукашэнка, Шушкевіч, савецкія часы, бацькі,час, грамадства, альбо ўсё разам і кожны па-асобку? Зараз заахвочваю яго жаданне зразумець сёе-тое з украінска-моўных каналаў. Прыводжу беларускія адпаведнікі. Можа хоць праз які час зробіць належныя высновы. А можа і не,хто ведае. Навязваць свой погляд нават падлетку-няўдзячная і шкодная справа.
Са святам усіх суайчыннікаў! Цярпення і паразумення!

Любовь Суда
10.04.2010, 08:23
Вось знайшла заметку: Толькi 5-я частка школьникау вучыцца па-беларуску.
http://news.open.by/country/8904

Тамара Миха
10.04.2010, 11:40
Думаю, што рэальная колькасць значна меньшая.

Вероника Кач
17.04.2010, 12:58
Песня Марыны
Не магу я знайсці тое слова,
Каб красу расказала тваю.
Не магу я знайсці тое слова,
Каб любоў расказала маю.
Не магу параўнаць цябе з зоркай,
Бо не свеціць зара над зямлёй.
Не магу параўнаць цябе з кветкай -
Не цвіце ў садзе кветка зімой.
Не магу параўнаць я і з сонцам
Тваіх ясных агністых вачэй,
Бо не свеціць і сонца з нябёсаў
Яркім светам у цемры начэй.
Толькі з песняй цябе параўнаю,
Што у сэрцы сваім берагу.
Тую песню я вечна спяваю,
Без той песні я жыць не магу.
Музыка Исаака Любана, слова Адама Русака, исполняет Ирина Сапунова.

Тамара Миха
24.04.2010, 19:21
Я шчыра люблю неспакойных і смелых,
І тых, хто сабе не даруе віну,
Люблю маладых і люблю пасівелых.
Я многіх люблю, а кахаю-адну...
Каханне ніколі не ведае меры,
Каханне прыносіь з сабой навіну.
І пэўна ніколі ніхто не згадае,
За што ён кахае на свеце адну...

Любовь Суда
13.08.2010, 08:34
Прывiтанне ўсiм! *Якi настрой?

ВАЛЕРЫЙ ЦТОК
13.08.2010, 12:45
Сёння ў нашай хаце свята!

Любовь Суда
20.08.2010, 21:18
Якое свята? (dt)